• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свет славянскага фальклору

    Свет славянскага фальклору


    Памер: 93с.
    Мінск 2001
    59 МБ
    На першы погляд, вершаваныя і празаічныя формы фальклору лёгка адрозніць. Так, калі ў сучасным літаратуразнаўстве вядуцца спрэчкі ў вызначэнні феномена верлібра — ці гэта запісаная вершарадамі проза, ці вершаванне вышэйшага пілатажу — то ў фальклоры вершаваныя жанры пераважна маюць апору на музыку. Відавочна, што казка -празаічны жанр, а тэкст песні верш. Аднак ёсць арэал вуснай на-роднай творчасці, дзе не ўсё так відавочна. Да якога роду літаратуры аднесці замовы? Традыцыйна іх запісваюць без уліку міжрадковых паўз, як празаічныя творы. Але, з іншага боку, пры іх вымаўленні выразна адчуваецца інтанацыя, уласцівая для вершаваных твораў. ІІадставай для аргументаванага аднясення іх да вершаваных або празаічных твораў можна лічыць меру іх рытмічнай упарадкаванасці. Б. Ганчароў, узяўшы за пункг адліку колькасць зарыфмаваных канструкцый у замовах, прый-шоў да высновы, што замовы ўтвараюць сабой як празаічныя, так і вершаваныя творы, і, акрамя таго, творы з той ці ініпай ступенню вершаванасці19. Аднак варта ўлічваць, што акрамя сумы тых ці іншых вершавых асаблівасцей ёсць і іншыя фактары, якія ўплываюць на выз-начэнне ступені наяўнасці паэтычнага ці празаічнага пачатку. Ю. Арліцкі лічыць недастатковай для вызначэння тэксту як вершаванага наяўнасць
    18 Ралько I. Д. Верш і мова. — Мн., 1986. — С. 18.
    19 Гончаров Б. П. Звуковая органмзацня восточнославянскмх заговоров // Рус-ская лмтература. — 1987. — № 3.
    --------------/SD СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ С©4
    у ім рыфмы і іншых гукавых паўгораў, акцэнтных дамінант, а таксама метрычных фрагментаў — галоўным з’яўляецца субардынацыя асноў-ных і другарадных адзінак верша і прозы. Сам факт наяўнасці ці адсутнасці рыфмы ці метра не можа аўтаматычна пераўтвараць тэкст у верш ці прозу, бо для гэтага неабходная першапачатковая аўтарская ўстаноўка на верш ці прозу, якая задаецца адзінай рэгулятарнай прыкме-тай — наяўнасцю ці адсутнасцю падвойнай сегментацыі тэксту і стварае і яго даухмернасць, і вертыкальны рытм, і прынцыпова адрозную ад празаічнай паўзіроўку верша20.
    Пра выключную ролю рытму ў пабудове пазтьічнага тэксту піша К. Фрумкін. На яго думку, паэзія як рытмізаваны тэкст “стварае зусім своеасаблівы светапогляд", які “палемізуе са сваёй супрацьлегласцю — по-глядам на час і прастору як раўнамерныя, аднародныя”. Даследчык вызначае складаную карэляцыю катагорый “рытм” і “ўзор”: “Узор — рытм прасто-ры, рытм — узор станаўлення ў часе. Працэс пазнання ўзора ў часе ёсць рытм. Пры паслядоўным пазнанні ўзор пераўтвараецца ў рытм. Пры павелічэнні “хуткасці” працэсу пазнання рытм зноў пераўтвараецца ва ўзор. Рытм, узяты цалкам, ёсць узор... Разам яны толькі модусы адзінай катагорыі, якую можна назваць упарадкаваннем ці арганізаванасцю... 1 толькі будучы экспліцыраваным у тэкст, рытм-узор разбіваецца на складнікі — рытм у вузкім значэнні, рыфмы, алітэрацыі і г. д. Узятыя ў сукупнасці, яны ёсць толькі водгукі рытмічнай арганізацыі адзіных прасторы і часу”21.
    Калі браць рытм як часавую рэалізацыю прасторавага ўзора (і наад-варот) для паэтычнага тэксту, то народны паэтычны тэкст, які, прынамсі, нараджаўся і арганічна існаваў у час сінкрэтызму мастацтваў, мае адну важную адметную якасць: дадатковую разгорнутасць у рытуале, які стварае трэцяе вымярэнне і дазваляе садзейнічаць рытму і ўзору. Танец спалучае рытм і ўзор. Праз рытуальныя рухі перадаецца інфармацыя з пакалення ў пакаленне, якая ў пэўны момант цалкам захалляе чалавека, прымушае яго не толькі слухаць, глядзець, але і дзейнічаць.
    Замовы да сённяшняга дня захавалі амаль нязменны выгляд. Каш лічыць, што прыкмегай верша з’яўляюцца рытмаўтваральныя адаінкі (тэмпарытм, сінтаксіс, парадак у словазлучэнні, вымаўленне, сістэма паўз, сікгаксічныя канструкцьгі, паўторы), адказ на пытанне пра вершавасць замовы будае станоўчым, бо метра тут пакуль што няма, аднак ёсць эмбрыён рытму, які вызначаецца праз гукавыя спалучэнні (у тым ліку і праз наяўнасць унут-ранай рыфмы).
    20 Орляцклй Ю. Б. Стлх н проза в русской ллтературе: очеркл нсторнн н теорнн. — Воронеж , 1991. — С. 25.
    21 Фрумкнн К. Млстлка рнтма // Комментарлй. 1996. № 10. -С. 194-196.
    zQD СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ G©4
    СБЕТ
    УЗНОЎЛЕНЫ
    2
    ГІСТАРЫЧНЫЯ КАРАНІ ВАДЖЭННЯ “КАЗЫ” НА КАЛЯДЫ
    аляды лаііважііейшая частка ііароднага святочііага календара. Яны звязаііыя з пачаткам новага астра-намічнага года, з тым паваротам сонца “на лета”, калі яно ўваходзіць у сузор’е Казярога. Нягледзячы на розныя вынікі этымалагічных пошукаў, не лішнім будзе зазначыць, што ў самой назве свята і магіч-ных нрыпевах-сцвярджэннях тьпіу “Коляда!” зашыф-раваная сімволіка кола як кола завершанага Сусве-ту, кола цыклічнага часу. Каляды, а назней Ражаство, якое прыстасавалі менавіта да старажытнага свята адраджэння сонца, не проста папярэднічаіоць Нова-
    му году, яны неабходная ўмова яго надыходу. Асабліва адзначаецца роля Каляд: “Свято Ражаство нанярод пайшло, а потым таго Новы га-дочак... павёў радочак”, але ж сама Каляда “ішла ўпярод Ражства”.
    У дынамічна-іірасторавым аспекце Каляды ўяўляюць сабой абрадавы абыход сялянскіх двароў калядоўшчыкамі і шчадроўшчыкамі. Пры гатым у песнях маліоецца той вынік абыходу, які лічыцца неабходным для пра-цягу жыцця: маштабная гарманізацыя космасу, яго асобных частак і ўста-ляванне трывалых сувязяў паміж імі, таму ідэя разпастайных “хад-жэнняў” і “ваджэнняў” увасабляецца шматразова і з новымі персанажамі. Рух набывае ўсеабдымны харакгар у тым сэнсе, што ахоплівае ўсе сфе-ры: зямнуіо (ірамадскую), нябесную (прыродную) і духоўную (міфала-гічную). Іх рытуальнае ўзаемадзеянне ўтварае моцныя сэпсавыя лініі гарманізацыі свету, таму пераднавагоднія Каляды важныя сумай тых сувязяў і стасункаў, якія з’яўляюцца ідэальнай міфалагічпай нормай і, адпаведна, умовай жыццятворчасці.
    Нават тэма смерці ва ўсходпеславянскім абрадзе ваджэшія “казы” мае працягам тэму ажывашія жывёлы і яе ўплыву на ўрадлівасць гле-бы. Сцвярджаецца:
    Дзе каза паходзіць, Там жыта зародзіць, Дзе каза топ-топ, Там жыта сем коп'.
    1	Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі. Мн., 1975. № 546. С. 375. Далей у тэксце спасылкі на гэтае выданне падаюцца з указаннем у дужках нумара твора.
    ---------------/SD СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ С©4
    Існаванне калядавання як жывой з’явы народнага святочнага календа-ра спрыяла захаваіппо вясёлага тэатралізаванага відовішча, галоўнымі дзей-нымі асобамі якога былі “каза" (належным чынам пераапрануты рухавы хлопец у масцы), яе павадыр ці “даед” з ільняной барадой, на спіне якога пад вывернутым кажухом тырчаў “горб”, і гаспадар хаты. Трыяда дапаў-нялася гуртам калядоўшчыкаў. У пэўны момант яны ўключаліся ў дзеян-не і распавядалі пра прыгоды казы, яе непаслушэнства, сустрэчу з забой-цамі, пагібель (тут “каза” валілася на падлогу) і ажыванне (пасля пачасіункаў “каза” ўсхоплівалася, скакала па хаце, кланялася гаспадарам).
    Здаецца, што ў ваджэнні “казы” ўсё зразумела: гэта тыповы аграр-на-магічны абрад, пра што красамоўна сведчаць радкі “Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць”. Але ёсць адзін цікавы нюанс, які прымушае ўважлі-вей прыглядзецца да каляднай забавы. Калі ў песні маніфестуецца быц-цам бы свабоднае волевыяўленне казы, што суадносіцца з тэрміналогіяй “хадня з казой”, “хадзіць з казой”, то ў назве “вадзіць казу” прысутні-чае няўлоўнае адценне прымусу. У гэтым выпадку каза хутчэй з’яўля-ецца аб'ектам даеяння, чым вольным у сваіх учынках персанажам. Каля-доўшчыкі гучна абвяшчалі: “Вот мы к вам ідзём і казу вядзём! Ну-тка, козанька, расхадзіся-тка і ўсяму двару пакланіся-тка” (547). Яны за-гадвалі: “Ну-ну-ну, казёл, паварочайся, Да і ножачкі, да і рожачкі, на капыцікі на залатыя” (545).
    3 пачатку XIX ст. і да нашых дзён не было заўважана істотных змяненняў у ваджэнні “казы”: дзейнічалі тыя ж персанажы, спяваліся добра знаёмыя песні, захоўвалася ядро відовішча імітацыя смерці і ажывання “казы". Але ці заўсёды было так? Можа, казу сапраўды забі-валі? Што азначалі яе скокі, “смерць” і цудоўнае “ажыванне”? Наогул, якія старажытныя ўяўленні хаваюцца за сюжэтамі песень?
    Кола песенных матываў пра казу ці казла здзіўляе сваёй фантас-тычнасцю. Часам яны падаюцца незразумелымі і выклікаюць шэраг но-вых пытанняў. Якім чынам каза праядае свае рогі “на соль"? Чаму яна хаваецца ад ваўка на дрэве? Што гэта за стральцы, якія яе забіваюць? Відавочная ўмоўнасць сітуацый стварае дадатковыя цяжкасці пры вы-вучэнні паходжання вобраза і вызначэнні функцыянальнай ролі казы ў каляднай абраднасці. I невыпадкова ў такіх грунтоўных выданнях, як “Мнфы народов мяра” (Т. 1. М„ 1991), “Славянская мнфологня” (М., 1995), няма асобных артыкулаў пра казу, хаця ў першым змешчаны артыкул пра казла, дзе згадваецца вядомы матыў магічнага ўздзеяння жывёлы на ўрадлівасць, якое тлумачыцца міфалагічнымі ўяўленнямі пра выключную сексуальнасць і плоднасць казла, адкуль вынікае магчымасць зразумець яго сувязь з боствамі, што ўвасабляюць тыя ж якасці, -славянскім Перуном, літоўскім Пяркунасам, скандынаўскім Торам.
    ---------------z3D СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ gS4-----------------
    Каза дух поля, боства ці ахвяра?
    У фалькларыстыцы вобраз казы разглядаўся ў двух планах. Пер-шы, больш пашыраны, звязаны з вызначэннем аграрна-магічнай фун-кцыі казы, другі, амаль забыты, з разуменнем яе ролі ў абрадзе як ахвярнай жывёлы.
    Беларускія вучоныя М. Грынблат, Н. Гілевіч, I. Гурскі, У. Коваль, працягваючы традыцыі В. Манхардга і Дж. Фрэзера, бачылі ў казе сімвал урадлівасці, плоднасці, духа і ахоўігіка засеянага поля, духа нівы, нават боства падаўцу ўраджаю.
    Сапраўды, В. Манхардт, а за ім і Дж. Фрэзер на падставе выву-чэння заходнееўрапейскіх абрадаў, звычаяў, павер'яў прыйшлі да высно-вы, што ў культурнай традыцыі земляробаў Еўропы духі расліннасці і хлебнага поля ўвасабляліся ў чалавечых або жывёльных вобразах. На-роўні з “хлебнай маці”, “жытнёвым” і “аўсяным чалавекам” існавалі “жыт-нёвы воўк”, “жытнёвы сабака’’ і іншыя жывёлы і птушкі, якіх людзі бачылі на полі: заяц, певень, перапёлка, карова, вол, свіння, конь і, вядо-ма, каза ці казёл. Важкім аргументам на карысць сваіх меркаванняў беларускія вучоныя лічылі існаванне адмысловага дажынкавага абраду “за-вівання барады”, дзе “барада” — невялікі жмуток апошніх каласоў, пе-равязаны стужкай або шарсцяной ніткай. Падчас “завівання барады” спя-валі песню пра бараду казла: