Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
...У вёсцы Саленікі Карэліцкага раёна жыла 90-гадовая жанчына па прозвішчу Харытановіч. Як зрэнку вока, берагла япа вялізны. у два пісьмовьтя сталы, куфар, акаваны меддзю. У куфры былі кнігі. Рздкія дарэвалюцыйпьтя выдапні на беларускай мове. Эмігранцкія унікумы. Усё гэта калісыгі сабраў муж Харытановіч, па прафесіі інжыпеп. Вясной 1970 года жанчына памерла.
— Калі я прыехала на месца,— расказвала мне Л. Збралевіч,— аказалася, што кнігі ўжо зніклі, Дачка ж Харытановіч выехала ў невядомым напрамку.
Кпыху пазней высветлілася. што у Саленікі з’явіўся пейкі чалавек з суседняй рэспублікі і, прыкрываючыся імем вядомага беларчскага пісьменніка, узяў з куфра пайболып каштоўнае. Ніхто не спытай у яго дакументы, не пацікавіўся. куды трапяць кнігі. Такое «збіральніцтва», вядома ж, магчыма толькі таму, што ў Карэліцкім раёне не зацікавіліся куфрам, своечасова не паведамілі аб ім у Мінск.
Дзе ж шукаць кнігі ў паршую чаргу? Практыка падказвае: там, дзе раней былі буйныя прыватныя бібліятэкі. Пасля іх заўсёды штосьці застаецца ў мясповага насельніцтва. Таму, напрьтклял. вярта пашукаць у Шчорсах Навягрудскага раёна. У XVIII стагоддзі там узнікла буйная бібліятэка Тяахіма Храптовіча, асветніка і рэфарматара. Ён купіў найболып каштоўныя выдаппі са славутай рым-
скай бібліятэкі кардынала I. Імперыялі, з галіцыйскіх мапастыроў, закрытых аўстрыпскім імператарам пасля 1772 г., а таксама з варшаўскага кнігазбору I. Залускага. У XIX стагоддзі над шматлікімі шчорсаўскімі рэдкасцямі працавалі А. Міцкевіч, Я. Чачот, I. Лелевель. У той час у бібліятэцы захоўвалася звыш 10 тысяч кніг, многа рукапісаў па гісторыі Беларусі. Усё гэта было завешчана Храптовічамі першаму універсітэту, які адкрыецца на іх радзіме. Але ішлі гады, універсітэт не адкрываўся, кнігі буцвелі. У 1916 годзе, калі Шчорсы пачала абстрэльваць пямецкая артылерыя, найбольш каштоўпае адправілі ў часовае карыстанне (дэпазіт) Кіоўскаму упіверсітэту. Эвакуацыяй займаўся прафесар Доўпар-Запольскі.
— Mae сваякі,— расказваў мне ўраджэпец тых месц, тады дырэктар Дзятлаўскага музея народнай славы Міхал Фёдаравіч Петрыкевіч,— памятаюць, што ў першую сусветпую вайну мноства кніг, якія не паспелі вывезці ў Кіеў, было кінута ў двары палаца. Сяляне пакрысе выбіралі сабе найбольш прыгожа аформленыя тамы. Штосьці з гэтага асела па шчорсаўскіх хатах...
У адрозненпе ад пічорсаўскай бібліятэкі, слуцкая знікла ў невядомым кірунку.
Няўжо зусім бясследна?
Вярнуўшыся ў Мінск, я яшчэ раз засеў за перыёдыку 80-х гадоў XIX стагоддзя.
След адшукаўся ў пецярбургскім часопісе «Край» за 1886 год.
Той жа Аляксандр Ельскі паведамляў у карэспапдэнцыі з Мінска, што завяшчанне Бергеля парушыла яго ўдава. Яна прадала бібліятэку, 1500 кніг, кракаўскаму антыквару Ігелю, які заплаціў за набытак (у тым ліку 40 кніг, невядомых Эстрэйхеру) 3300 рублёў серабром.
Потым Э. Хвалевік устанавіў, што Тгель прадаў найболып каштоўнае львоўскаму мецэпату графу Бавароўскаму.
Зборы Бавароўскага ўвайшлі ў бібліятэку Асалінскіх (цяпер навуковая бібліятэка АН УССР у Львове) і ў бібліятэку Львоўскага упіворсітэта. Растварвтліся ў іх,
У час чарговай камандзіроўкі ў Львоў мне ўдалося «вылавіць» некалькі упікатаў з пячаткай Бергеля.
I сярод іх — рэдкая брашура XVIII ст. «Аб польскіх
прыгоняых». Выдадзепа яйа ў 1788 годзе па польскай мове без указання месца і аўтара. Зрэшты, аўтарам, хутчэй за ўсё, быў Юзаф Паўлікоўскі, «якабінец» і сакратар Касцюшкі.
На брашуру «Аб польскіх прыгонных» я звярнуў увагу таму, што яе ў 1844 годзе ўпамінаў Ян Чачот. У прадмове да сваіх «Вясковых песенак з-над Нёмапа і Дзвіны» ён зазначыў, што ў гэтай кніжачцы вельмі праўдзіва апісана жыццё беларускіх сялян у XVIII стагоддзі.
Чачоту не адмовіш у слушнасці. Аўтарам брашуры «Аб польскіх прыгошіых» сапраўды быў калі не ўраджэнец Веларусі, то, прынамсі, чалавек, які тут бываў і ведаў мясцовыя парадкі. Аб гэтым сведчаць шматлікія супастаўленні стаповішча сялян у Польшчы са становішчам у Вялікім княстве Літоўскім. «Аб польскіх прыгонных» успрымалася ў Беларусі і Літве як «мясцовая» з’ява. У яе падтрымку выступіў прафесар віленскай Галоўнай школы Д. Пільхоўскі ў брашуры «Адказ па пытанне...» (1789).
«Аб польскіх прыгонных» несумнешіа належыць пяру асветніка, праціўніка феадалыіага ладу, гуманіста. «Асвета і чалавечнасць,— гаворыцца ў пачатку кнігі,— сталі папаваць у нашым стагоддзі. Другая хоча заваяваць сэрцы, першая — розумы. У многіх дзяржавах Еўропы прынята іх салодкае ярмо, цяжкім — іх пераход у Полыпчу...» Прыгонніцтва, паводле аўтара, не павінна існаваць, таму што супярэчыць духу Асветніцтва і нават элементарнай эканамічнай выгодзе прыгоннікаў: «Калі б мы на іх (прыгонных — A. М.) няволі не гублялі нічога болып, апрача таго, што паступаем з імі наперакор чалавечнасці, то і ў такім выпадку досыць матываў, каб зняць з іх ярмо. Але, апрача таго, хачу яшчэ паказаць, што паны і краіпа губляюць па гэтай няволі сяляп і якая можа быць выгода ад іх вызвалення».
Прыгонніцкім ярмом тлумачыць аўтар пянавісць сялян да сваіх паноў, такія вясковыя загапы, як п’янства і гультайства. «Злосць» з’яўляецца «прыроджанай рэакцыяй чалавека на несправядлівасць». А з такой несправядлівасцю сяляне сустракаюцца кожны дзень: «Хіба ж вол не адчувае больш да сябе ўвагі — пасля захаду сонца ён не цягпе плуг, а калі яго бачаць зморанага, з яго здымаюць ярмо. Голасу ж чалавечай скаргі ніхто слухаць не хоча». Сацы-
32 СКАРБЫ ПРОДКАЎ яльны характар мае п’янства, распаўсюджанае ў прыгоннай вёсцы: «Бо дзе няволя, там і п’янства». Сяляы прымушаюць піць паны і карчмары. Урэшце сялян гоняць у карчму пошукі забыцця, адчуванне ўласнай непаўнацэннасці пасля цялесных пабояў.
Як ужо было сказана, у кнізе «Аб польскіх прыгонных» становішча польскага селяніна супастаўляецца са становішчам у Беларусі і Літве. I супастаўленне гэта — пераважна не ў карысць апопшіх. Вось некалькі з такіх параўнанняў. «У Літве больш сурова селянін бывае караны, чым у Кароне, таму тут народ болып ніпічымны і краіна больш убогая» (стар. 87). «У Літве і на Русі сяляне большыя п’яніцы, чым у Вялікай Польшчы, бо тут прыгонныя ў болыпай няволі і мацней прыгнятаюцца» (стар. 26). «У Літве сяляне адбываюць гвалты, на гвалт жа ўсе мусяць летам выходзіць з халуп на панскую работу — у такой студені, што толькі адяа асоба пры халупе застацца павінна; тых гвалтаў або дзён за лета дванаццаць. Сапраўднае насілле над справядлівасцю» (стар. 33—34). «Па святах сяляне пачаргова адбываюць паслугі, а ў Літве — дзве жанчыны ў тыдзень і двое мужчын» (стар. 34). Сяляне «ў Літве дзеляцца з панамі палавінай свайго мёдазбору» (стар. 36). У Кароне менш крадуць, таму што там «гусцей, чым у Літве, трапіцца селянін, які ўмее чытаць» (стар. 44). «Літва амаль зарасла лясамі, там не знойдзеш прыстойнай сялянскай хаты... Гэты непарадак не ад нястачы, але ад адсутнасці асветы, ад няволі» (стар. 45). «Перамяшапы з мякінай і асцюкамі хлеб, якім сілкуюцца літоўскія сяляне,— хіба ж гэта прыстойная страва для земляроба, які здабывае яго з зямлі? Такі хлеб не дабаўляе моцы, таму праца тутэйшых сялян, хоць яны працуюць аднолькава з кароннымі, менш дае карысці, бо слабей сілы» (стар. 53).
Аўтар падкрэслівае, што добрыя палажэнні «Статута» Вялікага княства Літоўскага часта заставаліся толькі на паперы — «Літва, атрымаўшы болып вольпасці, яшчэ болып прыгнятала сялян» (стар. 9). I далей: «У Кароне за забіццё халопа трэба было заплаціць 100 грыўняў, у Літве — галавой за галаву, аднак гэта не ажыццяўлялася» (стар. 16).
Аўтар кнігі «Аб польскіх прыгонных» не толькі аб-
грунтоўвае эканамічную і маральную беспадстаўнасць прыгонніцтва, але і імкнецца ўказаць шляхі выхаду з грамадскага крызісу. Шляхі гэтыя — чыста асветніцкія. Ііапершае, сцвярджае аўтар, усё зло — ад пепісьменнасці сяляп. У той час, як філосафы патрабуюцЕ, асветы для ўсіх саслоўяў, сяляне ўсё ж практычна пазбаўлепы права на вучобу. Дзеці прыгонных вымушаны ў час заняткаў пасвіць жывёлу, хаця па сваёй слабасці не ў стане нават абараніць яе ад драпежных звяроў. Па-другое, трэба зацікавіць селяніпа ў выніках яго нрацы. Пакуль што ён гэтых вынікаў не бачыць. «Злачынцы, якія сядзяць у кайданах, намнога шчаслівей нашых сялян, бо першыя спажываюць без ніякіх справаздач усё тое, што вьшрасяць або заробяць, а мужык тое, што здабудзе сумленна, у поце чала свайго, пе мае права спажыць без якой-небудзь даніны» (стар. 36). Паднявольная праца робіць прыгоннага незацікаўленым у выніках гэтай працы, што яскрава бачна на прыкладзе запусцепня сельскай гаспадаркі ў Кітаі. Пётр I, дараваўшы вольнасць двуді прыгонным мастакам, пераканаўся, што «чалавек інакш шчыра працаваць не можа, як толькі робячы для сябе». Значыць, трэба даць прыгонным асабістую свабоду, зрабіць іх арандатарамі панскай зямлі. Гэта ў інтарэсах саміх жа паноў, адпавядае іх эканамічнай выгодзе.
У палеміцы з прыхільнікамі прыгопніцтва аўтар кнігі карыстаецца аргументамі французскіх фізіякратаў, якія разглядалі грамадства як адзіны непадзельны аргапізм. «Краіпу можна параўпаць з целам, членамі якога з’яўляюцца грамадзяне. Мы ведаем, што пры хваробе адпаго члепа церпіць усё цела...» (стар. 62). Асновай усяго грамадства, яго карміцелем з’яўляецца сялянства: «Нашы прыгонныя — гэта найфупдаменталыіейшыя апоры, на якіх трымаецца цела; як жа, будучы нішчымнымі, яны змогуць утрымаць цела?» (там жа).
Такім чынам, шляхі, якія прапануюцца ў брашуры «Аб польскіх прыгонных», каб абпавіць грамадства,— гэта чыста асветпіцкія і таму рэфармісцкія шляхі. Выступаючы супраць прыгонніцтва, аўтар увесь час спасылаецца па французскіх асветнікаў, па філасофскія погляды Юма, урэшце на роўнасць, абвешчаную ў бібліі. Ён апеліруе да розуму — урэшце, бедны селянін не можа плаціць падаткаў і без
2 Зак. 784
элементарпых выгод (добрай стравы, цёплай хаты, црышчэпак ад воспы) сяляпства не можа ўзнаўляцца, а мала населыііцтва — мала войска... На першапачатковым этапе аўтара задавальняюць паўмеры (дазволіць сялянам прадаваць сваю маёмасць, выдаваць дочак у суседнія вёскі і г. д.). Аднак нават такі, з сённяшняга пункту гледжанпя ўмераны радыкалізм кнігі выклікаў цэлую хвалю пратэстаў з боку прыгоннікаў. «Аб польскіх прыгонных» аказала вялікае ўздзеянне на тагачасыае грамадства, на развіццё грамадскай думкі ва ўсёй Рэчы Наспалітай, у тым ліку і ў Беларусі.