• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Там і адбылося хрышчэнне... I прычашчэнне... Амаль на пяцідзесятым годзе жыцця.
    Як чалавек, які мае дарослых пляменнікаў, — адзін з іх, Змітрок, нарадзіўся на Каўказе па прычыне службовых абавязкаў бацькі, а другі, Дзяніс, на Балтыйскім востраве Саарэма, і якія ніводнага дня не вучыліся ў беларускай школе — выдатна валодаюць беларускай мовай, карыстаюцца ёю ў штодзённым ужытку і нават мяне часам папраўляюць.
    Любоў да нашай мовы прывіў ім касцёл.
    Тая асветніцкая справа, якую праводзіць разумна і дасведчана ксёндз Уладыслаў Завальнюк, упэўнены, увойдзе ў гісторыю нашай нацыі і добра будзе ўспрынята нашчадкамі.
    Мне, як былому энцыклапедысту, было прыемна, што ў перакладзе Евангелля на беларускую мову шырока выкарыстоўваўся моўны тэрміналагічны матэрыял, які рыхтавала і выдавала «Беларуская энцыклапедыя». 5-томны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы», 2-томны «Слоўнік іншамоўных слоў», 18-томная «Беларуская энцыклапедыя», 2-томная энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае» — гэта далёка не поўны пералік той літаратуры, над
    якой працавалі вядучыя беларускія навукоўцы, а іх набыткі творча выкарысталі перакладчыкі Евангелля.
    Святая кніга на беларускай мове — справа святая. Можа, мы ўсяго гэтага і не ўседамляем пакуль. Але гэта так. Кожны, хто прычыняецца да гэтай высакароднай справы, робіць справу святую. У мяне ёсць верш «Апосталы святла». Ён у поўнай меры датычыцца і вас, хто перакладае святую кнігу на маю родную мову. Ім і завяршу прамову.
    Ёсць мудрыя апосталы святла. He тыя, хто, калоцячы
    У грудзі, гарлае грамавержна:
    «Геній — я!» — а тыя, што свядомасць ціха будзяць, душы і сэрцу кажуць:
    хто такі.
    Адкуль ты і чаму на гэтым свеце?
    I што за грамавержныя вякі твой род хрысцілі, і якое вецце на дрэве радаслоўным, на тваім, дзе кроў жывая, ды з глыбінь планеты, нібы рака вясновая — аж дым! — згрызае лёд мярзлотаў пракаветных. He веру крыкунам і кляцьбітам, іх пустазвонству, марнаму адвеку.
    Ёсць ціхія апосталы святла, што будзяць чалавека ў чалавеку.
    МАЗУР Ірына Аляксандраўна,
    студэнтка УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
    Слова ў падтрымку пробашча
    3 вялікай радасцю прыняла запрашэнне на навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную абмеркаванню новага перакладу Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову і кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі», аўтарам якой з’яўляецца ксёндз-пробашч Уладыслаў.
    Канферэнцыя праходзіла у касцёле Св. Сымона і Св. Алены. У гэтым важным мерапрыемстве бралі ўдзел многія вядомыя вучоныя Беларусі, выкладчыкі розных вышэйшых навучальных устаноў Мінска, супрацоўнікі выдавецтваў, пісьменнікі, настаўнікі сярэдніх школ, студэнты. Гэта былі людзі з чыстым сэрцам, хрысціяне, гатовыя далучыцца да справы ўдакладнення мовы Святога Пісання, выказаць свае адносіны да вынікаў працы філолагаў, якія рупіліся не адзін год пад кіраўніцтвам пробашча Уладыслава.
    Трэба сказаць, што ўсе, хто выступаў, адзначылі высокі ўзровень перакладу. А гэта невыпадкова, бо, як я даведалася з выступленняў, перад імі, філолагамі, была пастаўлена канкрэтная задача: кожную лексічную адзінку, структуру кожнага верша абгрунтаваць на аснове дасягненняў сучаснай мовазнаўчай навукі. Як працаваць над словамі, кіраўнік сам даў узор уласных разважанняў, якія потым сталі асноўным зместам кнігі «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі».
    Прамовы ўдзельнікаў канферэнцыі не паўтараліся, а, як правіла, дапаўнялі адна другую, у іх была вельмі
    цікавая інфармацыя. Неабходна адзначыць выступленні прафесара, доктара філалагічных навук, дырэктара Інстытута мовы і літаратуры НАН РБ A. А. Лукашанца, таксама прафесараў A. I. Мальдзіса, Г. А. Цыхуна, М. Р. Прыгодзіча, вядомага драматурга П. В. Васючэнкі. Гэтыя вучоныя, акрамя сваіх асноўных прамоў, давалі адказы на пытанні, тлумачылі некаторыя рэплікі, сказаныя прысутнымі з месца.
    Адзначалася на канферэнцыі і тое, што немалаважнае значэнне ў Евангеллі маюць ужытыя геаграфічныя назвы і імёны, якія ўжо даўно прыняты ў наіпай краіне і адпавядаюць нормам сучаснага напісання.
    Хачу асобна сказаць, што для мяне не зусім зразумела, чаму некаторыя выступоўцы замест імя Анна прапаноўвалі ўжываць Ганна. Згаджаюся, ілто імя Ганна паходзіць з грэчаскай мовы і ў той жа час увабрала ў сябе ўвесь каларыт беларускай народнай мовы. Але ж у нас ужываецца таксама імя Анна, ад гэтага слова ёсць і вытворныя формы Анюта, Анечка. Я асабіста ведаю людзей маладых і сталага ўзросту з такімі імёнамі. I калі ўзяць паралельна словы Анна — Ганна, то вядома ж, для сакральнага тэксту болып падыходзіць імя Анна. Напрыклад, як хораліа, узнёсла гучыць такая назва: Касцёл Святой Анны. 3 гэтым імем не ўзнікае ніякай пабочнай асацыяцыі, як пры вымаўленні імені Ганна. Такая асацыяцыя або паралельнае бачанне добра вядомай асобы можа быць у кожнага чалавека.
    У канцы свайго кароткага паведамлення хачу сказаць, што ва ўсіх моўных пытаннях я цалкам падтрымліваю Вас, паважаны ксёндз-пробашч Уладыслаў — мой Духоўны Настаўнік. Мы ўсе з нашай каталіцкай сям’і верым Вам, падтрымліваем Вас малітвамі ў Вашых асветніцкіх намаганнях і справах.
    ЦІХАНЧУК Арцём Васільевіч,
    студэнт УА «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт»
    Мне пашчасціла прысутнічаць на навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінскім касцёле Св. Сымона і Св. Алены. I я за гэта вельмі ўдзячны свайму лёсу.
    Па-першае, я ўпершыню трапіў у гэты святы храм і быў вельмі ўражаны яго велічнасцю і святасцю. Адразу падумалася: наколькі тут бывае ўрачыста, калі збіраецца шмат народу, ідзе набажэнства.
    Па-другое, сама тэма канферэнцыі зацікавіла мяне. Тут абмяркоўваўся пераклад Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову.
    Як пазней выявілася, на канферэнцыі прысутнічала шмат знакамітых людзей, і некаторых з іх я ведаў па іх кнігах. Напрыклад, з захапленнем слухаў выступленні вучоных A. I. Мальдзіса і П. В. Васючэнкі. Менавіта кнігай A. I. Мальдзіса я карыстаўся ў школе пры вывучэнні творчасці У. Караткевіча, а па кнізе П, В. Васючэнкі рыхтаваў рэферат па сучаснай беларускай драматургіі.
    На канферэнцыі браў удзел A. К. Клышка. Для Ma­ne гэта, у першую чаргу, аўтар кнігі «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга», якую я з цікавасцю прачытаў у школьныя гады і некаторыя моманты з яе памятаю да гэтага часу. А потым высветлілася, што Анатоль Канстанцінавіч яшчэ і аўтар Буквара, па якім я вучыўся грамаце.
    Усе гады вучобы ў школе мяне вельмі выручаў слоўнік-даведнік М. Р. Прыгодзіча «Асобна, разам, праз
    дэфіс». Я нават сціху падглядваў у яго падчас напісання кантрольных работ гіа мове і літаратуры. I быў прыемна ўражаны, калі даведаўся, што выступоўца Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч — доктар філалагічных навук, прафесар — гэта і ёсць аўтар названага мною слоўніка.
    Тут жа мне сказалі, што на канферэнцыі прысутнічае Г. П. Пашкоў. Гэта паэт, яго вершы, зборнікі паэзіі «Журавінавы востраў» і «Тваім святлом благаславёны» мы вывучалі ў школе. Хацеў нават падысці пагаварыць, але ў мяне не атрымалася. А калі даведаўся, што Генадзь Пятровіч яшчэ і галоўны рэдактар энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае» ў 2-х тамах, то, як прыехаў дамоў у Пінск, мне захацелася абедзве гэтыя вялікія кнігі пагартаць.
    А цяпер па змесце канферэнцыі. Усе выступленні — і журналістаў, і педагогаў, і вучоных — былі вельмі цікавымі, і як гэтага вымагала тэма канферэнцыі, грунтаваліся яны на аснове кніг «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» і перакладзе Святога Евангелля.
    Вельмі не хачу каго-небудзь пакрыўдзіць, але павінен сказаць, што самую высокую і самую аб’ектыўную ацэнку перакладу Евангелля далі дактары філалагічных навук A. А. Лукашанец, Г. А. Цыхун, М. Р. Прыгодзіч, A. I. Мальдзіс, драматург, крытык, кандыдат філалагічных навук П. В. Васючэнка. Яны ўлічылі, дапаўняючы адзін другога, усе аспекты асаблівасцей перакладу. Я для сябе адзначыў, што названыя вучоныя, акрамя ўсяго, паказалі і выдатную методыку аналізу кнігі. У гэтым мне як студэнту тэхнічнай навучальнай установы было ў іх чаму павучыцца. Акрамя таго, на многія рэплікі, якія гучалі з месцаў, яны спакойна давалі грунтоўныя адказы. Напрыклад, па
    выкарыстанні слова благаславёны даў вычарпальнае тлумачэнне Г. А. Цыхун — вучоны, які ведае асаблівасці ўсіх славянскіх моў свету. Ён, як я зразумеў, адзін з самых аўтарытэтных вучоных нашай краіны, а ў сваіх навуковых працах разглядае беларускую лексіку ў кантэксце розных славянскіх моў. Я слухаў яго выступленні, каментарыі (яму прыходзілася даваць тлумачэнні на канферэнцыі не адзін раз) з вялікай цікавасцю.
    Ад сябе я таксама магу сказаць: на мой погляд, як бы мы ні выкідалі склад [га] са слова благаславёны, усё роўна ў нашай краіне цяпер людзі адукаваныя, і кожны разумее, што благаславёны і блаславёны паходзяць з аднаго кораня, а частка благау названым слове ні ў якім разе не ўжыта ў значэнні дрэнна. Пра гэта, дарэчы, добра сказаў у кнізе «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» ксёндз Уладыслаў (сс. 161—165; с. 182). Я на другі дзень пасля канферэнцыі спецыяльна пайшоў у бібліятэку, пагартаў слоўнікі і яшчэ раз пераканаўся, што словы благаславёны і блаславёны маюць права на выкарыстанне.
    Цяпер наконт імені Анна (Ганна). Я не ведаю, чаму мой любімы пісьменнік A. К. Клышка так адстойвае варыянт Ганна. Я зноў-такі спецыяльна звярнуўся да «Слоўніка асабовых уласных імён» М. Р. Судніка. Тут жа ёсць беларуска-руская, руска-беларуская часткі мужчынскіх і жаночых імён, ёсць раздзел устарэлых рэдкаўжывальных імён (як я разумею, яны выпісаны са старажытных беларускіх помнікаў), улічаны новыя імёны, якія ўзніклі ў савецкі час (напр. Акцябрына). Таму вашу спасылку, паважаны ксёндз Уладыслаў, на названы Слоўнік лічу правільнай, я ў гэтым Вас падтрымліваю.
    Пад канец хачу сказаць, што Святое Евангелле, мова якога абмяркоўвалася на канферэнцыі, пры чытанні ўспрымаецца вельмі лёгка. Лічу правільным, што імёны Усіх Святых, якія ўпамінаюцца ў Новым Запавеце, у тым ліку імя Бога Гасподзь, а таксама імя Сына Божага Ісус Хрыстос павінны пісацца і вымаўляцца так, як ужо прынята ў Беларусі. Мы ўсе чакаем зацвярджэння разгледжанага перакладу Святога Пісання і верым, што ў хуткім часе гэта адбудзецца.