• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свет славянскага фальклору

    Свет славянскага фальклору


    Мінск 2001
    59 МБ
    Цікава, што Змей, які выязджае на Калінавы мост, рэагуе на незака-намернасць менавіта з пазіцый першабытнага чалавека разглядае яе як знак: Что ты, воронье мясо, спотыкаешься: друга чуешь нль недру-га? . У адрозненне ад Змея Іван надзвьгчай самаўпэўнены і спакойны і паводзіць сябе так, быццам Іншы свет гэта яго радзіма. Але і для яго пра з’яўленне іншай істоты сведчаць знакі: “...тут утка крякнула, бере-га звякнулн, море взбалталось, море всколыхалось лезет чудо-юдо...”.
    12	Левм-Брюль Л. Сверхьестественное в первобытном мышленнн М 1994 С. 391.
    •/SO свет таямнічы Q©4
    З’яўленне ігравога пачатку ў таксце чарадзейнай казкі
    Як было паказана вышэй, уласцівасці часу і прасторы чарадзейнай казкі адсылаюць да міфалагічнай свядомасці і светаўспрымання яе нось-біта. Значыць, нягледзячы на тое, што яны з’яўляюцца часткай казачна-га цудоўнага свету, іх можна патлумачыць з пазіцый міфалагічнай логікі. Аднак у тэксце чарадзейнай казкі сустракаюцца фрагменты, якія з пазі-цый самой мастацкай сістамы чарадзейнай казкі ўмоўна можна назваць алагізмамі. Іх спецыфіка не мае непасрэднага дачынення да міфа. На-прыклад, казка апісвае, як Іван-царэвіч, здзейсніўшы шэраг подзвігаў, вызваліў братоў з сутарэнняў Бабы-Ягі, а па дарозе дамоў “заподозрмл неладное” і просіць братоў: “He бейте меня; я вам все отдам!”13. I, гле-дзячы па ўсім, волату не да жартаў, бо браты сапраўды яго забіваюць. Можна прывесці шэраг схематычна падобных прыкладаў. На сяле расце волат згодна з правіламі казкі, патэнцыяльнае ўвасабленне сілы і дабра і не ведае пакуль, да чаго яму прыкласці сваю сілу, і таму “жартуе ды гуляе”: каго за руку схопіць рука прэч, каго за гала-ву галава прэч. Малады царэвіч Васіль Васільевіч з беларускай казкі “Цар Васіль” выязджае ў чыста поле і прымае войска свайго бацькі за мух: “Выехаў я ў чыста поле, віджу нейкія мухі ў будках сядзяць, дык я пабіў іх...”м. Прычым гэтыя матывы нельга разглядаць як гіпер-балу, бо яны маюць значэнне для развіцця сюжэта: з-за “нядобрых жар-тачак” першага героя выганяюць з сяла, другі сам выпраўляецца шукаць адпаведную сабе сілу. Падабенства гэтых прыкладаў у тым, што яны ў межах законаў і прынцыпаў мастацкага свету чарадзейнай казкі ўтва-раюць невытлумачальны з пазіцыі логікі тэксту альбо міфалагічнага мыс-лення зрух: і ў першым, і ў другім выпадках “перагінаецца палка" ў разгортванні ідэальных рысаў і дзеянняў галоўнага героя. Важна адзна-чыць, што такога кшталту неадпаведнасці з тымі ці іншымі зменамі могуць паўтарацца ў шэрагу варыянтаў значыць, яны не нараджа-юцца па волі апавядальніка, а іх ўтварэнне пэўным чынам запраграма-вана. Для таго, каб вызначыць прычыну з’яўлення блізкіх да абсурду эпізодаў у такім “мэтанакіраваным” тэксце, як чарадзейная казка, неаб-ходна прааналізаваць прынцыпы і спецыфіку яе мастацкай структуры.
    3-за міфалагічнага падмурку калекгыўнага аўтарства і вуснага быта-вання чарадаейная казка ўяўляе сабой унікальную, своеасабліва ўпарадкава-ную знакавую сістэму, незалежная будова якой падобная да моўнай. Гэтым тлумачыцца надавычай доўгае яе існаванне. Сістэмнасць тэксту чарадаей-най казкі выяўляецца на розных узроўнях. Асаблівасць лексіка-семантычна-га ўзроўню заключаецца ў тым, што сукупнасць усіх фальклорных значэн-
    13 Афанасьев A. Н. Народные русскне сказкм. Т. 1. № 176.
    14 Чарадзейныя казкі. № 12. С. 134.
    -----------------'SO СВЕТ ТАЯМНІЧЫ G©4-----------------------
    няў слова стварае свет цэльнага і замкнёнага, асаблівым чынам струкгура-ванага космасу. Справа ў тым, што нярэдка паміж сэнсам і словам у фаль-клоры няма харакіэрных для літаратурнай мовы адпаведнасцяў. Так, слова “дуб” мае цэлы комплекс значэнняў (Сусветнае дрэва, шлях у Іншасвет, цэнтр свету, мужчынскі пачатак і г. д.), кожнае з якіх аб’ядноўвае вакол сябе шэраг іншых слоў і сэнсаў. Таму выбар вобразаў у чарадзейнай кэзцы невьтадковы яны ўключаныя ў больш шырокую сістэму. Праўда, неаб-ходна адзначыць, што, у адрозненне ад сусветных маштабаў міфа, пункт адліку ў казачным космасе дом з плотам вакол, а галоўны герой бліж.эй да чалавека, чым міфалагічныя багі.
    Сістэма на ўзроўні сюжэта і персанажаў разглядалася ў многіх дас-ледаваннях, пачынаючы з работ У. Пропа. Калі абагуліць асноўныя на-кірункі, па якіх казка размяркоўвае сюжэтныя хады і функцьгі персана-жаў, можна лёгка вызначыць дзве каардынуючыя тэкст лініі закон сіметрыі і прынцып абсалютызацыі. Згодна з законам сіметрыі размяр-коўваюцца асноўныя сюжэтныя хады (нястача ліквідаванне, забаро-на парушэнне забароны, барацьба перамога), яму падпарадкаваная сістама персанажаў (герою, “доброму молодцу” адпавядае гераіня, “крас-на девнца” і супрацьпастаўляецца антаганіст; знешні выгляд і ўчынкі героя-дурня “адлюстроўваюцца наадварот" у дзеяннях “разумных” бра-тоў ці зяцёў). Закон сіметрыі дапаўняецца прынцыпам абсалютызацыі: кантраст у казцы імкнецца да абсалютнай палярызацыі рысаў і якасцей. I ў выніку самыя нязграбныя і бескарысныя чалавек, жывёла, прадмет аказваюцца самымі моцнымі ці незвьгчайнымі. Таму царэўну ператвара-юць не проста ў жывёлу, а ў жабу, таму сапраўдны герой у казцы “йван Собачмй сын” нараджаецца ад выпітых сабакам памыяў з чароў-нага абеду. Прынцыпам абсалютызацыі можна таксама часткова патлу-мачыць матывы ператварэння героя-дурня і Папялушкі, якія ў фінаде робяцца такімі прыгожымі, што “ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць”.
    Такім чынам, мастацкая сістэма чарадзейнай казкі выверанае ста-годдзямі, гнуткае і цвёрдае адначасова, утварэнне, закрытае для адволь-най фантазіі. Нават сучасная казачніку рэальнасць трапляе ў яе толькі ў адкарэкціраваным выглядзе: губернатар ці сенатар займае месца цара; жандары, кур’еры, афіцэры гэта царскія служкі; стрэльба чароў-ны прадмет (страляе без промаху) і г. д. Сістэмнасць мастацкага свету чарадзейнай казкі ключ да разумення ўзгаданых феноменаў. Вер-немся да прыкладаў, пададзеных напачатку главы. Відавочна, што адна з зададзеных сістэмай лпгій рэалізуецца ў іх цалкам, амаль даводзіцца да абсурду. У першым выпадку, калі волат робіцца бездапаможным і па-корлівым, узмацняецца палярызацыя вобразаў братоў і Івана-царэвіча за кошт абсалютызацыі станоўчых рысаў галоўнага героя. У другім, калі волат жартам калечыць сваіх аднавяскоўцаў, абсалютызуецца суп-рацьпастаўленне “магутны герой простыя людзі".
    ------------------'Эо СВЕТ ТАЯМНІЧЫ OS'--------------------------
    Перш чым разгледзець прыклады таго, як гэты механізм “працуе” на ўзроўні сюжэтнай структуры, неабходна паставіць пытанне пра яго азна-чэнне і найменне. Пі можна разглядаць такія эпізоды як праяву катэгорьгі камічнага? Скажам, калі ўсемагутны герой прьподваецца дурнем (напрык-лад, выязджае на бойку са змеем, седзячы на клячы задам наперад, потым ператвараецца ў валата, забівае змея і вяртаецца дадому, каб зноў ляжань на печы і калупацца ў носе) і разыгрывае цэлы спектакль з далейшым выкрыц-цём “разумных" братоў, якія, зразумела, прысвойваюць сабе перамогу, -тады часовая перамога псеўдагерояў, безумоўна, звязаная ў казцы з каміч-ным, бо слухач здагадааецца, хто ёсць хто на самой справе. Але ёсць нерабор ідэальнасці, які не звязаны з камічным: калі сапраўдны волат просіць старэйшых братоў не забіваць яго, ён не прыкідваецца дурнем і яго пакорлівасць шчырая. Вядома, усе гэтыя эпізоды з’яўляюпца аргані-чнай прыналежнасцю ўпарадкаванай масгацкай сістэмы чарадаейнай казкі. Разам з тым адчуваецца іх умоўнасць адносна яе прынцыпаў і сутнасці. Да такога стану даводаіць пэўны працэс у межах самой сістэмы, яю можна ахаракгарызаваць як “самаправерку” магчымасцей якой-небудзь лініі, у выніку чаго яна пачынае межаваць з абсурдам. Усё гэта дазваляе казаць пра ўнутрытэкставы феномен чарадзейнай казкі, які знаходзіцца на пе-рыферыі яе мастацкай сістэмы. Прапануем вызначыць яго як ігравы па-чатак у сувязі з наяўнасцю пэўных правілаў (накірункаў, зададзеных сістэ-май), у межах якіх ён развіваецца, умоўнасцю выніка, а таксама знешнім стымулам для яго з’яўлення патрэбай здзівіць і пацешыць слухача.
    Справа ў тым, што арганічнае спалучэнне магічнай і выхаваўчай фун-кцый з забаўляльнай дае мастацкай сістэме жыццё, бо “цэментуе яе знутры і разам з тым пастаянна патрабуе новых варыянтаў і камбінацый. Зна-чыць, казка не можа падтрымліваць зацікаўленасць слухача і забаўляць ііа-за межамі сістэмы: яна нічога не дае, апроч формул, у аііісанні знеш-насці персанажаў; яна абсалютна далёкая ад таго кшталту псіхалапзму, які надае вобразу неадназначнасць і індывідуальнасць (а калі-нікалі хочацца пачуць хаця б кроплю сумнення ў словах героя перад боем). Праўда, у тэксце могуць быць некаторыя адценні, якія робяць персанажаў больш“ча-лавечнымі” і эмацыянальнымі, але яны, як правіла, карэкціруюцца сістэ-май. Напрыклад, герой можа “закручннмться”, даведаўшыся пра склада-насць задачы, — і адразу пачынае дзейнічаць кантрастна-сіметрычная функцыя памочніка альбо чарадзейнай жывёлы. Царэвіч можа шкадаваць, што ажаніўся з жабай альбо з бабуляй, але шкадаванне героя пераводзшца ў камічны план (калі, напрыклад, цар патрабуе ад нявестак пашыць ка-шулі, Іван-царэвіч, жабін муж, плача, а “лягуша ползат по полу, только квакат"15) і не “закранае” слухача, тым больш, што адразу ж прыводзіцца аігісанне таго, як “лягуша” ператвараецца ў прыгажуню і чараўніцу.
    15 Афанасьев A. Н. Народные русскме сказкн. Т. 2. № 267.
    -----------------"SO СВЕТ ТАЯМНІЧЫ OS'-------------
    Усё пералічанае вышэй дае казцы права ііа асаблівую форму ўспрыман-ня слухач адчувае іірыемііасць ад здаволенага чакання. Пры іэтым каз-ка трымае слухача ў напружанні і займае яго на нрацяіу ўсяго аповеда, што дасягаецца шляхам памнажэння і разгалінаваніія сюжэтных хадоў.
    Так, кампенсуючы прадказалыіасць асноўных падзей, мастацкая сісіэма ідзе па шляху найбольшай займальнасці і дазваляе злодзеям і героям цалкам сябе рэалізаваць. Гэта таксама прыводзіць да з’яўлення ўнутры-сістэмнага ігравога пачатку, тым больш, што дзеля гэтай самарэалізацыі казка гатова ахвяраваць логікай учынкаў некаторых персанажаў. Напрык-лад, у казцы “Купеческая дочь н служанка”16 разгортваецца сюжэт “пад-мешіая жонка : служанка асляніла купецкую дачку і сама зрабілася жон-кай цара. Сляпая вышывае цудоўныя кароны, і стары, у якога яна жыве, выкупляе за іх у ілжэцарыцы вочы купецкай дачкі. Цар, зразумела, ны-таецца ў старога, дзе той бярэ такія цудоўныя кароны (таму што ў фшале цар мусіць уз’яднацца з сапраўднай жопкай). Аднак яго абсалюг-на не цікавіць, дзе псеўдацарыца бярэ вочы, за якія тыя набываюцца. Затое слухач можа яшчэ на пачатку казкі адказаць на ўсе гэтыя пы-танні, але ў яго ж інтарэсах злодзеі выкрываіоцца паступова. Па гэтай самай прычыне выцягнутыя з Іншага свету царэўпы пакорліва ідуць замуж за лжэгерояў, але ніколі нікому не адкрыіоць праўду раней фіііа-ла Р такст не заўжды матывуе гэта тым, што іх занужалі). Дзеля боль-шай занмальнасці казка дазваляе памучыцца простаму шаўцу ці старой, якія даверыліся герою, узяліся выканаць непасільную царскую задачу, a потым бядуюць, бо ён нічога не робіць, ні пра што не клапоціцца і толькі пасмейваецца. Прычым насуперак элементарнаму начуцціо сама-захаваііня просты чалавек давяраецца герою тры разы і кожны раз пла-ча і чакае смерці. Праўда, яго не шкада двум уведзеным слухачу і галоўнаму герою, бо ім вядома, што ўсе цуды адбудуцца і ў фінале ўсе патрапяць у свет, дзе няма зла.