Свет славянскага фальклору
Памер: 93с.
Мінск 2001
На грудзях навала,
He пачуеш, як ён з сэрца
Выссе кроў памалу.
Іаласіста ж па світанню
Заспяваюць пеўні— Ваўкалака адлятае Неахеотна гнеўны.
Аналагічныя матывы можна знайсці ў творах Я. Купалы ( Ваўка-лак", “Магіла льва”) і Я. Коласа (“Рыбакова хата").
Істотны і іншы бок стаўленне людаей да ваўкалака Ян Баршчэўскі перадае гэта адназначна: “He падыходзіў да чалавечагд жытла, бо ведаў, што ўсе людзі мае ворагі, што яны заўсёды будуць рады забіць мяне... Ледзь падыду да чалавечага жытла, як усе крычаць на мяне і сабакамі цікуюць, і мушу як найхутчэй уцякаць у лес...’’. Якуб Колас слова “ваўка-лак” выкарыстоўвае проста як абразу.
Этымалагічнае абгрунтаванне “дэманічнай трактоўкі” вобраза ваўка-лака прапануе харвацкі даследчык П. Скок, які небеспадстаўна адштур-хоўваецца ад формы “вьлкодлак > вукодлак” як усеславянскага і прасла-вянскага фальклорнага тэрміна з адпаведнікам “вампір , што пацвярджаецца аналогіямі з неславянскіх моў. Падобным чынам гэтае найменне тлумачыцца ў слоўніку сербска-харвацкай мовы: “Чалавек, які,
8 Іваноў С. Ваўкалак правобраз... пасгуха // Роднае слова. -
---------------------"ОО СВЕТ таямнічы О04-
1993,№ 1,С. 40.
паводле народных вераванняў, устае з магілы, высмоктвае кроў у лю-дзей альбо робіць іншыя злачынствы, вамнір”9. Больш разгорнутае тлу-мачэнне гіадаецца ў іншым сербскім выдашіі слоўнікавага тыпу: ‘Тэта па сутнасці тое самае, што і вампір. 3 апісання вампіра відаць, што ён можа з’яўляцца ў розных выглядах, асабліва ў абліччы пекаторых жы-вёл, такіх як воўк, сабака, кот, асёл, конь і інш. Паводле некаторых апісанняў, вукадлак з’яўляецца ў абліччы чалавека, як і вампір, толькі зарослы па ўсім целе густой іюўсцю. У гэтым, як лічаць некаторыя аўтары, і павінна быць галоўнае адрозненне паміж вампірам і вукадла-кам. Між тым, вампір першапачаткова ўяўляўся ў абліччы ваўка, і ёсць меркаванні, што, акрамя ўсяго, гэта пацвярджаецца ў яго старэйшым найменні “вукодлак і вук”10.
Нямецкая даследчыца Дагмар Буркхарт, аўтар працы “Вераванні ў вампіраў у паўднёваўсходняй Еўропе”, таксама ўключае ваўкалака ў шэраг вамнір, вукадлак, ведзьма, вядзьмак, людажэр, начная мора, відэр-генгер (вярталец з таго свету) і дэман”. Даследчыца робіць вельмі слуш-ную і карысную для пашай сітуацыі заўвагу: “Кожны, хто займаецца вывучэннем вераванняў у вампіраў, сустракаецца з неўпарадкаванасцю розных уяўлешіяў і сапраўдііай тэрміналагічнай блытанінай, якая тут пануе. Дыяпазон гэтага сінкрэтызму ідзе ад пераданімістычных і анімі-стычньіх рэлігійпых уяўлеппяў да моцна выяўленага веравання ў душу і духаў, якое найчасцей носіць хрысціянскую адзнаку”11.
Істотна, што Д. Буркхарт выкарыстоўвае між іншага і беларускі ма-тэрьіял, спасылаецца на Міхала Федароўскага і падкрэслівае, што толькі ва ўкраіпскіх і беларускіх аііавядаіпіях яна знайшла сцвярджэнні, што вамігір і ваукалак асабліва любяць умешвацца ў вясельныя падзеі і што вампір найчасцей пад прымусам сам раскрывае, як яго ахвяры могуць вярнуцца да жыцця.
Пакідаючы ў баку дэталі, адштурхнемся ад таго меркавання Д. Бур-кхарт, што матыў ваўкалака шырока распаўсюджаны і мае аіульныя рысы ў фальклорна-міфалагічнай і мастацкаіі свядомасці розных народаў све-ту. 3 абагульненнямі сняшацца не будзем, але падкрэслім: у сербаў “ву-кодлак — істота з шэрагу нячыстай сілы; падабенства беларускіх і сербскіх уяўленняў пра ваўкалака-вукадлака патрабуе сур’ёзнай увагі і груіггоўнага даследавання. Карацей кажучы, многія памылкі просга запраг-рамаваныя, калі мы будзем ігнараваць нараўнальныя падыходы ў самых розііых прыватных момантах і ў асэнсаванні сваёй культуры наогул.
9 Речннк српскохрватскога кн>нжсвног ]езнка. Кн>. 1Загреб, 1967. С. 450.
10 КулншнЬ Ш., ПетровнЬ П. Ж., ПантелнЬ Н. Српскн мнтолошкн речнкк. -'. 83—84.
11 Гл.: Расковннк. Београд, 1993. С. 68.
--------------ZSD свет таямнічы G©4--------------------
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ ................................................... 3
СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ.............................................. 6
Прастора замовы ў кантэксце старажытнага светаўяўлення................................ 7
Спалучэнне магічнага і эстэтычнага ва ўсходнеславянскіх замовах............................. 17
СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ ............................................ 26
Гістарычныя карані ваджэння “Казы” на Каляды................................................ 27
Беларуская русалка і роднасныя міфалагічныя персанажы................................... 45
СВЕТ ТАЯМНІЧЫ.............................................. 55
Змей, Сусвет, багі, героі: стасункі і канфлікты.......... 56
Цудоўны свет чарадзейнай казкі........................... 70
Ваўкалак у беларускім і сербскім фальклоры, павер’ях і звычаях........................................ ®
Навуковае выданне
Кавалёва Рыма Мадэстаўна Туровіч Алесь Канстанцінавіч Івахненка Таццяна Анатольеўна і інш.
СВ6Т СЛАВЯНСКАГА ФЛЛЬКЛОРу
У аўтарскай рэдакцыі
Мастак В. А. Смірнова
Тэхнічны рэдактар Т. К. Рамановіч Карэктары A. В. Семенчукова, Н. М. Сямашка Камп’ютэрная вёрстка П. I. Крышаловіча
Падпісана да друку 26.04.2001. Фармат 60x84/16. Папера афсетная.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 5,58. Ул.-выд. арк. 6,02. Тыраж 100 экз. Зак. 315.
Падатковая льгота -Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.400.
Беларускі дзяржаўны універсітэт.
Ліцэнзія ЛВ № 315 ад 14.07.98.
220050, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 4.
Надрукавана ў Выдавецкім цэнтры БДУ. Лшэнзія ЛП № 284 ад 21.05.98
220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
ISBN 985-445-393