• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы старажытных сховішчаў  Адам Мальдзіс

    Таямніцы старажытных сховішчаў

    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 176с.
    Мінск 1974
    53.65 МБ
    Урэшце, арацыі маглі быць спалсны ў тых жа Жыровіцах падчас ліквідацыі уніі ў канцы 30 — пачатку 40-х гадоў XIX стагоддзя. Той жа Р. Зямкевіч, якому многае было вядома, пад псеўданімам Юры Алелькавіч пісаў у 1919 годзе, што епіскап Сямашка, рукамі якога ліквідоўвалася упія, у тыя гады «паліў па двары свайго палацу уніяцкія беларускія абразы, гравюры і кніжкі, якіх цяпср бібліёграфы пе могуць знайсці (лік зпішчапых старабеларускіх кніжак, цяпер нікому невядомых, апрача загалоўка, перавышае пяць тысяч экземпляраў!)». Вядома, «пяць тысяч экземпляраў» узята са столі. Алс пяма дыму без агпю. Сямашка сапраўды мпогае спаліў. I той жа Э. Хвалевік аўтарытэтна сведчыць, што рабіў ён гэта якраз у Жыровіцах.
    А можа, усё ж варта пад’ехаць у Жыровіцы? Калі ёсць хоць адзін шапц са ста, трэба гэты шапц выкарыстаць! Праўда, я ведаў, іпто ў XIX ст. жыровіцкая бібліятэка была вывезена ў Вільпю і далучапа да бібліятэкі праваслаўнай семіпарыі. Ало з львоўскіх дакументаў было відаць, што яшчэ ў 1886 годзе 4867 друкавапых і рукапіс-
    ных кніг з базыльянскай бібліятэкі знаходзілася ў Жыровіцах у вялізных шафах, зацягнутых дротам і забітых дошкамі (царкоўнае пачальства тады абуралася не гэтым варварствам, а тым, што паміж шафамі не знайшлося месца для абраза). 3 тых 4867 тамоў штосьці магло трапіць у бібліятэку Жыровіцкай духоўыай семінарыі.
    У Слоніме мне параілі звярнуцца да былога вучонага сакратара семінарыі, цяпер выкладчыка Жыровіцкага тэхнікума мехапізацыі сельскай гаспадаркі Яўгена Васілевіча Валатоўскага.
    — Чалавек ён эрудзіраваны,— сказалі мне ў райкоме партыі.— Яшчэ да вайны абараніў у Львове кандыдацкую дысертацыю па творчасці Жорж Санд. Ды вайна перашкодзіла аформіць дакументы. Ён лепш за ўсіх ведае мясцовыя справы.
    Неўзабаве Яўгеп Васілевіч ужо запрашаў мяые прайсці з вулічнай спёкі ў халадок застаўленага кнігамі кабінета. На стол ляглі даволі рэдкія выдапяі XVIII і XIX стагоддзяў. Але на маё пытанпе пра бібліятэку Жыровіцкай семінарыі гаспадар пакруціў галавой:
    — He бачыў я ў семінарскай бібліятэцы ніякіх арацый. Пасля закрыцця семінарыі ўсе кнігі былі перавезены ў Загорск. Хаця,— дабавіў гаспадар, адчуўшы маё расчаравапне,— яшчэ не ўсё страчапа. Кажуць, што ў часы, калі пачалася ліквідацыя уніі, мапахі дзесьці ў падвале замуравалі сваю бібліятэку, архіў і скарбніцу. Зпайсці тое месца нялёгка, бо старыя лланы згублены, а разбураць муры нельга: як помнік архітэктуры, жыровіцкія будынкі знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Зрэшты, раю вам пагаварыць аб усім гэтым з былым рэктарам Жыровіцкай духоўнай семіпарыі, цяпер архіепіскапам мінскім і беларускім Антоніем. Ёп абараніў дысертацыю па гісторыі жыровіцкага мапастыра.
    Архіепіскап Антоній, які прыняў мяпе ў застаўленым кнігамі, завешаным абразамі і карцінамі кабінеце, выказаўся наконт замураванай бібліятэкі скептычна:
    — Сямашка рыхтаваў ліквідацыю уніі загадзя. Ён пільна прыглядаўся да ўсяго, што рабілі базыльяне, і замураваць бібліятэку не дазволіў бы — яна загіпула б у полымі кастроў, як гіпула тады многае.
    Так замкнулася кола пошукаў жыровіцкіх арацый.
    Пара падсумаваць вынікі. Песімістычнымі іх назваць нельга, бо таямнічы рукапіс «Д-9» навёў на след пяці новых твораў беларускай літаратуры XVIII стагоддзя. Праўда, поўны тэкст саміх арацый пакуль што невядомы, і мы павінны задавальняцца ўрыўкамі, апублікаванымі Пігонем. Прывядзём пачатак аднаго з іх, дзе мазур наўмысна «беларусізуе» сваю прамову, каб павялічыць яе камічны эфект:
    «Прыбыўшы на тэ мейсцэ і станоўшы прэд прэможным вашэцяй панамі, прызнацца мушу, іж нігды на ту асобу, ктурон замысляце за маршалка обраць, яе прызволю, бо мі горка прыпамінаць прыходзіць праз Егамосця выжандзону пакасць.
    А цы мі то не прыкро было, кеды вэ трыста коні праз рэкэн прабраўшысень, якесь салапуты, падобна запарожсцы казацы, хату мі з кораня вывруцілі, судзіну папсавалі, скаціну падавілі, нават мне самога, гдым ся праз кракі ўцякаёнц гапліком за сацак зачэпіл, едэн з мячом, бы з брытвай найастрэйшай, уганяёнц ся, мала цо мен праз крыж па гжбеце не зачэпіл, а пан Цоховіч, бэндонц толькі а тшыдзесьці стаяў ад маёй хаты, жаднага могонц не прычыніл мі в такім моім прыпадку ульжэня, хоць досыць слышал коло хаты крык, враск, гаманенне, фэртас, завіруху. Я зась прышоўшы юж в копцы да хаты, добылэм крэсіва, а выкрасіўшы цяпла, як спойжэн на розжуцону па ўсіх кутах худобу, горка толькі заплакалэм, ставёнц сабе прэд очы такову не суседзкую справу.
    Другі зась раз, гды тылько моя чародка праз падвору прэходзёнц на ніву вышла, брыдка пан Цоховіч ку мне з нагаем кантровал, і юж был такі пачал мругаць на мне бізунам, калі бым ся клеці чым хутчэй не прытуліл.
    А ці прыстоі то на шляхціца такія — у суседзтве жыёнц — прыкрасці дзелаць і чыніць? Хіба бым а свою крыўду як сабака а пяту ногу не стоял, гдыбым на пана Цоховіча прызволіл, бо яко тэп ягомасць айчызнай жондзіць, Рэчы Паспалітай спрыяць бэндзе, кеды ўбогага шляхціца не толькі зэ прэсвазіі не прыймуе, але абы цо, зараз з крыкам, з гукам, з падвора нават сваго выпыха. Баляць мпе, тое прыпамінаёнц, внэнтшносці, нямаш у пану Цоховічу жаднэй рэтэльнасці. He пазвалям, Мосці Па-
    нове, буду заўша крычал, гды го на маршалка захцэце паставіць, вельку он мйе зробіл крыўду».
    I ў канцы — «рэжысёрская» заўвага: «Тут яму даюць грошы слугі пана Цоховіча, падкупляючы, абы толькі дазволіў, якія ўзяўшы ён ахвотна дазваляе».
    2.	КУДЫ ПАДЗЕЛАСЯ БІБЛІЯТЭКА БЕРГЕЛЯ?
    У Слуцк аднойчы мяне прывялі дзве справы: лёс бібліятэкі Бергеля і магіла Абуховіча.
    Упершыню прозвішча Бергеля сустрэлася мне год з дзесяць назад у брашуры беларускага пісьменшка-ліберала Аляксандра Ельскага. Называлася яна «Паведамленне пра бібліятэку Юльяна Бергеля, пастара ў Слуцку». Брашура пісалася ў 1883 годзе, а была выдадзена, здаецца, у 1890 (год на вокладцы не абазначаны). У гэтай польскай кніжачцы (а мо адбітку з нейкага часопіса) Ельскі падрабязна апісвае і падарожжа са свайго маёнтка Замосце ў Слуцк, якое ён зрабіў з дачкой Аляксандрай, жонкай вядомага этнографа 3. Глогера, і вонкавы выгляд Слуцка, і гісторыю горада. У слуцкім фарным касцёле ўвагу аўтара прыцягнуў кораб з надгрызеным мышамі сэрцам князя Гераніма Радзівіла — таго самага, які жорстка падавіў крычаўскае паўстанне 1740—1744 гадоў. Алс пайбольшай славутасцю Слуцка Ельскі лічыў бібліятэку Бергеля, у якой захоўваліся рэдкія выданпі — усяго каля тысячы тамоў. Асабліва гапарыўся Бергель сваімі рукапісамі, папрыклад, успамінамі аб пакараііпі смерцю Казіміра Лышчынскага, якія ў 1690 годзе пакідаў па паперу цесць беларускага філосафа-атэіста.
    Спачатку брашура Ельскага звярнула маю ўвагу зусім не з поваду бібліятэкі Бергеля. Тысяча тамоў? У XIX стагоддзі ў Беларусі былі прыватныя бібліятэкі куды большыя! Напрыклад, Масальскіх у Белічанах Ігуменскага павета (аднаго з Масальскіх у сувязі з яго раманам «Пан Падстоліч» успамінаў В. Р. Бялінскі), Оштарпаў у Дукоры, Слізняў у Дзевяткавічах ля Слоніма (рэдкія выдаппі!), Юндзілаў у Івацэвічах, Пуслоўскіх у Мерачоўшчыне (некалькі тысяч тамоў, рукапісы), Вітаноўскага (6 тысяч тамоў), Малышэвіча («мае некалькі твораў і рукапісаў,
    якія лічацца бібліяграфічнай рэдкасцю»,— пісаў пра яго А. Плуг у 1858 годзе), I. Легатовіча ў Мінску, Тызенгаўзаў (з сямейным архівам) у Паставах і з добры дзесятак іпшых. Найбольш вартай увагі мпе тады здавалася бібліятэка Уладзіміра Трамбіцкага з Лінава Пружанскага павста. Там было некалькі тысяч кніг, а сярод іх — вельмі рэдкія. Найбольшай каштоўнасцю бібліятэкі лічыліся кнігі і рукапісы аднаго з першых беларускіх славістаў прафесара Вілепскага упівсрсітэта Міхала Баброўскага, сярод якіх былі працы па беларускаму пісьмонству (сёнпя сцвярджаоцца, што япы загіпулі). Усе зборы Баброўскага Трамбіцкі пабыў у 1847 годзе за 1000 чырвоных злотых. Вось адшукаць бы такую бібліятэку (пазней я даведаўся, што пасля смерці Трамбіцкага яна была прададзепа Замойскім і ўключапа ў склад ардыпацкай бібліятэкі ў Варшаве). Што ж датычыцца брашуры Ельскага, то ў ёй пайбольш важпымі мне здаліся мясцівы, дзе аўтар гпеўна асуджаў Гераніма Радзівіла, казаў, што той «крывава здзскаваўся над пародам».
    Імя ж Бергеля тады выклікала зусім іншыя асацыяцыі: адкуль у яго рукі трапіла такая бібліятэка? Ці не прысвоіў ён пасля 1863 года сабе бібліятэку вядомай Слуцкай кальвіпскай гімназіі?
    Але працы віленскага даследчыка гісторыі пратэстапцкіх бібліятэк Вацлава Гізберта-Студпіцкага неўзабаве рэабілітавалі ў маіх вачах Бергеля.
    Апісваючы зборы бібліятэкі Віленскага сінода, Студніцкі паведамляў, што пачатак кпігазбору Слуцкай гімпазіі паклаў у XVII стагоддзі Апдрэй Дабранскі. Усе свае зберажэппі ёп траціў па рэдкія выдаппі. Пасля яго смерці, у 1640 годзе, гэты прыватпы збор, ацэпены ў баснаслоўпую тады суму 5000 злотых, быў пабыты Багуславам Радзівілам для Слуцкай гімназіі. Гімназічная бібліятэка папаўнялася ў XVIII стагоддзі, але асаблівы яе росквіт паступіў у першай палове XIX стагоддзя, калі сюды па розньтх прычыпах былі перавезены унікальныя бібліятэкі Віленскага сінода і Кейданскай гімназіі. Прыбаўляліся і прыватныя падарункі. Так, у 1829 годзе ІОрый Аколаў ахвяраваў бібліятэцы звыпі 1000 тамоў, частка якіх паходзіла са збораў Брапіцкай, сястры польскага караля Стапіслава-Аўгуста Папятоўскага.
    Адпак, працягвас Студніцкі, пасля 1863 года, калі адзіная ў Беларусі і Літве кальвінская гімпазія перайшла ў рукі ўрада, усю гімназічпую бібліятэку сінод забраў са Слуцка і перавёз у Вільню. Болып таго, у другой палове XIX стагоддзя сінадалыіыя зборы папаўняліся якраз за кошт прыватнага збору Боргеля. Такім чынам, мае падазрэнні па адрасу слуцкага пастара аказаліся беспадстаўпымі, і яго імя згубіла для мяне асаблівую цікавасць.
    Прайшоў час. I раптам пеяк у Львове мпе выпадкова трапіліся ў рукі тры цікавейшыя крыпіцы.
    Псршая — рахупак слуцкай друкарні, зроблепы для князя Радзівіла ў 1687 годзе. Там былі (у скарочапым выглядзе) пералічаны назвы твораў, якія выйшлі ў Слуцку ў 1673—1679 гг., указана колькасць экземпляраў, кошт друку, цапа і г. д. Прытым з 23 назваў толькі тры былі вядомьт такому дасведчанаму бібліёграфу, як I. Палькоўскі. А вось што хаваецца, скажам. за наступнымі запісамі: «Тэорый рускіх» — экз. 80, «Дзёнпікаў» —2020, «Школак» — 3091, «Працэсаў» — 1006, «Гаспадароў» — 1000, «Формулак»—414, «Табліц гарызаптальных»— 100, «Аб злучэнні рэк» — 640, «Хрысціянскіх заўваг» — 250, «Лемантароў» — 3389?! На якой мове ўсё гэта друкавалася? I ці не тояцца тут невядомыя сёппя творы старажытпай беларускай літаратуры?