Свет славянскага фальклору
Мінск 2001
Казкі накшталт “Емеля-дурак” (“Бухтан Бухтаповнч”, “Козьма Ско-робогатый )17 можна пазваць “напаўчарадзейнымі”, бо ў іх знікаюць выхаваўчы і магічны моманты і пераважае ўласпа забаўлялыіая функ-цыя. Падчас аналізу гэтых казак высвятляецца, што мастацкая сістэма расхістаная” шляхам давядзення асноўных ліпій да крайнасці, і, зна-чыць, можна казаць пра поўную рэалізацыю тут ігравога пачатку. У выніку, пры поўнай цэльнасці гэтых твораў, многія катэгорыі і элемен-ты мастацкаіі сістэмы чарадзейнай казкі губляюцца. Напрыклад, у каз-ках Бухтан Бухтаіювнч” і “Козьма Скоробогатый” лінія дурня выходзіць
16 Афанасьев A. Н. Народные русскне сказкн. Т. 1,№ 127.
17 Тамсама. Т. 1. № 165-166, 163, 164.
—-------------'(3D СВЕТ ТАЯМНІЧЫ С®4-------------------
за межы ліобімага нацыяііальнага героя, “разумнага дурня”, і цалкам вы-чэрпваецца, нават даводаіцца да абсурду. Калі ў ішпых чарадзейных казках пасіўнасць не галоўная якасць героя (бо яго сіла палягае ў тым, што яму служаць чарадзейныя памочнікі), то тут знікае ўсялякая сувязь га-лоўнай дзейнай асобы з геройствам: можна сказаць, што лінія насіўнасці цалкам рэалізуецца, як і лінія дурпя. У выніку галоўным персанажам робіцца Бухтан Бухтанавіч лайдак, які ляжыць па печы сярод поля “по локоть в тараканьем молоке”. За гэта ліска робіць яго царом фінал для чарадзейнай казкі традыцыйны, але пры такім галоўным героі зусім пе ідэальны. Ён тлумачыцца тым, што ў тэксце ўсё яшчэ выкарыстоў-ваіоцца асноўпыя сюжэтныя хады чарадзейнай казкі. У другім прыкла-дзе матыў абавязковай барацьбы героя і істот з Іншага свету ператва-раецца ў “матыў небарацьбы”: ліска кажа Змею Змеевічу, Кочату Кочатавічу і Ворану Варановічу, нібыта едуць нейкія цар з агнём і ца-рыца з маланкай, і тыя ад жаху хаваюцца. Усё, што адбываецца ў гэтай казцы, нагадвае кінастужку, якую паказваюць на вялікай хуткасці. Тут мы бачым тое ж ігравое давядзеіше матыву абавязковай і абсалютнай перамогі героя да абсурду: змей не перамог ні ў адной казцы, і таму зараз малюецца пужлівым і бездапаможным, як, дарэчы, і сам герой, які заўжды перамагаў толькі з чыёй-пебудзь дапамогай (нрынамсі, так гэта можа выглядаць знешне). Ігравую сітуацыю такога кшталту сустракаем у казцы пра Ямелю, герой якой лайдак не меншы за Бухтана Бухтана-віча і таксама не злазіць з печы. Пры гэтым яму шанцуе, як сапраўдна-му герою-волату, і ён атрымлівае чароўнага шчупака, як толькі апускае руку ў палонку. Цудоўнымі сіламі ёп карыстаецца з адзінай мэтай: “чтоб совсем ннчего не работать”. Можна дапусціць, што плаванне з царскай дачкой у запячатанай бочцы па моры гэта слабы водгалас абавязко-вай для чарадзейнай казкі вандроўкі ў Іншасвет. Фіналыіае ператва-рэнне героя ў разумнага і прыгожага цара матывуецца тым, што дурань раптам убачыў: усе людзі як людзі, а ён адзін нядобры і неразумны. Гледзячы па тым, што такая думка не прыходзіла яму ў галаву да таго часу, пакуль ён не выйшаў у нейкім царстве з бочкі (дзе, вядома ж, яго адразу ўгаварылі стаць царом), фінал казкі гэта памёк на ідэалыіае царства з ідэалыіым гаспадаром.
Магчыма, ігравы пачатак авалодвае сістэмай з цягам часу, у сувязі са зменай ва ўсіірыманні і поўным знікнеішем міфалагічпай асновы (а значыць, і магічнай функцыі). Магчыма, “напаўчарадзейны” варыянт існа-ваў здаўпа, паралельна з чарадзейным, у якасці ігравой і ўласна забаў-ляльнай альтэрііатывы.
^О СВЕТ ТАЯМНІЧЫ СП'-
Гіпотэза пра наяўнасць у тэксце чарадзейнай казкі ігравога пачатку патрабуе далейшай распрацоўкі. У першую чаргу ўзнікае задача пошуку аналогій у маштабах усёй культуры. Праблема палягае ў тым, што раз-мова вядзецца пра несвядомы ігравы пачатак у межах асобнай мастац-кай сістэмы. Гэты феномен працуе па супрацьлеглым свядомай “гульні ў перавернуты свет’’ прынцыпе. Прыкладам апошняй з’яўляецца, скажам, антынарматыўная скіраванасць сярэдневяковага карнавала, падчас якога зрушваліся абавязковыя для афіцыйнай культуры правілы і рамкі18. Казка таксама можа свядома ўводзіць ігравыя фрагменты, як, напрыклад, па-чатковыя чі заключныя “формулы немагчымага”, пабудаваныя на інверсіі паўсядзённых з’яў: ‘Тэта было, калі блыхі хадзілі на багамолле...”.
18 Гл.: Бахтмн М. М. Творчество Франсуа Рабле н народная культура средневе-ковья н Ренессанса. М., 1990.
------------------/ЗО СВЕТ ТАЯМНІЧЫ CS4----------------------------
ВАЎКАЛАК У БЕЛАРУСКІМ I СЕРБСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ, ПАВЕР’ЯХ I ЗВЫЧАЯХ
наш час асаблівую акіуальнасць набываюць дыскусіі, звязаныя з нацыянальна адметным. Безумоўна, увагі даследчыкаў паграбуюць розныя паказчыкі: улааіівасці этнагенезу і гістарычны лёс, так званы этнічны мен-талітэт, асаблівасці духоўнай і матзрыяльнай культу-ры. Аднак узнікае небяспека, што пад уплывам на-дзённых патрэбаў ідэалогіі могуць скласціся новыя догмы, сіэрэатыпы, шаблонныя падьіходы, між тым як існуюць утварэнні, асэнсаванне якіх мае пазачасавае,
універсальнае значэнне і закранае не адну нацьпо, не адзін зтнас, а чалавецгва ў сукупнасці. Гаворка ідае пра тое бачанне свету, што склалася ў народа на працягу тысячагоддаяў. Задача гэтай главы -апісаць яго (натуральна, у звужаным аспекце) на канкрэтным матэрыяле, скарыстоўваючы наробкі даследчыкаў розных пакаленняў.
Воўк-татэм і рэлікты культу
Як вядома, на працягу ўсяго свайго гістарычнага развіцця чалавек быў цесна звязаны з раслінным і жывёльным светам. Аднак трэба пагадзіцца, што ў беларусаў выразна акрэсленага культу жывёлы (кшталту “свяшчэн-най каровы”) не захавалася. Зараз можна весці гаворку хіба што пра асоб-ныя праявы, якія бытуюць у рэлікгавых формах і даюць падставы ў боль-шай ці меншай ступені суадносіць іх з культавай абраднасцю.
У гэтым кантэксце найбольш таямнічым фальклорным персанажам уяў-ляецца воўк (дакладней, ваўкалак), што адпаведна пацвярджаецца шмат-стайнасцю яго літараіурных і навуковых тракговак.
Няцяжка заўважыць, што ў фальклорнай і літаратурнай спадчыне беларусаў асаблівае месца адводзіцца матыву менавіта “воўчага' пераў-васаблення: як у старажытных казках, “Слове пра паход Ігаравы”, тво-рах Я. Баршчэўскага і А. Абуховіча, Я. Купалы і А. Гаруна, так і ў тэк-стах сучасных аўтараў (напрыклад, у рамане Л. Дайнэкі, вершах А. Сыса і М. Скоблы). Тым не менш загадзя падкрэсліваць прыналежнасць воб-раза ваўка-пярэваратня беларускай культуры не было б карэктным без ўліку агульнага культурна-гістарычнага фону. Прынамсі, нельга забы-вацца на шырокае распаўсюджанне падобнага вобраза ў старажытнай Грэцыі. Так, і Апалон Лікейскі (г. зн. “воўчы”), і багіня Лета, паводле міфаў, маглі ператварацца ў ваўкоў. У Аркадыі, Аргосе, Фесаліі святка-
---------------ZSD свет таямнічы CS4-------------------
валіся “лікеі" прысвечаныя богу-ваўку дні. Прычым “Лікейскім” на-зывалі не толькі Апалона, але і вярхоўнага бога Зеўса. Ваўчыца-кармі-целька мела непасрэднае дачыненне да заснавальнікаў Рыма (і ў стара-жытнай міфалогіі шмат падобных матываў), а Фаўна, бога статкаў, рымляне называлі Луперкам (“ваўком”) і адзначалі ў яго гонар свя-ты луперкаліі.
У сучаснай навуцы існуюць розныя канцэпцьгі вобраза ваўкалака. У іх шэрагу падаюцца небеспадстаўнымі меркаванні некаторых даследчы-каў наконт таго, што вобраз ваўкалака генетычна звязаны з татэміз-мам. Заўважым, што ўшанаванне ваўка як татэма сустракаецца ў міфа-логіі шмат якіх народаў: цюркскіх і фіна-угорскіх, афрыканскіх і паўднёва-амерыканскіх, мангольскіх і германскіх. Наяўнасць татэмістыч-ных уяўленняў у славян вынікае са сведчанняў разнастайных крыніц, сярод якіх не апошняе месца займаюць факты, узятыя з фальклору і моўных утварэнняў. Цалкам магчыма, што ўяўленні пра ваўкалака па-ходзяць ад абрадаў пераапранання ў шкуры татэмных жывёл, якіх уша-ноўвалі ў даземляробчую эпоху. I пацверджанне гэтаму можна знайсці, у прыватнасці, у тэкстах беларускіх паданняў, дзе чараўнік ператварае ў ваўкоў вясельныя дружыны, якія суадносяцца з ранейшымі родавымі групамі, татэмам якіх быў воўк.
Аднак трэба заўважыць, што на падставе фальклорна-этнаграфічных і моўных даареных лягчэй пераканацца ў колішняй татэмнасці ваўка для паў-днёвых славян (у прыватнасці, сербаў), чым для продкаў беларусаў. Пры гэтым спробы адназначна атаясаміць беларусаў з памянёнымі Герадотам неўрамі, што нібыта маглі ператварацца ў ваўкоў, безумоўна, выклікаюць цікаўнасць, але падаюцца ўсё ж беспадстаўнымі, паколькі не праходзяцць выпрабавання фактамі.
Слынны сербскі навукавед В. Чайканавіч пераканаўча давёў, што воўк быў вярхоўным боствам сербаў у паганскую эпоху. Татамістычныя ве-раванні наогул пакінулі прыкметны след у сербска-харвацкай культуры. Сербская мова захавала дзесяткі антрапонімаў (жаночых і мужчынскіх імёнаў, мянушак, прозвішчаў), утвораных ад наймення “воўк” па-сербску і па-харвацку “вук”: Вук, Вуко, Вукота, Вуксан, Вучэн, Ву-комір, Вукоміл, Вукодраг, Вукеля, Вуё, Стоівук, Дэлівук, Малівук, Вуічыч, Вукіч і шмат іншых. Сербы спакон веку верылі, быццам ваўка нават сам д’ябал баіцца. Адпаведна меркавалася, што калі дзіцяці нада-ецца “воўчае” імя, на яго пераходзяць і адпаведныя ўласцівасці сіла, спрыт, адвага, якія забяспечваюць ахову ад злых духаў. Дарэчы, імя знакамітага сербскага філолага і асветніка Вука Караджыча абумоўлена якраз гэтым вераваннем: да яго ў маці было пяцёра дзяцей, “але ўсе
•'ЗО СВЕТ ТАЯМНІЧЫ GS4
пяцёра, адно за адным, не вырасшы, адышлі ў магілу... Што ёй рабіць, каб і гэтае немаўля не з’елі ведзьмы? Таму і вырашыла даць яму імя Вук, бо ведзьма не пойдзе на ваўка"1.
Відаць, невыпадкова корань -вукпаслужыў для ўтварэння назваў розных рэчаў, прыродных рэалій і з’яў. Напрыклад: вукодржйца -расліна з калючкамі; вукац род насякомага; вукодер той, хто па-добны да раз’юшанага ваўка; вуколйк той, хто абліччам падобны да ваўка; вучйтрн расліна. Акрамя таго, даволі распаўсюджаныя сербс-ка-харвацкія тапонімы, утвораныя ад таго ж кораня (Вука, Вуково, Вуковар, Вукосавлевнца, Вуково Врдо, Вуклн, Вучево, Вуч’е, Вучмтрн, Вучнца, Вучераван, Вуч’як і інш.).
Досыць паслядоўна татэмістычныя вераванні адбіліся ў сербскай міфа-логіі і фальклоры. Акрамя паданняў і казак, якія лёгка цыклізуюцца і выда-юцца пад адпаведнымі назвамі (напрыклад, “Вук і гайдук”), існуюць больш цьмяныя згадкі, да якіх адносіцца вобраз кульгавага ваўка ці “каня між Тодаравых коней”, які з’яўляецца асабліва небяспечным важаком зграі2.