Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
Разумею, якая гэта складаная і карпатлівая праца (бо сама гэтую працу рабіла, рэдагуючы пераклад Святога Пісання, зроблены Айцом Уладыславам Чарняўскім). Разумею, што мала хто з філолагаў-класікаў згадзіўся б падобную працу зрабіць. Але зрабіць яе абавязкова трэба, у іншым выпадку той пераклад, які адстойвае шаноўны пробашч Уладыслаў, не будзе мець пад сабой навуковага грунту. А вольных перакладаў Святога Пісання нам надзвычай стае!
Па-за гэтым лічу перакладчыцкую і лінгвістычную працу, выкананую пад кіраўніцтвам пробашча Уладыслава Завальнюка і асабіста ім, дастаткова кваліфікаванай і вельмі патрэбнай для беларусаў і Беларусі. Раю аўтару прадоўжыць працу па стварэнні новых перакладаў кніг Новага і Старога Запаветаў і веру, што на гэтым шляху ён дасягне вялікіх поспехаў, здабываючы для сябе і для ўсіх нас неацэнныя Дары Святога Духа і набліжаючы нас да праўды Слова Божага.
НЕВІДОМСКАЯ Марыя Антонаўна,
выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, метадыст
Святое Пісанне ў школе
У Мінскім касцёле Св. Сымона і Св. Алены атрымала дзве кнігі. Адна з іх Евангелле ў перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову, другая — «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» аўтара У. Завальнюка. 3 вялікім захапленнем і цікавасцю іх прачытала. А паколькі ўся мая працоўная дзейнасць была звязана з навучаннем дзяцей у школе і працай з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры нашай краіны (болып як 15 гадоў працавала ў Рэспубліканскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў), хачу выказаць некаторыя свае меркаванні.
Па-першае, нізка схіляю галаву перад Вамі, паважаны ксёндз Уладыслаў, за тое, што Вы так шчыра клапоціцеся пра духоўнае выхаванне людзей маёй Беларусі, выступаеце за яднанне хрысціян-беларусаў на аснове Святога Пісання.
Па-другое, хачу сказаць, што Евангелле ў перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову пад Вашым кіраўніцтвам можа ды і павінна выкарыстоўвацца ў школе.
Для доказу гартаю вучэбную праграму для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання «Беларуская літаратура: V—XI класы», с. 26—27 (Мн., 2008) і называю такія тэмы: біблейскія аповеды «Стварэнне свету», «Прытча пра блуднага сына»; Ф. Скарына «Біблія»; «Цар Ірад». Для дадат-
ковага чытання «Патоп. Ной будуе каўчэг». На вывучэнне названага матэрыялу адводзіцца 4 гадзіны, плюс можа быць праведзена пазакласнае мерапрыемства, на якім прачытаюцца рэкамендаваныя праграмай вершы Я. Коласа «Не дай Божа сэрцам знікнуць...» і М. Танка «Божа мой шчодрасці...», дзе будзе праведзена гутарка па зноў-такі рэкамендаваных праграмай творах жывапісу: Біблія ў ілюстрацыях Г. Дарэ; біблейскія сюжэты ў жывапісе Мікеланджэла, Рэмбранта, Рафаэля, А. Іванова; «Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў»; ілюстрацыі да палотнаў Я. Драздовіча «Скарына» і В. Бялыніцкага-Бірулі «Блакітная капліца». I вядома ж, пры правядзенні вучэбна-выхаваўчага працэсу з выкарыстаннем твораў на тэмы хрысціянскага веравызнання на самым ганаровым месцы павінна знаходзіцца Біблія ці другая частка, Евангелле, на сучаснай беларускай мове, правапіс якой вывучаецца ў школе, без разнабою ў выкарыстанні імёнаў і геаграфічных назваў, напісанне якіх ужо прынята ў Беларусі. А такім патрабаванням якраз і адпавядае пераклад Святога Пісання пад Вашым кіраўніцтвам, паважаны ксёндз Уладыслаў.
Ад сябе асабіста на названыя заняткі ў якасці дадатковай літаратуры я рэкамендавала б і выдатна выдадзеную, з густам праілюстраваную кнігу для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Святое Пісанне для дзяцей» (Мн., «Народная асвета», 2005), рэцэнзаваную кандыдатам багаслоўя протаіерэем Георгіем Латуіпкам.
Або возьмем праграму IX кл. Тут ёсць такая тэма: Біблія як адзін з найвялікшых здабыткаў духоўнай культуры і найвыдатнейшы помнік літаратуры. I таму, захоўваючы прынцып нагляднасці, пажадана зрабіць
выставу кніг Святога Пісання розных выданняў, можам таксама напярэдадні папрасіць вучняў, каб і яны прынеслі кнігі з дому, калі ў іх ёсць, прычым, з выкарыстаннем любога з правапісаў (у заключнай гутарцы на ўроку настаўнік паведаміць прычыны такога разнабою ў лексіцы і напісанні), у перакладзе на любую з моў. Магчыма, атрымаецца, што перакладу на лацінскай мове не будзе. Але калі нехта з вучняў і яго прынясе, то, на напі погляд, усё роўна трэба настаўніку расказаць пра Вульгату — лацінскі пераклад Бібліі, завершаны каля 405 г. адным з айцоў Царквы Еранімам Блажэнным, прычым прыгадаць, што на той час існавала адна хрысціянская Царква (падзел на каталікоў і праваслаўных адбыўся толькі ў 1054 г.). У заключным слове на ўроку настаўнік скажа, што Біблія ляжыць у аснове трох рэлігій — хрысціянства, іудаізму і ісламу.
А звесткі пра Вульгату будуць добрым мастом для пераходу да тэмы пра Францыска Скарыну — першадрукара і асветніка, яго жыццё і творчасць. Для падрыхтоўкі паведамлення пра Вульгату — гэты найцікавейшы помнік Высокай Духоўнасці — выкарыстаем энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час» (Мн., 1988), с. 295.
Пры вывучэнні матэрыялу пра Ф. Скарыну можа выкарыстоўвацца і Ваша кніга, паважаны ксёндз Уладыслаў, «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі», дзе змешчаны змястоўныя артыкулы «Біблія ў Беларусі» і «Неацэнная спадчына Скарыны» (Мн., 2008), с. 73. Тут настаўнікі і вучні знойдуць цікавыя дадатковыя звесткі, якіх у падручніку няма.
3 выкарыстаннем тэхнічных сродкаў навучання пажадана правесці пазакласнае мерапрыемства, якое
можа называцца «Францыск Скарына і мастацтва». У першай яго частцы могуць быць паказаны тытульныя лісты да кніг Бібліі, перакладзенай Ф. Скарынам. Для гэтага ўзяць матэрыялы з вышэй названага даведніка (сс. 26, 31, 40, 64, 73 і ініп.), дзе змешчаны гравюры Скарыны-мастака.
У другой частцы такога мерапрыемства будуць выкарыстаны творы мастацтва, рэкамендаваныя праграмай (сс. 59—60). Гэта фотаздымкі архітэктпурных помнікаў, напрыклад, Палаца Ватыкана ў Рыме (XV ст.), Падуанскага ўніверсітэта (XV ст.), Карлавага маста ў Празе (XIII—XV стст.); фотаздымкі скульптурных выяў 3. Азгура «Францыск Скарына», С. Вакара «Францыск Скарына» (гіпс), А. Глебава «Помнік Ф. Скарыну ў Полацку» і інш.; рэпрадукцыі да твораў жывапісу I. Ахрэмчыка «Ф. Скарына», Я. Драздовіча «Друкарня Ф. Скарыны ў Вільні», П. Сергіевіча «Скарына ў рабочым кабінеце» і інш. Трэба адзначыць, што для праслухоўвання ўлічаны і творы музыкі: містэрыя А. Літвіноўскага «Францыск» (тэкст з прадмоў і каментарыяў Ф. Скарыны да Бібліі), сімфонія № 3 У. Дарохіна «Францыск Скарына, жыццё і бессмяротнасць» і інш. Рэкамендуецца таксама праграмай для прагляду кінафільм «Я, Францыск Скарына» (рэжысёр Б. Сцяпанаў).
Вядома, што грунтоўна разгледзець усе гэтыя творы на адным мерапрыемстве немагчыма. Але калі яго падрыхтаваць у форме вуснага часопіса з кароткімі каментарыямі да кожнай старонкі ці правесці канферэнцыю з выкарыстаннем кароткіх паведамленняў вучняў на аснове напісаных імі рэфератаў, то ўсё можна. Гэта ўжо залежыць ад творчасці настаўніка. Аднак ён павінен засяродзіць увагу вучняў на галоўным, у
імя чаго гэта робіцца. I на першым плане павінна быць не толькі асоба Скарыны, але і Святое Пісанне, выдадзенае на добрай сучаснай беларускай літаратурнай мове, правапіс якой вывучаецца ў школе, Евангелле, з якога настаўнік можа да любога ўрока або пазакласнага мерапрыемства ўзяць эпіграф.
Таму хачу сказаць: Святое Пісанне, выдадзенае, паважаны ксёндз Уладыслаў, пад Вашым кіраўніцтвам, Ваша кніга «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі» з’яўляюцца вельмі сучаснымі і патрэбнымі. I паўтару словы, сказаныя галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктарам філалагічных навук, прафесарам В. П. Лемцюговай (с. 314), што пры абмеркаванні перакладу Евангелля, зробленага філолагамі пад Вашым кіраўніцтвам, на сходзе вельмі высокіх духоўных асоб растопіцца лёд нават самых заледзянелых душ. Надта хочацца верыць, што пераклад Святога Пісання, зроблены пад Вашым кіраўніцтвам, будзе кананізаваным, даступным для набажэнстваў у касцёлах і цэрквах, даступным у кожнай школе, у кожнай беларускай хрысціянскай сям’і.
МЕЛЬНІКАЎ Юрый Сяргеевіч, выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Водзыў
на пераклад Евангелля (Мн., 2007)
3 асаблівым хваляваннем чытаецца Святое Пісанне на роднай матчынай мове, бо змест яго лёгка кладзецца на душу. Быццам становішся прысутным і сам бачыш усе апісаныя падзеі, якія адбываліся з Сынам Божым, знаходзішся сярод вялікага натоўпу, слухаеш прытчы, Яго тлумачэнні. Разам з тым аналізуеш свае ўчынкі, каешся, звяртаешся да Госпада Бога, просіш прабачэння, дапамогі, літасці. Ад гэтага адчуваеш вялікае задавальненне, хочацца яшчэ і яшчэ раз далучыцца да сакральнага тэксту.
Гэта, відаць, бывае з кожным, хто трымае у сваіх руках Кнігу, перакладзеную вельмі дасведчанымі філолагамі пад Вашым кіраўніцтвам, паважаны ксёндз Уладыслаў. Смела скажу — дасведчанымі ў галіне мовы людзьмі, бо ні адно слова, ні адна арфаграма, ні адна граматычная форма не выбівае цябе з тэксту, як гэта заўсёды бывае ў школьнага настаўніка пры праверцы пісьмовых работ вучняў, калі ўбачыш недакладнасць — і заўсёды ўжо на першае месца становіцца не сам змест, а лексіка, граматыка, правапіс. А калі шмат усякага роду памылак, нязвыклых мудрагелістых слоў — і сам тэкст рассыпаецца, тады гэтага тэксту ўжо проста не заўважаеш.
Я маю, чытаў і іншыя выданні Бібліі на беларускай мове, перакладзеныя з выкарыстаннем класічнага правапісу ці, скажам, скіраваныя часткова на класічны
правапіс. Але пра іх размова павінна быць асобная. Для духоўнай працы звычайнага чалавека з такімі выданнямі павінна быць добрая філалагічная падрыхтоўка з веданнем гісторыі Беларусі.
Бо што датычыцца чытання Святога Пісання, то не павінна быць смакавання выхапленных з іншай эпохі ці з іншай мовы асобных слоў, імён, пэўных фраз.
Чытанне Святога Пісання — гэта не чытанне мастацкага твора ці нейкага, скажам, вельмі важнага артыкула. Знаёмства з сакральным тэкстам Евангелля — гэта ў першую чаргу вялікая праца душы, асэнсавання, хто ты ёсць і якім павінен быць.
Выдадзеная кніга Евангелля пад Вашым кіраўніцтвам адрасуецца ўсім хрысціянам Беларусі, у першую чаргу моладзі, школьнікам, прычым без падзелу на канфесіі. Вы не адгароджваецце моўнымі бар’ерамі адну групу беларусаў ад другой. I гэта выключна важна.