Свет славянскага фальклору
Мінск 2001
---------------ZSD СВЕТ таямнічы С®4--------------------
ся сімваламі Неўміручасці і Мудрасці, патаемных Ведаў і Вечнасці. Спас-цігнуўшы сапраўдную мудрасць, чалавек сам рабіўся “зміем”, у гэтым сэнсе кожны кандыдат у адэпты праходзіў праз барацьбу паміж асвеча-ным Унутраным Чалавекам і яго ўвасобленымі жарсцямі. “Пераможцам Дракона” і “Сынам Змія” ў такім выпадку быў сам змей, які скінуў старую скуру і стаў Сынам Мудрасці7. Аднак сэнс старажытных містэ-рый паслядоўна скажаўся праз пасрэдніцгва вядомых рэлігій. Да прыкла-ду, сапраўднае значэнне сцэны грэхападзення заключана ў наступным: “Эзатэрычна гэтыя дзве фігуры выяўляюць двух “халдзеяў”, гатовых да пасвячэння, прычым Змій сімвалізуе таго, хто іх пасвячае; тады як раў-нівыя Баіі, што праклінаюць гэтых трох, уяўляюць сабою экзатэрычнае недасвечанае свяшчэнства”8. Вядомае ж аблічча змея-дракона А. Блавац-кая тлумачыць захаванымі ўспамінамі пра лятучых яшчараў, бо чалавец-тва ўзнікла нашмат раней, чым лічыць афіцыйная навука.
Як мы маглі пабачыць, тракгаванне вобраза змея вызначаецца вялікай разнастайнасцю поглядаў. Адзінага меркавання на гэты конт у вучоных няма і наўрад ці можа быць, улічваючы шматзначнасць самога вобраза не толькі ў розных культурных традыцыях, але і ў межах міфалагічных уяў-ленняў аднаго народа. Нельга не пагадзіцца з Я. Галасоўкерам, які заўважае, што “ў сюжэце любога міфа можна знайсці напластаванні міфаў розных эпох і плямёнаў, водгукі розных ралігійных і маральных поглядаў, гістарыч-ных падзей, водгаласы родавага і племяннога ладу, неаднастайныя рэшткі культаў, кантамінацыі сюжэтных матываў і нават пэлых міфаў, гераічных казанняў і казак. Адным словам, сюжэт міфа гэта найскладанейшы кан-гламерат ва ўсіх зрэзах яго сюжэтнага цела”9.
Шлях ад ушанавання да змагання
Калі прычыны ўзнікнення вобраза змея і яго важнасць у міфалагіч-ных сістэмах свету не падпадаюць пад адназначнае акрэсленне, то пра матыў змагання са змеем можна сказаць, што спрадвечным ён не з’яў-ляецца. Гэта пацвярджае факт яго неактуальнасці ў міфалоііях народаў паўднёва-ўсходняй Азіі, дзе змей (дракон) захоўвае збольшага станоў-чыя характарыстыкі.
Дадаеныя параўнальнага аналізу дазваляюць дапусціць, што ў міфалагі-чных уяўленнях індаеўрапейцаў (продкаў сучасных народаў індаеўранейс-кай сям’і) існаваў вобраз воднага боства зааморфнай, найчасцей змяінай,
7 Блаватская Е. П. Тайная доктрнна. Т. II. Кн. 1. Мн.. 1994. С. 481-482.
8 Тамсама. С. 449.
9 Голосовкер Я. Э. Логнка ммфа. М., 1987. С. 48.
---------------"SO СВЕТ ТАЯМНІЧЫ С©4--------------------
прыроды. Хутчэй за ўсё гэтае боства было жаночага полу і надзялялася амбівалентнай семантыкай адначасова магло прыносіць і дабро і зло. I Іраз сваю змяіную сутнасць яно звязвалася з зямлёй, у тым ліку з яе ўрад-лівасцю, і падаем'ем, а значыць, увоіуле з нізам, смерцю, памерлымі. прод-камі. Магчыма, гэтае змеепадрбнае хтанічнае боства на пэўным этапе атая-самлівалася з вобразам сусветнай змяі, уяўленні пра якую характэрныя для індаеўрапейцаў, як і для іншых народаў.
Тое, піто сусветная змяя мела дваістую семантыку, вынікае з параў-нання адпаведаых вобразаў у складзе міфалагічных сістэм індаеўралейскіх народаў. Так, ведыйскі Ахі Будхнья (змей глыбіняў, змей, які ляжыць на дне) з’яўляецца нейтральным персанажам, хаця ўсе суадносныя з ім вобразы (іранскі Ажы-Дахака, старажытнагрэчаскія Піфон і Эхідна, паў-днёваславянскія аждая і аждзера) надаяляюцца ўстойлівымі негатыўнымі ўласцівасцямі. Гэта можа сведчыць на карысць таго, што пэўны “право-браз” змея глыбіняў сумяшчаў у сабе як адмоўныя, так і станоўчыя характарыстыкі. Населеная структурызаваная зямля амаль заўсёды суп-рацьпастаўляецца сусветнаму акіяну, які акаляе створаны свет, увасаб-ляе ўяўленні пра першасны хаос і з’яўляецца месцам знаходжання сус-ветнай змяі. Жывучы ў сусветным акіяне, сусветная змяя фактычна атаясамліваецца з ім, а гэта значыць, што хоць яна і адказвае за існа-ванне свету і гармоігіі ў ім, з ёй жа звязваецца і магчымасць парушэн-ня гэтай гармоніі, вяртання да першапачатковага хаосу, каб з яго зноў нарадзіўся свет.
Аналіз сучаснага (пад сучасным у гэтым выпадку трэба разумець перыяд актыўнага збірання фальклорных тэкстаў XIXXX ст.) ува-саблення вобраза змея і матыву змеяборства ў славянскіх народаў даз-валяе схематычна дапусціць некалькі кірункаў развіцця вобраза заамор-фнага воднага боства ў спалучэнні з уяўленнямі пра сусветную змяю.
Адразу зазначым, што амбівалентнасць вобраза змея прадвызначае маг-чымасць змеяборства, яно імшгіцытна прысутнічае ў струкгуры вобраза і знаходаіць непазбежнае ўвасабленне на пэўным этапе развіцця міфалагіч-ных уяўленняў. Пры гэгым асноўныя механізмы развіцця трэба бачыць не столькі ў межах самой сістэмы, як знадворку, у гістарычным атачэнні.
Можна меркаваць, што раздаяленне ўмоўна адзінага вобраза змеепа-добнага боства на істоту збольшага прыхільную да чалавека і варожую было непазбежным.
Першы варыянт падаецца найболей зразумелым і лагічным у сваім развіцці. Прыхільная змяя натуральна робіцца аб’ектам кулыу, ёй пакланя-юцца як апякунцы вады, адказнай за ўрадлівасць і дабрабыт і пэўным чы-нам звязанай з продкамі (дарэчы, такі вобраз сапраўды мог папяреднічаць
^ЗО свет таямнічы QS4
вобразу бога кшталту славянскага Вялеса). Гэтыя рэшткі старажытных куль-таў выдатна захаваліся ў балканскіх народаў, прадстаўленыя ў беларусаў, часгкова ў заходніх славян і амаль невядомыя рускім.
М. Эліадэ гаворыць пра неабходнасць “боскага” ахвяравання дзеля ства-рэння ўмоваў, неабходных для жыццядзейнасці людзей, ва ўяўленнях не-каторых народаў: “In illo tempore боства, даволі часта ў выглядзе даяўчы-ны, часам дзіцяці ці мужчыны, згадзілася быць прынесеным у ахвяру, каб з яго цела змаглі вырасці клубні пладаносных раслінаў <...> Цела прынесенага ў ахвяру боства трансфармавалася ў ежу, яго душа пайшла пад зямлю, дзе заспавала Краіну Памерлых”10. Адзначым тут, што разу-менне боства як расліннай ежы харакгэрнае і для індаеўрапейцаў, аднак няма падставаў сцвярджаць антрапаморфнасць гэтага боства, тым болей -прыярьпэтнасць ядомых раслін у якасці мэты ахвяравання.
Калі змяя перастае выконваць ролю боства, яна з аб’екту культу можа ператварыцца ў прымусовую ахвяру, прынясенне якой дапамагае выклікаць дождж ці спыніць яго, а таксама паўплываць на ўрадліваснь. В. Іванаў і У Тапароў звязваюць з такой трансфармацыяй першапа-чатковых уяўленняў узнікненне міфаў пра перамогу Грамоўніка над змеем, пасля якой пачынаецца дождж" ■ Змеі як атрыбуты грэчаскіх багоў, відаць, таксама генетычна ўзыходзяць да вобраза прыязнай змяі.
Уладарства над воднай стыхіяй паспрыяла развіццю добра вядомага індаеўрапейцам матыву “замыкання” вады, хаця ёсць падставы мерка-ваць, што замыканне не вьгчэрпвалася адной вадою, якая хутчэй сімва-лізавала ўвогуле неабходныя для жыцця элементы. Заўважым, што глы-бокую і поўную рэалізацыю, а таксама ўстойлівасць на працягу часу гэты матыў атрымаў у тых мясцінах рассялення індаеўрапейскіх пля-мён, дзе праблема вады была актуальнай. Напрыклад, ён захаваўся ў паўднёвых славян (ламя жыве побач з крыніцай або возерам і не дае герою ці мясцовым насельнікам вады, патрабуючы сабе ахвяраў), а ў беларусаў амаль знік, пакінуўшы толькі намёкі на сваё ранейшае існа-ванне. Калі прыгадаць сувязь воднага боства з нізам і смерцю, то пера-ход людзей (магчыма, часовы) у царства памерлых сапраўды мог уяў-ляцца як іх паглынанне змеепадобнай істотай, пра што казаў У. Проп. Такім чынам, вобраз змяі-паглынальніцы, надзеленай адмоўнымі якас-цямі, у тым ліку здольнасцю затрымліваць ваду, выйшаў з ранейшага вобраза воднага боства. Матыў змагання са змяёй з’яўляецца як нату-ральны вынік імкненняў пазбавіцца небяспекі, якую яна песла. Перша-
10 Эляаде М. Мнфы, сновндення, мкстермм. М., 1996. С. 47-48.
11 Ммфы народов мяра; Энцнклопедня: В 2 т. Т. 1. М.: 1992. С. 469.
---------------'ЗО СВЕТ ТАЯМНІЧЫ С©4
пачаткова змяю перамагае згуртаванне людзей, пры гэтым часам імі кіруе пэўная дасвечаная асоба кшталту шамана. У далейшым гэты ге-рой-шаман можа развіцца ў вобраз адзіночнага змеяборцы і набыць рысы боства, асілка або пярэваратня-змяёвіча.
У жрэчаскай культуры раздаяленне семантыкі воднага боства / сусветнай змяі мела вынікам узнікненне двух бостваў, якія з цягам часу набывалі антрапаморфныя рысы і ў далейшым, цалкам верагодна, маглі нават зрабіцца антаганістамі. Паказальны ў гэтым плане прыклад ведыйскай міфалогіі, пра што будзе распавядацца ніжэй. Калі ўвасобленыя ў выг-лядае некалькіх персанажаў розныя семантычныя аспекты вобраза змея разыходзяцца настолькі, што гэтыя персанажы робяцца антаганістамі, паўстае неабходнасць падкрэслена іх размежаваць, надзяліць супрацьлеглымі рысамі, аднесці да розных стыхій (напрыклад, вада і агонь, хаця першапачаткова змей увасабляў абедзве).
Вынік вышэйапісанага развіцця вобраза воднага боства мы знаходзім у беларускіх паданнях, казках сюжэтнага тыпу “Бітва на Калінавым мосце”, у некаторых паўднёваславянскіх песнях, дзе герой змагаецца з ламяй дзеля вызвалення вады і іншых дабротаў, у грэчаскіх міфах пра перамогу Зеўса над Тыфонам і Апалона над Піфонам, у міфе пра пера-могу Індры над Урытрам і пад.
Разам з тым развіццё вобраза воднага боства індаеўрапейцаў пай-шло ў іншым накірунку. Паколькі яму пакланяліся, але адначасова і баяліся, узнікла патрэба ўлагоджваць яго ахвяраваннямі, што аформілася ў выглядзе абраду. Паступовае сумяшчэнне ў свядомасці паняццяў з’ядання, урадлівасці, смерці і шлюбу прыводзіць да канк-рэтызацыі полавай прыналежнасці як ахвяры, якой робіцца дзяўчына, так і боства, якое, адпаведна, набывае мужчынскі пол. Калі абрад траціць свой першапачатковы сэнс і дэградуе, з’яўляецца матыў зме-яборства дзеля вызвалення дзяўчыны, але тут змеяборца ўжо адзіночны. Гэты варыянт прадстаўлены ў вядомым грэчаскім міфе пра Персея і Андрамеду, у казках сюжэтнага тыпу “Тры царствы”, “Брат ратуе ад змея сястру і братоў", у беларускай баладзе “Юр’я і цмок” і суадносных з ёй паўднёваславянскіх песнях, вытокам якіх з’яў-ляецца візантыйская легенда пра перамогу св. Георгія над змеем.
Падсумоўваючы ўсё сказанае, трэба засяродзіць увагу на тым, што са стратай сувязяў з абрадам ці міфам генетычна суадносныя варыянты матыву змеяборства пачыналі ўзаемадзейнічаць, перамеш-вацца і ўплываць адзін на другі, таму, безумоўна, у народнай традыцыі, як і ў позніх перапрацаваных міфалогіях, сустрэць іх у чыстым выглядзе амаль немагчыма.