• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову матэрыялы канферэнцыі

    Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову

    матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 344с.
    Мінск 2010
    79.5 МБ
    Такім чынам, усяго ад Аўраама да Давіда было чатырнаццаць пакаленняў; ад Давіда да Вавілонскага перасялення — чатырнаццаць пакаленняў; ад Вавілонскага перасялення да Хрыста — чагпырнаццаць пакаленняў (Мф 1, 17).
    Радавод — гэта падлік продкаў па сыходнай пераемнай лініі, як у святога Матфея (Мф 1, 1-17), ці лі-
    ніі, што ўзыходзіць, як у святога Лукі (Лк 3, 23-38). У пісьменнікаў Усходу ўвогуле і, у прыватнасці, у іудзеяў было прынята пры апісанні жыцця якой-небуцзь знакамітай асобы спасылацца на радаводную табліцу. Але, акрамя гэтага, евангелісты Матфей і Лука, змяшчаючы радавод Госпада, ставілі перад сабой яшчэ вельмі важную мэту — паказаць, што Ісус Хрыстос паходзіў менавіта ад тых асоб, якім дад зены быў запавет аб паходжанні ад іх Месіі. Такім чынам, змяшчэнне радаводу Госпада Ісуса Хрыста з’яўляецца выдатным пераходам ад Старога Запавету да Новага.
    Тады першасвятар разарваў адзенне сваё і сказаў: зневажаеш Бога (Мф 26, 65).
    Разарваць адзенне сваё (Мф 26, 65; Мк 14, 63). Разрыванне адзення свайго было ў іудзеяў выражэннем вялікага смутку, жалю, наракання, бяды. На. аснове Бібліі (4 Цар 18, 37) пераконваемся, што першасвятары маглі раздзіраць адзенне сваё толькі тады, калі чулі зневажанне Бога. Забарона ім раздзіраць адзенне сваё (Лев 10, 6; 21, 10) адносілася, верагодна, толькі да выражэння гэтым звычайнага смутку, бяды, і прытым не дазвалялася раздзіраць адзенне, у якім адбывалася богас лужэнне.
    Ісус адказаў [укрыжаванаму разбойніку]-. праўду, праўду кажу табе: сёння будзеш са Мною ў раі (Лк 23, 43).
    Рай (2 Кар 12, 2-4; Лк 23, 42-43 Быц 2, 8). Гэта слова персідскага паходжання і азначае сад. Так названа выдатнае жыллё першага чалавека, апісанае ў кнізе
    Быціе. Рай, у якім жылі першыя чалавекі, быў для цела матэрыяльным як бачанае шчаслівае месца для жыцця, а для душы — духоўным як месца зносін з Богам. Раем называецца і тое блажэннае жыллё небажыхароў і праведнікаў, якое атрымаюць яны пасля Страшнага суда Еюжага.
    Потым [Ісус] сказаў ім [слугам]: цяпер зачарпніце [віно] і нясіце распарадчыку вяселля. Яны панеслі (Ін 2, 8).
    Распарадчык вяселля (не вяеельны сват) быў асобай, прызначанай сачыць за слугамі і назіраць за ўсім парадкам балю. На ім, між іншым, ляжаў абавязак спрабаваць віно, каб вызначыць яго якасць і прыгоднасць для частавання прысутных гасцей. Такім чынам, распарадчык балю спрабаваў віно, утворанае Госпадам з вады на вяселлі ў Кане Галілейскай (Ін 2, 9-10). Сват — гэта асоба, якая сватае жаніху нявесту ці нявесце жаніха. Ехаць у сваты. Добры сватраней, чым пасватаць дзяўчыну хлопцу, уведае, што за яна, які характар мае, у людзей распытае. Пальчэўскі. У іудзеяў, у нашым разуменні, сватання і сватоў не было. У іх жаніх і нявеста прызначаліся адзін аднаму са згоды бацькоў. Гэты выбар праводзілі бацькі з ранніх гадоў дзяцей, хоць сапраўдны шлюб адбываўся па дасягненні нявестай паўналецця, г. зн. 12-гадовага ўзросту. Абрад заручын праводзіўся за год і болып да вяселля і замацоўваўся дамовай у вуснай або пісьмовай форме. 3 гэтай нагоды нявесце ўручалася сярэбраная манета пры сведках. Ад заручын да шлюбу нявеста ўжо лічылася законнай жонкай свайго жаніха (Мф 1, 19-20). Таму
    лаколькі абрад іплюбу ў Іудзеі адрозніваўся ад н.ашага беларускага, то больш правільна замест спалучэння вясельны сват ужыць спалучэннераспарадчык вяселля.
    I ў тую хвіліну яны [вучні Ісуса Хрыста] зразумелі, што Ён казаў асцерагацца не хлебнай закваскі, а вучэння фарысеяў і садукеяў (Мф 16,12).
    Садукеі (Мф 16, 12) — іудзейская секта, часта ўпамінаецца ў Новым Запавеце. Паводле іудзейскіх паданняў, пачатак яе ідзе ад Садока, старшыні сінедрыёна з III ст. да Н. X. Па іншых, болып верагодных паданнях, трэба разумець першасвятара Садока часоў цара Саламона і што менавіта ад яго нашчадкаў ідзе садукейства. Садукеі вучылі, што дл:я чалавека няма ні вечнага жыцця, ні вечных мук, ні вечнай асалоды. Яны адмаўлялі наяўнасць анёлаў, злых духаў і будучае ўваскрашэнне памерлых (Мф 22, 23; Дзн 23, 8). Садукеі ўслаўлялі толькі знеіпнюю сілу, былі за сувязь з язычнікамі, дапускалі пранікненне язычніцкай культуры. Такое вучэнне не было распаўсюджаным, але ў ліку садукеяў было шмат багатых і ўплывовых людзей. Яны, як правіла, узначальвалі сінедрыён. Разам з фарысеямі яны выступалі супраць Ісуса Хрыста.
    Жыла ў Іопіі адна вучаніца, якую звалі Тавіфа, што азначае сарна. Была яна вельмі добрая і шчодра давала міласціну (Дзн 9, 36).
    Сарна (не газель) (Дзн 9, 36). У розных выданнях імя Тавіфа перакладаецца па-рознаму: то газель, то сарна. Высветлім, што абазначаюць гэтыя словы. Ta-
    зель — гэта від антылопы з рагамі лірападобнай формы. Водзяцца антылопы ў саваннах — прыродных зонах трапічных стэпаў, размешчаных абапал экватара. A capita — горная каза з невялікімі рагамі. Паколькі Іудзея — гэта не трапічны стэп, не саванна, то мы аддалі перавагу другому варыянту перакладу — сарна.
    А Ён \Icyc Хрыстос}, абярнуўшыся, сказаў Пятру: прэч з вачэй Маіх, сатана! ты Мне перашкода, бо думаеш не па-божаму, а па-чалавечы (Мф 16, 23).
    Сатаяа (1 П.ар 21,1; Мф 16, 23) — яўрэйскае слова, азначае ўвогуле праціўніка і ворага. У Свяшчэнным Пісанні назва гэта адносіцца да д’ябла, які з’яўляецца начальнікам злых духаў, ворагаў Божых, спакуснік і згубіцель душ чалавечых. Ужытае слова ў Евангеллі паводле Святога Матфея азначае тое сатанінскае спакушэнне, пад уздзеянне якога падпаў Апостал Пётр.
    Убачыўшы народ, Ісус узышоў на гару. I калі Ён сеў, падышлі да Яго вучні Яго (Мф 5, 1).
    Сесці, навучаць седзячы (Мф 5, 1; 13, 1; 26, 55; Лк 5, 3). У іудзеяў быў звычай праводзіць навучанне седзячы. Ісус адразу пайшоў на гару Елеонскую, але на досвітку зноў прыйшоў у святыню. Увесь народ сыходзіўся да Яго, і Ён сеў і навучаў іх — чытаем у Евангеллі паводле Іаана (Ін 8, 1-2).
    Як толькі настаў дзень, сабраліся старэйшыны народа, архісвятары і кніжнікі і загадалі прывесці Яго [Ісуса Хрыста\ у сінедрыён свой (Лк 22, 66).
    Сінедрыён (Мф 5, 22; Мк 14, 55; Лк 22, 66; Ін 11, 47; Дзн 4, 15). Пад гэтым словам трэба разумець вярхоўны суд, які складаўся з іудзеяў, што знаходзіліся ў Іерусаліме. Усяго ўваходзілі ў склад сінедрыёна 72 члены пад старшынствам першасвятара. Гэта былі людзі пераважна з фарысейскіх і садукейскіх сект, выбіраліся падачай галасоў ці пры дапамозе жэрабя. Старшынёй быў першасвятар, без яго нічога не вырашалася (Ін 11, 47; Дзн 5, 21). Месцам сходу, паводле меркавання талмудыстаў, была зала пры Іерусалімскім храме, але ў некаторых выпадках збіраліся ў доме першасвятара (Мф 26, 3; Ін 8, 24). Пасля разбурэння Іерусаліма сінедрыён ужо не быў судом, а школай ці вучылішчам Закону. Апошнім кіраўніком сінедрыёна быў Гамалііл V, пасля яго смерці ў 425 г. апошні след гэтай установы знік. Суду сінедрыёна належалі взіжнейшыя справы народа, менш значныя пытанні вырашаліся ў ніжэйшых судах. Патрабаванні Закону павінны былі выконваць усе, нават цары. Без дазволу сінедрыёна, напрыклад, цар не меў права пачынаць вайну. Да заваёвы Іудзеі рымлянамі сінедрыёну належала права жыцця і смерці чалавека, але потым улада была абмежавана. Ён меў права асуджаць на смерць, але на выкананне прыгавору патрабаваўся дазвол рымскага правіцеля (Ін 18, 31).
    Былі ў ім [у месцы ў Скініі, якое мае назву Святое Святых] залатая пасудзіна з маннаю, посах Аарона, які заквітнеў, і Скрыжаль Запавету (Яўр 9, 4).
    Скрыжалі Запавету (Вых 24, 12; 2 Кар 3, 3; Яўр 9, 4). Пад назвай разумеюцца дзве каменныя дошкі, на якіх Самім Госпадам было напісана Дзесяць Запаведзяў Закона Божага. Чатыры першыя запаведзі, напісаныя на адной дошцы, змяшчаюць у сабе пазнанне і паважанне Сапраўднага Бога, а астатнія шэсць, напісаныя на другой, заключаюць у сабе абавязкі да бліжняга. Дзесяць Запаведзяў, ці запаветаў, Закона Божага раздзелены на дзве скрыжалі і азначаюць тое, што ў іх заключаюцца два віды любові, г. зн. любоў да Бога і любоў да бліжняга.
    А таму, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет, а праз грэх — смерць, дык такім чынам смерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе зграшылі (Рым 5, 12).
    Смерць (Рым 5, 12). Смерць бывае дваякая: цялесная і духоўная. Цялесная смерць заключаецца ў тым, што цела застаецца без душы, якая ажыўляла яго, а духоўная ў тым, што душа пазбаўлена ласкі Божай, якая ажыўляла яго вышэйшым духоўным жыццём. Душа таксама можа памерці, але не так, як памірае цела. Цела, калі памірае, губляе пачуцці і разбураецца. А душа, калі памірае з грахом, губляе духоўнае святло, радасць і ласку, яна не разбураецца, не знішчаецца,
    а застаецца ў стане цемры, смутку і пакут. Смерць увайшла ў свет праз грэх нашых прабацькоў. Усе людзі нарадзіліся ад Адама, заражанага грахом, і самі грашаць. Як з заражанай крыніцы цячэ забруджаная вада, так ад роданачальніка, заражанага грахом і таму смертнага, натуральна адбываецца заражэнне грахом і таму смертнае патомства.
    Аднойчы Ісус у суботу праходзіў сярод палёў са збажыною. А вучні Яго, адчуваючы голад, сталі зрываць каласы і есці (Мф 12, 1).
    Субота (Ін 9, 14). Гэтым словам называецца сёмы дзень тыдня, у які іудзеі пад страхам нават смяротнага пакарання павінны былі пакідаць усякую працу, прысвячаючы ўвесь час гэтага дня для адпачынку. Святкаванне суботы павінна было нагадваць яўрэям стварэнне свету і вызваленне з Егіпта. Суботні дзень, як і ўсе святочныя дні яўрэяў, пачынаўся і заканчваўся вечарам, ад вечара пятніцы да вечара суботы. Строгасць суботняга адпачынку забараняла нават распальваць вогнішча для прыгатавання ежы, стравы неабходна было гатаваць за дзень да суботы. Так, па меркаванні фарысеяў, парушальнікам суботняга спакою быў той, хто ў суботу, праходзячы міма засеянага поля, зрываў некалькі каласоў і еў; таксама той, хто аказаў бы ў гэты дзень дапамогу хвораму, а разам з тым і сам, хто ачуняў, калі б ён, устаўшы на ногі, нёс з сабой пасцель, на якой ляжаў (Мф 12, 1-2). Такія парушальнікі маглі быць пакаранымі.
    Ён [Ісус Хрыстос] сказаў ім \Апосталам\: нічога не бярыце ў дарогу: ні кія, ні падарожнай торбы, ні хлеба, ні грошай; таксама не бярыце дзвюх вопратак (Лк 9, 3).
    Торба (Лк 9, 3; Мк 6, 8). Ролю торбы ў апостальскі час выконваў шырокі пояс, які па шырыні складваўся ўдвая і насіўся адтулінай зверху. Такі пояс быў неабходным элементам вопраткі, разам з тым выконваў функцыю торбы, кашалька. Ён унутры быў пусты, у яго праз верхнюю адтуліну ўкладваліся грошы, іншыя каіптоўныя рэчы. Часам гэты пояс быў падзелены на часткі., якія маглі замыкацца спецыяльным ключыкам. Такія паясы насілі ў многіх усходніх краінах. Праз стагоддзі ў Беларусі ткаліся падобныя слуцкія паясы.