• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы старажытных сховішчаў  Адам Мальдзіс

    Таямніцы старажытных сховішчаў

    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 176с.
    Мінск 1974
    53.65 МБ
    Алесь Баршчэўскі сустракае нас сваім характэрным зваротам: «Коціку!» 3 цікавасцю аглядаем яго калекцыі самавараў і кішэнных гадзіппікаў. Арыгіналыіая разьба па дрэве, мадэрныя карціпы. Пачынаецца гаворка пра справы Варшаўскага аддзяленпя БГКТ. У ім — каля трохсот члепаў, пераважпа студэптаў увіверсітэта і політэхнічнага інстытута, якія родам з Беласточчыны. Наладжваюць вечарынкі, навагодяія балі, прадстаўленні, сустрэчы. Потым пераходзім да спраў творчых. Алесь Баршчэўскі якраз піша і ўрыўкамі друкуе ў беластоцкай «Ніве» курс гісторыі беларускай літаратуры, вельмі патрэбны студэнтам аддзяленпя беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. А Віктар Швед перакладае на польскую мову кнігу I. Шубітыдзе аб сумесных дзеяннях беларускіх і польскіх партызан.
    23 КАСТРЫЧІШ{А, ЛГ.О Ў М. КАПДРАЦІОКА
    Вечарам, пасядзеўшы гадзіп з восем над рэдкімі выданнямі XVIII стагоддзя, заглянуў да Міхала Кандрацюка. Здаецца, ці так даўно ён першы раз прыехаў з Беласточчыны ў Беларускі дзяржаўпы універсітэт, а паспеў ужо яго закончыць, ажапіцца з сімпатычнай міяскай студэнткай Ліляй, абараніць дысертацыю пра назвы мясцовасцей па беларуска-полыжім моўным паграніччы. Цяпер працуе ў сектары беларускай філалогіі Інстытута славяназнаўства ПАН, рэдагуе павуковы «Беларускі зборнік». У Кандрацюкоў якраз быў загадчык кафедры рускай літаратуры Варшаўскага упіверсітэта Базыль Белаказовіч. У свой час ён напісаў некалькі прац пра беларуска-польскія рэвалюцыйныя і літаратурпыя сувязі.
    — Мая мара,— абвясціў дацэпт Белаказовіч,— напісаць для польскага чытача кніжачку пра беларускую літаратуру, пра даўпія традыцыі нашай дружбы.
    24 КАСТРЫЧНІКА, АБО ЧАТЫРЫ ПАКАЛЕНШ КАРАТЫНСКІХ
    Памятаю, пеяк гады з два назад зазваніў вечарам тэлефон. Гаварыла супрацоўніца агенцтва друку «Навіны»:
    — 3 вамі хоча сустрэцца рэдактар газеты «Жыце Варшавы» Гопрык Каратынскі. Вы, здаецца, пісалі пра яго дзеда, беларуска-польскага паэта Вінцэся Каратынскага. Чакаем вас у гасцініцы «Юбілейная», пакой нумар...
    Спачатку я падумаў, што гэта звычайны розыгрыш сяброў. Але ў той жа вечар усё ж паехаў у гасцініцу «Юбілейная». I не пашкадаваў. Некалькі гадзін прайшло ў гутарцы з цікавым чалавекам, эрудытам. Назаўтра ён меўся наведаць зямлю сваіх продкаў — вёску Селішча на Навагрудчыпе.
    — Чакаю вас у Варшаве,— сказаў тады на развітанне Гепрык Каратынскі.— Пазнаёмлю вас з рукапіснымі ўспамінамі майго бацькі, Бруна Каратынскага. Там ёсць многа пра беларускія справы, сяброўства Вінцэся Каратыпскага з Уладзіславам Сыракомляй.
    I	вось мы сядзім на кватэры ў вядомага публіцыста, гартаем мемуары Бруна Каратыпскага «Аб людзях і рэ-
    чах». Рукапіс сапраўды многае праясняе ў біяграфіі беларуска-польскага тсьмепніка-дэмакрата XIX ст. Каларытна перададзены рэаліі далекаватай ад нас эпохі.
    Свае ўспаміны Брупа Каратыпскі пісаў у 1944 годзе ў акупіравапым гітлераўцамі Кракаве. Пісаў па памяці, бо ўся бібліятэка засталася ў зруйнаванай Варшаве. Але памяць літаратара са здзіўляючай дакладнасцю захавала факты і дэталі пяцідзесяці, a то і стогадовай, даўнасці.
    «Сям’я Каратынскіх,— пачыпае мемуарыст,— ад вякоў арала прадзедаўскі загоп па Навагрудчыне. Па свайму паходжанню яна несумненна беларуская — таксама як Касцюшкаў, Чачотаў, Кандратовічаў, Пяткевічаў». Беларусам пачуваўся і Бруна Каратынскі. Свае першыя пататкі ў варіпаўскім часопісе «Вісла» ёп падпісваў псеўданімам «Беларус». Аднойчы, прыгадвае аўтар, нехта са сваякоў «зрабіў мне заўвагу: «Які ты беларус, калі нарадзіўся ў Варшаве!» Я адказаў яму ў тыя словы: «Здараецца, што чалавек прыходзіць па свет у стайні, але ж па гэтай прычыне ён не становіцца канём».
    Як відаць з мемуараў, бацька Вінцэся Каратынскага, Аляксандр, быў прыгонным уладальпіка Селішча Яна Залескага. Сям’я карысталася і беларускім прозвішчам Каратай і палапізаваным — Каратынскі. Каля 1831 года Залескі быў вымушаны даць свайму прыгоннаму вольпую ў сувязі з тым, што той ажаніўся з засцянковай шляхцянкай Юзафатай Далідовіч. Неўзабаве Аляксандр Каратынскі ўтапіўся, купаючыся ў Нёмане. Удаве цяжка было выхоўваць трох сыноў. Старэйшы Віпцэсь, павучыўшыся рускай і польскай грамаце ў мясцовага арганіста, пайшоў у хатнія пастаўнікі. Потым стаў сакратаром Уладзіслава Сыракомлі, супрацоўнікам многіх віленскіх і варшаўскіх газет і часопісаў. Вінцэсь Каратынскі з дзяцінства добра ведаў беларускую мову, якую тады называлі «простай», і напісаў па ёй нямала ранпіх вершаў. Спачатку ён хацеў іх уключыць у першы свой зборпік «Чым хата багата, тым рада». Алс Сыракомля, ягопы духоўпы пастаўнік, прапанаваў аб’ядпаць гэтыя вершы з яго ўласнымі беларускімі вершамі і выдаць у асобным зборніку. На жаль, гэтая задума ніколі не была ажыццёўлена.
    У беларускім літаратуразнаўстве дагэтуль няма цвёрдай думкі, каму ж палежыць вершаваная «Гутарка старога дзеда». Успаміпы Брупа Каратынскага не пакідаюць ніякага сумпенпя. Абапіраючыся па сямейныя традыцыі, ёп катэгарычпа сцвярджае, што напісаў яс Вінцэсь Каратынскі.
    3 успамінаў «Аб людзях і рэчах» мы даведваемся, што Вінцэсь Каратынскі перакладаў на польскую мову творы Пушкіна і Лермаптава, Тургенева і Л. Талстога, Гётэ і Гейнэ, Берапжэ і чэшскіх паэтаў. Ён доўга займаўся выяспопнем, дзе ж, у Завоссі, Асаўцы ці Навагрудку, парадзіўся А. Міцкевіч. У нашым друку катэгарычна сцвярджаецца: у Завоссі. А дарма. В. Каратынскі і I. Дамейка ў свой час выявілі многа аргументаў у карысць Навагрудка і Асаўца. Таму сучасныя польскія энцыклапедычныя даведнікі астаўляюць пытанне адкрытым...
    Ва ўспамінах Б. Каратыпскага (яны патрабуюць спецыяльпага даследавання) прыведзепы некалькі беларускіх тэкстаў сярэдзіны XIX стагоддзя і макаранічных вершаў, народжаных у шматмоўным віленскім асяроддзі (Каратынскія пераехалі з Вільні ў Варшаву дзесьці каля 1870 г.).
    Выпісваю яшчэ факты: Вінцэсь Каратынскі быў абвешчаны царскімі ўладамі нядобранадзойным; у Вільні ёп сустракаўся з Лясковым; у Варшаве Каратытіскія... Але ўжо, здаецца, каля сямі гадзін. Пара ісці на Сенатарскую, у Варшаўскае аддзяленне БГКТ.
    — Калі б у 1944 годзе не згарэла бібліятэка майго бацькі,— гаворыць на развітанне гаспадар,— сёппя мы мелі б не адзін дзесятак беларускіх вершаў В. Каратынскага. А можа, і Сыракомлі. Мелі б беларускі слоўнічак, які мой дзед складаў і, здаецца, часткова апублікаваў.
    ...Яшчэ па падыходзе да «Беларускага клуба» праз прыадчыненыя вокпы пачуў знаёмую песшо «Ой ляцелі гусі з броду». На ціхай па-нядзельнаму Сенатарскай вуліцы яна гучала нязвычпа. Людзі спьшяліся і слухалі. Адпы паціскалі плячыма. Другія, пераважпа студэнцкая моладзь, заходзілі ў клуб.
    Сустрэча зацягпулася: было мпога пытапняў — пра агульныя для беларусаў і палякаў культурпыя з’явы мі-
    нулага, пра апошнія творы беларускіх пісьменнікаў, архіўныя пошукі. В. Швед сказаў, што ў наступную нядзелю мяне чакаюць у Гданьскім аддзяленні таварыства. Гданьск ляжыць убаку, і туды з Беларусі ніхто не заглядае.
    25— 26 КАСТРЫЧНІКА,
    АБО ЗАБЫТАЯ ПОСТАЦЬ XVIII СТАГОДДЗЯ
    Колькі іх, ураджэнцаў Беларусі, удзельнікаў вызваленчай барацьбы з царызмам, якія, апынуўшыся ў ссылцы, на катарзе, у выгнанні, з павагай ставіліся да мясцовых народаў, апісвалі іх жыццё і быт, змагаліся за іх прагрэс. Ігнат Дамейка, Бенедыкт Дыбоўскі, Адольф Янушкевіч, Канстанцін Ельскі, Тамаіп Зан, ІОзаф Кавалеўскі, Мікалай Судзілоўскі. А сёння я «пазнаёміўся» яшчэ з адным — Юзафам Копацем. Гэты ўраджэнец Пінскага павета ўдзельнічаў у касцюшкаўскім паўстанні, быў сасланы на Камчатку, а потым напісаў мемуары, якія маюць крыху даўгаватую назву: «Дзённік падарожжа праз усю Азію да порта Ахоцк, акіянам — праз Курыльскія астравы — да Ніжняй Камчаткі, а адтуль назад да таго ж порта на сабаках і аленях». Потым успаміны выдаваліся некалькі разоў у Вроцлаве, Берліне і Львове, але panep сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.
    У мемуарах Копаця пайбольш цікавымі з’яўляюцца раздзелы, у якіх расказваецца пра язычаскія вераванні, экзатычныя абрады і каларытныя норавы жыхароў Курыльскіх астравоў, Камчаткі і Чукоткі. Напаўдзікія «туземцы» ахвотна дапамагалі ссылыіым у час карабельнай катастрофы, паважалі іх за тое, што яны змагаліся за свабоду свайго краю. У сваю чаргу аўтар высока цэніць свабодалюбства і бескарыслівасць чукчаў і камчадалаў, палемізуе з тымі, хто не лічыў іх людзьмі. «Жыхары Еўропы,— гаворыцца ў мемуарах,— ганарацца сваім полерам і пэўнай перавагай у навуцы. Яны часта з пагардай ставяцца да жыхароў іншых частак зямнога шара... Але адукаваныя жыхары Еўропы не раз былі б прысаромленыя пры супастаўленні, бо яно ў многіх выпадках аказалася б не ў іх карысць».
    27 КЛСТРЫЧНІКА, АБО У ГАСЦЯХ У М. ВЛНЬКОВІЧА
    Са спазнепнем даведаўся з «Жыця Варшавы», што ў Варшаўскім універсітэце прайшді выступленні аднаго са старэйшых і папулярнейшых польскіх празаікаў Мельхіёра Ваньковіча. Калісьці я з задавалыіешіем прачытаў яго аўтабіяграфічпы раман «Шчапячыя гады». У ім апісаны «крэсовыя» шляхецкія двары, маёнтак Калюжыцы Ігуменскага павета, дзе прайшло дзяціпства шсьмепяіка. Запомпілася такая сцэна. Пап кпіць з селяпіна-беларуса, што той у Германіі пе змог бы разгаварыцца з людзьмі. У адказ горой Вапьковіча з годнасцю ўсклікае: «А ці ж там, паночку, мужыкоў няма!» (гэтыя словы пададзепы ў арыгінале па-беларуску).
    Патрыярхальдае жыццё шляхты ў «Шчапячых гадах», безумоўна, ідэалізавана. Але аўтар усё ж знайшоў тады, у 30-я гады, дастаткова сілы, каб прызнаць, што апаэтызаваны ім свет па няўмолыіых законах гісторыі адышоў у яябыт. Як эпітафія, гучаць апошпія радкі рамана: «Крэсовыя двары памерлі ўжо. Іх былых жыхароў адводзіць па могілкі ўсё меншая і меншая горстка людзей у парудзелай апратцы».
    А што, калі зайсці да Мельхіёра Ваньковіча? Тым больш што наш мастацтвазнаўца Л. Дробаў прасіў перадаць яму сваю кніжку «Беларускія мастакі XIX стагоддзя», Цікава, як колішні «зубр» будзе рэагаваць на «беларускасць» свайго прашчура — вядомага міпскага мастака Валяпціпа Ваньковіча...
    — Лічу гэта ўпаўне нармальным,— сказаў Ваньковіч. Го! Наш род напэўпа ж вядзе пачатак ад пейкага беларускага Вапькі.
    He даючы перадыху, гаспадар літаральпа засыпаў мяне пытаішямі. Як жыве Танк, з якім ёп не раз сустракаўся ў Вілыіі? Што піша Машара, чые вершы ў 30-х гадах ён пераі;ладаў на польскую мову? Ці ўстаноўлена ўрэшце, хто аўтар «Папскага ігрышча»? Ці стаіць у Сляпянцы колішні двор В. Ваньковіча? Колькі ў Мінску цяпер тэатраў і выдавецтваў і што яны ставяць і выдаюць? Ці ведаю я, што ў 20—30-я гады ён многа вандраваў па Заходняй Беларусі і зрабіў мпоства здымкаў розных помпікаў архітэктуры, жаправых сцэпак і кірмашовых ты-