• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свет славянскага фальклору

    Свет славянскага фальклору


    Памер: 93с.
    Мінск 2001
    59 МБ
    здольнасцямі.
    Суаднясенне замоў з іншымі відамі першабытных магічных практык выяўляе шэраг агульных рысаў. У дадзеным выпадку праводзіцца супас-таўляльная харакгарыстыка ўсходнеславянскіх замоў і абраду камлання на прыкладзе абрадавых пракгык народаў Алтая.
    Структура замовы
    Поўны тэкст замовы складаецца з чатырох структурных элементаў:
    1)	уступ;
    2)	эпічная частка;
    3)	замоўная формула;
    4)	заключэнне (закрэпка).
    ’ Рыбаков Б. А. Язычество древннх славян. М., 1981.С. 133.
    --------------"SO СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ С®'-----------------
    Уступ і закрэпка адчулі на сабе найболыпы ўплыў хрысціянства, тады як іншыя часткі замовы амаль поўнасцю захавалі адметныя рысы языч-ніцтва. Такім чынам, уступ гэта, у большасці выпадкаў, фрагменты хрысціянскіх малітваў: “У імя Ацца і Духа святога. Амінь"2 або ‘Тоспа-ду Богу памалюся, Прачыстай Матцы пакланюся, матцы Хрыстовай, усім святым апосталам” (786).
    Вялікая колькасць беларускіх замоў пачынаецца са слоў “Першым ра-зам, добрым (Божым, лепшым) часам”:
    “Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамачцы пакланюся” (1207).
    На гэты варыянт уступа яшчэ ў XIX стагоддзі звярнуў увагу дас-ледчык Н. Пазнанскі, назваўшы яго “беларускім уступам”. Згодна з тэо-рыяй М. Эліадэ, “лепшы час”, або “добры час” гэта эпоха першатва-рэння або Выраю на зямлі, міфы пра якую існуюць у той ці інпіай форме ва ўсіх народаў3.
    Аднак матыў “добрага часу” магчыма разгледзець і ў іншым аспекце. Відаць, асновай уяўленняў пра “добры”, прыдатны для замаўлення час з’яўляецца старажытная астралагічная канцэпцыя пра спрыяльнае ці не-спрыяльнае для магічных дзеянняў размяшчэнне зорак.
    Наступны структурны элемент замовы эпічная частка. Яе змест досыць разнастайны: гэта можа быць апісанне пэўнага дзеяння ці ася-роддзя. Часам эпічная частка ўтварае разгорнутае паведамленне:
    “...Ішоў Госпад залатым мастом з залатым посалахам. Сустракае святога Пятра і святога Ллю:
    -	Куды, святы Пятро, святы Ілля?
    -	Іду ў чыстае поле, дзе сталы засціланы, кубачкі наліваны, неба з зямлёй здымаецца, шічныя згадваюцца.
    -	Няпраўда, неба з зямлёй не здымаецца, начныя не згадваюцца ні сходам, ні ў перакрою, ніякаю парою...” (1175).
    Даволі распаўсюджаныя эпічныя часткі кшталту:
    “Устану я, раба божая, благаславясь, пайду, перакрэсцясь, із хаты дзвярамі, з двара варатамі, у чыстае поле, пагляджу я, пасматру пад усходнюю старану...” (1288).
    Замоўная формула галоўная частка замовы. Яе прысутнасць аба-вязковая, тады як іншыя элементы могуць не ўжывацца. Замоўная фор-мула нясе асноўную сэнсавую нагрузку, выяўляе пажаданне, фармулюе замоўную мэту:
    2 Замовы. — Мн., 1992,— № 1284. У далейшым спасылкі на гэтае выданне падаюцца у тэксце з указаннем у дужках нумара твора.
    ’Элмаде М. Ммфы. Сновндення. Мнстернн. М., 1996.С. 62-79.
    --------------"So СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ С^------------------
    “Як таго маку ніхто не сабярэць, так раба Божага (...) ніхто не ўрачэць...” (967).
    Або:
    “Як рыба без вады не можа жыць, так каб раб (імя) без рабы (імя) не мог ні жыць, ні быць, ні есці ні пры ранняй зорцы, ні пры вячэрняй, ні ўдзень, ні ў поўдзень, ні пры частых звёздах, ні пры буй-ных вятрах, ні ўдзень пры сонцу, ні ўночы пры месяцу” (1296).
    Нарэшце, аіюшііяя частка замовы закліочэшіе ці закрэнка. На гэты структурны элемеігг у меншай ступені паўплывала хрысціянства, таму закрэпка захавала шэраг дахрысціяпскіх матываў, часам вельмі стара-жытных. Напрыклад, у беларускіх замовах нярэдка сустракаецца зак-рэпка кшталту:
    “I етым маім добрым славам ключ і замок; замок замкну і ключ знясу ў акіян-мора пад Латыр-камень” (1289).
    Мадэль свету ў замовах
    Нават пры навярхоўным аглядзе варыянтаў эпічнай часткі замоў мы можам заўважыць зііачныя разыходжашй ў вызначэнні месца дзеян-ня. Гэта можа быць поле, лес, хата інакш кажучы, свет рэчаў з паў-сядзёпнага жыцця чалавека. Разам з тым месцам дзеяння замовы можа быць таямпічы востраў Буян, што плавае ў акіян-моры. Тут мы не сустрэнем побытавых дэталяў, затое сутьпаіемся з шэрагам архетыігічных вобразаў: востраў, дрэва, камень Алатыр, першасны Акіян.
    Аднак пры больш уважлівым разглядзе мы пабачым, што і ў пер-шым, і ў другім выпадку чалавек малюе ўяўпую рэчаіснасць паводле нрынцыпаў пабудовы знаёмага і вядомага яму свету. Проста ў другім вынадку свет апісваецца ў больш глабалыіым маштабе інакш кажучы, адліостроўваецца ўсеагульная мадэль свету.
    Шматлікія народы ўяўлялі сабе свет як востраў, што шіавае ў акіяне, або як змесціва Касмічнага яйка, і абодва гэтыя матывы добра прасочва-юцца ў замовах. Напрыклад, у германа-скандынаўскіх народаў Мітгарт (свет, населены людзьмі) гэта востраў, што плавае ў акіяне. У боль-шасці індаеўранейскіх пародаў свет нлавае менавіта ў акіяне, як жаўток яйка ў бялку. У Азіі таксама існавалі ўяўленні такога кшталту, з тым адрозпеннем, што свет людзей плавае ў акіяне на сланах ці чаранасе. Народы Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі гэтак жа лічаць, што свет, населепы людзьмі, гэта востраў пасярод бязмежнага акіяна. Карлас Кастанеда ў сваіх творах пераасэнсоўвае дадзены матыў і называе бач-ііы свет востравам Таііаль, які знаходзіцца пасярод акіяна недасягалыіых для чалавечага разумення рэчаў Нагуалі.
    ■zQD СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ OS'-
    Ва ўсходііеславянскіх замовах мы сустракаем аналагічііую мадэль:
    “Как на море, на Океане, на острове на Буяне есть горюч камень Алатырь...”4 .
    Белы Алатыр-камень цэнтр дзеяніія шматлікіх замоў і адначасова цэнтр міфалагічнага свету, упутры якога разгортваецца дзеянне замо-вы. У сувязі з гэтым цікава разгледзець гэты вобраз.
    Згодна з Рэнэ Генонам, згадка пра белы колер, асабліва ў геаграфічных назвах, мае сувязь са значэннем белага як цэнтра: Аіь-ба-Лонга горад-папярэднік Рыма, Беларусь (лац. Albarutenika) -назва краіны ў цэнтры Еўропы, Альбіён і г. д. Вядома, што кітайскі імператар Цінь Шыхуандзі, які пабудаваў Вялікую Кітайскую сцяну, адправіў флот з дваццаці суднаў, каб адшукаць міфічпы Белы Вос-траў, на якім, згодна з паданнем, знаходзілася крыніца неўміручасці. Ёсць меркаванне, што старажытная краіна нашых продкаў, прарадзіма арыяў, называлася Белаводдзе.
    Гарэнне (радзей свячэнне) Алатыр-каменя сведчыць пра тое, што ён звязаны з культам агню і нябеснымі навальнічнымі багамі і ўтрымлівае ў сабе пэўную энергію. 3 ушанаваннем агню, сонца і навальнічных багоў заўсёды былі звязаныя камяні, пагоркі і горы. Ка-мень гэта аналаг гары, у прыватнасці, Сусветнай гары. I не толькі на ўзроўні міфалагем, але і на ўзроўні тапонімаў. Існуе шмат гор, у назвах якіх сустракаецца слова “камень” (напрыклад, Уральскія горы рускія называлі некалі Каменем). У міфалагічным кантэксце камень яшчэ і аналаг ахвярніка.
    Адпосна этымалогіі назвы “Алатыр” існуе некалькі версій. Магчыма, гэта слова цюркскага находжашія. Акадэмік А Весялоўскі суадносіць яго са словам “алтар”. Сучасны даследчык язычніцтва А Асаў лічыць, што “Аіатыр” этымалагічна ўзыходзіць да назвы “Алтай”.
    Уяўленні пра гару, дрэва ці слуп пасярод свету таксама пашыраныя ў многіх народаў. Паводле М. Эліадэ, названыя аб'екты розныя ва-рыянты Восі Свету, што злучае зямлю з нябёсамі і падзем'ем. Яе рас-паўсюджаныя назвы: Прадрэва; Сусветнае Дрэва; Гара да Неба; Слуп, што трымае нябёсы. Ва ўсходнеславянскіх замовах (у прыватнасці, бе-ларускіх) нярэдка сустракаіоцца вобразы як гары, так і дрэва ці слупа:
    “На востраві на Сакалоні стаіць дуб...” (1295).
    Або:
    “У цёмным лесі стаіць гара высокая, там растуць дубы вячыстыя, там стаіць цэрква свянцоная, там бяжыць вада цудоўная...” (1224).
    4 Русскнй народ, его обычан, обряды, прсдання, суеверня п поэзня. Собр. М. За-былнным.М., 1880,С. 302.
    --------------"бО СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ С^-----------------
    Або:
    “На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць стоўб” (1325).
    Такім чыпам, востраў пасярод мора-акіяпа, на якім расце дрэва ці змяшчаецца камепь Алатыр, адлюстроўвае ўяўленні нашых продкаў пра будову Сусвету.
    Разам з тым існуюць замовы, месца дзеяння якіх, як ужо адзначала-ся, свет паўсядзённага жыцця. У іх эпічнай частцы фігуруюць аб -екты навакольнай рэчаіснасці: лес, поле, хата і г. д. У большасці такіх замоў выяўляецца адзін значны кампанент — матыў падарожжа:
    “Пайду, выйду, малада, за шырокі варата, стану пад чыстае неба, пад часты звёзды, пад ясную зару, пасматру на сіня мора’’ (1307).
    А вось прыклад замовы па паслаіше сурокаў: Встану я не благославясь, пойду не перекрестясь, не воротамй собачышй дырамй, тараканыімй норамй, не в чйсто поле, a в темный лес...
    Або:
    Нз йзбы не дверямй пойду, co двора не воротамй; пойду я нйжнйм ходом, подвальньш бревном, мышйной норой, собачьей трубой, подворотной дырой; встану на восток хребтом, на запад лйцом.
    Раздайся, ад!
    Расступйсь, сыра земля!
    Выходйте, бесы, мой помоіцнйкй!5
    Аднраўным пункгам ітадарожжа заўсёды застаецца хата; яііа сімвалізуе ў гэтым кантэксце знаёмы і бяспечны свет. Далей анісваецца выхад ча-лавека ў свет за межамі вядомаі'а:
    “...із хаты дзвярамі, з двара варатамі ў чыстае поле...” (1288).
    Выходзячы спачатку ў дзверы, а затым у вароты, як у пададзеным прыкладзе, або праз “собачьн дыры” і “тараканьн норы , чалавек трапляе ў прастору магічнага ўздзеяння. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў пер-
    5 Цыт. па: Рыбаков Б. А. Язычество дрсвнпх славян. С. 135.
    --------------ZQD СВЕТ ЗАМОЎЛЕНЫ -----------
    шым прыкладзе, узятым з замовы на каханне, чалавек выходзіць з хаты звычайным чынам праз дзверы, затым, павярнуўшыся тварам да ўсхо-ДУ апынаецца “пад чыстым небам, пад частымі зорамі", у іншых прыкла-ДЗХ _ ‘*У чыстым полі”, “перад свянцонай царквой”. А ў замове на на-сланне сурокаў чалавек рухаецца праз “мышнную нору, собачыо трубу”, выходаіць у цёмны лес, пад чорнае неба і паварочваецца тварам на за-хад у бок сонца, якое ўжо згасае і губляе сваю моц. Б. Рыбакоў у манаграфіі “Язычніцтва старажытных славян” адзначае: калі чалавек збіраецца зрабіць нешта дрэннае, ён імкнецца дзейнічаць не так, як у паўсядзённым жынні, а наадварот. У сярэднявечнай Еўропе лічылася, пгго вядзьмарка, калі ляцела на шабаш, пакідала хату не праз дзверы, а праз комін. Калі ж варажба звязаная са станоўчым уздаеяннем, чалавек робіць усё так, як у звьгчайным жыоді.