• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свет славянскага фальклору

    Свет славянскага фальклору


    Мінск 2001
    59 МБ
    Дзесяць даён падрыхтоўкі да крэмацьгі нагадваюць вясельны абрад. Адна з “дзяўчын памерлага”, але не рабыня, добраахвотна згаджаецца сгаць яго жонкаю ў Іншым свеце. Усе гэтыя даесяць даён дзяўчына “п’е і весяліцца, упрыгожвае сваю галаву і сябе рознага кшталту аздабленнямі і адаеннем і, убраушыся такім чынам, аддаецца людзям”. Гледзячы па ўсім, яна чакае
    4 Топоров В. Н. Заметкн о похоронной обрядностн. С. 18.
    5 Сказкн. Кнмга 1,№ 117.
    ---------------^Э СВЕТ ТАЯМНІЧЫ G©4---------------------
    будучыні і радуецца ёй. Падчас пахавальнай цырымоніі яе падводзяць да брамы, гіабудаванай ля вогнішча, і тройчы падымаюць над ёй яна глядаіць уніз, на унутраную прастору, у цэнтры якой ляжыць падрыхтаваны да спалення нябожчык, і мовіць: “Вось бачу свайго бацьку і сваю маці. Вось усе мае памерлыя сваякі, сядаяць. Вось бачу я свайго гаспадара, што сядзіць у садае, а сад прыгожы, зялёны. I з ім мужы і отракі, і вось ён заве мяне. Дык вядзіце ж мяне да яго!”6. I, цалкам верагодна, яна сапраўды бачыць усё, пра што кажа.
    Такім чынам, мы маем рэдкую магчымасць зазірнуць у гістарычную рэальнасць, якая перагукаецца з мастацкім светам чарадзейнай казкі.
    У пошуках логікі цудоўнага свету
    Першапачатковая спроба ўнутрытэкстуальнага аналізу цудоўнага све-ту казкі прыводзіць да знешне простай схемы чарадзейнай фантастыкі: яе сутнасць у адмаўленні і пераадоленні законаў пачуццёвага свету. Напрыклад, у межах казачнага тэксту няма нічога цудоўнага ў тым, іпто служанка дала купецкай дачцэ соннага зелля, выразала ў яе вочы і паклала ў кішэню, а калі стары пасля шэрагу прыгодаў знайшоў адно вока купецкай дачкі, “она вышла на зорю, поплевала на глазок, прнста-внла н стала вндеть...”7. Таксама відавочна, што цудоўны свет пера-варочвае “дагары нагамі” амаль усе пастулаты фармальнай логікі звода асноўных прынцыпаў рацыянальнага мыслення, носьбітамі якога мы ў большай ці меншай ступені з’яўляемся. Логіка кажа: “tertium non datur’’ у казцы трэцяе (напрыклад, паміж жыццём і смерцю) заўжды дадзена, таму царэўна, трапіўшы ў Іншасвет (уласна кажучы, нябожчыца), з цягам часу вяртаецца дадому. Логіка лічыць, што “ex nihilo nihil fit" (з нічога нічога не будзе), а ў цудоўным свеце казкі з нічога можна атрымаць усё: з пустога абруса накрыты самымі рознымі стравамі стол, з ма-ленькай скрынкі велізарны сад. Логіка называе хаду разважанняў “post hoc ergo propter hoc” (пасля гэтага значыць у выніку гэтага) памылковай, а ў казцы яна ўспрымаецца як закон.
    На гэтым можна было б завяршыць аналіз цудоўнага свету, але праб-лема заключаецца ў тым, што чарадзейная казка гэта не проста фан-тастыка, а унікальны, цэласны і амаль замкнёны свет, які капіруе і па-свойму карэкціруе законы і прынцыпы ўпарадкавання міфалагічнага космасу. Менавіта таму можна ставіць пытанне пра яго ўнутраную ло-гіку, у поіпуках якой неабходна зноў выйсці за межы таксту і звярнуц-
    6 Гл.: Рыбаков Б. А. Язычество Древней Русн. М„ 1988. С. 307.
    7 Афанасьев A. Н. Народные русскне сказкм. Т. 1. № 127.
    ---------------'<30 СВЕТ ТАЯМНІЧЫ О©4-------------------
    ца да спецыфікі міфалагічнага мыслення. Застаецца дадаць, што адназ-начнае супрацьпастаўленне міфалагічнага і рацыянальнага тыпаў мыс-лення з’яўляецца тэарэтьгчнай умоўнасцю, асабліва калі ўлічыць іх цес-нае спляценне ў мастацтве і ў галаве амаль кожнага чалавека.
    Параўнаем першабытныя ўяўленні пра прастору з тымі дзівосамі, што адбываюцца з ёй у чарадзейнаі'і казцы. Справа ў тым, што для міфалагіч-най свядсмасці прастора не можа быць аднародным незалежным фонам. He толькі пэўныя месцы, але і яе накірункі адрозніваюцца паводле сваіх вар-тасцей і якасцей. Казка ведае матыў слупа на раздарожжы, які паказвае дарогу ў Іншасвет, дагэтуль у вёсках на ростанях можна ўбачыць крыж ці кашгічку, і яшчэ два-тры пакаленні таму людзі верылі, што гэтае месца звязанае з нячыстай сілай і нехрышчонымі душамі. Хатка на мяжы двух светаў павернутая перадам да трыдзевятага царства, задам да свету Івана. У якасці паралелі можна прыгадаць той факт, што ў старажытнай Скандынавіі дзверы жытла ніколі не рабіліся на поўнач, а міфалагічны Настранд, жытло смерці, меў дзверы з паўночнага боку8. Такім чынам, міфалагічнае мысленне звязвае ўласцівасці месца з пэўнымі духамі, і ў казцы ўся сімволіка прасторы, як і ўсе яе скажэнні, звязаныя з Іншым светам і Тымі сіламі. Прьгчым апопінія нярэдка “замацоўваюцца” казкай за пэўным месцам (хаткай Бабы-Ягі, палацам змеевай сястры, трыма падземнымі царствамі), і, як правіла, агрзсіўныя і помслівыя вядзьмаркі альбо змеевы сёстры гоняцца за героем да пэўных межаў.
    Казка паказвае, што на ўласцівасці прасторы ўплывае не толькі тое, што там знаходзіцца, але і той, хто туды трапляе. У сувязі з гэтым можна правесці паралель паміж даеяннямі героя чарадзейнай казкі і гграцай рэальнага шамана (праўда, размова будзе весціся пра падабенства ідэй, a не пра які-небудзь прататып). Шаманам робяцца, атрымаўшы містыч-ны вопыт вандравання ў Іншы свет. Падчас лячэння хворага шаман уваходзіць у стан, які ён перажыў, калі духі выклікалі яго ўпершыню, і такім чынам адпраўляецца ў Іншы свет лавіць душу хворага, скрадзе-ную злымі духамі. У казцы дзея заснаваная на ліквідацыі героем бяды, што таксама патрабуе вандроўкі на Той свет. Як правіла, мэта гэтай вандроўкі вярнуць скрадзеную цёмнай сілай царэўну альбо маці. Акрамя таго, сапраўднаму герою можа падпарадкоўвацца ўся прастора Іншага свету. Напрыклад, Каралевіч перамагае змеяў трох падземных царстваў і забірае іх палацы з сабой у кішэні: “Так ён узяў ручніка і як замахнуў, так усей палац у клубок і скруціўся, тады ён улажыў у кішэнь і пайшлі”9. Прастора зварочваецца, а затым па жаданні Каралевіча
    8 Пропп В. Я. Нсторнческме корнн волшебной сказка. Л., 1986. С. 60.
    9 Чарадзейныя казкі. Ч. 1. Мн., 1973. № 1.
    -----------------^О СВЕТ ТАЯМНІЧЫ OS'-------------------------
    “расчыняецца", і ён бярэ адтуль сукні для сёстраў, вызваленых ім з Іншага свету. Толькі сапраўдны герой карыстаецца кантактнай магіяй для перадачы паведамлення на адлегласці: пра ход бойкі са змеем альбо пра падзеі ў падземным царстве браты даведваюцца па знаку, які ён ім пакідае. У героя заканчваюцца яго магічныя сілы, і таз напаўняецца кры-вёю, хусцінка робіцца чырвонай, срэбраны пярсцёнак цямнее. У шэрагу выпадкаў знакі, якія пакідае Іван-царэвіч, невыпадковыя яны ўяўля-юць сабой сімвалы, якія маюць выйсце на цэласны міфалагічны космас, што пацвярджаецца іх шырокім выкарыстаннем у абрадах і рытуалах. Так, таз не проста паступова напаўняецца крывёю, пакуль царэвіч б ец-ца са змеем, кроў сцякае па ручніку. Ручнік на міфалагічнай мове азначае сувязь жывых са светам памерлых і продкамі роду10. Можна сказаць, што герой актывізуе гэтую сувязь падчас бойкі са злом. Кроў, сімвал жыццёвых сіл (прыгадаем чырвоны колер у арнаменце ручнікоў), цячэ цераз край таза ў момант найбольшага іх напружання, калі царэвіч б’ецца з самым моцным шматгаловым змеем.
    Рэальныя законы часу ігнаруюцца казкай у той жа ступені, як і прасторавыя. Час у казцы можа адвольна запавольвацца альбо паскарац-ца, і здаецца, што тут сапраўды ўсё залежыць ад жадання казачніка. Напрыклад, Іван забівае двух змеяў аднаго за адным, а яшчэ аднаму, які з’яўляецца адразу за імі, кажа: “Я здесь третіій год погулмваю . Альбо казка пачынаецца з таго, што цар пагойдвае немаўля, прыгаворваючы: “Вырастешь большой, сосватаю за тебя Ненаглядную Красоту, трех ма-мок дочку, трех бабок внучку, девятм братьев сестру”. Паміж калыхан-камі бацькі царэвіч спіць па трое сутак (атрымліваецца тры разы), a затым просіць у бацькі благаслаўлення. Той абураецца: “Куда поедешь? Ты всего девягнсуточный!”, але мусіць адпусціць немаўля11. Справа ў тым, што ў гэтых эпізодах час расцягваецца альбо сціскаецца ў адпаведнасці з магіяй лічбаў, надавычай істотнай для міфалагічнай свядомасці Лічба 3 (і ўсе кратныя ёй) азначае паўнату дзеі, абсалютную сілу, магугнасць магіч-нага заюгінання. Вось чаму галоўны герой “паіульвае” на Калінавым мосце менавіта тры гады, набіраючы за гэты час неабходныя для канчатковай пе-рамогі сілы, а дзевяцісутачнае немаўля, якое вырасла ва ўмовах трохкрат-ных “траістых” заклінанняў, гэта ўжо гатовы да бою волат.
    Якую сувязь можна пабачыць паміж тым, што нехта выходзіць з дому, і няшчасцем, якое адбываецца адразу ж? Чаму царэўне, каб нарадаіць сына, трэба з’есці “леіца златоперого”, прычым злоўленага пры пэўных умовах:
    10 Гл.: Косменко А. П. Функцня н снмволнка вепского полотенца // Фолькло-рнстмка Карелнн. Петрозаводск, 1983.
    11 Афанасьев A. Н. Народные русскне сказкм. Т 1. № 157. -------------------'SO СВЕТ ТАЯМНІЧЫ G©4—------------------------------
    напрыклад, невад мусіць быць выраблены сямігадовымі даяўчынкамі і хлоп-чыкамі за адну ноч? Падобныя пытанні ніколі не ўзнікаюць у казачных персанажаў, бо адаін з законаў цудоўнага свету адпавядае вядомай лагічнай памылцы: пасля гэтага — значыць па прычыне гэтага”. Зразумела, што і слухачы павінны без пярэчанняў прымаць прапанаваныя правілы гулыгі, але ж і гэты мастацкі закон вырастае з рэальнай магічнай пракгыкі.
    У свеце першабытнага чалавека прысутнічала пастаянная магчымасць чаравання, колькасць выпадкаў якога немагчыма было ахаггіць. Натураль-ная прычына падзеі — гэта толькі бачнасць. Па словах абарыгена, пры-ведаеных у кнізе Леві-Бруля, “кракадзіл ніколі не кране цябе, хіба што хто-небудзь зрабіў пуры-пуры супраць цябе (значыць, зачараваў цябе). Але калі хто-небудзь гэта зрабіў, ты ўсё роўна загінеш ён дабярэцца да цябе тым ці іншым шляхам: калі не пры дапамозе кракадаіла, тады як-небудзь інакш. Так што кракадзілы самі па сабе значэння не ма-юць...’12. На тое, каб прадухіліць напад небяспечных незямных сілаў, працавала складаная сістэма абярэгаў, замоў, рытуалаў, прыкмет, штод-ня ўлагоджваўся і падкармліваўся які-небудзь дух. I ўсё ж рознага роду “невыпадковыя выпадкі” закраналі першабытнага чалавека, як закрана-юць нас, у Тых сіл многа пралазаў у гэты свет.
    Талькі ў масгацкім свеце можа быць рэалізаванае жаданне чалавека жыць без паўсюднай дыялектыкі і “волі выпадку”. Таму ў казцы якраз і няма месца выпадку ў літаральным сэнсе слова, а ўсякі знак мае значэнне, уся-кая даея мае канкрэтны вынік, “усё патаемнае адкрыта” і няма недаказанас-цяў: Кашчэй абавязкова скрадзе царскую дачку, калі тая выйдзе з дому (і гэта ўсіх засмуціць, але не здзівіць), а царэўна народзіць волата, калі здзейсніць шэраг цалкам алагічных, на наш погляд, даеянняў, якія не маюць да гэтага шякага дачьшення. А калі царэвіч сустрэне па дарозе астролага і чалавека, яю ўмее абяртацца яршом, то скрадаеная з трыдзевятага царства даяўчына пры спробе ўцячы абернецца зоркай і рыбкай, але ёй і ў галаву не прыйдзе абярнуцца, скажам, шушкай.