Свет славянскага фальклору
Памер: 93с.
Мінск 2001
Аднак гэты матыў можна разгледзець і ў іншым аспекце. У залеж-насці ад таго, выходзіць чалавек праз дзверы ці праз “сабачы лаз”, ён апынаецца ў двух супрацьлеглых месцах: у першым выпадку трапляе ў поле, бачыць перад сабой зоры і сонца, звяртаецца да сонца, месяца і вятроў, у другім у цёмны лес, сімвал апраметнай.
Іакім чынам, можна схематычна падзяліць месца даеяння замоў на зямны і падземны свет. У зямным чалавек анынаецца, калі выходзіць праз дзверы і ступае па зямлі, у змрочны свет нячыстай сілы ён упаў-зае праз сабачы лаз. Аднак свет, схематычна названы зямным, не з'яў-ляецца светам паўсядзённай рэчаіснасці, бо ў “чыстым полі” тут можна пабачыць “77 медных, светлых каленых печей, на 77 на медных, на светлых каленых печах по 77 ягл-баб”fi.
Усходнеславянскія замовы і абрад камлання
Кожны народ у сваім гісторыка-культурным развіцці праходзіць стадыю шаманізму. Вераванні і абрадавая практыка, характэрныя для гэтага тыпу светаўспрымання, існуюць у сучасных народаў Сібіры, Крайняй Поўначы, у аўтэнтычнай культуры індзейцаў Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі, у насельніцтва Афрыкі, у шматлікіх народаў Алтая. Гакім чынам, даследчыкі атрымліваюць багаты матэрыял для супастаўлення.
Шамашзм абавязковая стадыя развіцця ўсіх грамадстваў. Для гэ-тага перыяду характэрныя татэмізм, ашмізм, фетышызм, а таксама вера ў шматлікасць светаў і ў існаванне неантрапаморфных формаў разумнага жыцця. Па словах вядомага даследчыка М. Харнера, “шаманізм гэта
6 Русскнй народ, его обычам, обряды, преданмя, суеверня н поэзмя. С. 309.
'SO СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ GS4
проста метад, а не рэлігія з фіксаваным наборам догмаў. Людзі, абапіра-ючыся на свой уласны вопыт, імкнуцца патлумачыць, што адбываецца ў свеце”7. Такім чынам, шаманізм гэта метад спазнання навакольнай рэальнасці, метад першых навуковых доследаў чалавецтва ў матэрыяльнай і духоўнай сферах.
У фальклоры славянскіх народаў старажытныя ўяўленні прадстаўле-ныя ў рудыментарных формах, і гэта зразумела, бо ад першабытнай эпохі нас аддзяляюць стагоддзі язычніцтва і хрысціянства. Замова як адзін з самых старажытных жанраў фальклору (поруч з казкай) захава-ла рысы шаманскіх вераванняў. Супастаўленне шэраіу замоўных тэк-стаў з абрадам камлання на прыкладзе абрадавай практыкі алтайцаў дае падставы лічыць, што замова як жанр развілася з гэтага абраду. Таму нягледзячы на тое, што ў тэкстах замоў адбыліся значныя змены, можна выявіць у іх вялікую колькасць аналоітй з дзеяннямі шамана.
Абрад камлання гэта ўяўнае падарожжа душы шамана па розных сферах сусвету па зямным, падземным і інфернальным светах з мэтай магічнага ўздзеяння на гаты свет. Вера ў магчымасць такога падарожжа прадыктаваная ўпэўненасцю ў існаванні іншых светаў, населеных жывымі істотамі. Звычайна гэтыя істоты (духі, духі продкаў, боствы і дэманы) уяў-ляюцца мацнейшымі за чалавека, ім прыпісваюшіа здольнасці ўздзейнічаць на працэсы ў нашым свеце.
Падарожжа ў іншасвет ажыццяўляецца чалавекам, надзеленым не-звычайнымі здольнасцямі, які, акрамя таго, прайшоў пэўную падрых-тоўку. У навуковай літаратуры такога чалавека называюць шаманам, тады як бальшасць цюркамоўнага населыгіцгва Алтая ўжывае слова “кам”. Назва шаман паходзіць ад тэлеуцкага саман (тэлеуты адзін з першых наро-даў, у якіх даследаваўся феномен шаманізму). Ва ўсходнеславянскім кан-тэксце магчыма выкарыстоўваць найменне “волхв”.
Замову і абрад камлання ў першую чаргу яднае структурнае пада-бенства: абрад можна падзяліць на чатыры этапы, падобныя па функцыі на чатыры структурныя кампаненты замовы.
На першым этапе шаман звяртаецца да духаў-памагатых. Ва ўсход-неславянскай замове гэтаму этапу адпавядае ўступ, у якім чалавек згад-вае хрысціянскіх святых і Бога. Духі-намагатыя шаманагэта дух-гаспадар бубна, дух-ездавая жывёла (конь або алень, шкура якога нацягнутая на бубен), на якім шаман падарожнічае па іншасвеце, а так-сама духі-продкі і мноства антрапаморфных і зааморфных духаў, што жывуць у іншасвеце і служаць шаману. Духі-памагатыя звычайна ўяў-
7 Уолш Р. Дух шаманмзма. М., 1996.С. 115.
--------------'SO СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ С©4-----------------
ляюцца ў выглядзе вятроў, якія кружаць вакол шамана падчас камлан-ня. Сведкі камлання кажуць, нібьгга сапраўды бачылі гэты феномен. Разам з тым у Л. Патапава сустракаем заўвагу: “У культавым рытуале ша-манскіх маленняў... мела месца і штучнае выкліканне рытуальнага ветру з дапамогай махала звычайна бярозавай галінкі, кавалка тканіны, жмутка голля і інш.”8.
Вера ў адушаўлёнасць вятроў і ў магчымасць іх дапамоіі была ха-рактэрная і для славян. У замовах нярэдка сустракаецца зварот да вят-роў па дапамогу. Гэтая вера перайшла і ў болыіі познія язычніцкія вераванні. Так, у старажытным язычніцкім пантэоне князя Уладзіміра (980 г.) быў бог вятроў Стрыбог. Звароты да вятроў сустракаюцца і ў антычных паэмах, як “Іліяда”, “Энэіда”, “Арганаўтыка”. У беларусаў было распаўсюджана павер'е, што чорт можа ператварацца ў вецер і ў гэтым вобліку шкодзіць чалавеку. Такі вецер круціць віхры пылу і мае назву “падвей”. Лічылася, што, кінуўшы ў цэнтр такога віхру нож, можна параніць чорта і пабачыць на пяску яго кроў.
Уяўленні пра тое, што духі-памагатыя маіоць выгляд жывёл, адліос-траваліся як у замовах, так і ў казках. Л. Патапаў піша: “У тувінцаў я даведаўся пра духаў, што маюць выгляд сініх ваўкоў, чорных сабакаў ці сямі лебедзяў”9. Прыгадаем беларускія і рускія казкі, у якіх гусі-лебедзі служаць Бабе-Язе і выкрадаюць дзяцей. Гэты матыў суадносіцца з ве-раю алтайцаў у магчымасць выкрадання душы ці “сілы” чалавека духам-памагатым злога шамана.
У сувязі з гэтым звернем увагу на адну цікавую паралель. Існуе мноства версій адносна этымалогіі імя Бабы-Ягі. Мяркуючы на ўсім, корань йог агульнаіндаеўрапейскі. У алтайцаў ён мае значэнне прыналежнасці да пахавальнага абраду слова jog у гэтым значэнні было знойдзена ў старажытнацюркскіх рунічных надпісах на скалах гор-нага Алтая і ў паўднёвай частцы Чуйскага стэпу.
Для беларусаў Баба-Яга не толькі персанаж чарадзейных казак, нярэдка яе вобраз сустракаецца ў замовах:
“У чыстым полі стаіць сарачынскі дуб, із-пад дуба выхадзіла Баба-Яга і паджыгала трыдзевяць кастроў дубовых дроў..." (1289).
У казках яе хацінка знаходзіцца паміж светам жывых і памерлых, a сама Баба-Яга паказвае герою шлях у Іншасвет. Такім чынам, яе вобраз можна тракгаваць як аналаг шамана, што суправаджае душу памерлага ў “іншую зямлю”.
8 Потапов Л. П. Алтайскмй шаманазм.— Л.. 1991.С. 64.
9 Тамсама. 154.
—------———'3D свет замоўлены G©4---------------------
Наступны этап камлання падарожжа шамана па зямным, нябесным ці падземным светах, што суадаосіцца з эпічнай часткай замовы з яе ма-тывам падарожжа. Усе тры светы злучаюцца паміж сабой воссю, па якой шаман і здзяйсняе свае трансцэнданталыіыя перасоўванігі. Р. Уолш дае на-ступную характарыстыку гэтай восі: «Цэнтральная вось (вось Свету) прымае тры асноўныя формы, што сустракаюцца ў розных культурах і міфах. Першая гэта “касмічная гара” ў цэнтры Зямлі, другая “слуп, што падпірае неба”, і трэцяя форма сімвалічнае Прадрэва» 10. Як ужо адзначалася, усе названыя формы Сусветнай восі сустракаюцца ў тэк-стах замоў. Так, па гары, слупе ці дрэве шаман узбіраецца на неба ці спускаецца пад зямлю. Ён можа таксама вандраваць і па зямным свеце. На працягу ўсяго падарожжа шаман апісвае свае дзеянні і ўсё тое, што бачыць навокэл.
Шаманы ўсіх народаў вераць, што шматлікія хваробы (напрыклад, эпілепсія і ліхаманка) выклікаюцца ўздаеяннем злых духаў, якія ўсяліліся ў чалавека, а стан комы, летаргічнага сну ці страты прытомнасці надыходаіпь, калі душа пакідае цела. Такім чынам, мэта падарожжа шамана ў іншасвет -сустрэча з духамі ігі босгвамі або непасрэднае ўздзеянне на пацыента Гэты этап камлання суадносіцца з заклінальнай формулай замовы.
Неабходна адзначыць, што ўяўленні шаманаў пра душу значна адрозніваюцца ад хрысціянскіх і нагадваюць хутчэй разуменне астраль-нага двайніка ў сучаснай эзатэрычнай літаратуры. Такая душа (Л. Па-тапаў надае пераваіу найменню “двайнік”) складаецца з некалькіх час-так. Частка, якую алтайцы называюць тын, мае дачыненне да жыццяздольнасці цела і выяўляецца праз дыханне. Непасрэдны двайнік, які аддзяляецца, напрыклад, у час сну, jyjia. Душа, што працягвае існаваць пасля смерці фізічнага цела, называецца узут. Фантом, інакш кажучы, бачная частка душы гэта суна. Акрамя таго, ёсць паняцце кут, якое суадносіцца з душой у сэнсе дабрабьпу, гэтым жа словам паз-начаецца душа, якая існуе да нараджэння фізічнага цела. Аналагічныя ўяўленні характэрныя для ўсіх народаў, што знаходзяцца на стадыі шаманізму. У рудыментарнай форме іх можна заўважыць наогул ва ўсіх народаў напрыклад, у выглядзе ўяўленняў пра аддзяленне душы ад цела падчас сну або пра фантомаў як пэўных субстанцый, што таксама маюць дачыненне да душы.
У беларускім абрадавым фальклоры імёнам надаецца вялікае значэнне. Уздзеянне праз называнне імя аснова вербальнай магіі. Імя пацыен-та гэта свайго роду адрас магічнага ўздзеяння, аднак таксама шырока распаўсюджаны пералік імёнаў духаў і злых сіл для ўздзеяння на іх:
10 Уолш Р. Дух шаманнзма. М., 1996,С. 115.
'ЗО СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ G©4
“Я вас усіх двайаццаць знала, па імені называла: калюча, гаруча, тужана-ўлякана, жанша, дзявта, тюдумна, пасмешна, паглядна, прыга-ворна, удавіна, сіраціна, бацькава-матчына. Датуль ты хадзіў, буяў, пакуль раба божая (хто шэпча) прыступіла, лёгкім духам ухадзіла. Любі мой лёгкі дух...” (1206).
У беларускіх замовах “лёгкі дух" узгадваецца даволі часта, чаго няма ва ўкраінскіх і рускіх замовах. Даследчыкі пакуль не звяртай ўвагі на гэты матыў, таму цяжка сказаць аб ім нешта канкрэтнае. Што можа значыць “лёгкім духам ухадзіла"? ГІараўнаем з яшчэ адным прыкладам:
“Я ж цябе выгаварваю, сваім духам выдымаю” (1210).
“Выдымаць“ або “ўваходзіць лёгкім духам” можа азначаць успамін пра магчымасць шамана аддаяляць ад цела свой “дух” або “выдымаць” з хво-рага духа, што ўвайшоў у яго.
Апошні этап камлання суадносіцца з закрэпкай: шаман як быццам замацоўвае сваё ўздзеянне, усталёўваючы нейкую перашкоду для таго, хто паспрабуе парушыць яго варажбу. Анапагічна ў тэксце замовы: