• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    («Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!..» (с. 239)). Шмат цікавых фактаў і думак пра адносіны беларусаў да роднай мовы змяшчае артыкул У. Завальнюка «Мова — душа народа», прыведзены ў дадатку № 1.
    Варта заўважыць, што раздзел кнігі «Пра дакладнасць ужывання слова» (с. 180, 181), у якім разглядаюцца выпадкі недакладнага ўжывання слоў кадзіла, ладан і інш. у некаторых выданнях, можа дапамагчы настаўніку арганізаваць заняткі па тэме «Дакладнасць маўлення» (11 клас).
    Адзначым, што выкананы ў адпаведнасці з сучаснымі літаратурнымі нормамі пераклад біблейскіх тэкстаў на беларускую мову (Евангелле, 2007) мае вялікае значэнне для практыкі навучання не толькі роднай мове, але і беларускай літаратуры. Так, у тлумачальнай запісцы да вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў (2008) адзначаецца, што «знаёмства з Бібліяй і літаратурнымі творамі з біблейскімі матывамі падорыць вучням цудоўную магчымасць адчуць мудрасць адвечных маральных запаветаў, убачыць «вечную кнігу» як крыніцу вобразнасці беларускай літаратуры і яе сапраўднай духоўнасці».
    Заўважым, што курс беларускай літаратуры ў агульнаадукацыйных установах уключае вывучэнне біблейскіх аповедаў «Стварэнне свету», «Прытча пра блуднага сына», «Патоп. Ной будуе каўчэг», прадмовы да Бібліі Ф. Скарыны, біблейскай асновы п’есы «Цар Ірад» (6 клас); тэм «Біблія як адзін з найвялікшых здабыткаў духоўнай культуры і найвыдатнейшы помнік літаратуры», «Сувязь «Жыція Еўфрасінні Полацкай» з хрысціянскім веравучэннем», «Словы, Ka-
    занні, павучанні Кірылы Тураўскага», «Прадмовы Ф. Скарыны да ўсёй Бібліі, да кніг «Псалтыр», «Іоў», «Юдзіф» (урывак з прадмовы да кнігі «Юдзіф» рэкамендаваны праграмай для завучвання на памяць), «Прадмова Сымона Буднага да «Катэхізіса», «Прадмова Васіля Цяпінскага да «Евангелля», «Палемічная літаратура пачатку XVII стагоддзя. Развіццё рэлігійнай публіцыстыкі (Іпацій Пацей, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, Афанасій Філіповіч)» (9 клас); «Сучасныя пераклады Бібліі на беларускую мову (В. Сёмуха, А. Клышка, У. Чарняўскі, пераклады Біблейнай камісіі Беларускага экзархата)» і інш. (11 клас).
    Вывучэнне адзначаных тэм і твораў прадугледжвае зварот да тэксту Бібліі, які павінен адпавядаць сучасным лексічным, арфаграфічным, пунктуацыйным, граматычным нормам, паколькі з’яўляецца для вучняў узорным тэкстам.
    У гэтым сэнсе кніга У. Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» і пераклад Евангелля на беларускую мову спрыяюць не толькі фарміраванню маўленчай культуры сучасных вучняў, але і асэнсаванню імі хрысціянскай канцэпцыі дабра, праўды, любові, прыгажосці, веры — гэта значыць духоўнаму сталенню асобы.
    ХАРАНЕКА Святлана Станіславаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»
    Рэцэнзія
    на рукапіс кнігі ксяндза Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі»
    Пытанні аб перакладзе тэкстаў Свяшчэннага Пісання на нацыянальную мову заўсёды мелі важнае значэнне ва ўсіх сферах грамадства. Намаганні даследчыкаў і культурных дзеячоў у гэтым накірунку цяжка пераацаніць.
    Відавочна, што праца ксяндза Уладыслава Завальнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» — праца падзвіжніцкая. Гэта той рэдкі выпадак, калі супольнасць канфесійнай дзейнасці і роднага слова з’яўляецца магутным сродкам аб’яднання не толькі вернікаў, але і народа ў цэлым. Відавочна, што з’яўленне такой працы — гэта патрабаванне часу (!), таму ўсе намаганні ў гэтым накірунку павінны ацэньвацца станоўча.
    Хацелася б адзначыць некаторыя важныя моманты, якія неабходна падкрэсліць.
    Па-першае, само паняцце рэлігійнага стылю сучаснай мовы (як і сам рэлігійны стыль) з’явілася адносна нядаўна, што мае свае аб’ектыўныя прычыны (экстралінгвістычныя і інтралінгвістычныя), таму фарміраванне сучаснай мовы рэлігійнага стылю — працэс складаны і цяжкі. Відавочна, што ў падрыхтоўцы кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» зроблена вялікая даследчыцкая праца: прыводзяцца лінгвістычныя каментарыі, спасылкі на акадэмічныя даведнікі, энцыклапедыі і кампетэнтныя выданні; даволі шмат прыкладаў, якія пацвярджаюць думку аўтара.
    Па-другое, вядучай лінгвістычнай праблемай даследавання перакладаў з’яўляецца праблема семантычнай тоеснасці паміж арыгінальным і перакладным тэкстамі. Паколькі размова ідзе аб тэкстах Свяшчэннага Пісання, паўстае пытанне аб неабходнасці захавання сакральнага сэнсу.
    У гэтай сувязі дазволю сабе прыгадаць традыцыі перакладу тэкстаў Свяшчэннага Пісання, закладзеныя Кірылам і Мяфодзіем, паколькі пераклады тэкстаў вузкага канону, зробленныя Кірылам і Мяфодзіем з грэчаскай мовы на стараславянскую, з’яўляюцца першакрыніцай для ўсіх астатніх перакладаў Свяшчэннага Пісання на сучасныя мовы. У тэкставай раўназначнасці грэчаскага арыгіналу і яго славянскага перакладу бачылася асобая духоўнасць стараславянскай мовы, здольнай адэкватна перадаць сакральны грэчаскі тэкст.
    Аднак тоеснасць перакладу, па-сутнасці, немагчыма, паколькі розныя мовы адрозніваюцца і па грамматычнай арганізацыі, і па напаўненні лексічных адзінак, і па кантэкстуальных словаўжываннях. Вырашэнне перакладчыцкіх праблем у тэкстах вузкага канону дасягаецца дзякуючы камунікатыўна-пасрэдніцкай дзейнасці перакладчыкаў — Кірылы, Мяфодзія і іх паслядоўнікаў, якія абіраюць уласныя стратэгіі перакладу.
    Дазволю сабе спаслацца на думку Я. М. Верашчагіна, паколькі лічу дарэчным указанне механізмаў і прынцыпаў перакладу тэкстаў Свяшчэннага Пісання. Я. М. Верашчагін, аналізуючы перакладчыцкае мастацтва Кірылы і Мяфодзія, вызначыў тры складнікі ў перакладзеным тэксце: 1) інварыянтныя (супадзенне агульнага сэнсу), 2) рэцэптыўныя (пераклад накладвае свае адбіткі, абмежаванні і мадыфікацыі сэнсу пад уздзеяннем мовы, на якую перакладаюць), 3) персанальныя (двухмоўны чалавек і яго выбар)
    [Вереіцагнн Е. М. Нсторня возннкновення древнего обіцеславянского лнтературного языка: Переводческая деятельность Кнрнлла н Мефодня н нх ученнков. М., Нзд-во МГУ, 1971, с. 25]. Асобая роля, на думку Я. М. Верашчагіна, належыць рашэнням асобы ў перакладчыцкай дзейнасці.
    Такім чынам, пры перакладах Бібліі перакладчык мае права выкарыстоўваць вышэйназваныя механізмы з мэтай алдюстравання з’яў сучаснай мовы. Выбар перакладчыка ў рукапісе кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» падмацоўваецца разважаннямі і прыкладамі, таму мае права на існаванне.
    Трэба адзначыць, што ў цяжкіх і спрэчных момантах пры перакладзе можна звярнуцца да грэчаскага і стараславянскага тэкстаў, да слоўнікаў грэчаскай і стараславянскай моў, дзе, магчыма, будзе знойдзена выйсце шляхам аналізу семантычнага напаўнення лексемы.
    Напрыклад, на старонцы 144—145 кнігі аналізуюцца словы Унебаўзяцце — Успенне — Ушэсце.
    Звернемся да Стараславянскага слоўніка па рукапісах (X—XI стагоддзяў) пад рэдакцыяй Р. М. Цэйтлін, М., 1999.
    У слоўніку стараславянскай мовы (далей — CC): oycbneHHd (частотнасць 14) — сон, перен. смерть, успенне (устар.) (с. 749), словазлучэнне oycbneHnd богороднц — Успенне Богороднцы {церковный празднйк) — адзначана як фразеалагізм (с.750). Грэчаскі адпаведнік кофгцж; — сонное состоянне, сон.
    Лексема B'bmbCTBnd — вознесенне (на небо) (СС, с. 159), грэчаскага адпаведніка няма; Brb3HeceHnd — вознесенне (СС, с. 141), 0n£lhyij — Увознесенне (спасылка на NT): напрыклад, BbSHeceRbH на небо (Евхологнй, 62а, 6—7).
    Такім чынам, паводле аналізу семантычнага напаўнення лексічных адзінак можна сцвярджаць, што варыянты Успенне — Ушэсце павінны быць дапушчальнымі і для сучаснай беларускай мовы.
    Наконт слова Унебаўзяцце можна сказаць, што спосаб утварэння гэтага слова не характэрны для сучаснай беларускай мовы, як і спосаб утварэння слова Змёртвых-паўстанне (с. 167 кнігі), але тут неабходна ўлічваць ужо складзеную традыцыю ўжывання гэтых слоў, таму што пры фарміраванні і фіксаванні мовы рэлігійнага стылю ў сучасных абставінах гэты факт павінен адыгрываць не апошнюю ролю.
    Такую ж філалагічную працэдуру можна правесці на прыкладзе слоў Благавешчанне — Добравешчанне — Звеставанне (с. 164 кнігі).
    На старонцы 158 адзначана, што Благодать — русскае слова, а затым на с. 164 удакладняецца, што благаслаўляць запазычана са стараславянскай мовы — благословнтн, якое з’яўляецца калькай з грэчаскай мовы: блага (бел.) = благо (рус.) = ell (грэц.). Першы корань складаных слоў благоў стараславянскай мове сустракаецца ў 77 лексемах (!), што складае больш значную колькасць словаўжыванняў. 3 гэтага пункту глеждання перавагу можна аддаць лексеме Благавешчанне, якое змяшчае глыбокі сакральны сэнс. У слове Дабравешчанне періпы корань падкрэслівае ўласнабеларускае паходжанне слова, не змяняючы семантычнага напаўнення.
    Лексема Звеставанне не менш напоўнена семантычна, хаця знешне губляецца семантычны кампанент ’добрая’ (вестка). Параўнаем: eUaggSlion — благая весть, радостное нзвестне, eUaggel...zomai — 1) сообіцать радостную весть, поздравлять, 2) благовествовать (спасылка на NT).
    Такім чынам, аналізуючы тэкст кнігі, можна сцвярджаць, што слова мае права на існаванне, таму што шматлікія факты або пацвярждаюцца ў дыяхранічным аспекце, або трывала ўвайшлі ў рэлігійную сферу.
    Здаецца мэтазгодным разгледзець магчымасці перакладу Господь на беларускую мову. Абапіраючыся на класічныя традыцыі, необходна ўлічыць, што слова мае некалькі асаблівасцяў. Па-першае, націск у стараславянскай мове ніколі не падаў на апошні склад, таму першы склад — націскны. Па-другое, у стараславянскіх помніках яно мае вельмі высокую частотнасць — болып за 1600 словаўжыванняў, што з’яўляецца істотным, (Господь, Господа, Господу і г. д., клічны склон — Господн). Такім чынам, назіраем варыянты каранеў — Господ і Господ’. Усё гэта дае падставу пакінуць лексему ў адпаведнасці з традыцыяй. У клічнай форме (зварота) — Госпадзі! Дарэчы, у старажытнагрэчаскім слоўніку I. X. Дварэцкага дадзена памета, якая дакладна ўказвае на тэксталагічную прыналежнасць кбрю^ II — Господь (NT) (Дворецкнй Н. X. Древнегреческо-русскнй словарь. В 2 т. — М., 1958).
    Трэба адзначыць, што вялікая ўвага надаецца аналізу магчымых варыянтаў слоў, уласным імёнам, геаграфічным назвам. Павагу да аўтара выклікаюць дадаткі. Усё гэта сведчыць пра грунтоўнасць працы, пра любоў да беларускай мовы, пра імкненне да духоўнага адзінства.