• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свет славянскага фальклору

    Свет славянскага фальклору


    Мінск 2001
    59 МБ
    Відавочная і сувязь беларускай русалкі са светам памерлых. У паве-р’ях, акрамя агульнага для ўсходніх славян уяўлення пра русалак як “закладзеных” нябожчыкаў, сустракаюцца і спецыфічныя адметнасці. Так, напрыклад, толькі на Беларусі захавалася традыцыя памінання продкаў на Русальным тыдні так званыя “Русальныя дзядаі’’ (у рускіх такая традыцыя існавала ў межах сёмушна-траецкай абраднасці), дзе русалцы адводзілася роля сувязной паміж светам жывых і памерлых. Яна сумна ходзіць па могілках, чакаючы з’яўлення людзей, выказвае жаданне зноў-ку стаць чалавекам, апрануць людское адзенне, вярнуцца да штодзённых клопатаў і заняткаў, што адбілася ў песнях на сюжэт “На граной ня-дзелі": “Прасілі русалкі ў дзевак сарочак, у маладзіц намётак”, “Дзе-вачкі-сястрыцы, падайце вадзіцы <...> Душа прычасціцца жыццё вараціцца”11. Звяртае на сябе ўвагу лагодна-самотны, шчыры зварот русалак да людзей: “дзевачкі-сястрычкі”, “маладзічкі-цёткі”, “хлопчыкі-брацця”. У фальклорных традыцыях рускіх і ўкраінцаў не былі зафікса-ваныя такога кшталту матэрыялы, што сведчыць пра адметнасць вобра-за беларускай русалкі. На этнічных тэрыторыях Расіі і Украіны занатаваныя шматлікія даволі супярэчлівыя звесткі пра русалак, якія аб’ядноўвае адмоўная афарбоўка гэтага вобраза.
    10 Івахненка Т. “Ах, мая русалачка, летні ты цвяточак...” // Роднае слова. -1995,№ 5,С. 128-129.
    11 Веснавыя песні. Мн., 1979,С. 216-218.
    ----------------'ЗО СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ 00s-------------------
    Русалкі ў вераваннях рускіх і ўкраінцаў
    Арэал распаўсюджання ўяўленняў рускіх пра русалак можна акрэсліць двума вялікімі рэгіёнамі: паўночным і сярэднерускім — з аднаго боку, і паўднёвым з другога. Так, паводле павер’яў, распаўсюджаных на поўначы Расіі, русалкі жывуць у рэках, азёрах, крыніцах, вельмі рэд-ка у балотах ці лясах. Звычайна яны сядаяць неапранутыя на беразе рэчкі ці возера і чэшуць свае доўгія зялёныя валасы. У гэтых русалак не-звычайна вялікія адвіслыя грудаі. Пагаджаючыся з Д. Зяленіным, В. Дынін сцвярджае, што назва “русалка” ў дачыненні да падобных істот з’яві-лася на поўначы Расіі вельмі позна, у XIX -XX ст. Раней іх назы-валі іначай: вадзянік, вадзяніха, вадзяны чорт, вадзяная баба, чар-тоўка, лесавічыха12. У сувязі з гэтым можна меркаваць, што нейкага канкрэтнага вобраза русалкі там не існуе: у адных выпадках яна з’яў-ляецца жонкай вадзяніка ці ўласна вадзяніком, які прыняў жаночае аблічча, у другіх жонкай лесавіка.
    На поўдні Расіі, а таксама на тэрыторыі Украіны часцей за ўсё сустра-каліся ўяўленні пра маладых і прыгожых спакушальніц-русалак, дзяўчат з доўгімі расплеценымі зялёнымі валасамі. У іх нібыта ператвараюцца та-пельніцы, а таксама немаўляты, што памерлі да храсіу. Акрамя таго, ружія на поўдні звязвалі ўяўленні пра русалак з траецка-сёмушнай абраднасцю, з абрадамі “праводзінаў” русалак, прычым вызначальнымі ў іх лічыўся мо-мант выгнання русалкі з вёскі як благой і шкоднай сілы.
    Украінскія і паўднёварускія вераванні пра русалак вельмі разнастай-ныя. Тут яны маглі мець выгляд як маладых прыгажунь, так і звычай-ных жанчын з доўгімі расплеценымі валасамі, пры гэтым не ўдакладня-ецца, прыгожыя яны ці пачварныя. Для ўкраінцаў спецыфічнымі з’яўляюцца павер’і пра русалак-дзяўчынак ці проста маленькіх дзетак, якіх называюць маўкамі. Іх цела спераду не адрозніваецца ад чалавечага, але са спіны відаць усе вантробы13. Як правіла, гэта злыя духі, часам нават смяротна небяспечныя, у якіх ператвараюцца памерлыя да храсту даеці. Значна радзей сустракаюцца згадкі пра рыбіны хвост замест ног, часам русалкай называюць істоту, падобную да каня.
    Жывуць русалкі, згодна з павер'ямі паўднёварускага насельніцтва, у рэках, азёрах, сажалках, балотах, калодзежах, а таксама ў лясах, гаях, садах, лугах, на жытнёвых палетках. Як нячысцікі ўвогуле, яны выклі-каюць жах у людаей, таму і выпрацавалася на працяіу стагоддзяў сістама
    12 Дынмн В. М. Некоторые особенностн мвфологнческого образа русалкя у вос-точных славян. С. 113.
    13 Мнфы народов мнра: Энцнклопедня: В 2 т. Т. 2. М.. 1992. С. 205.
    -----------------/SD СВЕТ узноўлены G34------------------------
    разнастайных абярэгаў і правілаў паводзін пры сустрэчы з русалкай, якія павінны былі засцерагчы чалавека ад уздзеяння дэструктыўных прыродных пачаткаў. Найбольш багатая сістэма забаронаў і абярэгаў ха-рактэрная для ўкраінцаў. У прыватнасці, забаранялася працаваць на Русальным тыдні, асабліва ў панядзелак (даень провадаў русалкі ў жыта), чацвер (русалчын Вялікдзень) і нядзелю (русалчыны розыгры).
    Шэраг аіульных рысаў яднае вобраз русалю з вобразам поўдзеніцы, яю вядомы ўсім славянам (польск. poludniai, рус. полудннца, чэш. і славацк. polednice і інш.). Гэта палявыя духі, якія паўстаюць звычайна ў выглядае маладых і прыгожых даяўчат у белых сукенках, з доўгімі расплеценымі ва-ласамі, радзей у абліччы старых калматых кабег (у рускіх). Яны з’яў-ляюцца ў полі, часцей за ўсё ў жыце, і сочаць за тымі, хто працуе. Да людзей ставяцца варожа: могуць звярнуць шыю, наслаць сонечны ўдар, заманіць у жыта дзетак і пакінуць іх там блукаць. Аднак асноўная функ-цыя поўдаеніц ахова палёў і ўплыў на іх урадлівасць. У паўднёварускім рэгіёне ўяўленні пра поўдзеніц зліваюцца з уяўленнямі пра русалак14. I пла невыпадкова, бо яны падобныя знешне (прывабныя маладыя дзяўчаты з доўгімі валасамі), небяспечныя для чалавека, а іх жытло лакалізуецца ў полі. Як зазначае В. Дынін, пры ўсёй разнастайнасці месцазнаходжанняў русалак поле (дакладней, жыта) з’яўляецца месцам іх жыхарства толькі там, дзе не ведаюць поўдаешц’5. Час з’яўлення ў палях поўдзеніц перыяд красавання жыта (чэрвень), які супадае з сёмушна-траецкім святочным цык-лам, калі з’яўляюцца і русалкі.
    Русалкі ў коле еўрапейскіх і азіяцкіх вадзяных істот
    У грэчаскай міфалогіі боствы прыроды, што лічыліся духамі крыніц і ру-чаёў і валадарылі ў воднай стыхіі, называліся наядамі. Некаторыя з іх неслі адказнасць за крыніцы, вада з якіх ратавала ад разных захворванняў і ўспры-малася як ачышчальная, а таксама даравала бессмяротнэсць. Уяўляліся яны ў выглядзе прыгожых маладых дзяўчат з доўгімі свеглымі валасамі16.
    Як бачым, наяды і русалкі падобныя знешне (прыгажуні з расплеце-нымі валасамі, якія адрозніваюцца толькі сваім колерам, што тлумачыц-ца, пэўна, месцазнаходжаннем гэтых істот: наяды жывуць у крыніцах з чыстай і празрыстай вадой, таму маюць светлыя валасы, русалкі у рэках і азёрах, дзе шмат ціны і водарасцей, таму колер іх валасоў зялё-ны). Яднае іх і прыналежнасць да воднай стыхіі, што робіць наяд адным з аналагаў русалак.
    14 Мнфы народов мнра: Энцнклопедяя: В 2 т. Т. 2. — М., 1992. — С. 322.
    15 Дыннн В. й. Некоторые особенностн мнфологмческого образа русалкм у вос-точных славян. С. 115.
    16 Мнфы народов ммра. Т. 2. С. 205.
    ----------- ZSD СВЕТ узноўлены OS4-------------——
    Ундзіны (ад лац. unda “хваля”) духі вады ў народаў Заходняй Еўропы, якія звычайна ўяўляюцца прывабнымі дзяўчатамі з рыбіным хвастом замест ног. Ноччу яны нібыта выходзяць з вады, чэшуць свае доўгія валасы. Жаласнымі спевамі ундзіны здолыіыя зачараваць пада-рожнага, зацягнуць яго ў ваду і зрабіць сваім каханкам ці забіць. Япы могуць атрымаць бессмяротнуіо чалавечую душу, пакахаўшы і нарадзіў-шы дзіця на зямлі17. Пры параўііаіші ундзіны з русалкай адразу заўва-жаецца іх падабенства, калі прыгадаць беларускія і рускія ўяўленні пра русалак з рыбіным хвастом. Ідэя вяртання да чалавечага жыцця праз нараджэнне дзіцяці па зямлі прысутнічае ў беларусаў у трансфармава-ным выглядзе. У неснях па сюжэт “На граной надзелі русалкі сядзелі” русалкі просяць людзей даць ім адзення або вады, каб “душа прычасці-лася і жыццё варацілася”.
    У паўднёваславянскай міфалогіі шырока распаўсюджаны вобраз вілы (самавілы). Вілы гэта жаіючыя духі, прыгожыя дзяўчаты з раснлеце-нымі валасамі і крыламі, анранутыя ў чароўныя сукенкі. Той, хто здолее адабраць у іх сукенкі, робіцца гаснадаром над віламі. Жывуць яны чаро-дамі на краі свету, далёка ад людзей каля вады, у гарах і на вобла-ках і могуць лятаць, як іпушкі; іх уласнасць калодзежы і азёры. Згодна з балгарскімі павер’ямі, вілы лечаць хваробы, прадказваюць лёс, а такса-ма садзейнічаюць урадлівасці, адзін раз на год прылятаіочы на жытвё-выя нівы і акрапляючы іх вадой. Галоўная функцыя вілаў “зачы-ііяць” ваду Калі ў вілаў забраць крылы, яны трацяць магчымасць лятаць і становяцца простымі жанчыпамі. Да людзей, асабліва да мужчын, ста-вяцца няблага, але калі вілу раззлаваць, яла можа жорстка пакараць, нават забіць адным сваім поглядам'8.
    Вобразы вілаў і русалак ядпае шэраг рысаў: прывабная знешнасць, сувязь з вадой і ўрадлівасціо, дваістасць у стаўлеіші да чалавека. Аднак ёсць паміж імі і істотныя адрозненні. Нанрыклад, русалкі ніколі не мелі крылаў, між тым гэта, бадай, адна з самых характэрных асаблівасцей вілаў. Мала агульнага маюць таксама і месцы іх жыхарства.
    Як гэта не дзіўна, аднак і ддя народаў Сярэдняй Азіі характэрныя ўяўлепні пра жаночых вадзяных духаў. У туркаў, крымскіх татар, ка-захаў, башкіраў, алтайцаў, узбекаў, туркменаў і іншых распаўсюджаны вобраз албасты (алвасці, албарсты, албассы) злога духа воднай стыхіі. Яна ўяўляецца ў выглядзе пачварнай жанчыны з доўгімі раснлеценымі светлымі валасамі і такімі доўгімі грудзямі, што ёй даводзіцца закідваць іх за спіну. Албасты мае ўласцівасці ііярэваратня і можа ператварацца ў жывёл і нават у розныя рэчы. Жыве паблізу рэчак, і звычайна людзі бачаць яе на беразе, дзе яна расчэсвае свае валасы. Лічыцца, што алба-
    17 Мнфы народов мнра, Т. 2. С. 548-549.
    18 Тамсама. Т. 1.М., 1991.С. 236.
    ---------------^ СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ OS'------------------
    сты можа наслаць хваробу асабліва яна шкодзіць парадзіхам і немаўля-там. Тым не менш, чалавек можа падпарадкаваць яе сабе, калі завалодае яе воласам. Тады албасты пакорліва будае дапамагаць па гаспадарцы, спры-яць дабрабыту свайго гаспадара, лячыць хворых. Зыходаячы з этымалогіі слова “албасты” (“ал” старажытнае імя боства, а фанема “басты” інда-еўрапейскі тэрмін, які абазначае “дух”), было выказана меркаванне, што гэты вобраз фарміраваўся ў эпоху найстаражытных кантактаў этнічных утварэнняў (індаеўрапейскай і семіцкай моўных сем’яў). Рэшткі ўяўленняў пра дабрадаейныя функцыі ў такім выпадку ўказваюць на тое, што, відаць, першапачаткова албасты былі прыязнымі багінямі, ахоўніцамі ўрадлівасці, сямейнага дабрабыту, апякункамі даікіх жывёл і палявання19.