Свет славянскага фальклору
Мінск 2001
^ЗО СВЕТ ТАЯМНІЧЫ OS'
ювда прыняць, у аіюшні момант цудоўным чынам выконвае неверагодна цяжкую задачу цара альбо царскай дачкі і сам робіцца царэвічам.
Такім чынам, казачны цуд неадназначны сам па сабе. He менш важ-ным для яго праяўлення з’яўляецца вонкавае ўспрыманне з боку слухача. Для сучаснага дарослага чалавека чарадзейная казка гэта “свет цудаў” без цудаў, дзе юда марское альбо мужьгчок-з-пазногцік даіўныя, але ўпісаныя ў межы ўмоўнага мастацкага тэксту персанажы. Разам з тым гэтая ўмоўнасць напалову зліваецца з рэальнасцю напаўняецца жыццём і цудамі для сталай апавядалыгіцы, якая кажа: “Можа, усё гэта і было, толькі вельмі даўно”.
Катэгорыя цудоўнага і мадэль Іншага свету
Сутыкнуўшыся падчас вызначэння цудоўнага ў чарадзейнай казцы з яго прыродным “мігценнем”, трэба на першым этапе аналізу вызначыць тую аснову, якая яднае ўсе казачныя цуды.
Глеба, на якой вырасла чарадзейная казка, гэта міфалагічная свя-домасць. А любая міфалагічная мадэль, якую яна стварае, арыентуецца на Той свет і яго насельнікаў: жыццё для памерлага не перарываецца, a прымае іншыя формы. Значыць, унутраным стрыжнем казачнага цудоў-нага свету можна назваць уяўленні пра смерць, інніы свет і незямныя сілы. Больш таго, сцвярджэнне “ўсе шляхі вядуць на Той свет” цалкам адпавядае развіццю дзеяння ў чарадзейнай казцы (прычым па меры набліжэння галоўнага героя да ядра Іншасвету і самой казкі, напрыклад, да залатога царства змея, нарастае яе жыццесцвярджальны пафас). Калі намаляваць карціну шляхоў і дарог, па якіх рухаюцца ў казцы галоўныя героі, атрымаецца ўсеабдымная мадэль язычніцкага свету, дзе Тыя сілы знаходзяцца на ўсіх шюскасцях і распаўсюджваюцца ва ўсіх накірунках. Прыкладам, каб патрапіць на Той свет, можна ўзлезці на дрэва (даля-цець на чароўным кані), зваліцца ў студню (спусціцца ў глыбокую яміну), пераадолець перашкоду (лес, гару, вогненную раку). Больш таго, варожыя сілы могуць уварвацца ў чалавечае жыццё адразу за парогам роднага дому, як гэта нярэдка здараецца з царскімі дочкамі, што выйшлі ў сад пагуляць, альбо з пакінутымі без догляду дзецьмі.
Пры гэтым неабходна ўлічваць, што ў казцы міф (як рэальнасць псіхічная) упарадкоўваецца, пераймяноўваецца і канкрэтызуецца згодна з мастацкімі законамі. Таму ўсё цудоўнае, што мае дачыненне да Інша-свету, здзіўляе сваёй акрэсленасцю, яскравасцю і гіпертрафіраванасцю. Як высветліць уласна міфалагічны падтэкст чарадзейнай казкі, звязаны з Тым светам? Адказ на гэтае пытанне дапаможа падключыць да мас-тацкай умоўнасці некаторых цудаў пласт міфалагічнай рэальнасці. I ў выніку такі, напрыклад, цуд, як існаванне пашы і сенажацяў на дне -----------------^О СВЕТ ТАЯМНІЧЫ С©4---------------------------
студні для таго, хто адчайна туды кідаецца, можа “ажыць для сучаснай свядомасці. Апроч таго, вырашэнне гэтай праблемы замірыць некаторыя супярэчнасці, якія цяжка вытлумачыць, калі ісці за логікай мастацкай струкгуры чарадаейнай казкі. Такія, скажам, як непрадказальнасць Бабы-Ягі, у адным выпадку агрэсіўнай і хітрай, а ў другім даволі добра-зычлівай у дачыненні да героя (што моцна выбіваецца з аіульнага фону функцыянальнай адназначнасці іншых персанажаў); альбо падобнае да сімптому дэпрэсіі апрыёрнае сцвярджэнне непераможнага Змея, што ён абавязкова загіне ад рукі Івана-царэвіча.
Пастаўленыя праблемы і пытанні зноўку патрабуюць пошуку “агуль-нага знамяналыгіка”. Неабходна вызначыць тую ідэю, што аб’ядноўвае ў касмічнае цэлае язычніцкія вобразы, сімвалы, сюжэты, абрады і рытуа-лы, звязаныя са смерцю і пераходам у Іншы свет. Да вытокаў гэтай ідэі дапаможа падвесці прапанаваная ніжэй трактоўка рытму.
Чалавек (чалавецтва) ад нараджэння заключаны ў межы прыроднага рытму (дзень ноч, лета зіма, сон няспанне), на які накладаец-ца, надаючы яму вобразную форму, мэту і сэнс, рьгтм міфа (напрыклад, сюжэт штогадовага спалення Марэны, багіні смерці і зімы, альбо штога-довае расчляненне Сетам Азірыса). Міф структурыруе, дэшыфруе і праграмуе наваколле, пазбаўляючы тым самым чалавека страху перад смерцю, злом, нечаканасцю, непрадказальнасцю. Вось чаму рытм як упа-радкаванасць з’яўляецца ўнутраным стрыжнем міфа адсутнасць рыт-му заўжды звязана з хаосам (значыць, з непрадказальнасцю). Тое, што знаходзіцца за мяжой жыцця, уваходзіць у міфалагічную прастору як упарадкавамая і часткова прадказальная праз сісгэму сюжэтаў, вобразаў, сімвалаў, абрадаў, рьггуалаў сфера і малюецца як своеасаблівы свет смерці. Іншы свет падобны да нашага і ў той жа час надзяляецца шэрагам суп-рацьлеглых яму адзнакаў (напрыклад, па лугах і асфадалевых раўнінах грэчаскага Аіда блукаюць бесцялесныя душы, якія не ведаюць ні смутку, ні радасці, ні жаданняў; у хрысціянстве асабліва акцэнтуецца супраць-пастаўленне цела і несмяротнай душы, пры гатым пакуты пекла малю-юцца як цялеснае катаванне). Такім чынам, рытм характарыстыка, уласцівая ўсяму жывому ў прыродзе, якая перадвызначае ў свядомасці чалавека ўяўленні пра смерць як пра іншую форму жыцця. Гэтае раз-важанне раскрывае логіку ўтварэння базавай для міфа ідэі ўнутранага падабенства жыцця і смерці.
Калі для міфа (абраду, рытуалу) свет смерці працягвае гэты свет, то казка згодна з прынцыпамі кантрасту і абсалютызацыі суадносіць яго са злом і варожымі Тымі сіламі, якія неабходна вынііпчыць. Разам з тым міф з яго ўяўленнямі пра кола жыцця-смерці як бы прасвечваецца скрозь “прынцыповую” структуру чарадзейнай казкі.
zQD свет таямнічы С©4
Так, у пахавальным і ініцыялыгым абрадах усе ўдзельнікі пэўны час знаходзяцца на мяжы двух светаў. Пры гэтым, ж даводзіць У. Тапароў, супрацыіастаўленне жраца і памерлага (альбо гатовага ўвайсці ў свет смерці ў ініцыяльным абрадзе) нейтралізуецца іх роунымі адносінамі да смерці: жрэц суадносіцца з богам смерці, які з’яўляецца першым памер-лым на зямлі. «Толькі пры ўмове такога ўз’яднання-зліцця пераадольва-ецца смерць і дасягаецца ўваскрасенне, тое “ўзмоцненае” жыццё, у якім падобным чынам зліваюцца мінулае жыццё і смерць, што яго перарва-ла»2. Хатка Бабы-Ягі (настолькі цесная для яе, што нагадвае дамавіну) тракгуецца многімі фалькларыстамі як мяжа двух светаў, месца сустрэ-чы жыцця і смерці. Сам персанаж узводзіцца да архаічнай матрыяр-хальнай Маці Роду і (альбо) жрыцы, што праводзіла ў лесе абрад пле-мяннога пасвячэння. У казцы ідэя “жрыцы-першапакойніцы знешне ўвасабляецца як дваістасць аблічча Бабы-Ягі: нароўні з лядачасцю і ад-знакамі гніення нярэдка згадваюцца яе ііпертрафіраваныя жаночыя рысы, велізарныя грудзі, што нагадвае аблічча “палеалітычнай Венеры . Так што невыпадкова Іван можа агрымаць ад гаспадыні хаткі новыя веды, нраг-раму сваіх наступных дзеянняў і ўменне абыходашца з сілам Іншага свету. Праўда, спачатку ён мусіць правілыа сябе павесці альбо скэзаць штосьці накшталт пароля (“Эй, старуха, не бранмсь, слезь-ка с печкм да на лавочку садась!”), пасля чаго Баба-Яга робіцца больш згавор/гівай і мажа дапамагчы парадай. He гатовыя да пасвячэння (бо не ведаюць, як сябе паводаіць у хатцы) старэйшыя браты рызыкуюць жыццём: смерць паварочваецца да іх менавіта сваім “смяротным” бокам. Разам з тым казцы вядома, што смерць гэта зло, а хатка Бабы-Ягі, нярэдка агароджаная частаколам з чарапоў і костак, — гэта брама смерці, таму многія варыянты казкі малю-юць Бабу-Ягу адмоўным персанажам з помслівым харакгарам.
Ідэя ўнутранай сувязі жыцця і смерці праяўляецца ў чарадзейнай казцы таксама ў стасунках гаспадара падземнага свету і галоўнага героя. 3 аднога боку, казка максімальна супрацьпастаўляе іх, надаяляючы суп-рацьлеглымі атрыбутамі, характарамі і рысамі. 3 іншага боку, існуе шэ-раг матываў, што ў межах тэксту казкі супярэчаць яе асноўным, дак-ладна вызначаным лініям, накіраваным на абсалютнае выншічэнне зла. Так, у шэрагу варыянтаў казкі пра змаганне са Змеем Гарынычам ён сам прадказвае сваю смерць ад рукі галоўнага героя (у чым апошю ніколькі не сумняваўся), а ў адным з іх волата імкнецца загубіць уласная сяст-ра, яна ж жонка Змея Гарыныча3. У быліне пра волата-чарадзея Волха
2 Топоров В. Н. Заметкм о похоронной обрядностн // Балто-славянскме нссле-довання. М., 1987. С. 27.
3 Сказкя. Кнмга 1,М., 1988,№ 111.
---------------/SD свет таямнічы С©4-------------------
Ус.яславіча згадваецца пра яго нараджэнне ад змея. У выніку складаецца ўражанне, што ў абавязковую і канчатковую перамогу дабра пранікае пэўная дваістасць хаця б таму, што галоўныя ворагі аказваюцца звяза-нымі паміж сабой нават шчыльней, чым сваякі. Падобнае адчуванне не выпадковае, бо такім чынам, на ўзроўні “ўнутранай формы”, зноў вы-яўляецца міф са стрыжнявой ідэяй узаемапранікнення двух супрацьлег-лых сіл і іх чаргавання.
Гэтая базавая для міфа ідэя адбілася таксама на ўнутранай форме слоў. Напрыклад, У. Тапароў аналізуе комплекс ідэй, звязаных з індаеў-рапейскімі каранямі *uel-/uol-, і прыходзіць да высновы, што група слоў з гэтымі каранямі ітрашзаная дваістым сэнсам “смерці-адраджэння”. Так, імя ўладара царства мёртвых у праславян-земляробаў Велес/Волас. Гэты ж бог быў звязаны з сельскагаспадарчымі культамі і лічыўся зас-тупнікам хатняй жывёлы. Слова “велнкнй" у некаторых рускіх дыялек-тах азначае “нябожчык” (можна супаставіць з назваю свята Вялікадня, звязанага з трыумфам жыццесцвярджальных сіл)4.
Слова “воля” мае дыялекгнае значэнне “сенажэць, луг”. Аднак калі ўзга-даць мадаль Іншага свсту, якую прапаноўваюць казкі кшталту “Девушка в колодце”5, то можна яшчэ раз пераканацца ў дваістасці сэнсу індаеўрапей-скага кораня. Так, паводде традыцыйнай казачнай матывацьгі дзяўчына трап-ляе на Той свет, бо мачыха выпраўляе яе за верацяном, якое звалілася ў студню. Крыху пагараваўшы, дзяўчына кідаецца ў яе. Хутчэй за ўсё тое, што адбываецца далей, з’яўляецца для яе цудам (хаця, як персанаж з міфа-лапчнай свядомасцю, яна нешта ведае пра Той свет). На дне студні аказ-ваецца сенажаць, дзе дзяўчына сустракае спачатку авечых, а затым каро-віных пастухоў і даламагае ім даглядаць скаціну. Затым яна прыходзіць да старога са старой (гаспадароў Таго свету), якія аддаюць ёй верацяно, і на-рэшце вяртаецца дахаты са шматлікімі падарункамі.
Што ж можа вывесці гэты казачны тэкст за яго ўласныя межы? Уні-кальнае гістарычнае сведчанне, каштоўнае тым, што яго аўтар быў пабоч-ным назіральнікам, таму ўсё ашсанае ім падобна да дакументальных здым-каў. Маюцца на ўвазе залісы арабскага вандроўніка X стагоддзя Ібн-Фадлана, які прысупгічаў на пахаванні руса і аігісаў увесь рытуал.