Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
Другі рукапіс — успаміны «Край дзіцячых год» вядо-
мага мастака-фатографа Яна Булгака. Ён апісвае сваё дзяцінства, якое прайшло ў Асташыне Навагрудскага павета. Род Булгакаў паходзіў з Ігуменшчыны. Бацька Яна, Валерый Булгак, «любіў беларускую гаворку і карыстаўся ёю ў размове з дзецьмі». «Мы любілі гэтую мову,— піша аўтар успамінаў,— хоць і пе ведалі, што яна звецца не «простай» або «мужыцкай», але беларускай».
Варта звярнуць увагу на беларускую прыпеўку яўна штучнага паходжаппя. Ян Булгак пачуў яе з вуснаў бацькі дзесьці ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Бацька, пэўпа, і быў аўтарам той прыпеўкі:
Бамбізавы дачкі Пагналі бычкі, Пад ліпку.
А маленькі Янчык Выцінае танчык На скрыпку.
У розных старых газетах і часопісах напаткаў некалькі невядомых матэрыялаў пра Яна Баршчэўскага. Сярод іх вылучаюцца некралогі, якімі адгукнуўся на яго смерць у кракаўскім «Часе» і «Дзенніку Варшавскім» Юльян Барташэвіч. Вядомы літаратуразнаўца піша, што Я. Баршчэўскі сустракаўся ў Пецярбургу з А. Міцкевічам. Апошяі пахваліў вершы беларускага паэта і «ўласнай рукой некалькі з іх выправіў». Аўтар «Шляхціца Завальні» любіў вандраваць па сялянскіх кірмашах. «Сярод вёсак ён забыў аб класічных формах і тварыў пе для літаратуры, а для Белай Русі, па народнай мове. Настаўнікі сказалі б пра яго тады, што ён прынізіў свой талент да простанароддзя, але паша пакаленне добра зразумела тую праўду, што, каб мець пацыяналыіую паэзію, трэба перш выкупацца ў пароднай песні, бо толькі ў ёй ёсць радзімыя элементы». Таму вершы Баршчэўскага пайшлі ў народ, яго песпі нянькі спявалі ля дзіцячых калысак.
У часопісе «Тыгоднік Пэтэрсбургскі» знайшлася рэцэнзія на першыя тамы «Шляхціца Завальні». Яе аўтар, Вінцэнт Пракаповіч, параўноўвае зборнік Баршчэўскага з казкамі «Тысяча і адной ночы», і «Дон-Кіхотам» Серваптэса. He даспадобы яму толькі шматлікія беларусізмы...
«На закусь» у варшаўскай «Ніве» за 1873 год чытаю карэспандэнцыю з Магілёва Феліцыяна Сурына. Ён паве-
дамляў, што гады два таму ў Магілёве заспавана публічпая бібліятэка, а пры ёй — музей, у якім ёсць вырабы мясцовых фабрык, прылады сялянскай працы, старыя манеты. «Літаратурнага ж руху,— піпіа Сурып,— у Беларусі няма. Некалькі пісьменнікаў, піто родам з гэтых мясціп, жывуць далёка і зусім не памятаюць аб родпым гпяздзе». Сярод літаратараў, якімі ганарыцца Магілёўшчына, пазвапа невядомас сёння імя Дамазыя Дзеружынскага.
19 КАСТРЫЧШКА, АБО АРКАДЫЯ У ДЗЯТЛАВЕ
Г. Казэрская прыпосіць мне ўсё новыя і новыя рукапісы з калекцый Фодароўскага і Стравіпскага. Многа матэрыялаў па гісторыі Беларусі: паперы з радзівілаўскага архіва, польскія, беларускія і рускія маёмасныя акты XVI—XVIII стагоддзяў з Міншчыны і Полаччыны, копіі полацкіх гарадскіх кніг, беларускі акт 1539 года аб надзеле зямлі для царквы ў вёсцы Гудзевічы цяперашняга Мастоўскага раёна.
Ёсць і рукапісы, болып звязаньтя з маёй тэмай. Гэта — успаміны Адама Стравінскага пра Дзятлава. Аўтар расказвае аб сентыменталісцкіх замілавапнях колішняга ўладальніка Дзятлава Стапіслава Солтапа. Ля свайго фальварка ён загадаў разбіць парк, дзе былі пабудавапы домік у швейцарскім стылі і альтанка. У апошпяіі вядомы мастак Ян Рустэм вымаляваў краявіды шчаслівай Аркадыі, а на столі — Апалопа з коньмі, які павіяен быў сімвалізаваць усход сонца. На камеппях у парку былі выбіты фрапцузскія вершы, якія праслаўлялі вясковае зацішгаа, асуджалі шумныя гарады, заклікалі аддаць жыццё навуцы, сябрам, дабрачыпнасці.
Цікавас сведчаппе культу Ж.-Ж. Русо ў Беларусі!
20 КАСТРЫЧНІКА, АБО КРЫХУ ПАДЛІКАУ
Па маіх ранейшых падліках выходзіла, што ў XVIII стагоддзі па тэрыторыі Беларусі былі выдадзены 264 кпігі. Сёппя гэтая лічба ўзрасла амаль да трохсот. Каталог Іпстытута літаратурных даследаваппяў даў магчы-
масць знайсці рэальныя сляды некалькіх дзесяткаў падручнікаў, кніг палітычпага і рэлігійнага зместу, надрукаваных на польскай, рускай, лацінскай і французскай мовах у Полацку, Магілёве, Мінску, Нясвіжы, Гродпе, Слоніме і Пінску. Сустракаецца нямала і мастацкай літаратуры. Напрыклад, выдадзепыя ў Гродне пераклады па польскую мову вальтэраўскай філасофскай аповесці «Задзіг» ці мальераўскай камедыі «Доктар па прымусу». У 1784 годзе на польскай і нямецкай мовах друкавалася ў Гродне «Вярташіе з Варшавы ў вёску» Ф. Карпінскага. У мінскай друкарпі базыльяпаў убачылі свет перакладзеныя з рускай і французскай моў аповесці «Эма і Лемазаў», «Батмепдзі», «Кахапне, заснаванае на вопыце». А ў Полацку і Магілёве выдаваліся рускія, польскія і лацінскія вершы ў гонар Кацярыны II, Паўла I і іх фаварытаў.
На жаль, у гэтым пераліку няма беларускіх кніг. Беларускае друкавапае слова было ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў загоне. Праўда, ёсць сведчанні, нібы ў 1783 годзе полацкія езуіты выдалі «Кантычку, або набожпыя песпі па полацкай гаворцы». У свой час яе пібы нават бачылі на Дзіспеншчыне. Але... гэтая ішіжка не магла выйсці ў 1783 годзе, бо полацкая езуіцкая друкарня была заснавапа толькі ў 1787 годзе. He рэгіструе «Кантычкі» і аўтарытэтная бібліяграфія К. Эстрэйхера. А можа, даследчыкі проста пераблыталі год? Можа, мелася на ўвазе полацкая «Хрысціяпская навука», якую Эстрэйхер датуе 1793 годам? Калі верыць картатэцы, адзіпы вядомы яе экзсмпляр захаваўся ў кракаўскай езуіцкай бібліятэцы. Прыйдзецца звярнуцца туды...
21 КАСТРЫЧНІКА, АБО АРХІУ ГУРЫНОВІЧА
Толькі з рапіцы сабраўся ў бібліятэку, як зазваніў тэлсфон. С. I. Мінакоў паведаміў з пасольства, што ў Торупь ехаць пе трэба, бо дацэнт Л. Янішэўскі сам прывёз у Варшаву паперы А. Гурыповіча. Спяшаюся ў пасольства, на першую «сустрэчу» з архівам беларускага пісьмеяніка XIX стагоддзя. Адзіпым пісьменніцкім архівам, які дайшоў да пас з таго часу... Мабыць, згарэў куфар,
у якім, па сведчаіішо Ядвігіпа Ш., хаваў свае рукапісы В. Дунін-Марцшкевіч. Здаецца, у 1944 годзе загінула драўляная шкатулка, куды складваў свае паперы Ф. Багушэвіч. Дзесьці на Валыні трэба шукаць сляды спадчыны Я. Баршчэўскага. Хтосьці з Падгорскіх-Аколавых вывез са Случчьшы лісткі з вершамі і перакладамі А. Абуховіча. Ад рукапісаў Я. Лучыны засталося толькі крыху пісем да 3. Пшэсмыцкага і А. Валіцкага. А вось архіў А. Гурыновіча захаваўся. За гэта трэба сказаць дзякуй пляменніцы наэта нябожчыцы Яніпе Гурыновіч.
3 хваляваннем адкрываю пажаўцелыя ад часу папкі, гартаю старонкі, спісаныя дробным круглым почыркам. Беларускія, польскія, рускія вершы Гурьшовіча. Большасць з іх ужо вядома, апублікавана. Але часта сустракаецца і невядомае. Вось вершы па рускаіі мове — «Бегу я на берег, дрожа от волненья», «Все светлые порывы в грудл», «Несчастье это, как камень, упало», «Мчптся по морю воляа за волною», «Нсполннлся дух мой тоскн іі печаліі» і многа-многа іншых. Усюды бачпа праўка аўтара, прастаўлены націскі. Калісьці былі сумненні, а ці пісаў Гурыновіч яа рускай мове. Цяпер такія сумненні адпалі... Вось невядомыя раней польскія верпіы і байкі паэта — «Гультайская ода», «Цялё і грамада», «Матылёк і жанчына», «Калодзеж і журавель пад ім», «Клехіяда», «Чэрці пра гэта там зналі», «Нявінныя гулыіі», «Дуб», «Асенні дзепь», «Нібы бязмежпая скарга адчаю»... Вось этнаграфічныя і бібліяграфічпыя матэрыялы, артыкул аб птушках Беларусі.
Або такія радкі: «Было ў палове лета. Сонца ўжо добра грэла. Пагода ад колькі дзёп стаяла добрая. Жыта пачыпала жаўцець...» Няўжо невядомая проза Гурыповіча? Так яно і ёсць! У невялікім, мабыць, аўтабіяграфічным абразку расказваецца аб тым, як на канікулы ў родную вёску вярпуліся з Вілыіі два вучні рэальнага вучылішча. Іх сустрэлі бацька, былы вайсковец, маці, браты і сёстры, гуверпантка Зоф’я Баліпская ну і, вядома ж, верны сябар Галас. Папічоў радуе прахалода ўтульнага дзіцячага пакоя, дзе ўсё — і дыван, і камода, і абраз — засталіся на тым жа месцы, што і да ад’езду.
Або пеапублікаваны беларускі верш, які пачынаецца
радкамі:
Ёсць царства па свецс бальшое, Што многа зямлі заняло. А хочаце ведаць якое?
To Русь!..
Але найбольшую важкасць у архіве Гурыповіча маюць пісьмы. Іх мпоства. Ад Гурыловіча і да Гурыповіча. Сем пісем паэта да маці (тры з іх меў у копіі і часткова выкарыстаў у «Полымі» Я. Шутовіч). Карэспалдэпцыя да сваякоў і ад сваякоў, часта без подпісу, без даты. Даследчыкам будзе тут над чым папрацаваць.
Крыху пагартаў пісьмы да Гурыповіча Станіславы Пяткевіч. 18 з іх адпраўлепы з Вільпі, 2 — з Цюрыха, а адно — без указання даты і месца. Калісьці Р. Гульман знайшла і апублікавала перахопленае царскімі ўладамі пісьмо, якое А. Гурыновіч адрасаваў С. Пяткевіч у Швейцарыю. 3 таго пісьма было відаць, што абодвух маладых людзей звязвала агульная рэвалюцыйная справа. Беларускі паэт прасіў прыслаць яму нелегальную літаратуру, творы Маркса і Пляханава. Але раней цяжка было сказаць, што за чалавек гэтая Станіслава Пяткевіч. Архіў, прывезены Л. Янішэўскім, дазваляе яе ахарактарызаваць болып поўна.
Гурыновіч і Пяткевіч пазнаёміліся, мабыць, у Вільні ў пачатку 1892 года. Ужо ў першым пісьме, адпраўленым праз сяброў, ёсць папамін аб шчырай сакрэтнай размове, якая адбылася папярэдадні. Беларускі паэт тады прапанаваў дзяўчыне, каб яна «дзеля супольпых мэт стала яго ларачопай». Пяткевіч згадзілася на гэта. Яна гатова сябе цалкам аддаць рэвалюцыйнай барацьбе. «Болып за ўсё,— пісала Пяткевіч 18 студзеня 1892 года,— мяпе хвалюе, як, пэўла, і вас, тая справа, дзеля якой, калі мне хопіць сіл, я буду працаваць усё жыццё».
У іншых пісьмах С. Пяткевіч паведамляе аб сваёй пелегальнай рабоце сярод віленскай рабочай моладзі, разважае аб тым, што павіпна яднаць мужа і жонку ў сапраўднай, шчаслівай сям’і. Адносіяы юнака і дзяўчыны становяцца ўсё болып сардэчнымі. «Калі б я верыла ў бога,— усклікае С. Пяткевіч,— я б малілася аб шчасці для вас!» Але гэтыя адпосіпы, мабыць, ніколі не перайшлі за межы звычайнай прыязнасці. Сталіслава жадае свайму «беламу», фіктыўпаму нарачопаму, каб ёп урэшце папаткаў сваё гпчасце, бо
3 Зак. 784
ёй яшчэ трэба закончыць універсітэт, ды яна і не пераканапа, ці змагла б каго-небудзь пакахаць. Хоць сапраўдпае каханне так дапамагае ў жыцці, у барацьбе... Міжвольныя імпульсы пачуцця свядома гасяцца рацыяналістычнымі разважаннямі пра грамадскі абавязак, сацыяльпыя мэты.