Свет славянскага фальклору
Памер: 93с.
Мінск 2001
Сербы да нашых дзён захавалі ў свядомасці забарону зшшчаць ваў-ка. Чалавек, паводле старажытных сербскіх уяўленняў, можа абараняцца ад ваўка, але забіць яго не мае права, хіба што вымушана, абараняючы-ся, калі ўжо зграі забягаюць у населеныя пункты і нясуць сур’ёзную небяспеку. Але нават у такіх выпадках той, хто забіваў ваўка, перакід-ваў праз яго сваю стрэльбу і як бы даваў зразумець, што ў смерці вінаваты не ён, а зброя. Акрамя таго, абавязковым было ўміласціўленне забітага ваўка: шкуру яго прыносілі ў паселішча і хадзілі ад двара да двара, паказваючы яе, а ўсё насельніцтва павінна было даваць ахвяра-ванні жанчыны звычайна выносілі воўну, ручнікі, а мужчыны клалі грошы на галаву забітага звера.
Цікава, што ва Украіне старыя людзі і сёння баяцца казаць слова “воўк”, каб ён нечакана не з’явіўся да іх на двор. Часцей за ўсё звера называюць “даядаькам” і гатым як быццам падкрэсліваюць сваю роднасць з ім.
Фальклорны сінтэз: воўк расліна, воўк змяя, воўк чалавек
Другі аспект татэмістычнай канцэпцыі выяўляе сувязь ваўка (са-бакі) з Хлебным духам, якая даносіць, верагодна, праявы дачыненняў жывёльнага і расліннага татэмаў. Так, захавалася нямала сведчанняў і заігісаў наконт таго, што ў Германіі, Францьгі і славянскіх краінах Хлебны
1 TioptjeBHh Т. Деца у верован>нма л обяча]мма нашега народа. Београд, 1990,С. 254.
2 Matic V. Psihoanaliza mitske proslosti. Beograd, 1983. S. 86.
---------------/QO CBET ТАЯМНІЧЫ C©"--------------------
дух уяўляўся ў выглядзе ваўка або сабакі. Напрыклад: “Ваўком жыхары Мекленбургскай акругі называюць апошнюю нязжатую паласу хлеба, a пра чалавека, які жне яе, кажуць, што ён “схапіў ваўка” Жытняга, Пшанічнага або Ячменнага, у залежнасці ад таго, якую культуру пры-біраюць. Ваўком, а калі размова ідзе пра жыта, то Жытнім ваўком, называюць і самога чалавека, які зжаў апошні сноп. У многіх раёнах Мекленбургскай акругі такі чалавек павінен выяўляць сваю воўчуіо пры-роду: рабіць выгляд, што збіраецца ўкусіць тых, хто знаходзіцца побач, імітаваць воўчае выццё і г. д.”3.
Акрамя сувязі ваўка з расліннымі татэмамі, варта памятаць і пра сувязь яго з жывёламі. У прыватаасці, у сербскім эпасе іспуе парадак-салыіы з пазіцый фармальнай логікі фальклорны сінтэз ваўка са змяёй. Як растлумачыць з’яўленне ў сербскім эпасе такіх персанажаў, як Змей Вогнены Вук і Змей Дэспат Вук (абодва яны магутныя “юнакі”)? Якім чынам воўк і змей аб’ядналіся ў адным вобразе?
А Афанасьеў, снрабуіочы выявіць агулыіыя прынцыпы такога сінтэ-зу, заўважае: “Згубная драпежнасць ваўка ў адносінах да коней, кароў і авечак уяўлялася пастухоўскім нлямёнам аналагічнай той варожай сун-рацьлегласці, у якую пастаўленыя прыродай святло і цемра, поч і дзень, зіма і лета. Уяўляючы дажджавыя хмары дойнымі каровамі, авечкамі і козамі, яны верылі, што статкі гэтыя выкрадаюцца на зіму дэманам Урытраю. Больш таго, у змрочных хмарах, туманах і зацьменнях сонца і месяца яны бачылі дэманаў, якія з’ядалі боскія свяцілы: і гэтая вечпая барацьба цемры і святла на міфічнай мове абазначылася нападам галод-ных ваўкоў на пябесныя статкі...”4. I далей: “...У казцы пра Івана Па-пялава, цікавай свежасцю пададзенага міфа, проста апавядаецца: у той краіне, дзе жыў Іван Панялаў, не было дня, а гаспадарыла вечная ноч, і зрабіў гэта пракляты змей; вось і вырашыў асілак знішчыць змея, узяў баявую паліцу па пятпаццаць пудоў і пасля доўгай барацьбы забіў яго, падняў змяіную галаву, разламаў яе і па ўсёй зямлі стаў белы свет, г. зн. з разбітай хмары з’явілася сопца”3. Такім чынам, можна дапусціць, што воўк і змей ядналіся на падставе агульнасці функцый. У выніку дзве істоты, якім прысвойвалася звышнатуралыіая сіла, увасобіліся ў вобразах асілкаў Змея Вогненага Вука і Змея Дэспата Вука.
Дадамо, што ў сербска-харвацкай мове існуе таксама слова “врко-лак”, сэнс якога ілюструецца наступным прыкладам: “Некалі ў Цімачкай Крайне верылі, што, калі здараецца зацьменне сонца, гэта вркалак хоча
3 Фрэзер Дж. Золотая ветвь. М., 1984. С. 420.
4 Афанасьев А. Древо жнзнн. М., 1983.С. 164.
5 Тамсама. С. 259.
---------------ZSD свет таямнічы OS"-----------------—
сонца праглынуць. Таму і старыя і малыя тады выходзілі на двор і “палохалі" вркалака, моцна стукаючы па жалезных прадметах, звязаных з ачагом: б’ючы ў калатушкі і грукаючы розным іншым... Імя дэмана, бясспрэчна, узнікла ад “вукадлак” і перанесена на фантастычную істоту, якая нагадвае дракона, змея”6.
Відавочнае паяднанне ў вобразе ваўкалака чалавека і звера дазваляе патлумачыць узнікненле вобраза праз пасрэдніцтва псіхалогіі, маючы на ўвазе хваробу лікантропію. Характэрна, што пры гэтым захворванні чалавек адчувае сябе ваўком і паводзіць сябе як гэты звер. Выказваліся меркаванні, што факг існавання лікантропіі пэўным чынам пацвярджае ідэі рэінкарнацыі.
Акрамя таго, існуе вера ў магчымасць змяняць знешні выгляд пры дапамозе магічных маніпуляцый. Згодна з “магічнай” канцэпцыяй, ваў-калакі падзяляюцца на дзве групы:
1) зачараваныя людзі (такіх ваўкалакаў лічылі ахвярамі, якія не прыно-сяць вялікай шкоды);
2) уласна чараўнікі, якія ператварыліся ў ваўкоў, каб шкодзіць людзям.
Уяўленні, што пры дапамозе магічных сродкаў з чалавека можна зрабіць ваўка, былі вядомыя яшчэ ў старажытным Рыме. Дайшлі апісанні, як рымскія варажбіты запэўніваш сваіх кліентаў, быццам пад уздзеяннем вядомых толькі ім слоў і сродкаў (спецыяльных мазяў, купання) здзей-сніцца ператварэнне. Усходнія славяне меркавалі, што дастаткова пера-куліцца праз нажы, пастаўленыя лязом уверх (часам згадваецца адзін нож, часам тры або сем), каб ператварыцца ў ваўка.
У сербаў ваўкалакі ставяцца часцей за ўсё ў адзін шэраг з вампі-рамі-нябожчыкамі. Такога кшталту тлумачэнні сустракаіоцца і ў бела-рускім фальклоры, дае нябожчыкі звычміа ўяўляюцца чараўнікамі, здоль-нымі ператвараць людзей у ваўкоў.
Пераход з воўчай іпастасі зноў у чалавечую таксама адбываўся з дапамогай магічных сродкаў. Так, у адным з беларускіх паданняў ваў-калак, ахвяра чараўніка, зноў стаў чалавекам, калі апрануў кажух. Тут варта прыгадаць рытуальнае пераапрананне ў воўчыя шкуры. Існа-валі і адмысловыя сродкі абароны ад ваўкалакаў. Напрыклад, паводле беларускага павер’я, каб ваўкалак уцёк, трэба было распрануцца, узяць два камяні і церці адзін аб другі. Сербы ж з ваўкалакам змагаліся гэ-таксама, як з вампірам пры дапамозе часнаку, срэбранай кулі або жалеза, замоўленага ў царкве.
6 КулмшнЬ Ш.. ПетровнЬ П. Ж.. ПантелнЬ Н. Српскн ммтолошкв речнмк. -Београд. 1970,— С. 81.
---------------■QD СВЕТ ТАЯМНІЧЫ OS'-------------—------
Ваўкалак: пастух ці вампір?
Каб зразумець паходжанне веравання ў варожых чалавеку ваўкала-каў, С. Рассадзін прапануе звярнуцца “да народнага ж уяўлення аб... дабрыні ваўкоў. Паважаючы гэтага звера, беларус называў яго царом: "... Першы царык ясен месяц у небе, другі царык воўк у кало-дзе...”. Нашы сяляне нават схільныя былі дараваць “шэрым разбойнікам” страты ў сваіх статках... Зразумець гэта дапамагае наяўнасць у паганскім пантэоне славян Сімарглаў добрых нябесных істот, ахоўнікаў насен-ня, збажыны, што зазелянела і пачала расці. Сімаргла ўяўлялі ў выгля-дае крылатага ваўка. I пасля хрысціянізацыі Беларусі ў ваўкоў застаўся нейкі арэол святасці... Увогуле, карані ўшаноўвання харта, ваўка-сабакі ідуць глыбей славянскіх Сімарглаў... Чалавек яшчэ не выдзяляў сябе з прыроднага наваколля і лічыў жывёл за істоты, роўныя ці лепшыя за сябе не толькі па фізічных, але і па інтэлектуальных якасцях... Ваўкі з іх сілаю, нюхам, спрытам, са звычкаю рабіць аблавы і засады выклікалі павагу і зайздрасць першабытных паляўнічых...”7.
Воўк, як бачым, ацэньваецца даследчыкам толькі станоўча і нібыта супрацьпастаўляецца ваўкалаку. Аднак “народныя ўяўленм пра дабрыню ваўкоў” даволі цяжка падмацаваць прыкладамі вуснай народнай твор-часці значна мацней выяўляецца адваротнае:
Воўчая натура да лесу цягне. Воўк не пастух, свіння не агарод-ніца. Воўк не травіць, дык давіць. Воўк і лічанае крадзе. Ваўка паз-наюць па клыках.
У народных параўнаннях:
Вые, як у піліпаўку воўк. Вые, як воўк (на месяц). Галодны, як воўк. Глядзіць, як воўк на казу. Глядзіць з-пад лоба, як воўк. Цагкае, як воўк, зубамі. Цікуе, як воўк. Цюгакае, як на ваўка. Цяжка, як з воўчых зубоў вырваць.
У праклёнах:
Каб цябе ваўкі з’елі на той нядзелі. Каб з цябе еаўкі скуру садралі, як ты тут дзярэшся.
Тое самае перадаюць літаратурныя афарызмы розных часоў:
Чалавек чалавеку воўк. Тамбоўскі воўк табе таварыш.
Ці існуе паслядоўнае размежаванне вобразаў ваўка і ваўкалака і калі існуе, то на якіх падставах? Найбольш уважлівы мовазнаўчы захад у гэтым напрамку зрабіў С. Іваноў, калі звярнуўся да распрацоўкі этымалогіі і ад-паведна словаўтваральнай мадэлі: Ваўкалак = воўк + лак (праславянскае ‘lakati —пільнаваць, падсцерагаць і “taciti марудзіць; сачыць, ідучы сле-
7 Гл.: Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 1. С. 55.
-----------------zSD СВЕТ таямнічы CS4------------------------
дам)8. Адсюль, на думку аўтара, вынікае, што “першапачатковае значэнне ваўкалака чалавек, які сочыць за ваўкамі з мэтай аховы статкаў свойс-кай жывёлы ад драпежніцкіх нападаў”. 3 гэтай прычыны “функцыя злых даманаў беларускаму тыпу ваўкалака не ўласцівая”.
У сувязі з апошнім сцвярджэннем цікава прасачыць літаратурныя інтэрпрэтацыі вобраза ваўкалака. Вось як перадае пачуцці, настрой і дзеянні ваўкалака ў сваіх “фантастьгчных апавяданнях’ Ян Баршчэўскі: “Расла мая нянавісць да людзей... Вырашыў шкодзіць ім ва ўсім, як яны шкодзяць адзін аднаму пры зручным выпадку, абы толькі мець сабе карысць. Дык нападаў, калі толькі можна было, на Lx жывёлу і свойскіх птушак; нішчыў дашчэнту”. Хіба можна, зыходзячы з пададзенага ўрыука, казаць пра нешта іншае апрача “функцыі злых дэманаў”? Акрамя таго, Ян Баршчэўскі абвяргае меркаванне, што ваўкалак “выканаўца чу-жой волі”: паводле гэтага фрагменту, ваўкалак не атрымлівае ні ад каго ігіякіх загадаў, кіруецца выключна ўласнымі пачуццямі.
У вершы Алеся Гаруна “Ваўкалакі” падаецца абагуленае ўвасабленне ліхога, нячыстага, а канкрэтна ваўкалак атаясамліваецца з крывасмокам, вампірам:
He пачуеш, як узляжа