Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
Таму сёння раптыў запоўпіць прабел, які трывожыў мяпе год з дзесяць. I по пашкадаваў. Аказалася, іпто «Пісьмо» А. Плуга куды даўжэйшае і цікавейшае, чым лічылася дагэтуль у беларускім літаратуразнаўстве. «Пісьмо»
пачыпаецца не з 265, а з 234 пумара. Гэта — вялікі дарожны нарыс пра Пінск, Нясвіж, Смаргонь, Вільню, Мінск, Слуцк. Аўтар расказвае пра мясцовых пісьменнікаў — Ул. Сыракомлю, В. Каратынскага, А. Бартальса, А. Глінскага, Р. Зянькевіча, I. Ходзьку, прызпаецца ў сваёй сталай любові да Беларусі, якая ў яго «заўсёды на першым месцы», сведчыць, што Сыракомля ў корчмах гаварыў па-беларуску («А каханенькі, а міленькі!»). Цікавыя апісанпі літаратурных і музычных вечароў у Мінску і Слуцку, сустрэч са слуцкім прэлатам Шантырам, які «смяшыў» арыстакратаў сваімі казаннямі на беларускай мове. Дарэчы, з «Пісьма» вынікае, што вядомы «Верш Наума Прыгаворкі» першапачаткова пачыпаўся не «Засвяцілі тры зорачкі», а «Засвяцілі дзве зорачкі». Першая зорачка — Манюшка, другая — Концкі. Гэта — пераканаўчы аргумент у карысць таго, што Ул. Сыракомлі ў той вечар у доме Дуніна-Марцінкевіча не было.
22 ЛІСТАПАДА, АБО НІТАЧКА ДА ПАПЕРАУ ЕЛЬСКАГА
Нарэшце ў адным рэдкім выдапні натрапілася канкрэтная нітачка да збораў Ельскага. Яго біёграф Ю. Талька-Грынцэвіч засведчыў, што большасць рукапісаў і карцін з Замосця была аддадзена або прададзена ў Кракаў. «У паперах, што засталіся пасля Ельскага,— пісаў вядомы аятраполаг,— ёсць сотні папак, дзе змяшчаюцца яго пататкі, мапаграфіі, запіскі і карэспандэнцыі аб людзях і фактах. 3 цягам часу япы будуць мець вялікую каштоўнасць для гісторыі».
...У Кракаў еду з адзінай думкай: дзе ж тыя «сотні папак» з матэрыяламі Ельскага?!
23 ЛІСТАПАДА, АБО ПЕРШЫ ДЗЕНЬ У КРАКАВЕ
Паўз універсітэцкія муры, якія помняць Францыска Скарыну, паўз Сукяніцы, помнік Міцкевічу і вежы Мар’яцкага касцёла іду ў бібліятэку Чартарыскіх, дзе багата рукапісаў з Беларусі. Першае пытанне да загадчыка аддзела рукапісаў: ці ёсць архіў Ельскага? He, пяма, загад-
чык пра яго нават не чуў. Другое і трэцяе пытанне: ці ёсць зборнік з беларускімі вершамі, занатаваны Ул. Казберуком, а таксама рукапісны дыярыуш падарожжа па Беларусі польскага караля Станіслава-Аўгуста, дзе прыведзены тэкст беларускага віншавальпага верша? Так, абодва рукапісы ёсць. На жаль, зрабіць фотакопіі з іх амаль немагчыма. Чарніла выцвіла, перайшло з адной старонкі на другую. Хіба што ў інфрачырвоных ці нейкіх там іншых праменнях. Але гэта патрывае доўга, страшэнна доўга. Што рабіць? Расшыфроўваць радок за радком.
Апошняе мяне не дужа засмучае. Страшэнна не любліо чытаць рукапісы па фотакопіях. Знікае водар старой паперы. He адчуваеш яе шорсткасці. He бачыш філіграняў. Знікае аўтэнтычнасць.
25 ЛІСТАПАДА, АБО АРШАНСКІ ЗБОРНІК
Нарэшце трымаю ў руках рукапіс пад нумарам 2337— «Збор вершаў польскіх і рускіх». Пісаны ён лацінкай чатырма рознымі почыркамі. Адзін з іх амаль зусім неразборлівы. Пачынаецца зборнік польскай вершаванай пераробкай апавядання «Вельмі пацешная гісторыя», якое ў празаічным перакладзе з французскай на польскую мову выдавалася ў 1642 і 1662 гадах. Гэта дазваляе хаця б прыблізна датаваць зборнік: не раней другой паловы XVII стагоддзя.
А ўслед за пераробкай ідзе беларускі вершавапы тэкст:
ПЕСНЯ 1
— Ой, хто ж мяпе будзе ў маім жалю цешыці. Хто ж са мною будзе горкі слёзы піці, Калі нет дзеванькі, каторую люблю, Бо для нее жыцце мое, здароўе згублю. Ой, глянь хто, на бога а пацеш ты мене, Скажы, шчо дзеванька дзелае без мене? Чы спіць, чы начуе, чы з кім бесядуе, Чы так цяжка, як я, горанька гаруе? Шчасліва ж то была гадзінанька міла, Калі мене ад яе ведамасць была —
3 далёкага краю, як бы з-за Дунаю. А цяпер не маю, забыла мяне, знаю.
Оіі, калі забыла дзяўчынапька міла, А свае словы ў няпамяць пусціла, Знадзь жа маё сэрца само ся асудзіш, Чы я таму вінен, шчо ты ў слове блудзіш? — Я помню на бога і на свае словы, Какая там была вашая ўмова.
1 служыці буду, пакуль света стоіць, А хто мяне губіць, бога ся не боіць. Сам бог тое знае, шчо каму даці мае, Ліхія варогі прэч паразганяе.
3 табою мпе міла гора гараваці.
— Дай жа, божа, хутка міленькую зпаці.
ПЕСНЯ 2
Няволепька ж мая з вамі, 3 харошымі вочанькамі, Шчо мне спаці не даеце, Тугу сэрцу задаеце, Я ж пя могу ні спатапькі, Шчо мне тошна да дзеванькі. Прынясі, божа, гадзінаю, Шчо б ся бачыў з дзяўчыпаю. Дзяўчынанька харошая, Будзь на мене ласкавая. Любі, харошая дзяўчына, He будзь нуднасці прычыпа. Лепей было не ўшчынаці, Ніж любіўшы перастаці. Сам бог таму суддзя будзе, Хто каго пярвей забудзе.
На расшыфроўку дзвюх посень пайшло нешта каля чатырох гадзін: расплывісты почырк, знакаў прыпынку няма, мпогія словы перакручаны па польскі лад. Цікава, колькі ж тут усяго беларускіх тэкстаў? Перагартаў зборнік і падлічыў: 68! Адны з іх нумараваны, другія не. Адны нумары прапушчаны, другія паўтараюцца. Ёсць падобпыя тэксты. Ёсць ужо знаёмая мне па варшаўскаму зборніку песня «Красная ў пані ўрода, харашая малода». Але калі нават адкінуць паўторы, работы тут на добрых два тыдні.
He менш хвалююць мяне пытапні, дзе ж узпік зборнік, кім ён перапісваўся. Ніякіх прозвішчаў нідзе не відаць. Толькі ў канцы рукапісу каліграфічна выведзена: «Мосці падчашыц Аршанскі мне вельцэ міласцівы Пане і Дабрадзей». Ды яшчэ акраверш у польскім панегірыку
на стар. 162—164: «Падчашанка Оршанска, пан мой мілосьцівы». Значыць, зборнік пісаўся або перапісваўся ў Оршы, для адной з аршанскіх падчашанак (а можа, і яна руку сваю прыклала). А потым, дзесьці ў канцы XVIII ці пачатку XIX ст., ён трапіў у бібліятэку вядомага мецэната і калекцыянера Чартарыскага, які бываў на Аршаншчыне — у Шклове, Дуброўне. У бібліятэцы Чартарыскіх у пачатку XX стагоддзя зборнік адшукаў А. Брукнер. У 1911 годзе ён апублікаваў некалькі вершаў — поўпасцю або ва ўрыўках — у часопісе «Паментнік Літэрацкі» (публікацыя чамусьці прайшла міма ўвагі некалькіх пакалепняў беларускіх даследчыкаў). Але якасць публікацыі А. Брукнера невысокая. Жывой беларускай мовы ён не ведаў і таму расшыфроўваў «рубаткі» замест «рубашкі», «сяпічанькі» замест «сунічанькі», «шырша» замест «шэршань», «невадзіўся» замест «не ўрадзіўся» і гэтак далей. Вядома, няма гарантыі, што не будзе памылак і ў мяне.
26 ЛІСТАПАДА, АБО НАСТУПНЫЯ ДЗВЕ ПЕСШ
У песнях аршанскага зборніка ёсць многа агулыіага. Часцей за ўсё — гэта тужлівы маналог хлопца ці дзяўчыны, якія скардзяцца на разлуку. Радзей — дыялог двух закаханых. Але амаль у кожнай песні — адметная танальнасць. Можна было б скласці цэлую «шкалу» пачуццяў: ад нясмелага, нявіннага прызнання да яўнай эротыкі.
3 перапісаных песень найболып спадабаліся лірычныя:
ПЕСНЯ 4
Ўспамажы, божа, маё сардэнька, ІІяхай не тужыць вельмі цяжэнька, Няхай не тужыць, шчо ад варога Церпіць, бедное, пра бог для бога. Чаго ты, сэрца, з мысляю блудзіш, Як бысь не знала, каго ты любіш. — Я тое знаю, шчо тобе міла, Тое ж бо мене вельмі сушыла. Зпаюць і людзі, бесу іх долі, Як бых не любяць людзі ніколі. Якія дзівы, шчо хто міл кому,
4 Зак. 784
Сабе я люблю, нікому інному. Няхай гавораць, як сабе знаюць, Калі інное журбы не знаюць. А я на тое крыху не дбаю, Бо шчо цяжшога на сэрцы маю. Ой, я ж го вельмі цяжка кахаю, Ой, калі любы, таго не знаю. Шчо за доленька мая такая, Чы мяне згубіла інна якая. — Перад табою, люба дзяўчына, Нуднасці майго сэрца прычына. Жый здаровенька, як сабе знаеш. Hex здароў будзе, каго кахаеш.
ПЕСНЯ 5
— Сам я не знаю, шчо дзелаці маю, пічо мілае не віжу, Ой, дай жа, божа, у борздзенькім часе шчо б была паблізу. Сам я паеду, мілую найду, па садуньку ходзячы — Аж мая міленькая слёзкі раняе, думанькі спяваючы: — Галованька ж мая бедная, каму жа я падабаю, Хто ж пажалуе журбанькі мое, шчо мілы не бывае? Бывай, міленькі, атры слязонькі,
пацеш сэрданька мое, Шчо б не тужыла, цябе любіла, вазьмі мяне з сабою.
27 ЛІСТАПАДА, АБО НАД ТЫМ ЖА АРШАНСКІМ ЗБОРНІКАМ
He дае спакою перапісаная сёння «Песня 10». Мяркуйце самі:
Ой, ляцела галубанька з Украіны, Ураніла сіва пер’е на даліне.
— He жаль жа мне сівага пер’я на даліне, Як жаль жа мне айца і матанькі па Украіне. Пакінь жа, дзеўка, айца і матку, усю радзіну, Едзь са мною, з казачэнькам, на Украіну!
— Як я маю айца і матку пакідаці, Будзець мяне ўся радзіна праклінаці. Чы на тое мяне матка гадавала, Шчо б я ойца і матку сваю пакідала? — На Украіне шчука рыба з шафранам, Будзеш жыці ды з казакам, як за панам. На Украіне шчука рыба і з вадою, будзеш Жыці за казакам — з бядою не забудзеш. — Ой, прыехаў мой міленькі дый з вайнопькі, Закалатаў у аконка дай да ізбонкі.
— Чы спіш, міла, чы гадаеш, бог з табою,
Калі не спіш, мая міла, моў са мпою.
— Як я маю з табою гаварыці, Нялюб ляжыць подле мяне як забіты.
— Адсунь жа ся, мая міла, ад нялюба, Заб’ю яго з таго лука, як галуба.
— Як ты маеш ой нялюба забіваці, 3 кім я буду дзеткі свае гадаваці?
— 3 богам, мая міла, і са мною, He журыся, сэрца мое, бог з табою.
Тут, мабыць, перапісчык злучыў у адно два розныя тэксты. Хлопец угаворвае дзяўчыну паехаць з ім на Украіну. I тут жа, вярнуўшыся з «вайнонькі», застае каханку з нялюбам. Нелагічна.
3 «Песні 10» у аршанскім зборніку часта стала ўпамінацца Украіна. А. Брукнер калісьці лічыў, што ўсе падобныя вершы пісаліся палякамі, якія жылі па Украіне, у прадгор’і Карпат. Але чаму ж тады герой заклікае гераіню паехаць з ім па Украіну? Значыць, дзея адбываецца не па Украіне. Зпачыць, песня ўзнікла ў Беларусі... Вядома ж, тагачаспая ўкраінская і беларуская паэзія развіваліся ў цеснай сувязі. Супастаўленпе аршанскага зборніка з украінскімі крыніцамі напэўна ж пакажа, што паміж імі ёсць пераклічка, ёсць узаемныя перайманяі. Але нават пакінуўшы такое супастаўленне на пазнейшы час, можна сказаць, што абсалютпая большасць твораў аршанскага зборніка — беларуская.
У той жа бібліятэцы Чартарыскіх гартаў рукапісны зборпік «Orsa rhetorica», датавапы 1696 годам. Мноства лацінскіх і польскіх вершаў мясцовых выкладчыкаў.
29 ЛІСТАПАДА. АБО АРШАНСКІ ВАРЫЯНТ ПЕСНІ ПРА «КАРДАША»
Як цеспа Беларусь заўжды была звязана са славянскім светам! У аршанскім зборніку ёсць прамая пераклічка не толькі з украінскімі, але і з сербскімі песнямі. Мабыць, з Сербіі перавандравала да пас і турэцкае слова «кардаш», якое, здаецца, абазначае адзінаўтробнага брата, і характэрны прыпеў: «Брэ, брэ, морэ».