Свет славянскага фальклору
Памер: 93с.
Мінск 2001
СБЕТ СЛАБЯНСКАГЛ ТДЛЬКЛОРУ
СБЕТ
СЛДБЯНСКДГД WAbKAOPV
MIHGK ЕДУ 2001
УДК398(=81)
ББК 82.3(0)
С24
А ў т а р ы :
Р. М. Кавалёва, A. К. Туровіч, Т. А. Івахненка, М. А. Кавалёва, М. В. Кудрашова,
В. А. Смірнова, A. I. Чарота
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук, прафесар К. П. Кабашнікаў; кандыдат філалагічных навук, дацэнт Т. /. Шамякіна
Пад рэдакцыяй Р. М. Кавалёвай
Свет славянскага фальклору / Р. М. Кавалёва, A. К. Туровіч, С24 Т. А. Івахненка і інш.; Пад рэд. Р. М. Кавалёвай. Мн.: БДУ, 2001.-93 с.
ISBN 985-445-393-6.
Кніга з’яўляецца першай калектыўнай навуковай працай маладых прадстаўнікоў універсітэцкай школы беларускай фалькларыстыкі. У полі зроку аўтараў розныя бакі непарыўнага цэлага свету славянскага фальклору. Выяўлены і даследаваны шматлікія паралелі паміж беларускім фальклорам і творчасцю славянскіх і іншых народаў на ўзроўні асобных тэкстаў, жанраў, вобразаў, матываў, міфалагічных уяўленняў.
Аўтары ставілі перад сабой нетрадыцыйную для навуковых даследаванняў задачу. зрабіць кнігу займальнай і цікавай як для навукоўцаў (фалькларыстаў, этнолагаў, гісторыкаў) — ім гграпануецца новы погляд на фальклорны матэрыял, частка якога ўпершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак, так і для чытачоў-аматараў, якім прыйдзецца даспадобы арыентацыя кнігі на пошук арыпнальных і нечаканых адказаў натаямнічыя і загадкавыя пытанні.
УДК 398(=81)
ББК 82.3(0)
ISBN 985-445-393-6
© Калектыў аўтараў, 2001 © БДУ, 2001
УВОДЗІНЫ
“Свет славянскага фальклору” гэта вынік калектыўнай працы пе-раможцаў конкурсу грантаў для студэнтаў і аспірантаў Белдзяржуні-версітэта (1998). Канцэптуальная распрацоўка пададзенага на конкурс навуковага праекта “Усходнеславянскі фальклор: пошукі новых падыхо-даў” належыць куратару маладых даследчыкаў, кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры тэорьгі літаратуры Р. М. Кавалёвай (загадчык ка-федры доктар філалагічных навук, нрафесар В. ГІ. Рагойша). Кіраўніц-тва тэмай ажыццяўляў аспірант кафедры тэорыі літаратуры A. К. Туровіч, зараз выкладчык кафедры беларусазнаўства.
Аўтары свядома адмовіліся ад жанру зборніка навуковых артыкулаў. Узяўшы пад увагу цэласнасць фальклорна-міфалагічнага космасу славянскіх народаў, яны палічылі мэтазгодным паслядоўна разглядаць яго канцэты як часткі непарыўнага цэлага, прычым кожны даследчык зыходзіў з пэў-нага ракурсу іх апісання.
Структура кнігі абумоўлена матэрыялам і задачамі даследавання. “Свет славянскага фальклору” лагічна складаецца з трох раздзелаў, ад-розных паводле метадалагічных падыходаў да аб'ектаў аналізу.
У першым раздзеле “Свет замоўлены” славянскія замовы разглядаюцца ў кантэксце міфалагічнага светабачання. Ён складаецца з дзвюх частак: “Прастора замовы ў кантэксце старажытнага светаўяўлення” (аўтар Ма-рыя Кудрашова) і “Спалучэнне магічнага і эстэтычнага ва ўсходнеславянскіх замовах” (аўтар Алесь Туровіч).
М. Кудрашова вызначае той універсальны код які яднае светапогляд-ныя мадалі розных народаў, ішіяхам гісторыка-тыпалагічнага параўнання прасторавай структуры ўсходнеславянскіх замоў з такой, здавалася б, далёкай ад нас з'явай, як шаманскае камланне. На яе думку, шаманская практыка была характэрная і для нашых продкаў-язьгчнікаў, таму змяс-тоўная структура замоў (фактычна, самага ранняга фальклорнага жанру) наўпрост суадносіцца з шаманскай касмалогіяй ідэалагічным падмуркам лекавай дзейнасці шамана.
Працягваючы гаворку пра ўсходнеславянскія замовы, А. Туровіч, у сваю чаргу, выходзіць на больш шырокія абагульненні. Ен разглядае замовы як адметны культурна-эстэтычны феномен. Аўтар засяроджвае ўвагу на ма-гічнай функцыі замоўных тэкстаў — своеасаблівых пасрэднікаў паміж рэ-альным і ідаальным светам, аданачае несумненную ролю замоў як першапа-чатковай сінкрэтычнай ліра-эпіка-драматычнай творчасці ў гісторыі зараджэння мастацтва слова і даказвае, ніто паводле формы ўсходнеславян-скія замовы нясуць у сабе тыя ці іншыя адзнакі вершавасці.
-------------------^О уводзіны С©4-----------------------
Невыпадковая і назва другога раздзела кнігі “Свет узноўлены”, бо аўтары зыходзяць з меркавання, што галоўная мэта рытуалаў свя-точна-каляндарнай абраднасці, якая з'яўляецца аб'екгам даследавання, -аднаўленне гармоніі Сусвету і жыцця, існаванню якіх у пераломныя моманты цыктгічнага часу пагражаюць даструкгыўныя сілы хаосу, павод-ле першаснага (найбольш дасканалага) міфалагічнага ўзору часоў першат-варэння. Раздзел складаецца з дзвюх частак. У першай «Гістарыч-ныя карані ваджэння “казы”на Каляды» (аўтар Рыма Кавалёва) ваджэнне “казы”, “хадня з казой” разглядаецца як важны складнік у комплексе шматлікіх калядных “хаджэнняў” і “ваджэнняў”, у другой “Беларуская русалка і роднасныя міфалагічныя персанажы” (аўтар Тац-цяна Івахненка) гаворка ідзе пра галоўную фііуру пераходнай (ад вясны да лета) абраднасці Русальнага тыдня.
На думку Р Кавалёвай, сгрыжнем, які тыпалагічна яднае вядомы ўсход-неславянскі абрад ваджэння “казы”, стадыяльна больш раннія афінскія бу-фоніі (рытуальнае забойства прысвечанага Зеўсу быка) і архаічныя мядз-веджыя святы, харакгэрныя для паляўігічых народаў Сібіры і Поўначы, з'яўляецца найстаражытнейшы абрад ахвярапрынашэння жывёл. Менаві-та яго структура, семантыка і функцыя адмысловым чынам паўплывалі на фарміраванне мастацкага свету песень пра прыгоды, смерць і цудоўнае ажыванне каляднай казы першапачаткова цалкам рэальнай, а не сімва-лічнай ахвяры вышэйшым сілам даеля аднаўлення пагалоўя прамысловых жывёл, потым плоднасці свойскіх і, нарэшце, дзеля забеспячэння ўраджайнасці зямлі.
Пошукі фальклорна-міфалагічньіх паралелей да вобраза русалкі пры-водзяць Т. Івахненка да высновы, што беларуская русалка мае такіх эк-затычных замежных “сёстраў”, як паўднёваславянскія вілы (самавілы), украінскія маўкі (наўкі), антычныя наяды, заходнееўрапейскія ундзіны, азіяцкія албасты і інш., генетычна звязаных з архаічнымі ўяўленнямі пра жаночыя водныя боствы. Разглядаючы надзвычай багаты святочна-абрадавы комплекс беларускага Русальнага тыдня, аўтар даказвае, што ў беларускай культуры русалка мае пераважна станоўчую харакгарыстыку і гатым адрозніваецца ад персанажаў рускай і ўкраінскай міфалогіі.
У трэцім раздзеле “Свет таямнічы” робіцца спроба інтэрпрэтаваць загадкавыя і да канца не асэнсаваныя фігуры славянскай народнай куль-туры (Змей, Баба-Яга, Ваўкалак і інш.), высветлшь своеасаблівую логі-ку пабудовы мастацкага свету чарадзейных казак, адшукаць міфалагіч-ную аснову асобных славянскіх падашіяў, вобразнасці славянскіх прыказак, прымавак, выслоўяў.
-^О УВОДЗІНЫ СЙ54
Раздзел складаецца з трох частак: “Змей, Сусвет, багі, героі: стасункі і канфлікты” (аўтар Марьпіа Кавалёва), “Цудоўііы свет чарадзейнай казкі” (аўтар Вольга Сміріюва), “Ваўкалак у беларускім і сербскім фальклоры, навер'ях і звычаях’’ (аўтар Аляксей Чарота).
Высвятляіочы находжанне і семаптыку вобраза Змея, М. Кавалёва ўлічвае надыходы розных навуковых школ. Сэнс матыву змеяборства як сюжэтаўтваральнай адзінкі аналізуецца ёю праз супастаўленне з касма-ганічііымі міфамі розных народаў пра перамогу багоў над змеем ці змее-падобнымі пачварамі неўпарадкаванага свету, пры гэтым выяўляюцца аднаведнасці паміж фактамі беларускай традыцыйнай культуры і куль-туры іншых індаеўранейскіх народаў, у прыватнасці, паміж беларускімі падаініямі пра змеяборства і ведыйскімі гімнамі ў гонар перамогі Індры над змеем Урытрам.
В. Смірнова звяртаецца да аналізу аднаго з самых цікавых і багатых жанраў усходнеславянскага фальклору чарадзейных казак. Яна спра-буе вызначыць закапамерпасці пабудовы іх мастацкай рэальнасці, а для гэтага прапануе выйсці за межы тэкстаў у свет міфалагічпых уяўлен-няў. Высвятляецца, што каардынаты казачнай нрасторы-часу наўпрост суадносяцца з міфалагічнай мадэллю свету, з уяўленнямі пра Гэты свет, Іншасвет і міфалагічнае памежжа. Разам з тым падыход да тэкстаў ча-радзейных казак як цэласнай сістэмы дазваляе аўтару пабачыць у іх парасткі гульнёвага пачатку. Гэты парадаксальны, на першы погляд, ма-стацкі феномен уяўляе сабою, на думку даследчыцы, адмысловую “са-манраверку” магчымасцей той ці іншай казачнай лініі шляхам яе разладж-вання, калі-нікалі давядзення да абсурду. ?
Ці з'яўляецца ваўкалак вамнірам? Ці магчыма ўявідь такія сінтэзы, як воўк змяя, воўк расліпа, воўк чалавек? Ца гэтыя і іншыя пытанні спрабуе адказаць А. Чарота. Яго меркавашіГ вызначаюцца пэў-ным палемічным пафасам у дачыненні да паірфэдніх даследчыкаў. У прыватнасці, аўтар адмаўляе вобразам ваўка і ваўкалака ў вузка нацы-яналыіых асаблівасцях, разглядае іх у агулыіаславянскім кантэксце, пры-водзіць доказы шырокага распаўсюджання ўяўленняў пра ваўкалакаў у розных пародаў, па-свойму даследуе генезіс гэтага вобраза.
Можна згаджацца ці не згаджацца з ідэямі і канцэпцыямі маладых даследчыкаў. Дыскусія і ўвага да іх пошукаў найлепшыя гаранты, што той ці іншы падыход у павуцы будзе жыць, кніга зіюйдзе свайго зацікаўленага чытача, крытыка, наступніка. I, можа стацца, з гэтай не-вялічкай кніжкі распачьшаецца новая традыцыя ў даследаванні невычэр-пнага славянскага фальклору і разуменні пачэснаі'а месца ў ім скарбаў беларускай народнай культуры.
'ОО уводзіны G©4
СБЕТ ЗДМОЎЛЕНЫ
7
ПРАСТОРА ЗАМОВЫ Ў КАНТЭКСЦЕ СТАРАЖЫТНАГА СВЕТАЎЯЎЛЕННЯ
амова адна з найстаражытных формаў фалькло-ру, якая склалас.я яшчэ ў часы палеаліту. Гэта пац-вярджаецца тым фактам, што сярод замоў амаль няма тэкстаў, якія адносяцца да земляробчай практыкі, a значыць, гэты жанр сфарміраваўся да ўзнікнення аг-рарнай культуры. Акадэмік Б. Рыбакоў адзначае: “Сярод замоў абсалютна няма заклінанняў, звяза-ных з земляробствам. Аграрная магія была шырока распаўсюджаная ў навагоднім і вясенне-летнім цык-лах абрадавых песень, якія мелі калектыўны харак-
тар, у той час замовы, як правіла, індывідуальныя. Жанр замоў склаўся, мяркуючы па ўсім, да ўсталявання земляробства” ’.
Сапраўды, як у старажытнасці, так і ў наш час замовы з’яўляюцца прыкладам індывідуальнай абрадавай дзейнасці, у той час як іншыя аб-рады аграрнага ці сямейнага цыклаў звычайна патрабуюць удзелу ўсёй абшчыны. 3 пункту гледжання псіхалогіі індывідуальны харакгар замоў сведчыць пра паступовае развіццё індывідуальнага творчага пачатку, пра адасабленне асобы ад калектыву супляменнікаў як дзейснай і творчай адзінкі. Разам з тым індывідуальны характар замовы сведчыць пра аб-межаванае іх выкарыстанне. Вербальная магія была даступна не ўсім членам абшчыны, а толькі асобам, надзеленым надзвычайнымі, выключнымі