Свет славянскага фальклору
Памер: 93с.
Мінск 2001
Сядзіць казёл на капе да дзівіцца барадзе:
Дзіва, дзіва мне маёй барадзе2.
Па сведчанні Дж. Фрэзера, заходнееўрапейцы лічылі, што хлебны дэман хаваецца ў апошнім снапе, адсюль асаблівае ўшанаванне апошніх каласоў і адпаведная абраднасць, уласцівая, як бачым, і беларусам. Бела-русы называлі “казой” апошнія нязжатыя каласы. Назва “каза” перахо-дзіла на жанчьгну, якая адставала ад іншых жнеек, і на тую частку поля, дзе яна працавала.
Даследчык беларускай каляднай абраднасіц 1. Гурскі палічыў сюжэт з ваджэннем “казы” адлюстраваннем ідэі вегетатыўнага кругазвароту. На яго думку, смерць і ажыванне казы ўвасабляюць паміранне прыроды зімой і яе адраджэнне вясной. Ппотэзу 1. Гурскага падтрымаў У. Коваль з тым удакладненнем, пгго ажыўленне казы сімвалізуе адраджэнне нрыроды пасля Калядаў, калі паступова пачынае павялічвацца дзень. Тым самым наву-коўцы мімаволі ўключылі калядны абрад у ідэалогію каляндарнага міфа.
2 Жніўныя песні. Мн., 1974. С. 406.
--------------zSD свет узноўлены С®4
Можа, сапраўды ваджэнне “казы” абрадавая паралель да каляндар-нага міфа, а каза ўвасабляе бога расліннасці? Нагадаем, што калядоўпічыкі прадказвалі гаспадару прыход Бога ці боскага памочніка, а традыцыя прад-стаўляць бостваў у выглядзе жывёл вельмі старажытная і вядомая многім народам. Напрыклад, Апалон выяўляўся ў выглядзе барана, Гермес з бараном на руках, зааморфным увасабленнем Зеўса быў бык. Світу Дыяні-са складалі сатыры з казлінымі нагамі і рагамі, падчас вялікіх Дыянісій спевакі алраналі казліныя шкуры. Сын Гермеса Пан, апякун прыроды, наогул нарадаіўся з доўгай барадой, казлінымі нагамі і рагамі.
Нават калі палічыць, што радавод славянскай “казы” ідзе ад антьгч-ных казлападобных ці казланогіх міфалагічных істот, а ваджэнне “казы” ўзнікла пад уплывам антычнай культуры, падобнае дапушчэнне не дапа-можа вытлумачыць, чаму казу “водаяць". I яшчэ. Нягледзячы на струк-турнае падабенства ваджэння “казы” і каляндарнага міфа пра смерць і ўваскрасенне бога-пакутніка, лёгка заўважыць істотныя адрозненні паміж імі. Галоўнае адсутнасць у абрадзе характэрных для міфа дзейных асобаў. Па-першае, няма віноўніка смерці казы з рысамі хтанічнага дэ-мана ці іншай боскай асобы, якія ўвасабляюць даструкгыўныя сілы ітры-роды. Ролю ворагаў і забойцаў казы выконваюць людзі стральцы-байцы. Па-другое, няма ў абрадзе памочніка ці вызваліцеля казы. У міфе бога ратуюць жонка, сястра, нявеста, а казе дапамагаюць ажыць гаспадары хаты, даючы ёй ежу і пітво.
Функцыянальнае падабенства з персанажамі міфа відавочнае, але яно тыпалагічнае, а не генстычнае. На стральцоў толькі ўскладаецца вііга за смерць казы, насамрэч забіваюць казу не яны. Хто і чаму пра гэта гаворка ніжэй.
Адсутшчае ў ваджэнні “казы” і фінальная міфалагічная лінія, згодна з якой галоўны персанаж (у нашым выпадку каза) забівае свайго ворага. Т. Шамякіна лічыць найболып блізкім да багпў каляндарнага міфа ўсход-неславянскага язычніцкага бога Ярылу і цалкам справядліва не згадвае пра ваджэнне “казы” як магчымую паралель да прыродных міфаў.
Тым не менш нелыа катэгарычна адмаўляцца ад прапанаваных вучо-нымі тлумачэнняў семантыкі вобраза казы, варта зрабіць спробу зірнуць на абрад як гістарычную з'яву ў рэтраспектыве.
Відавочна, што аграрная семантыка казы сфарміравалася ў эпоху зем-ляробства. Няма падстаў сцвярджаць, што адбылося гэта дзякуючы не-пасрэднаму ўплыву ўласна каляндарнага міфа, тут хутчэй дзейнічаў агульны закон міфалагічнага поля з яго ідаяй цыклічнага часу заснаванага на сезонных зменах у жыцці прыроды.
---------------^О СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ С®4------------------
Абрад ваджэння “казы” і каляндарны міф (славянская версія) існа-валі паралелыіа, генетычнай сувязі паміж імі не было. У. Багараз-Тан, які на падставе рытуалаў паляўнічых народаў Поўначы дэталёва раз-гледзеў міф пра забойства і ажыўленне звера, слушна палічыў яго “на-ляўнічай” паралеллю да земляробчага міфа пра забойства і ўваскрасенне бога расліннасці. Што тычыцца семантыкі каляднай казы, то, хоць яна і мае непасрэднае дачынешіе да аграрнай магіі, сюжэт з яе смерцю (за-бойствам) і ажываішем сягае ў глыбіню даземляробчай эпохі, калі магіч-пыя клопаты былі скіраваныя на ўзнаўленне звяроў — аб’ектаў паля-вання. Нездарма ў калядных песнях казе надаюцца рысы нрамаці (матывы нараджэння казла, гадавапня казлянят, рассылаішя іх па бару). Відаць, пазней яна займела функцьпо анякункі жывёлагадоўлі. Казе даіоць “грэчкі, штоб вялісь авечкі” (564), яна заклінае: “А дай жа, божа, да хазяіну да каровачку не ўрочлівуіо, малочлівую" (587). ІІесшо завяршае зварот да Бога: “Да пасі, божа, да каровачкі да малочлівыя, да цялятачкі няўрочлі-выя” (599).
Ваджэнне “казы” афінскія буфоніі мядзведжыя святы
Вядома, што структура абрадаў больш трывалая і кансерватыўная ў параўнанні з іх канкрэтнымі гістарычнымі функцыямі. Гэтаксама і да-земляробчыя абрады, захоўваючы іншым разам архаічнае структурнае ядро, паступова іубляюць, змяняюць ці звужаіоць былое прызначэнне.
Ваджэнне “казы” дае унікальную магчымасць прасачыць розпыя ста-дыі развіцця абраднасці, якія суадносяцца з рознымі формамі гаспадаркі. Сутнаспыя рысы яднаіоць ваджэнне “казы” з аграрпа-магічнымі абра-дамі, які б выгляд яны не мелі, а фармальныя з тыпалагічна падоб-нымі паляўнічымі кшталту класічных “мядзведжых святаў”, характэр-ных для народаў Сібіры і Поўлачы, і больш познімі афінскімі буфоніямі. Што агульнага між ваджэннем “казы”, мядзведжымі святамі і буфоні-ямі? Усе яны ўзыходзяць да архаічных ахвярных абрадаў, якія ўтрымлі-валі рытуальнае забойства жывёлы, перанясенне віны з санраўдных за-бойцаў на іншых людзей або зброю, калекгыўнае з’ядаіше мяса, стварэнне пудзіла забітай жывёлы.
Вядома, архаічныя ахвярныя абрады ніхто не бачыў, таму так цяжка ііггэрпрэтаваць узоры налеалітычнага масгацтва, якія, трэба думаць, нейкім чынам былі звязаныя з абрадавымі традыцыямі. Вучоныя так і не прыйшлі да агульнай высновы, што пазначае выява працятай стралой жывёлы. На думку адных, гэта маляўнічае адлюстраванне сапраўднага налявання. Дру-гія бачаць у ім магічны акг папярэдняга авалодання здабычай. Калі б гэта было так, то, відаць, усе жывёлы ці пераважная іх колькасць павінны былі
--------------zQD свет узноўлены CS4-----------------
б малявацца са стрэламі ў баку. На самой справе забітыя жывёлы сустра-каіоцца рэдка, большасць складаіоць жывыя, здаровыя і прыгожыя. Мяр-куем, што выявы забітых жывёл сімвалізавалі ахвяры і былі звязаііыя з мапчным клопатам нра ўзнаўлеіше ііагалоўя. Нездарма паляўігічыя на Каў-казе лічылі, што бог дазваляе забіваць толькі тых звяроў, якіх ён сам перад гэтым з’еў, а пасля ажывіў. У палеалітычных нячорах былі зіюй-дзеныя гліняныя макеты мядзведзяў, на якія маглі накідвацца шкуры. Сапраўдная ці сімвалічная ахвяра нрызначалася для забеспячэння ўддлага палявання і невычарпальнасці паляўнічых угоддзяў. Лічыцца, што сярод ахвярных жывёл тых часоў асабліва вылучаліся казёл і баран.
Пра добраахвотны прыход дзікіх жывёл да ахвярнікаў каля свяціліш-чаў герояў апавядаецца ў шэрагу фракійскіх і цээчаскіх казанняў. Іх працягам можна лічыць паўночнарускую легенду пра тое, як па свята храма з лесу да царквы без прымусу прыходзілі алені і быкі.
Думка пра паяунасць рысаў ахвярнай жывёлы ў вобразе каляднай казы не новая. Яшчэ ііапрыканцы XIX ст„ але без сувязі з паляўнічымі абрадамі, яе выказаў А Багдановіч. На падставе аналізу даволі поўнага варыянту галоўнай песні пра казу ён зрабіў выснову, што ў творы “сквозят, хотя н слабо, намекн на древнее жертвопрнношенне: нменно упомннанне о старом деде, который собнрается поіубнть козу. Этот дед несколько намекает па языческого жреца; в таком случае в козе можію ввдеть жертвеіпіое жнвотное, н тогда весь обряд получнл бы смысл. Но, ввмду бедностн содержаішя этого рода песен, трудію сделать какой-лмбо определенный вывод, тем более, что дед хочет содрать кожу с козы за-тем, чтобы сделать дуду”3.
Хаця асцярожнасць А. Багдановіча зразумелая, заўважым, што ён дакладна вызначыў галоунае: ахвярапрынашэнне ёсць архаічны стрыжаль абраду з “казой”. Новыя навуковыя матэрыялы дазваляюць шырэй паг-лядзець на калядны абрад, уявіць яго ў кантэксце тыналагічна падобных, дыялектычна аб’яднаць погляды даследчыкаў на сутнасць абраду ваджэп-ня “казы”, тым больш, што яны не сунярэчаць адзін аднаму, а проста тычацца розных стадый развіцця з’явы.
У высвятленні генезісу абраду ваджэння “казы” безумоўную ціка-васць выклікае артыкул I. Талстога “Абрад і легенда буфоній”, дзе вучо-ны ўпершыню аналізуе сутнасць вельмі складанага і малазразумелага абраду, выкарыстоўваіочы шырокі этнаграфічны матэрыял народаў, што знаходзяцца на розных стадыях развіцця, дадзеныя фальклору з вусных і ігісьмовых крыніц4.
3 Богдановнч A. Е. Персжпткн древнего мнросозерцання у белорусов. Мн., 1995. . 98.
4 Толстой 14. М. Статьн о фольклоре. М„ 1966. С. 80-96.
---------------^ СВЕТ УЗНОЎЛЕНЫ OS'-------------------
Буфоніі, літаральна “быказабойства", здзяйсняліся па традыцыі і ўспрымаліся культурнымі Афінамі часоў Арыстафана як даніна мінуламу. Абрад уключаў шэраг незразумелых момантаў. Напачатку на алтар Зеўса Паліея сыпалі зерне, потым знарок падводзілі быка, якога трэба было потым прынесці ў ахвяру (заўважым, што, згодна з рэлігіяй земляробаў, забіваць ворнага быка было нельга, але па традьіцыі абсалютна неабходна). Тады рабілі выгляд, быццам па недагляду людаей бык з’ядаў частку ахвяраванага Зеўсу зерня. Паколькі такога кшталіу ўчынак лічыўся кашчунскім, жрэц-буфон забіваў быка, а сам уцякаў. За ім не гналіся, а судзілі кінутую прыладу, якую лічылі вінаватай у забойстве, і тапілі яе ў моры. Потым удаелыгікі ладзілі калектыўную трапезу, з’ядалі мяса быка, а шкуру на-бівалі саломай і запрагалі пудзіла быка ў плуг.
Адказ на пытанне пра ўзнікненне буфоній давалі этыялагічныя апа-вяданні, змешчаныя ў старажытных пісьмовых помніках. Буфоніі нібыта ўзнаўлялі падзеі далёкага мінулага, калі нейкі чалавек забіў быка за тое, што бык з’еў на алтары ахвяраванае Зеўсу зерне, потым спужаўся свайго ўчынку і збег, а людзі судзілі прыладу забойства.
Параўноўваючы абрад буфоній і легенды (так I. Талстой называе этыялагічныя апавяданні), вучоны пабачыў у крывавым забойстве ру-дымент старажытнага даземляробчага ахвярапрынашэння, тоеснага мядзведжаму святу сібірскіх народаў. На яго думку, у земляробчую эпоху крывавая ахвяра, што здзяйснялася па традыцыі, сутыкнулася з новым тыпам ахвяравання раслінным (зерне) і новай вытворчай сілай -ворным быком, якога забаранялася забіваць, і таму вынікла патрэба аб-грунтаваць рытуальныя дзеянні. 3 аднаго боку, яны былі неабходнымі, з другога па ідэалагічнай прычыне немагчымымі. Парадокс здымаўся даякуючы падману быка і самападману, на які ўдзельнікі цырымоніі, кіру-ючыся легендамі, ішлі абсалютна свядома, тым больш што пудзіла залра-галі ў плуг, сімвалізуючы ажыванне быка.