Свет славянскага фальклору
Памер: 93с.
Мінск 2001
Складанасць міфалагічнага вобраза русалкі заў-сёды была відавочнай для навукоўцаў. Розныя дас-
ледчыкі (міфолагі, этнографы, фалькларысты), каго так ці інакш цікавіў гэты персанаж, выказвалі самыя разнастайпыя меркаванні наконт яго першаснай семантыкі. Некаторыя з іх (А. Афанасьеў, А. Весялоўскі, Л. Вінаградава) схіляліся да думкі, што русалкі гэта духі продкаў. Другія (Д. Зяленін) звязвалі іх з “закладзепымі” нябожчыкамі, гэта зна-чыць з тымі, хто памёр заўчасна, ненатуральнай смерцю. Трэція (Е. Ка-гараў, С. Токараў, Т. Златкоўская, В. Сакалова, Г. Барташэвіч) атаясам-лівалі русалак з духамі прыроды і ўрадлівасці, а іх сувязь з памерлымі продкамі лічылі напластаваннямі перыяду хрысціянскай Русі. Тым не менш ніводны з названых нунктаў гледжання да сённяшняга часу не зрабіўся агульнапрызнаным. Звязана гата, пэўна, з тым, што вобраз русалкі спалучае ў сабе ўяўлеіші пра розныя паводле функцый жаночыя істоты (шкадлівы нячысцік, прыгажуня-тапельніца і разам з тым -шаіюўная падаўніца добрага ўраджаю), так што немагчыма вызначыць, якія з іх з’яўляюцца больш старажытнымі.
I санраўды, вобраз усходнеславянскай русалкі дастаткова неадназначны. 3 аднаго боку, праз сувязь з воднай стыхіяй (ракой, возерам, ручаём, ра-дзей з балотам) і лесам яна ўваходзіць у шэраг прыродных духаў. Так, паводле павер’я, зафіксаванага на Бабруйшчьпіе, русалкі ўвосень хаваюцца ў розныя вадаёмы і там зімуюць, а на Сёмуху выходзяць адтуль, блука-юць на лясах і палях, гойдаюццд на арэлях1. Сувязь з вадой і лесам ставіць іх у адзін рад з такімі вобразамі народнай дэманалогіі, як вадзянікі і ле-савікі. Э. Памяраннава лічыць, што русалка з'яўляецца парным вадзяніку жаночым вобразам: “яна яго жонка, паліобоўніца, дачка, служка, месцамі нават яго жаночая паралель ці гаспадыня воднай стыхіі”2.
' Довнар-Запольскнй М. В. Нсследовання п статьн. Кпев, 1909. Т. 1. С. 310.
2 Померанцева Э. В. Мнфологпческпс персонажн в русском фольклоре. -М„ 1975. С. 76.
<50 СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ С$5"
3 іншага боку, русалкі належаць да свету памерлых. У большасці выпадкаў інфарматары сцвярджалі, што ў русалак ператвараліся ў ас-ноўным даяўчаты-тапельніцы, а таксама дзеці, што памерлі да храсту, радзей самагубцы. На Беларусі лакальна існавалі спецыяльныя Ру-сальныя дзяды (памінанне продкаў на Русальным тыдні ў дзень прова-даў русалкі ў жыта).
Акрамя таго, русалкі звязаныя з культурнай прасторай гюлем, дзе яны жывуць, калі жыта красуе, і куды іх прыводаяць падчас абраду “Про-вдды русалкі”. Паводле народных павер’яў, яны спрыяюць урадлівасці глебы і добраму ўраджаю. Сакральнае значэнне вобраза русалкі найбольш поўна выяўляецца менавіта ў абрадае. Варта заўважыць, што ва ўкраінцаў тра-дыцыя абраду “провадаў” не была такой багатай і важнай, як у беларусаў і рускіх, і, відаць, таму не захавалася. У выніку ўкраінцы звязваюць з русалкамі і Русальным тыднем у асноўным абярэгі і засцярогі-забароны.
У рускіх сувязь русалак з культам урадлівасці была больш устойлі-вай. Абрад “Провады русалкі” існаваў у вялікай колькасці варыянтаў, аднак паступова зліўся з траецкімі абрадамі або ўвогуле перайшоў у гульню. Бадай, толькі ў беларусаў захаваўся унікальны культурны ком-плекс Русальнага тыдня (мясцовыя назвы тыдня— “траецкі май”, па-нядзелка “дзень русалкі”, “Іван-ды-Мар’я”): уяўленні і павер’і пра русалак, карагодна-абрадавая гульня з выбарам русалкай пары, право-дзіны пары ў жыта, выкліканне іх з жыта, драматычная гульня ў ру-салку, тэматьгчна шырэйшае, чым у суседзяў, кола песень.
Вобраз русалкі вызначаецца няўстойлівымі партрэтнымі характа-рыстыкамі. Як зазначае В. Дынін, нават у межах адной мясцовасці сустра-каюцца зусім розныя ўяўленні пра знешні выгляд русалак, іх месцазнахо-джанне і заняткі3. Акрамя таго, выяўляюцца рысы падабенства з усходнеславянскімі поўдаеніцамі, з міфалагічнымі жаночымі персанажамі на-родаў Паўднёвай, Цэнтралыіай і Заходняй Еўроны, Сярэдняй Азіі (грэчас-кія наяды, паўднёваславянскія вілы, заходнееўрапейскія ундаіны, цюркскія албасты). На гэтых асаблівасцях мы спынімся бальш падрабязна.
Беларускія русалкі шкодніцы ці дабрадзеі?
Уяўленні беларусаў пра русалак цесна звязаныя з вераваннямі, пес-нямі і абрадамі Русальнага тыдня, які ў народным календары знаходзіц-ца паміж Сёмухай і Купаллем, іншымі словамі, прыпадае на канец вяс-ны пачатак лета. У прыродзе гэта перыяд найвышэйшага росквіту:
' Дынмн В. Н. Некоторые особенностм ммфологнческого образа русалкл у восточ-ных славян // Этнографнческое обозренне. 1994,№ 6,G. ІН-112.
---------------^ЭО СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ С®4-----------------
буяе зеляніна, квітнеюць лугі, красуе жыта. Менавіта ў гэты час, па-водле беларускіх павер’яў, русалкі выходзяць з вады, каб засцерагчы ніву ад уздзеяння злых сілаў, паўплываць на плоднасць зямлі, забяспе-чыць палі вільгаццю. Фактычна, гэтаму і павінны быў садзейнічаць аб-рад “Провадаў русалкі”, падчас якога на ролю русалкі выбіралі прьп'О-жую, з доўгімі валасамі дзяўчыну і вялі яе ў жыта, спяваючы:
Правяду русалку У ядранж жыта, Рана-рана, У ядраное жыта. У ядраным жыце Тмі русалцы жыці, Рана-рана, Там русалцы жыці!*
Уяўляліся русалкі ў асноўным прыгожымі маладымі даяўчатамі з рас-плеценымі доўгімі валасамі і вяночкамі на галавах, радаей старымі тоўстымі бабамі з жалезнымі грудзямі, якія пужаюць людзей у жыце, альбо напалову дзяўчатамі, напалову рыбінамі. Хаця запісаў пра русалак з рыбіным хвастом і целам, пакрытым луской, а таксама пра пачварных старых баб не так і шмат, узнікае пытанне, ці не з’яўляюцца гэтыя рысы рэшткамі старажытных язычніцкіх уяўленняў пра берагі-няў, архаічных ахоўніц жыцценараджэння, якія адганялі ад роду хваро-бы, уладарылі над вадой і спрыялі ўрадлівасці глебы, што і адбілася на іх знешнім выглядзе: рыбіны хвост (сувязь з воднай стыхіяй), вялікія грудзі (сімвал жаночага жыцценараджальнага пачатку, урадлівасці), доў-гія валасы (сімвал звьппнатуральнай сілы)? Агульнавядома, што ўяў-ленні пра маладых і прывабных русалак, у якіх ператвараюцца дзяўча-ты і маладыя жанчыны, што памерлі заўчасна на Русальным тыдні, асабліва тапельніцы, з’явіліся пазней, пасля хрысціянізацыі славянскіх тэрыторый. Тым не менш, менавіта вобраз прывабнай русалкі найбольш пашыраны ў беларусаў; у яго аснове ляжаць погляды на русалак як на звышнатуральных істот, звязаных з полем і расліннасцю, што, відаць, засталося ад былых Русалляў старажытнага язычніцкага свята, якое ладзілася ў іх гонар. Б. Рыбакоў у свой час падкрэсліў сувязь свята “з урадлівасцю палёў, маленнем пра дождж і нараджэнне новых каласоў”5.
4 Веснавыя песні. — Мн., 1979,С. 222—223.
5 Рыбаков Б. А. Русалвм н бог Сммаргл-Переплут // Советская археологмя. -1967,№ 2,С. 191.
zQD свет узноўлены CS4
Згодна з вераваннямі, русалкі здольныя на шкоду: падчас сваіх ро-зыграў яны моіуць патаптаць жыта, перавесці жывёлу, перабіць пакіну-ты на плоце посуд. Таго, хто працаваў на Русальным тыдні, русалкі могуць злякаць ці сурочыць. Яны прывабліваюць падарожных сваімі жаласнымі спевамі, а потым казычуць да смерці. Русалка як быццам выпраменьвае спакуслівую пачуццёвасць, небяспечную для людзей. Таму і сустракаюцца сярод песень на сюжэт “Правяду русалку” такія радкі: “Правяду русалачку, правяду, Ды й асінкай заламлю”6, як рабілі некалі з вядзьмаркамі; “Правяду русалку ў лясок, Няхай яе там з’есць воўк”7. Яе праводзяць “да мяжы”, “да ямкі”, прыгаворваючы: “Вам, русалачкі, у зямлі спаць, А нам, маладым, жыта жаць”8, гэтым самым вяртаючы яе ў свет памерлых (бо вядома, што тых, хто памёр ненатуральнай смер-цю, зямля “не прымала”, і іх хавалі ў асобных месцах, нейкім чынам звязаных з вадой ці іншасветам, каля балотаў, у равах, з краю поля, на скрыжаванні шляхоў9).
У абрадзе “провадаў” русалка наадварот выступае ў ролі дабрадзей-кі, якая спрыяе людзям. Калі прааналізаваць усе этапы абраду “Провады русалкі”, узяўшы за аснову іх разуменне інфарматарамі, няцяжка будзе заўважыць, што з русалкай беларусы звязвалі свае надзеі на добры ўрад-жай і шчаслівы шлюб. Так, напрыклад, першы этап абраду “лавіць русалку” можна патлумачыць як падпарадкаванне яе людской волі. Да гэтага моманту яна свавольнічала, гушкалася на арэлях, бегала па палях і лясах. Другі этап “весці ў танок” можна інтэрпрэтаваць як жаданне ўдзельнікаў абраду прыцягнуць да сябе частку стваральнай энергіі, якая належыць русалцы: маладыя хлопцы і дзяўчаты, што водзяць танок, выказваюць жаданне знайсці сабе шлюбную пару, спа-дзеючыся, што русалка ў гэтым ім дапаможа:
Ах', мая русалачка, Летні ты цвяточак, Вазьмі сабе дзевачак Ў карагод-таночак. А сярод тых дзевачак Малады галубчык, Малады галубчык
6 Веснавыя песні. Мн., 1979. С. 220.
7 Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў I курса філалагічнага факультэта / Р. М. Кавалёва, Ірына Дзядзюля, Таццяна Івахненка і інш.; Пад рэд. Р. М. Кавалёвай. Мн., 1997. -Вып. 2. Каляндарна-абрадавая паэзія. С. 25.
8 Сысоў М. 3 крыніц спрадвечных. Мн., 1998,С. 148.
9 Яванов В. В., Топоров В. Н. Славянскме языковые моделнруюшме семпотн-ческме смстемы. М., 1965. С. 113.
---------------/SD свет узноўлены GS4----------------
Залаты пярсцёнак. А друга галубка — Іанначка -малодзька, А трэці галубчык -Іван-камаловіч 10.
Наступны этап “вес.ці праз вёску” накіраваны, відаць, на вызва-ленне вёскі ад адмоўнай энергіі, якую русалка прыцягвае да сябе, а потым змывае ў рэчцы. Кульмінацыйны этап “весці ў жыта” рэалізуе ідэю забеспячэння добрага ўраджаю, а разрыванне адзення русалкі, часткі якога пасля кідалі ў агароды, каб быў добры ўраджай, тлумачыцца ж сімвалічнае заканчэнне вясны і надыход новай пары ў прыродзе.
У паўднёваславянскіх народаў (балгараў, сербаў), а таксама румынаў і грэкаў існаваў адмысловы абрад гукання дажджу, падобны да беларус.кіх і рускіх “Провадаў русалкі”, падчас якога кідалі ў ваду зялёнае дрэўца. Пер-шапачаткова патапленне дрэўцд лічылася ахвярай духам вадо, ад якіх чакалі дапамогі. Дарэчы, у рускіх такім чынам адбываўся і ўлас.на абрад “Прова-даў русалкі”, таму можна сказаць, што вобраз русалкі генетычна ўзыходзіць да вадзяных жаночых бостваў, якія з’яўляліся на зямлі, калі быў неабходны дождж ігі трэба было паспрыяць добраму ўраджаю.