• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Як настаўнік, выказваю Вам вялікую ўдзячнасць за тое, што Вы даяце магчымасць школьнікам авалодаць роднай мовай комплексна. Яны чуюць добрую літаратурную мову ў касцёле, чытаюць творы мастацкай літаратуры і вучэбныя дапаможнікі дома, выконваюць разнастайныя практыкаванні пісьмова ў школе. I ўсё гэта з захаваннем ужо ўнармаванай лексікі, у тым ліку іменаслова, і прынятага правапісу. Такі падыход толькі спрыяе станаўленню гарманічна развітай асобы і не дазваляе раздвойвацца паводле прынцыпу: я ў касцёле — я ў жыцці.
    Таму трэба, каб студыйны тэкст Евангелля пад Вашай рэдакцыяй (Мн., 2007), паважаны ксёндз Уладыслаў, быў не толькі для ўнутраных патрэб парафіі касцёла Св. Сымона і Св. Алены, а стаў даступным кожнаму чалавеку ў нашай краіне, каб настаўнік бе-
    ларускай мовы і літаратуры мог узяць гэта выданне і выкарыстаць у працы з вучнямі. Цяпер гэта рабіць школьнай праграмай дазваляецца. Верыцца, што высокія духоўныя асобы Рымска-Каталіцкай Царквы прыслухаюцца да маладых беларусаў.
    Жадаю Вам, шаноўны ксёндз Уладыслаў, творчых поспехаў на ніве служэння Госпаду Богу і ў працы па духоўным станаўленні беларусаў.
    
    РАМАНЦЭВІЧ Кацярына Вадзімаўна,
    студэнтка УА «Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва»
    Вялікі дзякуй!
    Хто веруе, той мае жыццё вечнае
    (Ін 6, 47)
    Паважаны ксёндз Уладыслаў, вялікі Вам дзякуй за кнігі, якія Вы мне падаравалі. Я іх, вядома, ужо прачытала і хачу падзяліцца з Вамі сваімі думкамі.
    Ваша кніга «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» складаецца з асобных артыкулаў, і ўсе яны цікавыя, а разважанні пра выбар слова для тэксту наўрад ці дзе яшчэ можна знайсці. Што датычыцца Кароткага тлумачальнага слоўніка (с. 283), то для мяне гэта цэлае адкрыццё. Я яшчэ не маю вопыту ўспрыняцця Святога Пісання, таму ён дапамагае мне разабрацца ў многіх частках евангельскага тэксту.
    А ўвогуле хачу сказаць, іпто Евангелле чыталася лёгка, мова зразумелая. Я нават заўважыла ўстойлівыя спалучэнні слоў і пачала сабе іх выпісваць. Некалі ў школе нам гаварылі, што фразеалагізмы ў беларускую мову трапілі рознымі шляхамі, з розных крыніц, у тым ліку і з Бібліі. Я свае запісы паказала родным, а яны мне параілі знайсці адпаведнікі ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы (5 тамоў). Я гэта зрабіла і хачу Вам, ксёндз Уладыслаў, паказаць, што ў мяне атрымалася.
    Евангелле паводле Св. Матфея
    1.	Вось зорка, якую яны [мудрацы] бачылі на ўсходзе, ішла перад імі. Пакуль нарэшце не спынілася над месцам, дзе нарадзілася Дзіця (Мф 2,9).
    2.	Вы — соль зямлі (Мф 5, 13).
    3.	Вока за вока, і зуб за зуб (Мф 5, 38).
    4.	А кожны, хто гэтыя словы Mae слухае і не выконвае іх, падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў дом свой на пяску (Мф 7, 26).
    5.	Хто мае вушы, няхай слухае (Мф 13, 9).
    6.	He застанецца тут KaMena на камені, які не быў бы зрынуты (Мф 24, 2).
    7.	Ён [Пілат] узяў ваду, памыў рукі перад натоўпам і сказаў: невінаваты я ў крыві Праведніка гэтага (Мф 27, 24).
    Пуцяводная зорка — пра тое, што вызначае кірунак.
    Соль зямлі — пра лепшых людзей якой-небудзь грамадскай групы.
    Вока за вока, зуб за зуб — адплата за зло той жа меркай.
    Пабудаваць на пяску — зрабіць што-небудзь ненадзейна; аснаваць на хісткіх звестках, фактах.
    Мець вушы — прыслухоўвацца.
    Каменя на камені не пакінуць — упгчэнт зруйнаваць.
    Умыць рукі — ухіліцца ад удзелу ў якой-небудзь справе, зняць з сябе адказнасць за што-небудзь.
    Евангелле паводле Св. Марка
    8. Той самы камень, які адкінулі будаўнікі, стаў асновай вугла
    Краевугольны камень — аснова, важнейшая частка чаго-небудзь.
    (Мк 12, 10).
    9. Ён аддаў дух
    Аддаць дух — памерці.
    (Мк 15, 39).
    Евангелле паводле Св. Лукі
    10. He можаце служыць Богу і мамоне (Лк 16, 13).
    Служыць двум багам — паводзіць сабе як двурушнік.
    11. Іуда, ты пацалункам выдаеш Сына Чалавечага (Лк 22, 49).
    Пацалунак юды — здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы.
    Евангелле паводле Св. Іаана
    12. Бацькі нашы елі манну ў пустыні, як напісана: даў ім да спажывы хлеб з неба (Ін 6, 31).
    Манна нябесная — штонебудзь нечаканае.
    Чакаць манны нябеснай — чакаць якой-небудзь удачы, чаго-небудзь неспадзяванага.
    13. Ён адкрыў вочы мне (Лк 22, 49).
    Вочы адкрыліся — (у Ka­ro) — пра таго, хто зразумеў сутнасць чаго-небудзь.
    14.	Пётр сказаў: Госпадзі, ... я жыццё сваё аддам за цябе (Ін 13, 37).
    15.	Хіба ж злы дух можа адкрываць вочы сляпым: (Ін 10, 21).
    16.	Хто зняважыць Духа Святога, той ніколі не атрымае адпушчэння, на ім будзе вечны грэх (Мк 3, 29).
    Аддаць жыццё — памерці, абараняючы каго-небудзь або што-небудзь.
    Злы дух — чорт, нячыстая сіла, д’ябал.
    Святы Дух — паводле хрысціянскага вучэння, адна з Асоб Святой Троіцы.
    Лічу, што наступныя выказванні Ісуса Хрыста таксама могуць быць фразеалагізмамі, яны цікавыя і важныя, бо даюць нам правілы, нормы жыцця: He хлебам адзіным жыве чалавек (Мф 4, 4); Якім судом судзіце вы, такім і вас асудзяць (Мф 7, 2); Такоіі самаіі меркаю, якоіі мераеце, адмераюць вам (Мк 4, 24); Аддайце кесару кесарава, а Богу Божае (Мф 22, 62).
    Яшчэ Вам паведамляю, што не выпісала, а толькі падкрэсліла ў Евангеллі тыя выказванні, якіх павінна прытрымлівацца ў жыцці, бо да гэтай святой Кнігі я яшчэ буду звяртацца не адзін раз.
    Паважаны ксёндз Уладыслаў, вялікі Вам дзякуй за падарунак. Няхай Вам Гасподзь дапамагае ў жыцці.
    
    СОДАЛЬ Уладзімір Ільіч, журналіст, пісьменнік
    Калісь Францішак Багушэвіч у сваёй славутай Прадмове да «Дудкі Беларускай» са шчымлівым болем канстатаваў, што амаль усе нашы пабрацімы, «якаясь маленькая Булгарыя — са жменю таго народу — якіясьці харваты, чэхі, маларосы... другія маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжачкі. Сярод іх і набожныя».
    Францішак Багушэвіч нагадаў усяму свету, што наш народ таксама мае патрэбу ў такіх кніжках, рэлігійных, на роднай мове. I шкадаваў, што ўсяго гэтага не маюць толькі беларусы. Гэтае шкадаванне, гэты Багушэвічаў болевы акцэнт пачулі, але, на жаль, не ўсюды змаглі на яго адрэагаваць. I найперш ва ўсходняй Беларусі, дзе ўсталявалася балыпавіцкая ідэалогія. Тут было не да набожных кніжак, калі ўсе святыні — праваслаўныя і каталіцкія — былі абвешчаны па-за законам і ператвораны ў розныя склады і клубы. Гэтак ва Усходняй Беларусі доўжылася амаль да апошняга часу. Натуральна, беларуская духоўная лексіка, тэрміналогія, не развівалася, не распрацоўвалася. Іншая рэч у Заходняй Беларусі. Хоць там беларусам таксама быў не рай, але ўсё ж людзі мелі магчымасць наведваць храмы. Аднак пасля 1939 года ў колішняй Заходняй Беларусі духоўнае жыццё пачало спакваля выраўноўвацца з Усходняй. Ваяўнічы атэізм запанаваў на ўсёй Беларусі. I гэта было да абвяшчэння незалежнасці нашай любімай краіны.
    3 канца дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя ў рэлігійным жыцці пачаліся новыя павевы: з’явіліся святары новай духоўнай генерацыі. Сярод іх і Уладыслаў Завальнюк. У мяне часта пытаюцца — праваслаўны я ці католік.
    Прызнаюся, што я хрышчаны ў праваслаўі праваслаўным святаром. Хрышчаны патаемна. Выходзіць, што я праваслаўны. Тым не менш, мяне даўно прывабліваюць каталіцкія абрады. Чаму? 3 самых розных прычынаў. I найперш з іх такая: пераважная большасць каталіцкіх святароў трымаецца нашай роднай мовы. На гэтай мове яны вядуць набажэнствы, выдаюць канфесіянальную літаратуру. I робяць гэта шчыра, пранікнённа. У гэтым можна пераканацца на постаці магістра тэалогіі, пробашча Мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены Уладыслава Завальнюка. У яго поўная гармонія між словам і яго душою. Ва ўсім ён паслядоўны з Божым словам. Інтанацыі яго пропавядзяў даверлівыя, абагрэтыя сэрцам і душою. Вернікі яго парафіі вераць яму, гатовыя ва ўсім ісці за ім, жыць, як ён. Менавіта ў гэтым моц святара Уладыслава Завальнюка. Вера ў свайго пробашча — гэта і ёсць вышэйшая праява рэлігійнай веры. Вера ў Бога — гэта давер свайму духоўнаму пастару-пробашчу. Ці іншымі словамі: які пастар — такая і вера. Пробаіпч Уладыслаў Завальнюк — гэта духоўны пасрэднік між вернікамі і Усявышнім. Гэтае азначэнне цалкам адпавядае той місіі, якую ён узяў на сябе. Высакародны і той яго клопат, які ўзяў на сябе святар. Ён выдавец набожных кніжак, пра якія гэтак марыў Багушэвіч у свой час. Пераклад Евангелля, іншых канфесійных кніг, развагі над словам у кнізе «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» — пошукі і плён яго душы апошняга часу. Выданні святога Евангелля і кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» пераконваюць, піто Вы, паважаны ксёндз Уладыслаў, не проста пробашч. Вы яшчэ і асветнік. Будзем спадзявацца: Ваша ўсебаковая асветніцкая рупнасць стане заўважана беларускай гарамадкасцю і па-Божы будзе ацэнена.
    ПАШКОЎ Генадзь Пятровіч, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
    I я, не адзін усвядоміўшы век, прымаю са шчырых,
    з ружанцамі,
    РУК
    кнігу.
    Мудрэйшы усё ж чалавек, хто напісаў яе, —
    У. Завальнюк!
    Радкі верша леглі на паперу пасля таго, як без адрыву, у добрым захапленні прачытаў кнігу ксяндза Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі». Навукова абгрунтаваная, гэта кніга сталася святам для душы. У ёй глыбокія разважанні дасведчанага чалавека пра ўжыванне нашага роднага слова ў канфесіянальнай літаратуры.
    Я, як адзін з немалалікіх супляменнікаў, не меў магчымасці быць далучаным да светлага імя Бога з малалецтва. Дзе нарадзіўся — на Віцебшчыне — царквы не было, дзе жыў у дзяцінстве і падлеткавым узросце, у мястэчку Войстам, на Смаргоншчыне, быў касцёл, але ж маці працавала настаўніцай, і ёй, маладой удаве, з трыма дзяцьмі на руках, трэба было весці сябе адпаведна.
    I бацька, і маці пахаваныя там, у Войстаме, на каталіцкіх могілках, і месца апошняга іх прыстанішча заўсёды дагледжанае. Здагадваюся, таму спрыяе і касцёл, ведаючы, што ў людскіх душах жыве ўдзячнасць.
    Ды час усё вырашае для нас. У сталым веку лёс закінуў мяне ў службовую камандзіроўку на святую раку Іардан. Зайшоў у раку, у чым быў, нырцануў і палічыў сябе хрышчоным.
    — Мілы чалавек! Хіба хрысцяцца без храма?! — асудзіла маю радасць жанчына ў духоўных строях у Місіі Рускай Праваслаўнай Царквы, куды прывезлі нас ужо ў якасці турыстаў. — Тут, кіламетраў за трыццаць, айцец Раман жыве. Пазвонім — прыедзе. У вас жа такая магчымасць! Нехта ўсё жыццё марыць!..