Свет славянскага фальклору
Памер: 93с.
Мінск 2001
“Замыкаю свой словеса замкамй, бросаю ключй под бел-горюч камень Алатырь. А как у замков смычй крепкй, так мой словеса крепкй” ”.
Такім чынам, усе названыя струкгурныя кампаненты або этапы кам-лання суадносяцца з кампазіцыяй усходнеславянскіх замоў. Але агуль-насць шаманізму і вытокаў славянскай заклінальнай традыцыі выяўля-юцца не толькі ў падабенстве мадэляў Сусвету, але і ў падабенстве структуры замовы і абраду камлання. Існуюць тэксты, што захавалі ўспамін аб шаманскіх ініцыяцыях:
“Ішоў із пустыні сам Іасподь Ісус Хрыстос цераз калінавы масток. Пад тым масто.м стаіць залаты гроб, у тым грабу ляжыць пакойшк без рук, без ног, без галавы...” (1083).
Узнікае пытанне, чаму ў такім жудасным кантэксце фйуруе вобраз Хрыста. Справа ў тым, што шаманская ініцыяцыя гэта вопыт ду-хоўнай смерці і адраджэння: шаман інтэрпрэтуе сваю смерць і адрад-жэнне літаральна, як фактычнае фізічнае здарэнне, пры якім яго цела спачатку расчляняецца духамі, а затым зноў “збіраецца”. У пададзеным вышэй прыкладзе замовы “ад спуду” падобныя перажыванні злучаюцца з хрысціянскім сімвалам смерці і адраджэння вобразам Хрыста.
Такім чынам, усходнеславянскі фальюіор захаваў праявы шаманістыч-нага светапогляду і праз самы глыбокі пласт фальклорівых тзкстаў у прыватнасці, замоў змыкаецца з міфалагічнай рэчаіснасцю архаічнай свядомасці, што дазваляе рэканструяваііь дахрысціянскую і нават да-земляробчую мадэлі свету.
11 Русскнй народ, его обычам, обряды, предання, суеверня н поэзмя. С. 297.
--------------"SO СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ G04----------------
СПАЛУЧЭННЕ МАГІЧНАГА I ЭСТЭТЫЧНАГА ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ ЗАМОВАХ
амовы з’яўляюццд уыкальным матэрыялам для даследа-вання, бо яны захоўваіоць як элементы светапогляду архаічнага чалавека, так і пачатак эсгэтычнай нраграмы.
Замоўныя тэксты мелі канкрэтнае іірагматычнае зна-чэнне — паднарадкаваць асобе, якая імі валодае, лёс і & прыроду. Яны маглі быць індывідуальнымі і спарадыч-
™ ' ўжывацца надчас сітуацыйнай патрэбы (напрык-лад, хваробы) ці калектыўнымі і перыядычііымі (ж так-сты, што сунраваджалі каляіідарпыя абрады). Замовы падзяляюцца на некалькі тэматычных груп: 1) замовы, звязаныя з гас-падарчай дзейнасцю чалавека (наляваіпіе, рыбалоўства, пчалярсгва, збіран-не ягад, грыбоў, жывёлагадоўля, земляробства); 2) замовы супраць хва-робаў (ліхаманка, зубпы боль, укус змяі, шал і г. д.); 3) замовы, звязаныя з сямейнымі стасункамі і асабістым жыццём (сюды адносяцца таксама прысушкі і адсушкі — любоўныя замовы); 4) замовы, звязаныя з грамадскімі ддносінамі.
Замоўныя і магічныя тэксты маюць своеасаблівы ўплыў на чалавека хаця б з той прычыны, што могуць сімвалізаваць невядомае ці зварот да невядомай сілы. Чалавек баіцца таго, чаго не ведае, а разам з упэў-ненасцю, што ён падпарадкоўвае сабе гэта певядомае, у яго з’яўляецца перакананне ў сваёй уладзе над абсалютпымі сіламі. Такім чынам, асаблівае значэнне мае не столькі змест, колькі яго канвенцыялізацыя і аўтарьпэт. Гэты эфект апісваў вядомы этнограф Рудольф Ітс: «Чаму гістарычпа вылучылася магія слова? Чаму, чым больш пезразумела, а часцей бес-сэнсоўна гучаць у вуснах варажбіткі словы замовы, тым большае яны складаюць ўражанне? Ці не хаваецца разгадка ў тым, што магічпае сло-ва павінна было панярэдзіць нягоду ці навалу, якія ішлі ад чужаніцы, a той размаўляў не “па-нашаму” і не разумеў “нашых” слоў. Каб яму супрацьдзейнічаць, трэба было і словы вымаўляць іншаземныя. Ну, a іншаземец, вядома, гаворыць “па-тарабарску”, і ліобая слоўная абрака-дабра выглядае як магічпая замова». Падобнуіо павагу да незразумелага даследчык параўноўвае з павагай непісьменнага кітайца да іерагліфічнага зпака: «У старажытным Кітаі да любога абрыўка кнігі ставіліся з містычпай павагай, таму што для старажытнага кітайца іерогліфы мелі магічнае значэпне. Ці не так адносіліся і да “кабалістычных” знакаў, якія з’яўляліся на сасудах, панцырах чарапах пасля іх нагрэву ў апіі і хут-кага ахаладжэння вадой? Бо са спалучэння простых і перарывістых ліній нарадзілася кпіга кітайскіх варажбітоў “Іцзын”, якая дала прастору для тлумачэшія розных варыянтаў простых абрысаў»1.
Нтс Р. Шспот Землн н молчанне неба. — М., 1990. — С. 189.
"SD свет замоўлены OS'
Але механізм замоўнага дзеяння і слова патрабуе сваёй абалонкі і адмысловага асяроддзя, у якім ён можа існаваць. Так, на думку В. Пялевіна, які даследаваў эфекты замбіфікацыі ў старажытных і су-часных грамадствах, магія «надзвычай эфекгыўная — але толькі ў сваім уласным вымярэнні. Каб яна ўздзейнічала на чалавека, неабходна існаванне “псіхічнага фону”, які ствараюць... магічныя ўздзеянні, засна-ваныя не на моцных знешніх уплывах, а на кіраванні ўнутранымі працэсамі ахвяры, якія ствараюцца культурай і існуюць толькі ў яе рам-ках... Мы даўно перасталі баяцца вадаянікоў і лесавікоў, затое навучыліся бачыць лятаючыя талеркі; раней цуды рабілі калдуны, цяпер... тэлегіпнатызёры. Аднак аўстралійскі абарыген, траггіўшы на сеанс Анатоля Кашпіроўскага, наўрад ці ўсвядоміў бы значнасць сітуацыі, хутчэй бы ён убачыў невысокага чалавека, які нешта балбоча і ггільна ўглядаецца ў залу»2.
3 пункту гледжання функцыянальнага прызначэння, на думку Ру-дольфа Ітса, “магія дзеяння заўсёды мела два найгалоўныя напрамкі: ахоў-ны, засцерагальны, і агрэсіўны, наступальны. I ўсё ж чалавечы вопыт імкнуўся да магіі засцерагальнай, хаця наступальная магія ў яе любоў-най, полавай разнавіднасці таксама мела вялікае распаўсюджанне (такі тып магіі таксама нясе пазітыўныя моманты, бо гаворка ідзе пра заха-ванне чалавечага роду). Магія ж агрэсіўнага ўздзеяння, калі мелася мэ-тай нанясенне шкоды ці выкліканне смерці супраціўніка, не была шыро-ка распаўсюджаная, пэўна, з-за традыцыі самазахавання"3.
А. Астахава лічыць, што “ніводны элемент паэтыкі замовы не быў разлічаны на чыста эстэтычнае ўспрыманне”, вобразы замовы характа-рызуюцца “моцнай унутранай абумоўленасцю, пераканальнасцю іх з’яў-лення, дакладнасцю мэтанакіраванасці. Няма вобразаў выпадковых, не-матываваных паэтычных значэнняў, што абумоўлена непасрэднай сувяззю зместа замовы і ўсёй вобразнай сістэмы са светапоглядам”4. Шмат якія вобразы замоў былі народжаны асацыятыўнасцю мыслення. Шматлікія слоўныя формулы выказвалі пажаданае шляхам “указання на яго ідэальнае ўвасабленне”. Так, для замоў ад зубнога болю характэрны вобраз мёрт-вага цела, якое не адчувае ніякага болю, і “развіццё вобразнасці праходзіла шляхам узмацнення пэўнай якасці персанажа на ўвесь вобраз і нава-кольнае асяроддзе”5.
2 Пелевмн В. Зомбяфмкацмя // Белорусскмй клммат. — 1997. — № 4. — С. 41.
3 Нтс Р. Шепот землм н молчанве неба. — С. 188-189.
4 Астахова A. М. Художественный образ п мнровоззренческнй элемент в заго-ворах. — М., 1964. — С. 1.
5 Тамсама. — С. 4.
АЗО СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ О©4
Актуальнасць вывучэння славянскіх замоў
Даследаванне славянскіх замоў можа даць вялікую карысць у рэ-канструкцыі не толькі архаічнага светапогляду, але і архаічных моў. Згодна з меркаваннем У. Тапарова, у «замоўнай традыцыі захаваўся цэлы шэраг архаічных рытуальных формулаў, якія ўзыходзяць да індаеўрапейскай “паэтычнай” мовы»6. Напрыклад, дадзеныя славянскіх замоўных тэкстаў у спалучэнні з моўнымі фактарамі дазваляюць ад-навіць у замовах ад пераломаў і вывіхаў з паслядоўным пералікам частак цела, засведчаных у больш шырокім коле замоў, шэраг фор-мульных элементаў. 1 гэта зразумела, бо “факты падабенства ў тэк-стах замоў у розных еўрапейскіх традыцыях... адносяцца да вузла-вых элементаў семантычнай структуры замовы і дазваляюць значна дапамагчы ў рэканструкцьгі старажытных рытуальна-паэтычных фор-мулаў”7, Такім чынам, матэрыял тэкстаў славянскіх замоў дазваляе рэканструяваць іпэраг элементаў архаічнай культуры.
Само значэнне слова “замаўляць" яшчэ ў мінулым стагоддаі не абмя-жоўвалася вербальным аспекгам. Як сведчыць тлумачальны слоўнік У. Да-ля, гэты дзеяслоў азначаў “заваражываць, зачароўваць, таямнічымі сло-вамі, дыханнем, рухам рук супыняць якое-небудзь дзеянне, адбіраць сілу”8. Замоўнае слова само па сабе не толькі набывала магічную функцыю, але станавілася пасрэднікам наміж прадметным і ідэальным светам. Яно магло існаваць аўтаномна. Як піша М. Аляксандраў, “замоўнае слова — не проста слова. Яно ўспрымаецца як цалкам матэрыяльны прадмет. На-прыклад, паводле аднаго з павер’яў, вымаўленае ведзьмаром пракляцце сем год носіцца ў паветры, і ў любы момант трапіць да таго, супраць каго яно было скіраванае”9. Чараўнік быў тым чалавекам, які сілай свайго слова мог ствараць пажаданае, прадказваць будучыню, мяняць напрамак абставін, валадарыць над лёсамі іншых людзей і нават падпарадкоўваць сілы прыроды. I хаця чараўнікі даейнічалі праз пасрэднііггва розных рэчаў, аднак народная свядомасць прыпісвала моц не самім гэтым рэчам, а сло-ву, якое надавала ім сілу.
Калі магічныя тэксты заўсёды мелі жорсткую функцыянальную спе-цыфіку, то замовы не абмяжоўваліся, як часта прынята меркаваць, вуз-ка прыкладным, скажам, лекавым, значэннем. Тут ствараўся свой свет,
6 Топоров В. Н. К реконструкцнн нндоевропейского рнтуала н рнтуально-по-этмческнх формул (на матернале заговоров) // Труды по знаковым снстемам. -Тарту, 1969,С. 16.
7 Тамсама. — С. 18.
8 Даль В. Толковый словарь. М., 1978. С. 569.
9 Алексавдров Н. Знахарм н заговоры. Лечебные молптвы. СПб., 1997. С. 10.
^ЗО СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ О©4
які ўступаў у тыя ці іншыя адносіны з рэальнасціо. Сёння ўжо не пад-лягае сумненню “сувязь замоў як рытуалу ... з міфам, які ў значнай ступені матывуе гэты рытуал і, аднаведна, яўна ці няяўііа прысутнічае ў ім...”10 — славянскія замовы фактычна закапсервавалі, захавалі ста-ражытны эпічны матэрыял і сталі праекцыяй міфа. Напрыклад, вобраз чалавека выконвае ў тэксце замовы функцыю элемента, які звязвае прастору, час, мікраі макракосмас, таму тая ці іншая частка яго цела мае сваю праекцыю на паваколыіы свет. Адпаведпа назіраіоцца стабіль-ныя паралелі ў вобразах: плоць — зямля, кроў — вада, валасы — расліны, косці і зубы — камяні, зрок (вочы) — сонца, слых (вушы) -бакі свету, дыханне (душа) — паветра, галава — неба. Больш таго, “менавіта ў замовах тэксты выяўляіоць усю глыбіню класіфікацыйных і таксанаметрычных функцый, якія ў міфах могуць прысутнічаць толькі імпліцытна і актуалізавацца толькі ў пэўных сітуацыях”11. Так, вобраз-ная праграма замоў мае рознавектарныя накірункі: унутраны антрана-марфічны рух (кроў плоць сухажылле косць мозг) і прасторавы рух у знешні свет (дзверы парог дом сені -двор поле лес горы мора).