• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свет славянскага фальклору

    Свет славянскага фальклору


    Мінск 2001
    59 МБ
    Варта заўважыць, што ў паўднёвых раёнах рассялення ўсходніх сла-вян на ўяўленні пра русалак значна паўплывала міфалогія суседніх цюр-камоўных народаў. В. Дынін зазначае, што ў Астраханскай іуберні і на Паўночным Каўказе русалкі маюць адметную назву лабаста, лапас-та, албаста, што відавочна з’яўляецца відазмяненнем цюркскага “албас-ты”. Хаця вобраз албасты сам па сабе непрывабны і з уяўленнямі пра русалак мае няшмат агульнага, тым не менш ён выяўляе генетычную сувязь з русалкамі як з класам вадзяных жаночых істот, з’яўленне якіх на зямлі магло паспрыяць добраму ўраджаю.
    Уплыў цюркскай міфалогіі прасочваецца ў даволі незвычайных уяў-леннях пра русалку ў вобразе каня, зафіксаваных у рэгіёнах славяна-цюркскіх кантактаў. Русалка выяўлялася ці то ў выглядзе спецыяльна вырабленага пудзіла каня (морду рабілі з рыззя, бараду, хвост і грыву з каноплі), ці то двух пераапранутых хлопцаў, прычым на месцы гала-вы прыстасоўваўся сапраўдны конскі чэрап. Конь у культуры стара-жытных цюркаў сімвалізаваў ваду і агонь, надзяляўся магічнымі (часцей адмоўнымі) здольнасцямі. Разам з тым ён мог уплываць на ўрадлівасць зямлі, і гэта яднае яго з русалкай.
    Міжмоўнае параўнанне каранёвых эквівалентаў дазваляе пабачыць сувязь паміж паняццямі “конь", “вільгаць” (“вада”), “жах” і формай сло-ва “русалка”. Напрыклад, лацінскае equus ‘конь' і equa ‘вада'; старажыт-наанглійскае hros ‘конь’, тахарскае rse ‘нянавісць’, авестыйскае xrus ‘жах-лівы’. Слова “русалка" можа суадносіцца, з аднаго боку, з індаеўрапейскім *ros ‘вільгаць’ і асецінскім syl ‘жанчына’, са шведскім rysa ‘наводзіць жах’, старажытнаіндыйскім rusyami ‘я гневаюся’; з другога боку, з та-харскім rse ‘нянавісць’ і індаеўрапейскім *al, *ol ‘чароўнасць’, з нарвежскім дыялектным nisi ‘прыступ хваробы’ (паводле павер’яў, русалкі сапраўды маглі наслаць хваробу) і ruseleg ‘жахлівы’20.
    19 Ммфы народов мнра. Т. 1. М., 1991. 58.
    20 Маковскяй М. М. Сравнмтельный словарь мнфологнческой сммволнкн в кндоевропейскмх языках. М., 1996. С. 238.
    ---------------ZSD свет УЗНОЎЛЕНЫ О©4----------------
    Дык хто ж яны, русалкі? Прывабныя дзяўчаты з рыбіным хвастом ці старыя велікагрудыя кабеціны, мілавідныя спакушалыгіцы-тапельніцы ці ахоўніцы жытнёвай нівы? За дрыготкай смугою стагоддзяў схаваныя таямніцы паходжання гэтых дзівосных істот. Ужо шмат мы ведаем пра іх, але яшчэ болып не ведаем... 1 зараз не ставіцца апошняя кропка над “і”. А можа, яна і не патрэбная?
    '(3d свет УЗНОЎЛЕНЫ OS4-
    СБЕТ
    ТДЯМНПЫ
    ЗМЕЙ, СУСВЕТ, БАГІ, ГЕРОІ: СТАСУНКІ I КАНФЛІКТЫ
    образ змея ў тым ці іншым выглядзе прысутнічае ў міфалагічных уяўленнях самых розных народаў свету, аддаленых не толькі ў прасторы, але і ў часе, такіх як старажытныя егіпцяне, шумеры, кітайцы, індзейцы Амерыкі, абарыгены Аўстраліі, насельнікі Афрыканскага кантынента і, вядома, індаеўрапейцы. Натуральна таму палічыць яго адным з тых уні-версальных сусветных вобразаў, што істотна ўплы-
    ваюць на фарміраванне нацыянальных культурных традыцый і належаць да шэраі"у найстаражытных, а таму найменш выт-
    лумачаных і зразумелых.
    Змей у прасторы і часе. Спробы разгадкі
    Спробы знайсці вытокі вобраза змея прадпрымаліся не аднойчы, аднак пытанне дагэтуль застаецца не высветленым у іюўнай меры. Умоўна мож-на вылучыць тры асноўныя падыходы да трактавання гэтай праблемы:
    1.	Міфалагічны. Яго прыхільнікі (А. Афанасьеў, В. Іванаў і У. Тапа-роў, М. Мюлер, У. Анікін і ініп.) лічылі змея ўвасабленнем пэўных сіл прыроды. У прыватнасці, А. Афанасьеў выводзіў вобраз многагаловай пачвары, што вывяргае полымя, са зменлівых фантастычных формаў хмары, якая раз-пораз рассякаецца маланкай1. В. Іванаў і У. Тапароў разглядаюць вобраз змея ў кантэксце рэканструяванага імі так званага асноўнага славянскага міфа пра барацьбу Перуна з яго праціўнікам -Вялесам або змеем2. Такое атаясамленне бога свойскай жывёлы Вялеса (Воласа) са змеем тлумачыцца (фактычна, ускосна) праз спасылку на тое, што ў славянскіх традыцыях, у тым ліку і ў беларускай, паядынак Грамоўніка з яго праціўнікам адбываёцца, як правіла, з-за валодання свойскай жывёлай, а таксама на дадзеныя этымалагічнай і міфалагічнай рэканструкцыі. Сюжэтная структура “асноўнага” міфа выглядае наступ-ным чынам: асновай канфлікту Навальнічнага бога (які знаходзіцца на-версе, на гары, на небе) са змеем (які знаходзіцца ўнізе) з’яўляецца крадзеж апошнім свойскай жывёлы. Навальнічны бог разбівае скалу і вызваляе свойскую жывёлу ці людзей, якіх змей трымае ў пячоры.
    1 Афанасьев
    2 Гл.: Нванов ностей. М.,
    A. Н. Древо В. В., Топоров 1974. С. 5,
    жнзня. М., 1983. С. 267.
    В. Н. Нсследованмя в областл славянскнх древ-45.
    ^©О СВЕТ ТАЯМНІЧЫ С©4
    Потым Пярун змагаецца са змеем, які пераўвасабляецца ў розных жывых істот, хаваецца пад дрэвам або каменем. Навальнічны бог пры дапамозе маланкі (молата) спальвае дрэва (расколвае камень). Пасля пе-рамогі над змеем з’яўляецца дождж і змей знікае ў зямных водах. Па-колькі Вялес яшчэ і бог памерлых (індаеўрапейскі корань *uelмае не-пасрэднае дачыненне да абазначэння памерлых у розных індаеурапейскіх мовах), а матыў адмыкання варотаў, за якші знаходзіцца свойская жы-вёла (даброты, вада), і матыў вызвалення душ пры іх супастаўленні паўстаюць як раўназначныя, то свойская жывёла, такім чынам, атаясам-ліваецца з душамі памерлых.
    2.	Гістарычны падылод. Яго прыхільнікі (Б. Рыбакоў, У. Проп) су-мяшчалі эвалюцыю вобраза змея з падзеямі ў гісторыі чалавецтва. Б. Рыбакоў, разглядаючы асноўныя прыкметы казачнага змея, прыходзіць дя высновы, што ў ім увасоблены старажытны мамант, выезд жа змея на кані тлумачыцца пазнейшым сумяшчэннем з ужо вядомай пачварай вобраза качэўігіка, ад якога браты-асілю бароняць межы сваёй дзяржавы. Аднак побач з гэткім спрошчаным трактаваннем вучоны ўзгадвае воб-раз яшчара, рэзка размяжоўваючы яго са змеем: “...колькасная перавага вады магла менавіта ў мезаліце спарадзіць (устойлівы ў будучым) воб-раз яшчара, боства водна-доннай сферы, якое патрабавала сабе чалаве-чых ахвяраў і атрымлівала іх у выглядзе дзяўчат”3. Менавіта гэтае хтанічна-воднае боства адпавядае, на думку вучонага, складзенай В. Іванавым і У. Тапаровым харакгарыстыцы праціўніка, але выступае не столькі праціўнікам, колькі антыподам Грамоўніка. У. Проп мяркуе, што змаганне са змеем сталася вынікам развіцця матыву паглынання4. Першапачаткова паглынанне і выхаркванне чалавека пэўнай жывёлай (змяёй, птушкай, рыбай) было асноўным момантам абраду ініцыяцыі: прайшоўшы праз чэрава жывёлы, чалавек набываў незвычайныя здоль-насці, уладу над ёй. У далейшым сувязь з абрадам губляецца, герой ужо не набывае магічных здольнасцей, а выхаркванне патрабуе матывацыі. На наступным этапе паглынальнік пачынае набываць адмоўныя рысы і з’яўляецца матыў яго забойства спачатку знутры, потым знутры і звон-ку і, нарэшце, толькі звонку. У міфічную структуру ўводзіцца другая асоба выратавальнік, які і робіцца героем. Урэшце паглынанне знікае, застаецца толькі здольнасць змея жэрці людзей і неабходнасць яго за-бойства. Аблічча казачнага змея-дракона У. Проп лічыць вынікам паяд-нання рысаў розных паглыналыгікаў, аднак не зразумела, чаму ў такім выпадку перавага аддаецца змею.
    3 Рыбаков Б. А. Язычество древннх славян. М., 1981,С. 125.
    4 Пропп В. Я. Нсторнческне корнн волшебной сказкн. Л„ 1986. С. 225-243. ---------------------/SO СВЕТ ТАЯМНІЧЫ С©4-------------------------------—
    Канцэпцыя амерыканскага вучопага I. Велікоўскага зпаходзіцца на памежжы вышэйазначаных падыходаў. Яго погляды можна было б на-зваць псеўдагістарычпымі, бо афіцыйная павука не пацвярджае, але і не абвяргае ніводнага з выказаных меркаванняў. Даследчык тлумачыць уз-нікненне сусветна вядомага матыву змагання са змеем серыяй разбу-ральных катастроф, што быццам бы адбыліся ў сярэдзіне II тысячагод-дзя да н. э. і вынікам якіх былі кардынальныя змены аблічча Зямлі: у гэты час камета (якая потым ператварылася ў планету Венера) блізка падышла да Зямлі і закранула яе сваім хвастом, у выніку чаго парушы-лася вярчэнне нашай планеты, а гэта, у сваю чаргу, выклікала ўраганы, патопы, землятрусы і г. д. Людзі маглі назіраць, як “агромпісты шар каметы адыходзіў, потым зпоў набліжаўся да Зямлі, ахутапы цёмным слупам газаў. Удзень гэты слуп падаваўся дымным, а ноччу вогнен-ным... Гэты слуп быў падобны на гіганцкую рухомую змяю". Потым “жахлівая маланка бліснула паміж Зямлёй і целам каметы... Тым часам хвост каметы і яе галава, пераблытаўшыся з-за блізкага кантакту з Зямлёй, шугалі шалёпымі элекгрычнымі разрадамі. Гэта было падобна на бітву паміж іскрыстым целам і цёмным слунам дыму... Змеенадобны хвост выцягнуўся і страціў форму слупа. Цяпер ён нагадваў раз’юшаную жывёлу з нагамі і мноствам галоў. Разрады разрывалі слуп на кавалкі... Гэтыя нябесныя ііадзеі назіралі народы ўсяго свету як бойку паміж злой пачварай у форме змея і богам-святлом, які перамог пачвару і тым самым выратаваў свет”5. Тое, што амаль адразу пасля катастрофы яе аііісаіпіі перайшлі ў сферу міфалогіі, вучоны тлумачыць так званай “ка-лектыўнай амнезіяй”, якая сталася агулыіачалавечай ахоўнай рэакцыяй па падобныя падзеі. Нягледзячы на несумненную прыцягалыіасць і на-візну гіпотэзы I. Велікоўскага, на яе як быццам бы абгрунтаванасць пры дапамозе шматлікіх міфалагічных сведчанііяў, нельга абысці ўвагай шэраг недарэчнасцяў, якія датычацца перш за ўсё храналогіі, а таксама значэн-ня некаторых міфалагічных вобразаў. Верагодна, імкненне амерыканскага вучонага шырока аханіць праблему, надаць ёй касмічную маштабпасць справакавала нэўную няўважлівасць да дэталяў, часам павярхоўны агляд сведчанняў міфалогіі, у выпіку чаго над пагрозай аііыпулася пераканаў-часць усёй канцэпцыі.
    3.	Эзатэрычны падыход. Яго прадстаўігіца А. Блавацкая сцвярджае, што ўсе драконаборчыя сюжэты з’яўляюцца вьпгікам скажэіпія першаснага сап-раўднага эзатарычнага сэнсу вобраза “змія-дракона”. 3 самага ііачатку ён быў толькі сімвалам і меў сем значэнняў, вьшіэйшае з якіх было тоеснае з “Саманароджаным” Логасам6. “Драконы” ж ва ўсёй старажытпасці лічылі-
    5 Велнковскнй Н. Столкновенпе мнров. Ростов н/Д., 1996. С. 88-89.
    6 Блаватская Е. П. Тайная доктрнна. Т. II. Кн. 1. Мн., 1994. С. 450.