Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
ТАЯМНШЫ СТАРАЖЫТНЫХ СХОВІШЧАЎ
ам МалЬдзіс
Імя пісьменніка
Адама Мальдзіса добра знаёма беларускаму чытачу як па яго цікавых выступленнях у перыядычным друку, так і па кнігах «Творчае пабрацімства»
і «Падарожжа ў XIX стагоддзе», што выіішлі ў 1966 і 1970 гадах. Даследчык — заўсёды ў пошуку. За апошнія гады ў архіўных сховішчах Мінска, Вільпюса, Варшавы, Кракава ім выяўлена шмат твораў, якія значна пашыраюць нашы ўяўленні аб старажытнап беларускай літаратуры, аб гісторыі беларускай культуры.
Кніга Адама
Мальдзіса дапамагае прасачыць лёс некаторых малавядомых архіўных, бібліятэчпых і музейных збораў дарэвалюцыйпай Беларусі.
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1974
Адалл МалЬдзіс
ТАЯМНІЦЫ СТАРАЖЫТНЫХ СХОВІШЧАЎ
Мальдзіс A. I.
M 21 Таямніцы старажытных сховішчаў. Да гісторыі беларускай літаратуры XVII—XIX стагоддзяў. Мн., «Маст. літ.», 1974.
176 с.
Колькі таямніц з даўніх часоў яшчэ захоўваецца ў архіўных кнігасховішчах. Колькі няясных старонак беларускай літаратуры могуць яны раскрыць настойліваму і пільнаму даследчыку.
Адам Мальдзіс ужо даўно займаецца вывучэннем архіўных скарбонак. У новай кнізе чытач пазнаёміцца з найбольш цікавымі даследаваннямі. прысвечапымі гісторыі беларускай літаратуры XVII—XIX стагоддзяў.
70202
М М302(05)-74'74 8с (бел)
(6) Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1974 г.
КАРБЫ
ПРОДКАЎ
Бо ўсё тое, што цяпер навіною завецца, праз час які старыною мае быць, для людзей усіх станаў звыклай, а ўшанавання і абароны годнай.
М а к с і м Багдановіч
Калі стаіш ля сцен гродзенскай Каложы, полацкай Сафіі або Навагрудскага замка, глядзіш на слуцкі пояс або магілёўскія гравюры Вашчанкі, гартаеш скарыпінскія першадрукі або сціплыя зборнічкі Багушэвіча, учытваешся ў паэзію Купалы або Багдановіча, заўсёды, апрача здзіўлення іх прыгажосцю і значнасцю, цябе ахоплівае неадолыіая цікавасць: а якімі былі япы, гэтыя людзі, чыімі рукамі ствараліся такія скарбы, пісалася разумнао, добрае, вечнае! Вось здорава было б сесці ў машыну часу і апыпуцца ў тым стагоддзі, у якім нам пажадаецца. Стаць, напрыклад, відавочцамі, як друкуе свайго «Апостала» Скарына або піша «Мужыцкую праўду» Каліноўскі. Колькі загадак тады разгадалася б само сабой! Мы ведалі б, напрыклад, куды падзеліся куфар з рукапісамі Дупіпа-Марцінкевіча і шкатулка з паперамі Багушэвіча. Беларуская літаратура папоўпілася б мноствам повых твораў, а гісторыкі ўзбагаціліся б безліччу невядомых сёппя фактаў. Мы ведалі б, як...
На жаль, мпогія з гэтых «куды» і «як» так і застапуцца неразгаданай таямніцай. Перапесціся ў мінулае, як і Ў будучае, пельга. I ўсё ж машына часу існуо! Нашы продкі не знікалі бясследна. Перадаючы эстафету наступным пакаленням, у тым ліку і нам, яны пакідалі скарбы, створаныя іх працавітьтмі рукамі. Мепш за ўсё — у золаце і срэбры. Больш — у камепі і мармуры, па тканіне і дрэве. I пераважна — па паперы. Помнікі дойлідства і жывапісу, рукапісы і старадаўпія кнігі, пародпыя песні
і казкі — вось тая «машына часу», якая дазваляе пам адправіцца ў мінулае, каб ведаць, як жылі і што думалі нашы продкі, і дзякуючы гэтаму глыбеіі усвядоміць саміх сябе, лепш зразумець усю веліч пашых сённяшніх дасягпенняў.
Калі глядзіш на скарбы, пакінутыя мінулымі пакалепнямі, узнікае таксама неадольнас жаданне паспрачацца з адным персаяажам нашай літаратуры. Я маю па ўвазе Лявопа з аповесці М. Гарэцкага «Меланхолія». У 1913 годзе, часова расчараваўшыся ў перспектывах беларускага руху, ён думаў пра сваю радзіму так: «...куча хатак, як куча гною: цераз дзесятак вёрст — убогая цэркаўка мужыцкая ці касцёл — і ўсё, уся спадчыпа, што мае краіна ад гаспадарашія бацькоў, дзядоў і дзяцей іхпіх. А гэта ж іх родная краіпа! I як ім не сорамна жыць у такой краіне!» Вядома, мы можам неяк зразумець Лявона: тады, у 1913 годзе, непісьменнаму беларускаму мужыку сапраўды яшчэ пе было ніякай справы пі да Каложы, пі да Скарыны.
Да рэвалюцыі спадчыну, створапую дзядамі і прадзедамі беларуса, прысвойвалі то польскія магнаты, то ідэолагі рускага самадзяржаўя. Стагоддзямі беларусы жывілі сабой суседнія нацыі і суседнія культуры, і па першы погляд сапраўды магло здавацца, тто апрача «кучы хатак, як кучы гною», болып нічога і няма. Мы можам апраўдаць і горкія словы Лявопа. Сып парода, ёп хацеў абудзіць яго свядомасць, узняць на барацьбу за лепшую долю.
3 другога боку, у часы, калі былі сказапы гэтыя словы, усё, што складае нацыянальную матэрыяльную і духоўную спадчыпу нашага народа ў яе ленінскім разумепні, толькітолькі пачыпала збірацца і даследавацца. За гады Савецкай улады па гэтай ніве праведзепа певерагодпа вялікая работа. Але і цяпер яшчэ многае по выяўлепа, по вывучапа. Патрэбны повыя і повыя пошукі народных скарбаў.
Сёння рыхтуецца да выданпя шматтомны «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Прыемпа, падарожнічаючы па рэспубліцы, бачыць свежыя рыштаванні па Мірскім замку, Сафійскім саборы ці царкве ў Заслаўі. Але, здаецца мне, мы ўсё яшчэ педастаткова ўважлівыя да
сваіх скарбаў ійшага тьшу — да старадаўыіх рукайісаў і рэдкіх кніг, да унікальных рэчаў матэрыяльнай культуры.
1. ПА СЛЯДАХ ЖЫРОВІЦКІХ АРАЦЫЙ
На поўдзень ад Слоніма сярод маляўнічых узгоркаў знаходзіцца выдатны помпік беларускага дойлідства — ансамбль Жыровіцкага мапастыра. У яго ўваходзяць Успепскі сабор, Яўленская і Ваздзвіжанская цэрквы, масіўны корпус былой духоўнай семінарыі, мяоства іншых пабудоў і прыбудоў самага розпага прызначэішя. Па заасфальтавапых дарожках нетаропка пахаджаюць апранутыя ў чорнае манашкі і манахі. Але пад скляпеннямі галоўнага корпуса гучаць ужо зусім «свецкія» галасы: цяпер тут — тэхнікум мехапізацыі сельскай гаспадаркі.
Варта прыгадаць, што Жыровіцам ужо болып як 500 гадоў. У 1470 годзе літоўскі падскарбій Аляксандр Солтан узнёс тут першы храм. Прыкладпа тым жа годам датуецца вядомы абраз жыровіцкай божай маці, знойдзены, як кажа легенда, пастушкамі ў мясцовым лесе. Яшчэ ў тым жа XV стагоддзі ў Жыровіцах адкрылася манастырская школа і бібліятэка. Неўзабаве першы драўляны храм згарэў. Замест яго ў 1613 годзе з’явіўся барочны Успенскі сабор. Пасля царкоўнай уніі Жыровіцы паступова становяцца галоўным цэнтрам беларускага уніяцтва — багатым і пампезпым. Уніяцкі ордэн базыльянаў адкрывае тут школу, вядомую ў XVIII стагоддзі ва ўсёй Беларусі і Украіне. Навучанне ў ёй мела куды больш свецкі характар, чым у езуіцкіх і дамініканскіх школах. Настаўпікі і вучні часта карысталіся беларускай мовай. Пра гэта якраз і сведчылі б жыровіцкія арацыі. Сведчылі б, калі б...
Адпак не будзем забягаць наперад.
...Яшчэ да вайны ў Львоўскім універсітэце працаваў філолаг Ян Янаў. Аднойчы яму ўдалося атрымаць дазвол па пошукі ў мітрапаліцкім архіве пры кафедральным саборы святога Юрыя. Там прафесару трапіўся ў рукі манускрыпт XVIII стагоддзя — «Кодэкс з далучэннем справаздач аб манастырскім і школьным жыцці базыльянаў у Жыровіцах па Слонімшчыне». У «Кодэксе»
было багата арацый, з якімі вучні выступалі на так званых школьных сейміках, каб засведчыць свае носпехі ў красамоўстве. Арацыі датаваліся 1751—1752 і 1761 гадамі.
Што ж сабой уяўлялі школьныя арацыі? Яны рыхтаваліся звычайна да экзамеяаў. Настаўнік («прафесар») рыторыкі (у 1751/52 гг. ім быў у Жыровіцах, здаецца, Самуэль Навіцкі) загадзя даваў вучням яейкую актуальную тэму — напрыклад, аб карысці павук, шкодзе пакланення перад чужаземшчынай, патрэбе ездзіць за граніцу. Вучпі дзяліліся па дзве групы і рыхтавалі аргументы «за» і «супраць». Часта па школьных сейміках парадзіраваліся шляхецкія павятовыя сеймікі, якія адбываліся раз у тры гады. Тады кожны з вучняў выбіраў сабе пэўную ролю: адзін крытыкаваў шляхецкага выбранніка, электа, за злоўжыванні, другі хваліў яго за ўяўпую дабрачьшпасць, трэці падкупляў праціўнікаў, чацвёрты («маршалак» ці «дарэктар») прадстаўляў усім ім права голасу. Часам такіх прамоўцаў было больш дзесяці. Тады школьпы сеймік ператвараўся ў своеасаблівае тэатральнае прадстаўленне.
Ян Янаў быў дыялектолагам, і таму яго зацікавілі пе мастацкія якасці жыровіцкіх арацый, а іх «дыялектная» аснова: адны прамоўцы выступалі на «мазурскай» гаворцы, другія — на «русінскай» (беларускаіі). Часам дзеля камічнага эфекту прамоўцы мяняліся ролямі, і тады «мазур» пачынаў па-беларуску вымаўляць канчаткі польскіх ці лацінскіх слоў. I не толькі канчаткі. На месцы польскага «в» з’яўлялася беларускае нескладовае «ў», па месцы «ж» — беларускае «р», на месцы насавых галоспых — беларускае «у». Уся прамова густа перасыпалася беларусізмамі. Для ілюстрацыі ўсіх гэтых фанетычных і лексічных з’яў Япаў выпісаў з «Кодэкса» некалькі прыкладаў, зразумела, аддаючы перавагу тэкстам «мазурскім». На жаль, львоўскі прафесар не здагадаўся апісаць рукапіс, не прадатаваў выпісаныя ўрыўкі. Праўда, шыфр (сігнатуру) рукапісу ёп усё ж праставіў: «Д-9». Толькі певядома: жыровіцкая гэта яшчэ сігнатура ці ўжо львоўская...
Зрабіўшы выпіскі, Япаў не падаў ім асаблівага значэпня. Пасля вайны, пераехаўшы ў Кракаў, ёп падарыў іх вядомаму польскаму літаратуразнаўцу Станіславу Пігоню. У 1952 годзе Япаў памёр. Прафесар Пігопь, зразу-
меўшы ўсю каштоўнасць незвычайнага падарупка, падрыхтаваў артыкул для навуковага часопіса «Архівум Літэрацке». Пад назвай «Савізджальскія «аратарскія забаўкі» ў капвіктовай школе XVIII стагоддзя» гэты артыкул убачыў свет у 1969 годзе (т. XIV), калі прафесара Пігоня таксама ўжо не было ў жывых.
Маючы ў руках усяго пекалькі ўрыўкаў, праф. Пігонь тьтм не мепш вельмі высока ацаніў арацыі жыровіцкіх вучняў. Ён звязвае гэтыя арацыі з традыцыямі фраптоўскасавізджальскай літаратуры XVII стагоддзя і знаходзіць у іх паралелі з паэзіяй Міцкевіча: жыровіцкія прамоўцы маглі б лічыць сваім кампан’ёнам вусатага Яцка з «Пана Тадэвуша» — усе яны выраслі на аднолькавым грунце іпляхецкага «задзірлівага анархізму». На думку аўтара, у жыровіцкіх арацыях праўдзіва і з мастацкай пераканаўчасцю паказапа тагачасная рэчаіспасць — «яават з захаваных нязначных урыўкаў паўстае перад намі тая стадыя загпівання, па якой было пад канец саксонскіх часоў (першая палавіпа XVIII ст.— A. М.) грамадскае жыццё ў Полыпчы». Аддаўшы належпае Япаву, Пігонь прыводзіць зроблепыя ім выпіскі. Аднак пасляваопныя спробы знайсці поўпы тэкст арацый,— піша польскі прафесар,— «вьтпікаў пе далі».