Свет славянскага фальклору
Мінск 2001
■'ОО свет таямнічы С©4
Сувязь эпох: ведыйскія і беларускія пераможцы змея
Сюжэт пра барацьбу Грамоўніка (або Сонечнага бога) са змеем з’яўля-ецца адііым з цэнтральных і найболып паслядоўна распрацаваных у індаеў-рапейскай міфалогіі. Калі прыгадаць, што найстаражытны пісьмова зафікса-ваны помнік індаеўрапейскай культуры “Веды” захоўваўся нязменным на працяіу даесяткаў стагоддзяў і таму “закансерваваў” многія архаічныя атульнаіндаеўрапейскія матывы побач з пазнейшымі, то мае сэнс разглядаць беларускі матэрыял (які, паводле агульнага меркавання, змяшчае вялікую колькасць архаічных элементаў) у кантэксце ведыйскай традыцьгі.
У асноўным міфе “Рыгведы” (веды гімнаў, найстарэйшай з ведаў) рас-нрацоўваецва сюжэт пра перамоіу бога навальніцы і вайны Ііідры над змеем Урыграм і вызваленне рэк, ваду якіх стрымліваў змей. Большасць даслед-чыкаў прапануюць разглядаць міф у касмаганічным плане. Падставы для такога падыходу дае тэкст “Рыгведы":
Когда ты растянул твердую основу -
незыблемж пространство, Ты установші (ее) на столпах неба рывком.
Когда в борьбе за солнце в опьяненйй,
в радостном возбужденйй
Ты, о Мндра, убш Врйтру, ты выпустйл поток вод.
Ты сйлой укрепйл твердую основу неба (Н) землй, о Нндра, на (йх) местах'2.
Тут сапраўды можна пабачыць апісанне акта ўпарадкавання Сусве-ту, стварэння дуальнага космасу з першаснага хаосу, які ўвасабляе Урьггра. Як заўважае У. Тапароў, супрацьпастаўленне цот/няцот задае структу-ру Сусвету, якая грунтуецца на бінарных апазіцыях. Менавіта з сімво-лікай лічбы два ў архаічных культурах звязвалася гарманізацыя свету, тады як адзінка сімвалізавала “не столькі першы элемент шэрагу, колькі цэлакупнасць, галоўнай рысай якой з’яўляецца нерасчлянёнасць...”13. За-бойства Урытры сталася ўмовай расчлянення гэтага недыферэнцырава-нага свету па вертыкалі (верх ніз) і па гарызанталі (гарызантальная пра'стора арганізуецца рэкамі, што пацяклі ў розныя бакі ад першаснага ўзгорку, на якім ляжаў змей, пры гэтым іх 4 альбо 7), размяшчэння яго ў прасторы і часе.
12 Рмгведа. Мандалы I-IV. М., 1989. I, 56, 5-6. Далей у тэксце спасылкі на гэтае выданне падаюцца з указаннем у дужках мандалы, гімна, страфы.
13 Топоров В. Н. О чнсловых модклях в архамчных текстах // Структура тек-ста. М„ 1980,С. 18.
^Г) СВЕТ ТАЯМНІЧЫ С^
3 міфам пра забойства Урытры суадносіцца так званы міф Вала, змест якога зводзіцца да наступнага: дэман Пані схаваў кароў у пячоры Вала, Індра прабіў гару і вызваліў кароў. Словы ўрытпра (“перашкода”) і вамі (“укрыцце, пячора”) узыходзяць да аднаго дзеяслоўнага кораня *var(“ахопліваць, перашкаджаць”), а той, у сваю чаргу, да кораня *uel-/*uer-, які звязваецца з паняццямі часу, сусвету, іншасвету, вады і агню, змяі, рагатай жывёлы, вядзьмарства, таямніцы і смерці ў інда-еўрапейскіх мовах14. Імя ўладара ніжняга свету і ахоўніка сусветнага закону Варуны ўзыходзіць да таго ж кораня, што дае падставы мерка-ваць пра колішнюю суаднесенасць, калі не паяднанне вобразаў Варуны і Урытры. Розныя бакі значэння гэтага адзінага вобраза ўвасобіліся ў мала звязаныя паміж сабою постаці, якія, тым не менш, выяўляюць шэраг агульных рысаў. Абодва яны належаць да класа асураў багоў свету неаформленаіа патэнцыяльнага жыцця, якім супрацьпастаўляюцца давы -новыя багі гарманічнага Сусвету. Паколькі першасныя воды сімвалізу-юць хаос, які быў вытокам і ўмовай узнікнення Сусвету, а Варуна -іх валадар, то робіцца зразумелым, чаму менавіта ён стаў ахоўнікам сусветнага закону. Урытра праз сваю жаночую назву Дану (“паток”, у першую чаргу першасных вод) сам з’яўляецца персаніфікацыяй хаосу. Няпэўны вобраз “маці” Варуны Адзіці (“незвязаны, неабмежаваны”) на-водаіць на думку пра сувязь або нават далейшую трансфармацыю воб-раза “маці” Урытры Дану, якую, па вялікім рахунку, ужо цяжка лічыць асобным вобразам, паколькі часам у тэкстах сам змей завецца гэтым імем, хаця можна меркаваць, што першасным усё ж з’яўляецца жаночы, а не мужчынскі вобраз. У апошняй (X) кнізе “Рыгведы”, якая, паводле перакананняў вучоных, была пазней далучана да кадыфікаванага тэксту Адзіці атаясамліваецца з паняццем “асат" (няіснае), якое ёсць асновай гэтага свету. Сувязь Варуны са змеямі, выяўленая праз яго імя, адлю-страваная ў “Махабхараце”, і гэта нельга не ўлічваць. Нягледзячы на тое, што эпас пазнейшае за тэксты “Рыгведы” ўтварэнне, ён з сама-га пачатку больш дамакратычны, а значыць, можа змяшчаць элементы і матывы, маргінальныя з пункту гледжання сакральнай літаратуры. Функцыя валадара першаснага акіяна і начных нябёсаў, якія ёсць пера-куленым дагары акіянам, таксама абумоўлівае дачыненні Варуны да нізу. Ф. Б. Я. Кёйпер адзначае, што Варуна мог быць богам смерці ў эпоху адзінства індаеўрапейскіх плямён, а той “ніжні свет”, над якім ён вала-дарыць, уяўляе сабой трансфармацыю свету памерлых. Сувязь Урытры са смерцю таксама выяўляецца апасродкавана праз яго сон, які ёсць метафарай смерці:
14 Гл.: Маковскнй М. М. Сравннтельный словарь ммфологнческой снмволмкн в нндоевропейскмх языках. М., 1996.
------------------ZSD свет таямнічы С®4-------------------------
Ненасытного раскйнувшегося змея,
Которого нельзя будйть, беспробудно спавшего, о Мндра, Разлегшегося через семь потоков,
Ты разбйл ваджрой no бессуставью (IV, 19, 3).
Урытра звязаны з воднай стыхіяй і з нізам, але таксама мае дачы-ненне і да першаснага ўзгорка, на якім ён ляжыць і не дае цекчы рэкам:
Запрудйв воды, (тот) лежал на дне пространства... (I, 52, 6).
В тайне находяйіргося, тайно затаенного в водах,
Скрытно жйвуіцего, колдовского змея,
Перекрывшего воды й небо,
Ты. убйл... (II, 11, 5).
Стоял мрак, мешаюіцйй основе вод.
Гора (была) во внутренностях Врйтры (I, 54, 10).
Тут “гара” і Урытра амаль атаясамліваюцца, і гэта дае падставы Ф. Б. Я. Кёйперу лічыць, што імем урытра завецца сіла супраціўлення першаснага ўзгорка, які хавае ў сабе жыццё15.
Разглядаючы беларускі матэрыял, абмяжуемся лакальнымі паданнямі, бо менавіта ў гэтых тэкстах, менш пранікальных для ўплываў, маглі з болынай ступенню верагоднасці захавацца архаічныя элеменгы часоў інда-еўрапейскай супольнасці. Лёгка заўважыць, што ў беларускім з.меябор-стве сакральны касмаганічны змест адсупгічае, але пэўныя моманты на-бліжаюць яго да ведыйскай мадэлі. У беларускіх паданнях змей амаль заўсёды мае мужчынскі пол, і толькі ў лічаных тэкстах мы пабачым жаночы вобраз (прыгадаем суадносны з Урытрам вобраз Дану).
У паданні “Пра змея”16 вылучаюцца пэўныя архаічныя рысы: ёсць указанне на дваістасць значэння вобраза змея (ён робіць добрае людзям, аднак тыя імкнуцца пазбавіцца яго як чагосьці небяспечнага), ён здоль-ны “перакідвацца ў што захоча” (гэта значыць, з’яўляецца пярэварат-нем: паўстае ў выглядзе маладога чалавека, які закахаўся ў вясковую дзяўчыну, што падаецца ўсё ж параўнальна пазнейшым матывам). У сувязі з гэтым прыгадаем шматлікіх персанажаў грэчаскіх міфаў, якія ў руках герояў змяняюць сваё аблічча, а таксама ўласцівасць праціўніка Навалыгічнага бога ў “асноўным” міфе В. Іванава і У. Тапарова “хавац-ца’’ пад рознымі аб’екгамі. Даволі архаічным падаецца і метад, якім людаі вырашаюць пазбавіцца змея: раптоўна пабудзіць яго падчас навалыгіцы. Прачнуўшыся, ён спужаўся і кінуўся ў возера, у вадзе зноў стаў змеем і ўжо не мог “перакінуцца” ў чалавека, аднак і надалей працягваў з’яў-
15 Кёйлер Ф. Б. Я. Труды по ведмйской мнфологлп. М., 198G. С. 29-30.
16 Легенды і паданні. — Мн., 1983. — С. 188. Далей у тэксце спасылкі на гэтае выданне падаюцца з указаннем у дужках нумара твора.
---------------'ОЭ СВЕТ ТАЯМНІЧЫ G©4--------------------
ляцца на беразе. Яго спрабавалі скінуць у ваду ці закапаць, але безвы-нікова (бо вада і падзем’е яго родныя стыхіі). Толькі калі ў яму разам са змеем паклалі 12 птушыных чарапоў, ён знік назаўсёды. Як бачым, знішчэнне змея ў тэксце падання ніяк не матывуецца, хаця і захоўвае рысы міфалагічнага забойства, падобнага да пададаенага ў сюж.эце “Муж-вуж”, з той істотнай розніцай, што ў паданні забойства змея не мае вынікам стварэння якіх бы то ні было прыродных аб’ектаў. Гэтаксама змей пазбаўлены рысаў шкадлівага начнога палюбоўніка, які бывае пры-чынай хваробы і нават смерці жанчын, калі хітрасцю не адвадаіць яго ад хаты. Бессэнсоўнасць забойства можа сведчыць пра значныя змены сю-жэта, які стаў асновай падання.
Паданне “Пярун і змей” і адпаведнае яму “Пярун і чорт” (164, 163) выдатна ілюструюць узноўлены В. Іванавым і У. Тапаровым “ас-ноўны” славянскі міф. У ім непасрэдным чынам дзейнічае Пярун (На-валыгічны бог), які, праўда, не ўсведамляецца як боства, а атаясамліва-ецца са сваёй зброяй маланкай. Згодна з рэканструкцыяй В. Іванава і У. Тапарова, менавіта да кораня *per(k)узыходзяць індаеўрапейскія назвы праціўніка змея Навальнічнага бога, прычым з цягам часу ў некаторых выпадках гэтыя назвы пераносяцца на яго атрыбуты кштал-ту дубовага гаю або вяршыні гары. Да прыкладу, санскрыцкае paruata-(гара) утворана, на думку даследчыкаў, ад таго ж кораня, што і імя бога навальніцы і дажджу Парджаньі. У сувязі з гэтым прыгадаем імя ста-ражытнагрэчаскага героя Персея, у якім няцяжка вылучыць той жа ком-плекс гукаў. Застаецца няясным, ці то гэта супадзенне (бо корань рег-рас.паўсюджаны ў старажытнагрэчаскіх назвах самых розных істот), ці то сапраўды імя Персея мае сувязь з індаеўрапейскім міфам, і як водга-ласы гэтай сувязі паўстаюць яго подзвігі знішчэнне Гаргоны Меду-зы і марской пачвары. У беларускім паданні пасля забойства змея двое сутак запар ідзе дождж, пакуль людзі, нарэшце, не хаваюць змея з да-памогай пеўня дэманічнай птушкі-вешчуна, якая ў славянскіх наро-даў звязваецца са змеем. У паданні ‘Тара Змяінец” (568) змея закідва-юць зямлёй, якую вазілі на запрэжаным у лапаць чорным пеўні. Характэрна, што менавіта певень чорнага колеру звязаны з падзем’ем і вадой, а значыць і са змеем. Пры такой інтэрпрэтацыі ў трох разгле-джаных выпадках можна пабачыць моцна відазменены матыў “забойства змея змеем”, пра які казаў У. Проп у дачыненні да чарадзейнай казкі17. ГІамянёныя птушыныя чарапы, хутчэй за ўсё, ёсць прыюіад далейшай дэградацыі матыву: чарапы пеўняў (кур) былі замененыя на нейтраль-ныя птушыныя.