• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Варта прайсціся па тых старонках кнігі, дзе просяцца ўдакладненні ці знаходзяцца дадатковыя аргументы для пацвярджэння аўтаравага меркавання.
    С. 150. Хвала Ісусу Хрысту!
    На векі вечныя. Амін.
    Амін. На карысць такога фанетычнага варыянта паказвае ўжыванне гэтай формы пераважна ў цэнтральных раёнах Беларусі.
    С. 151. Ойча наш, Хто ёсць на небе.
    Хто. Выкарыстанне такога займенніка здымае спрэчныя пытанні наконт які і каторы.
    С. 151. На небе — у небе?
    Прымаюцца як слушныя разгорнутыя аўтаравы разважанні наконт большай мэтазгоднасці словазлучэння на небе. Але беларускі фразеалагізм Хораша, як у небе (не на небе), магчыма, паказвае на адыход народнага досведу ад язычніцкіх уяўленняў, дзе кожнаму з багоў адводзіўся свой ярус, сваё «неба». Адзіны ж Бог уяўляецца як духоўная сутнасць, якая там — у небе, бязмежным, бяздонным.
    На небе і у небе могуць выкарыстоўвацца як варыянты.
    С. 155. Хлеб наш надзённы (не штодзённы).
    Такое сустракаем у паэзіі М. Танка.
    С. 158. Госпад Бог! Госпадзе Божа!
    Госпад. He выпадае разглядаць форму Госпад як гутарковую. Ужыванне яе на Міншчыне таксама не пацвярджае абавязковага ўплыву польскай мовы. Госпад Бог! — гэта не проста адзін з раўнапраўных варыянтаў, а форма, якой можа быць аддадзена перавага ўжо з той прычыны, што ў ёй захоўваецца націск на першым складзе ў форме назоўнага склону і ў форме клічнага склону.
    Вельмі б хацелася, каб аўтар яшчэ раз вярнуўся да вельмі важнай слоўнай парадыгмы з коранем добр (дабр) і блага. Вось тут самы раз прыгледзецца да практыкі ўжывання такіх слоў у асяроддзі сучасных
    беларуска-моўных вернікаў. Аддаецца перавага такім: Дабравест, дабраславёна, дабраславіць. Слоўнікі адлюстравалі калькаваныя формы, якія перайшлі ў беларускую мову з царкоўнаславянскай праз рускую.
    Што да Звеставанне, Дабравест, то яны маюць неабходныя паказчыкі літаратурнай формы перад народна-дыялектнымі Дабравешчанне, Благавешчанне і інш.
    С. 167. Уваскрэснуць — уваскрос — уваскрашэнне. Такія формы адпавядаюць нормам сучаснай беларускай мовы. Яны не нясуць ніякіх дадатковых семантычных характарыстык. To і Хрыстос уваскросі
    С. 170. Валачобнікі не павінна быць заменена на велікоднікі хоць бы з той прычыны, што ў этнаграфіі гэтае слова замацавалася ў якасці тэрміналагічнага: валачобнікі, валачобныя песні. Часам варта мець на ўвазе, што тэрміналагізуючыся, слова адыходзіць ад свайго першаснага значэння, перастае захоўваць ранейшыя стылістычныя адценні, характарыстыкі. Тое адбылося і са словам валачобнікі.
    С. 172, 174. Варта дадаткова засяродзіцца і на форме агнец. Ці ёсць прычына стылістычна зніжаць яго, царкоўна-славянскае, да агульнаўжывальнага ягнец ( ягнятка )?
    С. 179. Божа, выбач правіны нашыя! (замест прабач, правіннасці нашы).
    Асобная ўвага да сінтаксічнай формы Божа, злітуйся з нас! (не над намі).
    Іншыя, больш прыватныя заўвагі ці меркаванні, думаю, найлепей будзе выказаць аўтару кнігі ў прыватнай форме. Аў гэтым кароткім паведамленні пічыра дзякую Вам, ксёндз Уладыслаў, ад усіх за так дарэчы распачатыя дзейсныя захады на актывізацыю беларускай грамадскасці ў СВЯТОЙ СПРАВЕ КЛОІІАТУ ПРА СВАЮ РОДНУЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.
    ВАЛОЧКА Ганна Міхайлаўна,
    загадчык лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, дрктар педагагічных навук, дацэнт
    ЗЕЛЯНКО Вольга Уладзіміраўна,
    аспірант Нацыянальнага інстытута адукацыі
    Культуралагічны патэнцыял біблейскіх тэкстаў і моўных адзінак:
    водзыў на кнігу ксяндза У. Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» (2008) і пераклад Евангелля на беларускую мову
    (2007, другое выданне)
    Адным з напрамкаў развіцця сучаснай методыкі навучання беларускай мове з’яўляецца лінгвакулыпуралагічны падыход, які, як адзначаецца ў адукацыйным стандарце, звязаны з усведамленнем мовы як сродку спасціжэння нацыянальнай і сусветнай культур, як феномена, у якім знайшлі адбітак праяўленні культуры. У аснову лінгвакультуралагічнага падыходу пакладзена формула «мова + культура», якая ў выніку лінгвістычных, культуралагічных, псіхалінгвістычных і лінгвадыдактычных даследаванняў апошніх дзесяцігоддзяў трансфармавалася ў пастулат «культура праз мову і мова праз культуру», або «прысваенне фактаў культуры ў працэсе выкарыстання мовы і авалоданне мовай на аснове прысваення фактаў культуры» (Я. I. Пасаў).
    Увядзенне лінгвакультуралагічнага падыходу ў вучэбную практыку тлумачыцца заканамерным працэсам змены парадыгм адукацыі. Сёння ведавацэнтрычная парадыгма, накіраваная на засваенне школьнікамі пэўнай сумы стандартызаваных ведаў, замяшчаецца культуралагічнай парадыгмай, якая прадугледжвае інтэграцыю асобы вучня ў нацыянальную і сусветную культуру. Гэта з’ява выклікана сучаснай сацыякультурнай сітуацыяй, калі адукаванасць атаясамліваецца не толькі з інфармаванасцю і кваліфікаванасцю ў сваёй справе, але і са здольнасцю «жыць паводле норм і прынцыпаў культуры свайго часу» (В. М. Мяжуеў).
    Змест і шляхі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу ў значнай ступені звязаны з задачамі, аб’ектам і прадметам даследавання лінгвакулыпуралогіі як навукі, што ўяўляе сабой памежную зону на стыку мовазнаўства і культуралогіі. З’яўляючыся прадуктам антрапацэнтрычнай парадыгмы ў лінгвістыцы, лінгвакультуралогія даследуе «ўзаемадзеянне мовы, якая ёсць транслятар культурнай інфармацыі, і культуры — гістарычнай памяці народа» (В. А. Маслава).
    Сярод прадметаў даследавання лінгвакультуралогіі мовазнаўцы выдзяляюць галіну ўзаемадзеяння рэлігіі і мовы. Да моўных адзінак, у якіх знайшло адбітак гэта ўзаемадзеянне, адносяцца біблеізмы (смяротны грэх), фразеалагізмы са схаванай унутранай формай (закапаць талент у зямлю) прыказкі і прымаўкі на тэму біблейскіх сюжэтаў (Пасылаць ад Понція да Пілата). «Характэрна, што людзі могуць і не ведаць пра біблейскае паходжанне гэтых выразаў, — адзначае Н. Б. Мячкоўская. — Яны проста размаўляюць на мове, якая ўвабрала ў сябе вобразы, што сталі дзякуючы Пісанню крылатымі».
    Шматлікія біблеізмы, якія ўваходзяць у фразеалагічны фонд беларускай мовы (альфа і амега, берагчы як зрэнку вока, воўк у авечай шкуры, забаронены плод, за сямю пячаткамі, казёл адпушчэння, калос на гліняных нагах, краевугольны камень, плоць I кроў, сыпаць бісер перад свіннямі, хлеб надзённы, чакаць манны нябеснай і інш.), сведчаць пра тое, што наша нацыянальная культура з’яўляецца неад’емнай часткай сусветнай культуры. Пачэсная задача настаўніка роднай мовы — дапамагчы вучням асэнсаваць этымалогію, вобразную аснову, унутраную форму падобных выразаў, якія сталі агульным культурным набыткам хрысціянскіх народаў. Вырашэнне гэтай задачы немагчыма без звароту да першакрыніцы — біблейскіх тэкстаў, правільна і дакладна перакладзеных на сучасную беларускую літаратурную мову.
    Удумлівае чытанне і вывучэнне тэкстаў Бібліі з’яўляецца адным з асноўных шляхоў авалодання сістэмай хрысціянскіх ідэалаў, каштоўнасцей, норм паводзін — тым, што складае змест духоўнай культуры. «Слова Божае ў арыгінале — вось адзін са сродкаў выратавання; слова Божае, якое чалавек не толькі слухае, але і чытае, — сцвярджае выдатны рускі філосаф В. В. Разанаў. — У Бібліі ёсць такія сцэны, старонкі, цэлыя кнігі, якія цалкам даступны дзіцячаму ўзросту».
    У далучэнні дзяцей да хрысціянскіх духоўных каштоўнасцей праз вывучэнне мовы Святога Пісання вялікую дапамогу настаўніку-філолагу можа аказаць кніга У. Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі». У ёй знайшлі адбітак наступныя кампаненты зместу адукацыі (культурна афарбаваныя моўныя сродкі), што забяспечваюць фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў вучняў:
    1.	Назвы рэалій беларускага побыту, якія фіксуюць у мове багацце і ўнікальнасць традыцыйнай беларускай культуры. У прыватнасці, у названай кнізе раскрываюцца значэнні, этымалогія слоў велікоднікі і валачобнікі (с. 170).
    2.	Гаваркія словы, якія не толькі называюць прадметы, прыметы, дзеянні і г. д., але і характарызуюць іх, з’яўляючыся, па сутнасці, словамі-вобразамі: Звеставанне, укрыжаванне (с. 163, 198) і інш. Увага да афармлення характарыстычных слоў у розных мовах (рус. Благовеіценйе, распятйе) дазваляе раскрыць перад вучнямі спецыфіку нацыянальнай моўнай карціны свету.
    3.	Тапонімы, у якіх знайшлі адбітак розныя бакі жыцця народа. Надзвычай карыснай і пазнавальнай з’яўляецца інфармацыя, прыведзеная ў дадатку № 4 «Геаграфічныя назвы, населеныя пункты, якія ўпамінаюцца ў Новым Запавеце». Карыстаючыся ёю, настаўнік зможа дакладна і даступна растлумачыць вучням сэнс і этымалогію біблеізмаў вавілонскае стоўпатварэнне, віфлеемская зорка, іерыхонская труба і інш.
    4.	Фразеалагізмы, у якіх адлюстраваны гісторыя яўрэйскага народа, хрысціянскія духоўныя каштоўнасці. У прыватнасці, у дадатку № 5 «Кароткі тлумачальны слоўнік» У. Завальнюка ў цікавай і даступнай форме раскрываецца семантыка і паходжанне фраземы геена вогненная (с. 287).
    5.	Словы-сімвалы хрысціянскай культуры. Напрыклад, аўтарам кнігі тлумачыцца сімвалічны сэнс Хлеба духоўнага, які «арганізуе і мабілізуе нас і наш дух веры на добрыя ўчынкі хрысціянскага жыцця, вытрываласць у добрым на ўсёй жыццёвай дарозе да неба» (с. 155).
    6.	Запазьгчаныя лексічныя адзінкі як знакі іншых культур. У кантэксце лінгвакультуралагічнага пядыходу да навучання мове аб’ектам увагі могуць стаць факты падабенства намінатыўных адзінак беларускай і іншых моў. Так, звяртаючыся да «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» і « Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы», У. Завальнюк раскрывае семантыку запазычанай з лацінскай мовы лексемы Каляды (koleda, kol^da) у польскай, чэшскай і інш. мовах (с. 141) і размяжоўвае паняцці Каляды і Божае Нараджэнне (с. 142).
    7.	Формулы беларускага маўленчага этыкету як кампанент багатай нацыянальнай сінтаксічнай ідыяматыкі. Так, у кнізе «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» прыводзяцца прыклады хрысціянскіх віншаванняў «3 Нараджэннем Хрыстовым!», «3 Божым Нараджэннем!», «Са Святам Божага Нараджэння!» (с. 140), прывітальных формул «Хвала Ісусу Хрысту!» (с. 150), «Хрыстос уваскрэс!» (с. 143) і інш.
    8.	Выказванні дзеячаў культуры пра ролю мовы ў духоўным жыцці народа і асобнага чалавека, што спрыяюць фарміраванню ў вучняў каштоўнасных адносін да роднай мовы, а таксама дазваляюць школьнікам выказаць уласную пазіцыю наконт праблем, узнятых у даных радках. У. Завальнюк цытуе не толькі Ісуса Хрыста, Апосталаў і евангелістаў, але і Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта («Себя очень корю, что «не размаўляю па-беларуску». Это мой недостаток. Но я стараюсь, чтобы й в Церквй звучал белорусскйй язык й чтобы Церковь в этом отношенйй не отставала» (с. 231)); рускага лінгвіста I. Сразнеўскага («Народ выражае сябе найпаўней і найдасканалей у мове сваёй» (с. 225)); беларускага паэта У. Дубоўку