• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свет славянскага фальклору

    Свет славянскага фальклору


    Памер: 93с.
    Мінск 2001
    59 МБ
    Вельмі істотна, што ў “мядзведжых святах”, гэтаксама як у буфо-ніях, акцыянальны бок абраду быў шчыльна знітаваны з яго вербальным напаўненнем. Дзякуючы іх сімбіёзу, адбывалася апраўданне абрадавых дзеянняў і перанясенне віны за забойства свяшчэннай жывёлы на су-седзяў, іншародцаў, нават на нежывыя рэчы. Удзельнікі абраду прасілі ў мядоведзя прабачэння і запэўнівалі, што не маюць ніякага дачынення да яго смерці: гэта, маўляў, зрабілі чужынцы, жыхары суседняга паселішча ці проста стрэльбы.
    Усе адзначаныя струкіурныя моманты мядзведжых святаў і буфоній у тым ці іншым выглядзе прысутнічаюць у ваджэнні “казы”.
    ^OO СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ
    Калядныя песні пра казу і казла, як і буфоніі, ярка адлюстравалі развіццё аграрнай семантыкі ў старажытных ахвярных абрадах, у той час як на мядзведжыя святы яна не распаўсюджваецца. Разам з тым ахвярапрынэіпэнні жывёл валодалі такой сілай уздзеяння на свядомасць, што іх архаічная мадэль і рэгламент паводзін людзей падчас абрадаў адмыслова ўвасабляліся ў казках пра мядзведзя на ліпавай назе, бьгчка смалянога бачка, казу і казла.
    Казка пра мядзведзя на ліпавай назе нібыта папярэджвала людзей пра наступствы парушэння традыцыі пачынаць паляванне з адпаведнага абраду ўлагоджвання мядзведзя. Нагадаем, што баба прымусіла дзеда пайсці ў лес і прынесці ёй мядзведжае мяса. Пакалечаны звер прыйшоў у вёску і забіў вінаватых.
    Маючы на ўвазе абрад буфоній, можна па-новаму паглядаець на казку пра бычка. У беларускай каляндарна-абрадавай культуры бык не адыг-рывае той ролі, якая адводзіцца казе. У адрознеіпіе ад мядзведзя, маскі быка сярод калядных масак няма. He будзем сцвярджаць, нібыта сла-вянская казка пра бычка наўпрост звязаная з антычным абрадам, але рэха ахвярнага абраду адгукнулася ў ёй такім чынам, што дазваляе зра-зумець яе вытокі і змест, якія без уліку рэальнай этнаграфічнай прак-тыкі вытлумачыць вельмі цяжка.
    Сюжэт казкі просты і празрысты, а вось паводзіны людзей падаюц-ца абсурднымі. Старыя, у якіх не было свойскай жывёлы, зрабілі ўнуч-цы саламянага бычка і намазалі яму бачок смалой. Гульня? На першы погляд, так. Але навошта весці бычка, як сапраўднага, на пашу? Казач-ныя падзеі разгортваюцца такім чынам, што менавіта саламянаму бычку (прыгадаем пудзіла быка ў абрадзе буфоній) унучка будзе абавязаная дабрабытам і багаццем. Кожны раз да саламянага бычка прыліпалі новыя звяры, прычым старая і ўнучка зусім не здзіўляліся, а вялі зайчыка, лісу і мядзведзя дахаты і вызвалялі ў абмен на абяцанне што-небудзь прынесці. I сапраўды увосень звяры выканалі абяцанні: ліса прыгна-ла курэй, гусей, качак, мядзведзь кароў і быкоў, зайчык прынёс уп-рыгажэнні. Такім стаўся неспадзяваны вынік недарэчных, здавалася б, дзеянняў старых, якія забяспечылі ўнучцы заможнае жыццё.
    Чаму ж вучыць гэтая казка? Зрабі саламянае пудзіла і табе ўсё будзе? He зусім так. Па-за сюжэтам засталося ахвярапрынашэнне, якое казку не цікавіць. Яна пачынаецца з таго, на чым абрад буфоній закан-чваецца, са стварэння пудзіла бычка. Праўда, у плуг яго не запрага-юць, а фінал казкі з апісаннем атрыманых ад звяроў дароў, здаецца, канкрэтызуе чаканыя наступствы паляўніча-жывёлагадоўчага абраду.
    ---------------zSD свет узноўлены G©4----------------
    У адрознеіше ад казкі пра бычка, казка пра казу-дзеразу, казу луп-леііуіо пібыта паііярэднічала ахвярнаму абраду. Старажытны абрад дак-ладна рэгламентаваў наводзіны людзей, прычым, як вынікае з казак пра казу, важпае значэнне надавалася правільна праведзенай падрыхтоўцы, якая ўключала выбар жывёлы і тых, хто будзе яе даглядаць. Бессэнсоўна ўзводзіць казкі пра казу-дзеразу і падобныя ёй наўпрост да ахвярнага абраду. Хутчэй за ўсё яны ўзыходяць да архаічных дыдактычных казан-няў пра магчымыя парушэнні рэгламенту з боку людзей і жывёлы, ад якіх трэба засцерагчыся. Са знікненнем ахвярпых абрадаў казанні пачалі ўспрымацца як казкі. У казках пра казу адліостраваліся мадэль пару-шэішя дарытуальных паводзін людзей і настунствы выбару неадпавед-най казы, трыкстэра ў жывёлыіым абліччы. Каза хлусіць, падманвае, не выконвае абяцанняў, затрымліваецца ў лесе і ў рэшце рэшт пазбягае ролі рытуальнай ахвяры (часам яе проста караюць за свавольствы).
    Адзначым найбольш важныя сюжэтныя момаігты і канфлікты, сэнсава звязаныя з ідэалогіяй ахвярнага абраду. Асобная сям’я, а не абшчына, як у сібірскіх наляўнічых, гадуе казу (коз). Гаспадар давярае сведчаішям казы і сочыць за тым, каб яе напасвілі як след. Да пэўнага часу ўсё ідае добра, але ііадьіходзіць такі момаігг, калі каза ці адна з коз пачынае хлусіць і скардзіц-ца старому, што яе дрэнна даглядалі, ганялі, не далі напіцца і наесціся. Раззлаваны гаспадар па чарзе забівае ўсіх сваіх сямейііікаў. Жудасны ўчы-нак старога чамусьці ні ў каго не выклікае абурэння, самога яго таксама пе мучыць сумленне. Гэта зразумела, калі ўлічыць, што забойства тых, хто дрэнна даглядае ахвярную казу, мае рытуалыіае апраўдашіе. Праўда, з ця-гам часу матывіроўка забойства ўжо не ўсведамлялася і замест матыву знішчэння сям’і з’явілася повая версія: стары толькі сварьіцца на сваіх па-стухоў. Падман раскрываецца, калі казу пасе гаспадар. Ён меціцца забіць дрэнную жывёлу, але каза збягае. Hi ахвяравашія, ні сапраўднага пакаран-ня казы не адбываецца, хаця з песні казы высвятляецца, што налову бока стары паспеў ёй абадраць. Такім чынам, у казцы акцэнтуецца віна самой казы — дрэннай хлуслівай жывёлы, тады як у абрадавых песнях каза бя-дуе толькі таму, што не наслухалася добрай парады людзей, пайшла пад сяло, дзе яе забілі стральцы, а зусім не калядоўшчыкі.
    Звернем увагу на істотнае адрозненпе сакральнай фразеалогіі бела-рускага абраду з казой ад грэчаскіх буфоній і паўночна-сібірскіх мядз-веджых святаў. “Буфоніі” літаральна значаць “забойства быка , якое здзяйсняе спецыялыіы чалавек “буфон”. Галоўны дзень мядзведжага свята гілякі называлі “на-хан-ку” “дзень забойства мядзведзя”. А ў назвах каляднага дзейства “хадня з казой”, “хадзіць з казой на-ват намёк на смерць ці забойства казы адсутнічае.
    "ОО свет УЗНОЎЛЕНЫ С©4
    Адметнасць абраду надаюць настуішыя моманты:
    —	ахвярапрьшашэшіе казы ў саііраўднасці не адбываецца, яію перажы-ваецца сімвалічна. Смерць казы імітуе пераанранугы чалавек;
    —	забойства казы ўспрымаецца як рэальнае, але мяркуецца, што яію адбылося не іуг, не цяпер, а ў мінулым і без удаелу калядоўшчыкаў;
    —	віна за забойства, як у буфоніях, мядзведжых святах і падобных да іх абрадах, пераносіцца на ўмоўных злачынцаў;
    —	сучаснае “хаджэнне” гэта рытуальны абыход сядзібаў казой, якая ажыла і набыла магічную здолыіасць дабратворна ўіілываць на ўрад-лівасць палёў.
    На Беларусі захавалася архаічная форма заканчэння ахвярнага абра-ду стварэнне пудзіла забітай жывёлы. Дзе-нідзе калядоўшчыкі во-дзяць не пераапранутага “казой” чалавека, а носяць вырабленую з сало-мы казу (в. Шапчыцы Старадарожскага раёна): “Бацька казла спляце з саломы: куль саломы падвяжаць, ды рогі снлятуць, ды хвост снлятуць, ды бубенчыкаў начапляюць на таго казла. I кажух яму такі надбяруць, цвет ці чорны, ці сівы...”5. Саламяную казу маглі таксама насаджваць на палку (в. Рожна Лепельскага раёпа).
    Нягледзячы на тое, што знікла галоўпае звяно абраду рэалыіае ахвярапрьшашэнне, быў забыты сакральны сэпс першаначатковых рыту-альных дзеянняў, функцыя абраднасці з паляўніча-жывёлаі'адоўчай змя-нілася на аграрна-магічную, сам абрад ператварыўся ў калядны звычай, своеасаблівае ўвесялепне вяскоўцаў, мастацкі свет песень пра казу ха-рактарызуецца даволі адчувальнымі сувязямі з рытуальна-міфалагічнай практыкай часоў архаікі.
    Каза ў прасторы мастацкага свету
    Мастацкі свет песень, уключаных у абрад ваджэння “казы”, уяўляе сабою арганічнае адзінства рэальнага свету з яго зусім не фантастыч-пымі прыродпымі аб’ектамі і жывымі істотамі, свету самога каляднага відовішча з яго канкрэтнымі ўдзельнікамі і, што вельмі важна, свету свядомасці стваралыіікаў. 3 аднаго боку, мастацкі свет падобпы да рэ-альнага, з другога адрозніваецца ад яго сумай сэнсавых стасункаў персанажаў, прычым кожная адзіпка паэтычнага свету ўзбагачаецца новымі значэннямі, абумоўлепымі праграмай рытуальна-міфалагічнага пераўтварэння рэчаіснасці.
    5 Сысоў У. М. 3 крыніц спрадвечных. Мн., 1997. С. 25.
    СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ С©4
    Падзеі, што адбываюцца ў мастацкім свеце песень пра казу, крыху нагадваюць казачныя. Згодна з адной сюжэтнай версіяй, жыла-была нейкая каза, досыць самастойная і незалежная. He падазраючы аб не-бяспецы, яна хадзіла па лясах і барах. Людзі, як добрыя суседзі казы, папярэдзілі яе, каб яна ні ў якім разе не набліжалася да вёскі, дзе жывуць ліхія стральцы, але каза не паслухалася мудрай парады, стральцы напаткалі яе і забілі.
    Паводле іншай версіі, казу з казлянятамі падпільнаваў воўк з ваў-чанятамі. Прычым гэтая каза, як і першая, мае заганы яна нядба-лая маці, людзям і звярам даводзіцца нагадваць неразумнай казе пра яе абавязак карміць і гадаваць дзяцей (567). Воўк паспяхова палюе на казу, а ваўчаняты хапаюць за бакі казлянят. Сведка здарэння заяц дакарае казу, што яна “не ўмела гадаваць сваіх дзетачак” (577). Як бачым, калядная каза не вытрымлівае параўнання з вядомай казач-най, клапатлівай маці, якая выратавала шасцёх казлянят з чэрава воўка. I разам з тым складаецца ўражанне, што казе проста фаталь-на не пашанцавала.
    Абедзве сюжэтныя лініі не падмацаваныя абрадавымі дзеяннямі. Ся-род пераапранутых няма ні стральцоў, ні ваўка. Падзеі ж тр.эцяга сю-жэта наўпрост звязаныя з калядным відовішчам. Яны пачынаюцца з абвяшчэння прыходу калядоўшчыкаў, якія заклікаюць казу, каб яна “рас-хадзілася і ўсяму двару пакланілася” (547). Пры гэтым пераапрануты “казой” хлопец скача па хаце. Дзе гэтая добрая каза ходзіць, тлумачаць калядоўшчыкі, там “жыта родзіць і расце карысць” (548). Зрэдку ў пес-нях гаворыцца, што каза памірае сама па сабе, раптам валіцца (585), забіваецца (563). Працягам абсалютнай болыпасці песень служаць папя-рэднія сюжэты з казой і стральцамі, казой і ваўком, а смерць песеннай казы актуалізуецца візуальна, што дазваляе аб’яднаць усе тры лініі ў адзін рытуальны сюжэт з асаблівым разуменнем ролі казы, яе смерці, ажывання і новых функцый.