Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову
матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 344с.
Мінск 2010
I калі настаў час, Ён [Ісус Хрыстос] узлёг за стол і Апосталы з ім (Лк 22, 14).
Узляжаць за сталом (не сядзець за сталом) (Мф 15, 35; Мк 8, 6; Лк 22, 14 і інш.). У даволі старажытны перыяд часу іудзеі садзіліся за стол (Быц 27, 19), але затым яны ўвялі звычай за сталом узляжаць. А гэта значыць, што гаспадары і госці звычайна садзіліся паўлежачы, схіліўшыся на левы локаць, карыстаючыся пры ядзе галоўным чынам толькі правай рукой. Відавочна, што пры ўзляжанні за сталом усякі прысутны лёгка мог схіліць сваю галаву да грудзей другога, як, напрыклад, і святы Іаан Багаслоў на Тайнай Вячэры ўзляжаў, прытуліўшыся да грудзей Ісуса Хрыста (Ін 13, 23). За іудзейскімі абедамі і вячэрамі жанчыны ніколі не прысутнічалі.
А калі ён [Іаан Хрысціцель] бачыў, што да хрышчэння прыходзяць многія з фарысеяў і садукеяў, казаў ім: род змяіны! хто сказаў вам, як пазбегнуць гневу, што надыходзіць (Мф 3, 7).
Фарысеі (Мф 3, 7) — вядомая іудзейская секта, якая ўзнікла пасля Вавілонскага палону. Назва паходзіць ад яўрэйскага слова, што абазначае аддзяленне, адлучэнне. Фарысеі строга стаялі за рэлігійную і нацыяяальную самабытнасць іудзейства, схіляліся перад Законам Маісея і лічылі яго адзінай нормай сапраўднай веры і праведнага жыцця. Фарысеі прытрымліваліся розных дробных абрадаў, за што іх строга выкрываў Гасподзь і, вядома, яны спрыялі правядзенню суда над Ім. У адрозненне ад садукеяў, фарысеі веравалі ў Бога, ва ўваскрашэнне цела і ў наяўнасць анёлаў, духаў. Хоць некаторыя з іх сталі паслядоўнікамі Хрыста, аднак па сутнасці сваёй фарысейства было варожае Хрысціянству.
Другі раз адышоўшыся, Ён [Ісус Хрыстос] маліўся вось так: Ойча Мой! калі не можа Мяне абмінуць чаша гэта і Я павінен выпіць яе, няхай будзе воля Твая (Мф 26, 42).
Чаша (не келіх). Чаша (грэчаскае слова) — адна са свяшчэнных пасудзін у форме паўшар’я, у царкоўным жыцці ўжываецца са старажытных часоў. Для Скініі святога храма, напрыклад, чаша была зроблена з золата, выкарыстоўвалася для курэння фіміяму перад Госпадам і называлася яшчэ кадзільніцай, або кадзі-
лам. У час пасля Н. X. асвячонымі чашамі карыстаюцца падчас Святой Літургіі, у правядзенні Святога Сакраманту — Прычашчэння. А келіх (ням. Kelch) — вялікая, звычайна высокая чарка, чара; абазначае назву пасудзіны і колькасць напітку, што можа змясціцца ў такой пасудзіне.
П’ю за першага сына
Келіх поўны, як вока. Бялевіч.
Келіх, кілішак. ужываецца пераважна ва ўсіх сферах свецкага жыцця: вяселляў, застолляў, прыёмаў і ўрачыстых абедаў.
Чаша ўжываецца пераважна ў сакральным, царкоўна-касцельным значэнні і лёсавызначальных перажываннях. Кажуць: Гасподзь дапусціў, даў мне скаштаваць, надпіць з чашы гора.
Ойча Моіі! калі гэта мажліва, няхай абміне Мяне чаша гэта (Мф 26, 39).
Потым пачуў я гучны голас са святыні, які казаў семярым Анёлам: ідзіце і выліце сем чашаў гневу Бога на зямлю.
I пайшоў першы, і выліў сваю чашу на зямлю» (Адкр 16, 1-2)
Чаша ў руцэ Госпада (Пс 74, 9). (He келіх).
Вавілон быў залатою чашаю ў руцэ Госпада (Іер 51, 7).
Я зраблю Іерусалім чашаю для ўсіх навакольных народаў (Зах 12, 2).
Царь Валыпазар зрабіў вялікае баляванне для тысячы вяльможаў.., загадаў прынесці залатое і срэбнае начынне, у тым ліку і чашы, якія вынес са святыні Іерусалімскай яго бацька Навухаданасар, каб мог піць з іх віно сам і кожны з яго вяльможаў, іх жонкі і наложніцы. У той самы час з’явіліся пальцы рукі чалавечай, якія тсалі насупраць лампады. на тынку сцяны царскага палаца (Дан 5, 1-3, 5).
У нашых народаў (рускіх, украінцаў, беларусаў і інш.) існуюць розныя назвы: келіх, чарка, стакан, шклянка, бакал, фужэр, стопка, кілішак, але слова чаша ўзнёслае, патаемна-сакральнае і ўжываецца толькі ў Святым Пісанні, Святой Літургіі і ў Божым храме.
Спешна пайшлі яны [пастухі] і знайшлі Марыю, Іосіфа і Немаўля, Якое ляжала ў лслях (Лк 2, 16).
Яслі (не жолаб) — кармушка для жывёлы ў выглядзе адкрытай скрынкі або рашоткі, нахілена прымацаванай да сцяны. [Каня] вабіў да сябе цёплы хлеў з яслямі, поўнымі мурожнага сена. Новікаў. А жолаб — гэта:
1. Прадаўгаватае паглыбленне, выдзеўбанае ў дрэве або камені, а таксама прыстасаванне падобнай формы з дошак, ліставога жалеза і інш. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-небудзь. Па жолабе паліўся залаты чыгун. Карпаў.
2. Прадаўгаватае паглыбленне ў грунце, па якім сцякае што-небудзь.
Унь там рачулка срэбрам літым
Бяжыць па жолабе размытым. Колас.
3. Карыта, у якое закладваецца корм жывёле.
Капейка зноў пачаў хваліць і кабылу, і жолаб, у якім Міхась абмешваў вотруб’ем сечку. Брыль.
ДАДАТАК № 6
АРФАГРАФІЧНЫ СЛОЎНІК
A
Б
* абедня ж.
* абклад м.
* аблачэнне н.
* адвент м.
акаджаць акаліт м.
* акафіст м. акламацыя ж.
* алтар м.
* альба ж.
* амббн м.
амікт м.
ампулка ж.
анамнез м.
* антыфон м.
* апбстальскі ардынарый м.
* арнат м.
* архідыякан м. архідыяканат м.
* архідыяцэзія ж. архіепархія ж.
* архіепіскап м.
* архіпастыр м.
аўгусцінскі
* аўгусцінцы
* афіцыял м.
* базіліка ж.
* базыльяне
* базыльянскі балдахін м.
* баніфратры
* беатыфікацыя ж.
* бенедыкцінскі
* бенедыкцінцы
* бернардзінскі
* бернардзінцы
* біскуп м.
* біскупства н. біяэтыка ж.
* благаслаўленне н.
* благаслаўлёны
В
ватыўны
* вікарый м.
* выспаведаны
* выспаведацца
* выспаведаць
Г
* габіт м. гамілія ж.
* гаспітальеры гостыя ж.
градуал м. грэміял м. гумерал м.
Д
даксалогія ж.
* дактарат м. далматыка ж.
* дамініканскі
* дамініканцы
* дараносіца ж.
* дзеянне н.
* дыякан м.
дыяканат м. дыяканства н. дыяцэзія ж. дыяцэзіяльны дэканат м.
Е
* евангеліярый м.
* евангелле н.
* езуіты
* езуіцкі епітым’я ж.
* еўхарыстычны
* еўхарыстыя ж. ефар м.
I
* іааніты іааніцкі
* іерарх м. іерархічны
* іміпа ж.
імшал м.
інвакацыя ж.
* інтэнцыя ж.
К
* кадзіла н.
* кадзільніца ж.
кадзільны калекта ж.
* камедулы
* каментатар м. камунітарны камунія ж.
* кананізацыя ж. кананічны
канвен ту альны кангрэгацыя ж.
* канон м.
* канонік м.
кансекраваны кансекраваць кансекрацыя ж. кантар м.
кантэмпляцыя ж.. канцэлебрант м, канцэлебрацыя ж. канцэлебрўючы капа ж.
* капітул м.
* кармеліты карпарал м.
* кацярынкі кленчыць
комжа ж.
* курыя ж.
Л
* лампада ж. лампадны
* лектар м.
* лекцыя ж. лекцыянарый м.
* літургічны
* літургія ж.
* ліцэнцыят м.
М
* мартыралог м. марыяне менса ж. міністрант м. місал м.
* мучанік м.
Н
навэнна ж. начынне н. нешпар м.
П
* падсвечнік м. палій м.
палла ж. папяльцовы парамент м.
партыкулярны
* пастар м.
* пастырскі
* Пасха
пасхал
патэна
* піяры плювіял
* празеліт м.
* празелітызм м.
* працэсія ж.
* пробашч м.
прэзбітар м. прэзбітэрый м. прэфацыя ж. псалміст м.
* псалбм м.
* псальма ж. псальміст м. пурыферарый м. пурыфікатар м. пушка ж.
Р
* рахіты
* ружанец м. ружанцовы
* рэгўл м.
рэктар м.
* рэлікварый м.
* рэліквія ж.
* рэлятывізм м. рэляцыя ж.
рэспансарыйны
рэспансбрны
* рэспансорый м.
* рэцытацыя ж.
С
сакра ж.
* сакральны
* сакрамант м. сакрамантарый м.
* сакраментальнасць ж.
* сакраментальны сакрарый м.
* сакрыстыя ж.
сакрыстыян м. санктуарый м.
* секвенцыя ж.
* секулярызацыя ж.
секулярызм лі. сігнатурка ж.
* сінод м.
* служыцель м.
* стальніца ж.
стула ж.
Т
* табернакль м. трактус м. трынітарны
* трэбнік м. турыферарый м.
* тэалагічны
* тэалогія ж.
тэка ж.
Ф
* фарысей м.
* францысканскі
* францысканцы
X
харальны
* харугв а ж. харызма ж.
* харызматьічны
Ц
* цырыманіял м.
* цырыманіяльны
* цыстэрцыянцы (о) цэлебраваць цэлебрацыя ж.
Ш
* піарыткі
Э
эклезіяльны эксцэленцыя м.
* экуменізм м. экуменічны эмбалізм м. эміненцыя м.
* энцыкліка ж. эпіклеза ж.
Я
* ягнец м.
* ялей м.
ДАДАТАК № 7
СЛОВЫ I ЗВАРОТЫ ВЕТЛІВАСЦІ
Прывітанні
Хвала Ісусу Хрысту! — словы, якімі вітаюцца хрысціяне пры сустрэчы са знаёмымі на працягу сутак. Адказ: На векі вечныя!
Хрыстос Уваскрэс! — словы, якімі вітаюцца хрысціяне на Вялікдзень і пры сустрэчы са знаёмымі на працягу Велікоднага перыяду. Адказ: Сапраўды Уваскрэс!
Добрай раніцы! або Добрая раніца! — прывітальныя словы пры сустрэчы са знаёмымі і незнаёмымі раніцай.
Добры дзень! або Дзень добры! — прывітальны зварот пры сустрэчы са знаёмымі і незнаёмымі раніцай або ўдзень.
Прывітанне! — зварот да блізкага знаёмага чалавека пры сустрэчы.
Вітаю Вас! — прывітальны зварот да каго-небудзь са знаёмых пры сустрэчы або выказванне віншавання ў сувязі з якім-небудзь урачыстым выпадкам.
Вішпуію Вас! або Сардэчна віншую Вас! — зварот да каго-небудзь з выпадку дня нараджэння або ў сувязі з дасягненнем якіх-небудзь поспехаў, перамог.
Добры вечар! — прывітальныя словы пры ўваходзе да каго-небудзь у хату вечарам або ўвогуле пры сустрэчы вечарам.
Як жывяце? або Як маецеся? — зварот пасля прывітання пры пачатку размовы са сваякамі і добра знаёмымі.
Як Ваша здароўе? або Як сябе адчуваеце? — зварот пры сустрэчы са знаёмым, якога працяглы час не бачыў або які нядаўна хварэў.
Звароты
Ваша Святасць! Святы Ойча! — зварот да Папы.
Ваша Свяцейшаства! — зварот да праваслаўнага Патрыярха.
Ваша Высокапраасвяпгчэнства! — зварот да праваслаўнага Мітрапаліта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Ваша Эміненцыя! — зварот да Кардынала.
Ваша Эксцэленцыя! — зварот да Архібіскупа, да Біскупа.
Паважаны Уладыка! — зварот да Біскупа, Архібіскупа, Мітрапаліта (праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага).
Ксёндз-дэкан! — зварот да святара якому даручана духоўная апека над дзесяцю ці некалькімі святарамі і іх парафіямі.
Ваша Прападобіе! — зварот да праваслаўнага дэкана, заслужанага святара, якому даручана духоўная апека над дзесяццю ці некалькімі святарамі і парафіямі.
Ксёндз-пробапіч — зварот да пробашча парафіі.
Ксёндз Антоній! — зварот да ксяндза.
Айцец Уладзімір! — зварот да праваслаўнага святара.
Ксёндз-дыякан — зварот да дыякана.
Ксёндз-клерык — зварот да алюмна (студэвта) вышэйшай духоўнай семінарыі.
(Паважаны, глыбокапаважаны) паі (з указ<шнем пасады або прозвішча) — а) зварот да грамадзян іншых краін; б) форма ветлівага звароту ў Польшчы..
Паважаны (глыбокапаважаны) спадар (паважаная спадарыня) (з указаннем пасады або прозвішча) — ветлівы афіцыйны зварот, пісьмовы або вусны, да якойнебудзь службовай асобы.