• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы старажытных сховішчаў  Адам Мальдзіс

    Таямніцы старажытных сховішчаў

    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 176с.
    Мінск 1974
    53.65 МБ
    А побач існавала іпшая дзяўчына — поўная супрацьлегласць Стапіславе Пяткевіч. Экспансіўная, эмацыянальная, гарэзлівая, супярэчлівая, яна хоча пакахаць так, каб «аж шалець». I пісьмы яе недатаваяыя, пакрэмзапыя па шматках папсры дзесьці а першаіі ці трэцяй гадзіне ночы. Пісала яна шчыра і часам здзекліва. Гэта, мабыць, з-за яе, з-за Розы Швайыіцкай, прафесар Япіна Гурыновіч сумпявалася, а ці варта, каб архіў трапіў у рукі даследчыкаў. Баялася, што звычайнае, зямыое пачуццё можа ў нечым пашкодзіць памяці паэта. Баялася, як я пераканаўся, дарэмна.
    He скрыю, першыя пісьмы Розы Швайніцкай мпе нс спадабаліся. Называе Гурыповіча грызіпёркам, «паэтам, які ашуквае правінцыялыіых гусак», папракае, што ён яе прыслаў абяцаныя вершы, просіць, каб апісаў ёй сваю кашулю, бо яна хоча такую ж вышыць пейкаму пенагляднаму хлопцу... От, звычайны флірт, звычайная засцянковая балбатлівасць. Алс ўжо дзесьці з чацвёртага пісьма зразумеў, што пад вонкавай маскай какеткі скрываўся чалавек, здолыіы арыгіпальна думаць і глыбока адчуваць. Пад налётам іроніі хавалася вялікая трагедыя сіраты, якая з цяжкасцю закончыла курсы ў Варшаве і цяпер жыве ў чужых людзей. Япа афіцыіша заручана з Казімірам, сябрам Адама Гурыновіча. Таму пад кожным пісьмом дэманстрацыіша падпісваецца: «Чужая Роза». Але не кахао свайго нарачопага. 3 жахам думае, што станецца з ім пасля дзесяцігадовага прабывання ў маламестачковым асяроддзі. Узпімецца пад ім? He, хутчэй апусціцца да яго, стане гуляць у карты. Вось каб ёп быў такі, як Адам. Праўда, і Адам часам сумпяваецца, ці варта жыць, кахаць, змагацца за вышэйшую адукацыю. Але гэта — хутчэй нявіппая поза, жаданне, каб яго перакопвалі ў адваротным. I Роза перакопвае: жыць — варта, змагацца — варта! I дыплом аб вышэйшай адукацыі таксама патрэбны, бо вораг моцпы і разумны. Галавой сценку пе праб’еш...
    А потым аказваецца, што «правінцыяльная гуска» ўмела і тактоўна накіроўвала думкі і ўчынкі сталічнага студэнта. Яна раіць яму, як паводзіць сябе з «Русской мыслыо» (аказваецца, Гурыновіч супрацоўнічаў там); яна папракае яго, што ён недастаткова «скрытны» ў пісьмах, і паведамляе факты, якія могуць зацікавіць цэнзуру. Яе ідэалам становіцца сціплая варшавянка Ядзюня, што пайшла ў Сібір за сваім нарачопым. Яна абураецца забабоннасцю патоўпу, які шэпча ў касцёле пезразумелыя словы малітваў (усіх, хто ўзбуджае рэлігійны фанатызм, яна ахвотпа «перавешала б»). Праўда, не ўсе пісьмы такія самаўпэўненыя і аптымістычныя. Розу Швайніцкую часам таксама агортваюць сумненпі: «Навошта столькі людзей гіне марна, павошта столькі нараджаецца іх, праклятых, бедных, навошта мільёны багатым, калі іншыя павінны так страшэнна гінуць ад голаду?» Часам дзяўчыпе здаецца, што лепш памерці, што супакаенне — пад шатамі цвіятарных дрэў. Тады яна просіць Гурыновіча папісаць ёй надмагілыіую эпітафію.
    У чэрвені 1893 года ў перапісцы наступіў шасцімесячпы перапынак. Перапынак зразумолы: за кіраўніцтва нелегальным студэнцкім гуртком 16 чэрвеня Адам Гурыновіч быў арыштавапы і пасаджапы ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Па той жа справе была «на казённы кошт» адпраўлепа ў Пецярбург і Роза Швайніцкая. 3 яе пісьма ад 25 спежня 1893 года відаць, што сядзела яна ў той жа Петрапаўлаўскай крэпасці, чула на допытах голас Адама. Турма многаму лавучыла беларускую дзяўчыну. Япа пасябравала з сапраўднымі людзьмі, павучылася спяваць рэвалюцыйпыя песні, прачытала многа кніг. Пасля арышту змянілася сама тапальнасць пісем. Швайніцкая стала больш сур’ёзпая, перайшла на «ты». I ўсё больш скептычна адпосілася да свайго афіцыйнага жаніха, які, дарэчы, таксама сядзеў у турме.
    У пісьме, датаваным 1 студзеня 1894 года, раптам у польскім тэксце з’явілася беларускае слова. Шваіініцкая цытуе верш Францішка Багушэвіча «Мая дудка», прыводзіць радкі з яго ж «Думкі»:
    Чагось мпе маркотна, па плач забірао, Мусіць, душа чуе якоесьці гора Ці штосьці зрабілась... Што? Хто яго зпае...
    Прадчуванне бяды не ашукала Розу. Неўзабаве япа даведалася, што Гурыновіч захварэў па чорную воспу. Яна гатова кінуць усё і імчацца ў Крыстынопаль, што каля Свіра,— там, адпушчаны пад пагляд паліцыі, памірае яе каханы. Ёй не страшна, што яе можа асудзіць маці Адама — афіцыйна яна ж пявеста іпшага, а той сядзіць у турме. Яна не баіцца заразы. Толькі хай папіша, што хоча яе пабачыць, хай перадасць праз каго-небудзь. У апошнім пісьме Швайніцкая адкрыта піша пра сваё вялікае пачуццё: «Каб ты толькі мог зразумець, што я цяпер думаю, што дзеецца ў душы». Але калі пісаліся гэтыя радкі, Гурыновіча ўжо не было ў жывых. Ён памёр 17 ці 23 студзеня, a пісьмо датавапа канцом мссяца... Абарвалася жыццё дваццацшяцігадовага паэта-рэвалюцыяпера і абарвалася перапіска, народжаная высакародным, палымяным пачуццём.
    I апошняе, што кінулася ў вочы, калі я праглядаў архіў Гурыповіча. Роза Швайніцкая ўпарта называе паэта Ежы, Юркам: «Добрай яочы, пан Ежы Адам Гурыновіч», «3 пана — добры Юрка», Казік хоча ўзяць «Юрку» дружком на вяселле, «Уздзеньце па свой, Юркаў, уласны нос падвойныя акуляры»... Адкуль гэта? У паэта ж былі зусім іпшыя імёны: Адам-Гіляры... I раптам успомніліся словы Янкі Шутовіча: калісьці, яшчэ ў 1921 годзе, Браніслаў Тарашкевіч, які ведаў сястру Гурыновіча, пісаў, што ў сям’і яго звалі Юркам у адпаведпасці з выбраным ім псеўданімам. Юрка... Значыць, Гурыновічу адрасаваў свой «Адказ Юрцы» Францішак Багушэвіч. Значыпь, не Ф. Тапчэўскі, як гэта лічыцца ўслед за Б. Эпімах-Шыпілам, з’яўляецца аўтарам падпісанага псеўданімам Юрка беларускага верша «Панскае ігрышча». Тым больш што ў архіве Гурыновіча ёсць і забыты пачатак гэтага папулярпага ў свой час верша:
    Ох! ох! ох! Умру ад смеху, Жываточкі падарву.
    Вось жа відзеў я пацсху, He забуду аж умру.
    Так Япук да свайго таты Стаў прыйшоўшы гаварыць. Трэба ж зпаць, што з сваёй хаты Ёп пайшоў у двор служыць. — Ціха, дурань. што рагочаш? Ці ты з глузду ўжо сыпюў,
    Ці людзей смяшыць ты хочаш? Гавары, чаго прыйшоў?! — Ціха, тата, чаго ласш? Як не ведаеш, за што, Болып скажу, дык пе стрываеш, Сам пабачыш, што смяшпо. Да двара з самога рапня Сталі госці прыязджаць, Мела быць там балявапне, I граць мелі, тапцаваць. Пап і папі выхадзілі Гасцсй сваіх сустрачаць, У пакоі ўвадзілі, Сталі есці, ніць даваць!
    А як толькі цямнсць стала, Запалілі скрозь агні. Пакаёўка расстаўляла Усе крэслы ўкруг сцяпьт. Я бардзей тут захінуўся За кусты, проціў вакпо, I гляджу, і сам дзіўлюся. Як на далоні, скрозь відпо, Што ў пакоі тым было! На сценах там малявідла, А падлога — быццам шкло. У куце стаяла скрынка, Так як стол, на тры пагі, А к таму ж тая навіпка Мела падта хвост даўгі. Так я думаў, аж тут сталі Усе госці ўхадзіць, Скрозь па крэслах пасядалі, Кожны ў куток глядзіць...
    Вядома, з усёй катэгарычпасцю сказаць, што «Папскае ігрышча» належыць Гурыповічу, пакуль што нельга. Гурыповіч мусіў бы напісаць гэты верш у раннім узросце, яшчэ да Дваццаці год, бо ўжо ў 1889 годзс пехта Іван Сіротка з-пад Крэва апублікаваў пашырапы варыянт гэтага верша ў газеце «Внленскнй вестнпк». А можа, паэт напісаў толькі пачатак стылізаванага «Папскага ігрышча»? Можа, ён узяў сабе псеўданім, дзесьці пабачыўшы копію «Панскага ігрышча», папісанага Тапчэўскім? Ясна адпо: Гурыновіч і яго сябры, тая ж Роза Швайпіцкая, былі неяк звязапы з Багушэвічам. Ад Крыстыпопаля ж, дзе жыла сям’я Гурьпювічаў, да Вішнева, куды Багушэвіч часта прыязджаў да Я. Карловіча, каб наглядаць за яго маёнткам,— рукой падаць...
    Відаць, да архіва Гурыновіча прыйдзецца яшчэ не раз вярнуцца, каб спакойна над усім падумаць *.
    22 КАСТРЫЧНІКА, АБО ПЕРШЫЯ ВІЗІТЫ
    Варшаўскія знаёмыя пачалі скардзіцца, што я іх яшчэ не наведаў. Прыйдзецца пачаць візіты. Першы з іх — прызнанаму фалькларысту доктару Станіславу Свірку. Ён нарадзіўся на Навагрудчыне, ведае і любіць Беларусь. Напісаў для «Гісторыі польскай фалькларыстыкі» раздзел пра фалькларыстычныя зацікаўленні ў Беларусі і Літве ў першай палове XIX ст., а цяпер працуе над манаграфіяй пра Яна Чачота.
    Седзячы за традыцыйнай кавай, мы з прыемнасцю ўспамінаем сумесную паездку па Навагрудчыне ў 1966 годзе, калі доктар Свірка быў госцем беларускай Акадэміі навук. Гаворым пра дзеячаў мінулага, якія абодвух нас цікавяць...
    Пасля абеду паўз помнікі Каперніку і Міцкевічу іду ў Міцкевічаўскі музей на Старым рынку. На першым паверсе — суровая і журботная выстаўка, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Цыпрыяна Норвіда. 3 павялічанага да неймавернасці партрэта глядзяць на мяне несамавітыя вочы паэта-эмігранта, якога прызналі геніем толькі наступныя пакаленні. Сучаснікі ж лічылі яго маньякам, вар’ятам. А гэты забыты ўсімі дзівак верыў у перамогу справядлівасці, у сілу паэзіі. У 1879 годзе ёп пісаў: «3 рэчаў свету гэтага застануцца толькі дзве — паэзія і дабрата... і больш нічога».
    У пачатку выстаўкі маю ўвагу звярнула «генеалагічнае дрэва» Норвідаў, засведчапае ў 1811 годзе подпісам... маршалка шляхты Мінскага павета Юзафа Валадковіча. Экскурсаводка, да якой я звярнуўся з пытаннем, не змагла нічога растлумачыць. I толькі потым, з кнігі 10. Гамуліцкага «Уводзіны ў біяграфію Норвіда», я даведаўся, што бацька паэта, Ян, доўга жыў па Міпшчыне, а маці паходзіла з Бабруйскага павета.
    Незабыўнае ўражанне робіць міцкевічаўская экспазі-
    * Цяпер архіў Гурыновіча знаходзіцца ў ЦДАЛІМ БССР.
    цыя. Асабістых рэчаў паэта ў музеі няшмат: палачка, шахматы, луна, табакерка, якую завяшчаў Міцкевічу ІО.-У. Нямцэвіч, пяро, якое паэту падараваў Гётэ. Але ўсе пакоі абстаўлепы тагачаснаіі мэбляй, упрыгожаны тагачаспымі гравюрамі. Узнікае ўражанне, што ўсё тут аўтэптычнае. У адпым з пакояў стаіць фартэпіяна першай паловы XIX стагоддзя. Гараць у старых падсвечпіках свечкі. Ціха і таямніча гучыць заяісаная на плёнку музыка вялікай сяброўкі паэта Марыі Шыманоўскай. Музыка, якой ён захапляўся, будучы ў Маскве. I табе здаецца, што вось-вось адчыпяцца дзверы і ў паўзмроку з’явіцца ён, геній польскай паэзіі, які парадзіўся і вырас па беларускай, навагрудскай зямлі.
    Па дарозе з музея заходжу ў Варшаўскае аддзялеппе Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Два невялічкія пакойчыкі, застаўленыя кніжнымі паліцамі і сталамі. Некалькі модных юнакоў чытаюць беларускія часопісы, п’юць каву, глядзяць тэлевізар. Сакратар аддзялення Я. Заброцкі і паэт В. Швед адразу ж дамаўляюцца, каб у бліжэйшую нядзелю я выступіў у іх з расказам пра свае пошукі, звязаяыя з кампазітарам М. Агінскім. Потым В. Швед кажа, што Алесь Баршчэўскі (як Баршчэўскі, ён выкладае беларускую літаратуру ў Варшаўскім унівсрсітэце, а як Барскі, піша добрыя беларускія вершы) запрасіў яго і мяпе да сябе, у сваю халасцяцкую кватэру на Ялёнках. Пара ехаць.