Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
рыяна — слонімскі харунжы Ян-Раймунд Стравінскі (падумалася: а ці не з гэтага роду паходзіць славуты кампазітар Ігар Стравінскі?!). 3 Накрышскай бібліятэкі захавалася больш 50 рукапісаў: копіі «Генрыяды» Вальтэра, «Марсельезы», вершаў Нарушэвіча і Карпіпскага, вершаваная перапіска Карпінскага з уладальнікам Шчорсаў I. Храптовічам, інвентары слонімскага маёнтка, беларускія акты XVI стагоддзя. У адпым са зборнікаў (рукапіс 274) ёсць копія вядомай «Прамовы Мялошкі», зроблепая дзесьці каля 1770 года. Але асабліва зацікавіў мяію рукапіс пад назвай «Розныя рознасці даўнейшых і пашых часоў, куды ўключаны гістарычныя, палітычпыя, юрыдычныя творы і розныя пязначныя всршыкі; змешчаныя тут творы пераважна паходзяць з 1703 і 1704 гадоў». Заказаў гэты зборнік на заўтра.
Вечарам быў на сустрэчы студэнтаў і выкладчыкаў Варшаўскага універсітэта з Мечыславам Яструпам. Зала перапоўнена. Сёння славуты паэт пачынае серыю лекцый на тэму: «Паэзія як мастацтва слова». Узнёслы, з высакароднай сівізной, Яструп сарамліва слухае пахвалы, якія выказвае па яго адрасу прафесар Якубоўскі, потым так жа сціпла ідзе да трыбупы і просіць прабачэння ў слухачоў, што адарваў іх ад паўсядзённых спраў.
Свой даклад Яструн пачаў з напаміну аб тым, што форму верша нельга аддзяляць ад яго зместу. Прааналізаваць форму — значыць увайсці «ўнутр» верша, паказаць працэс яго ўзпікнення, ускрыць у ім пайбольш патаемныя сувязі. Як узнікае яго ўласпы верш? Спачатку з’яўляецца думка без слоў. Потым яяа ўвасабляецца ў слове. Паэзія — гэта будыпак, складзспы са слоў. Але апісаць «будынак паэзіі» пры дапамозе адных навуковых сродкаў амаль немагчыма. Мы павінпы цаніць верш не за яго «квяцістасць», а за ўменне аўтара ў некалькіх словах, без «пустот» паміж імі, паказаць пешта істотнае ў чалавеку, адкрыць у ім нешта новае.
15 КАСТРЫЧНІКА, АБО ПЕРШАЯ ЗНАХОДКА
3 раніцы запшоў у наша пасольства. Прыняў мяне саветнік па навуцы Станіслаў Іванавіч Мінакоў. Доўга
гаварылі вось пра што. Нядаўна ў Торуні памерла плямепыіца Адама Гурыновіча прафесар Япіна Гурыновіч, сусветнай славы біёлаг. У яс захоўваўся архіў беларускага паэта-рэвалюцыянера — яго вершы, перапіска. Перад смерцю Я. Гурыновіч пісала мне, што хацела б, каб усё гэта трапіла ў АН БССР, абяцала падрыхтаваць архіў для перадачы. Ды не паспела. Пасля смерці Я. Гурыповіч узнікла пагроза, што яе сваячка вывезе ўсе матэрыялы ў Канаду. Даведаўшыся аб усім гэтым з пісьма торуньскага этнографа, беларуса родам, Мар’яна Пецюкевіча, бібліятэка АН БССР пачала перапіску з выканаўцам волі нябожчыцы дацэнтам Торуньскага універсітэта Л. Янішэўскім. Той пагаджаўся выканаць жаданне сваёй настаўніцы. Але, мабыць, трэба мне асабіста пад’ехаць у Торупь, высветліць усё на месцы... Станіслаў Іванавіч пагаджаецца са мной, абяцае ўсялякае садзейнічанпе. Абнадзеены, еду Ў аддзел рукапісаў бібліятэкі Варшаўскага універсітэта — на сустрэчу з заказаным зборнікам пад пумарам 85.
«Сустрэча» аказалася прыемнай. На старонках 240— 242 «Розных рознасцей» лацінкай перапісапы дзве невядомыя беларускія песні пачатку XVIII ст. яўна штучнага паходжання. Перапісчык быў, мабыць, пе дужа пісьменны, бо ў тэксце многа памылак. Асобныя словы прыходзіцца «рэканструяваць».
Першая песня — пра сямсйпую пявернасць, пра маладую жонку, якая здраджвае старому мужу:
Красная ў пані ўрода, Харашая малода. A ей муж стар, пядуж. Ходзіма да хаты, Што б вясёла пані было людзям забаўляці. — Памагай бабе, барада! А дзе жонка малада?
Леч ціха на ліха, бо вельмі стагнаош, Весяліці маладу нам перашкаджаеш.
Калі хочаш стагпаці, Выйдзі, стары, зэ хаты. Дзеду, проч ід на ноч, барада сівая, А будзь з намі твая жонка, будзе весялая.
У спакоі ўміраці Вудзош, барадаты, Сам, дзеду, па бсду будзеш наракаці. Мы за тваю душу будзем бога прахаці.
3 дзеда дуіпа выходзіць.
Красна жонка прыходзіць: — Здарова, удава, пазбыла старога, Любі ж цяпер, маладая, мяпе маладога.
У другой пссні — іншая, лірычпая тапальнасць. Нсвядомы нам аўтар расказвае аб радаспай сустрэчы двух закахапых:
Мілейка свайго падаждала, — Чалом, ці здароў? — пытала. — Чы дарожайка пе шкодзіць, Чы харош ся паводзіць?
Мілы мілую вітае, За ручку ей імае
I кажэт в тыя слова:
— Я здароў, (неразб.) здарова?
— Я здаровая ўжо буду,
Тугі і смутку забуду,
Калісь павярпуў, міленькі,
3 далёкай даражэнькі.
Хадзі, сэрдапька любое, Уцсшма ся абое.
Пех да самага парога Будзо шчаспая дарога.
10 КАСТРЫЧНІКА, АБО ДРУГАЯ ЗПАХОДКА
Пачаў праглядаць іпшыя рукапіспыя зборнікі XVIII стагоддзя. Пераважна пічога цікавага: копіі лацінскіх, польскіх, французскіх всршаў ці лістоў розных славутых асоб, медыцынскія і куліпарпыя парады, звесткі аб монстрах і заморскіх дзівах. Зрэдку сустракаюцца факты па гісторыі Беларусі.
Урэшцс ў зборніку веріпаў і песень канца XVIII ст. (на вокладцы зпачыцца дата — 1791 год) зпоў трапляецца па вочы старажытпабеларуская мова. 3 чатырох беларускіх тэкстаў гэтага рукапісу, запесенага ў вопіс пад нумарам 217, пайбольпі цікавыя «Казацкая дума» і песня «Аб сучцы» («Забіў тата сучку...»). Япы маюць выразпыя беларускія рысы.
«Казацкая дума» пачыпаецца, папрыклад, такімі радкамі:
Калі су (!) ў вочар з паўпочы
Хадзіў казак, стогпучьт,
3 табакаю посячы,
У чым сцерць дастаў (?) просячы.
— Чаго ходзіш, казача, Чаго ходзіш, бурлача, Валочышся па пачы, Спаць людзям пе даючы. — Як я не маю стагнаць, Калі пе магу дастаць Табакі ў чым сцерці, Прыйдзецца і змерці...
А яшчэ ў зборніку ёсць «Літоўская песня», у якой пасля кожнага радка ідзе «ўсходні» рэфрэн — «Ачы кірды, казабулды, шалды чыры, кіры караімы, чыкі чабурат».
Герой пссні абяцае паехаць у Вілыпо, купіць локаць французскага сукна і пашыць контуш:
Што з контуша зойдзе, то па жупан будзе...
ПІто з жупана зойдзе, то па порткі будзе...
Што мі з портак зойдзе, то па пасак будзе...
Што мі з паса зойдзе, то на шапку будзе...
Што мі з року (?) зойдзе, то на каўнер будзе...
Што з каўнера зойдзе, то на лапці будзе...
Радуйцеся, куркі, будуць вам каптуркі...
Радуйцеся, качкі, будуць вам каўпачкі...
Радупцеся, іпдычкі, будуць вам спадпічкі...
Радуйцеся, гонскі, будуць вам падвёнзкі...
Толькі закончыў перапісваць апошні радок, як Гэлепа Казэрская далікатна напомніла: ужо другая гадзіпа, пара закругляцца.
— Шкада,— уздыхпуў я.— Няма чым запоўніць пасляабедзенны час.
— А вы ідзіце ў галоўную чыталыіуго залу,— параіла Г. Казэрская.— Там можна заказаць старыя газеты і часопісы, кнігі, выдадзеныя ў мінулым стагоддзі.
Я ўспомпіў, што ў маёй бібліяграфічнай картатэцы ёсць многа пазіцый, не бачаных, як кажуць бібліятэкары, de visu, і пасля абеду пакіраваўся ў галоўны бібліятэчпы корпус, упрыгожаны старадаўнім гадзіннікам з меладычным боем. Багаты падручны фопд, у якім ёсць, бадай, усе энцыклапедыі свету, апрача беларускай. Цэлы паверх адведзепы на каталогі. Выпісваю сігпатуры перыядычных выдапняў, якіх няма ў нашых бібліятэках. Раблю першыя заказы — і яшчэ раз перакопваюся, што, пе праверыўшы ўласнымі вачыма, пельга верыць ніякім бібліяграфічным даведнікам. 3 аўтарытэтнай крыпіцы выпісаў калісьці:
«Брацкае пасланне да беларусаў з 1863 г.», «Мысль народова», 1925, № 1, стар. 14—16. Але, узяўшы ў рукі камплект часопіса за 1925 год, я не знайшоў у ім нічога падобнага. Доўга прыйшлося шукаць і «Карэспандэыцыю» П. М., прысвечаную творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і прыезду ў Мінск У. Сыракомлі. Яна павінна была быць у 288 нумары газеты «Дзеннік Варшавскі» ад 9 ліпеня 1855 года. Аказалася ж, што «Карэспандэнцыя» толькі пісана 9 ліпеня, а надрукавана 20 ліпеня ў 188 нумары.
Затое з 203 нумара газеты «Кроніка вядомосьці краёвых і загранічпых» за 1858 год выпісаў забытую карэспандэнцыю з Мінска нейкага М. К. Ёп паведамляў: «Пан Марцінкевіч, аўтар пекалькіх твораў, надрукаваных у Мінску на беларускай мове, цяпер збеларушвае паэму А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Некалькі песень падрыхтавана ўжо да друку, а рэшта завяршаецца. Гэта цікава, бо арыгінальная мова, на якую зроблены пераклад. Друкавацца ён павінен у Мінску».
Як вядома, першыя дзве «быліцы» перакладу, якія выйшлі ў Вільні, былі знішчаны царскай цэнзурай. Ды ці толькі яны?! Дакастрычніцкая беларуская літаратура была б намнога багацей, калі б удалося ўваскрасіць усё, што закрэслена росчыркам цэнзарскага пяра.
17 КАСТРЫЧНІКА, АБО ПЕРШАЯ ЭКСКУРСІЯ
Сёння — нядзеля. Усе бібліятэкі зачынены. Таму выбіраюся на экскурсію ў колішнюю рэзідэнцыю караля Яна Сабескага — Вілянаў. Ля ўпрыгожаных скулыітурамі варот — даўжэзная чарга. 3 рук, вядома ж, пераплачваючы ў два разы, купляю білет, у вестыбюлі абуваю капці і падымаюся ў палац, які па чарзе належаў амаль усім вядомым магнацкім сем’ям Полыпчы — Чартарыскім, Браніцкім, Патоцкім... I кожная з іх збірала тут мастацкія палотны, скульптуры, каштоўную мэблю, упрыгожанні. Пры народнай уладзе, пасля карпатлівай рэстаўрацыі, у Вілянове адчынены Нацыянальпы музей, які прываблівае мільёны польскіх і зарубежных турыстаў і тым самым дае дзяржаве значны прыбытак.
У палацы ў першую чаргу шукаю палотны, напісаныя
ўраджэнцамі Беларусі або прысвечапыя пашаму мінуламу. Аўтапартрэты мінчап Валянціна Вапьковіча і Яна Дамеля. Напісаны Адамам Шэмешам партрэт Тэклі Янушкевіч. Карціны Івана Хруцкага. Пыхлівыя твары Радзівілаў, Сапегаў...
Доўга стаю ля партрэта слонімскага магната МіхалаКазіміра Агіпскага, чыя асоба ўвекавечапа Анджэлікай Каўфман. Гісторыя прыпісвае яму аўтарства пяці опер, пастаўленых у Слоніме, ды некалькіх мастацкіх палотнаў. Цікава, ён сам пісаў усё гэта ці толькі прысвойваў працу іншых? Углядаюся ў партрэт: здзеклівы позірк, саркастычная ўсмешка. Але ва ўсім абліччы ёсць нешта бязвольнае, апатычпае, распешчапае. I зусім мала інтэлекту, каб напісаць такія філасофскія творы, як лібрэта оперы «Сілы свету».
18 КАСТРЫЧНІКА, АБО УСЯГО ПАКРЫСЕ
У бібліятэцы Варшаўскага універсітэта трапіліся два цікавыя рукапісы. Першы — «Апошнія прызнанні самагубцы Юзафа Каміпскага, землямера; з папераў, знойдзеных на паддашку ў Высоцкіх з Валіцкаўшчыны». Са старопак гэтага рукапісу паступова паўставала перада мной жахлівая гісторыя юнака-разначынца. У 1843 годзе ёп праводзіў абмер лясоў у Гродзепскай губерні. На свае грошы купіў інструмент, экіпіраваў экспедыцыю. I сустрэўся са сцяной бюракратычнай абыякавасці, чыноўніцкіх злоўжыванпяў. Усе і ўсюды бессаромпа бралі хабар. «Доўга было б тут пералічваць усе зладзействы,— пісаў Камінскі перад смерцю.— Калі ўспомніш іх, у жылах закіпае кроў — тая самая кроў, якую я зараз уласнаручна выпушчу». Гэтыя зладзействы непазбежныя, бо царскі ўрад плаціць чыноўнікам такую малую пенсію, што на яе нельга пражыць. Камінскі, даючы парады тым, хто яго давёў да самагубства, нават не называе іх прозвішчаў. Навошта? На змену звольненым чыноўнікам будуць прызначаны новыя, яшчэ больш нахабныя. Адзіны выхад — смерць. Камінскі выбраў яе, каб такім чынам выказаць сваё непрыняцпе прыгонпіцкай рэчаіснасці.