• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы старажытных сховішчаў  Адам Мальдзіс

    Таямніцы старажытных сховішчаў

    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 176с.
    Мінск 1974
    53.65 МБ
    Першы званок з гасціпіцы «Папарама» — да пісьменніцы Эміліі Кунавіч. Яна з 1925 па 1941 год працавала настаўніцай у беларускай вёсцы каля Вілейкі і потым напісала пра гэта рамая «Ненасытныя сэрцы». He так даўно мы бачыліся ў Міпску, а цяпер дамаўляемся сустрэцца тут — пагаварыць аб агульных зпаёмых, навінках беларускай і польскай літаратур. Эмілія Кунавіч дзеліцца прыемнай навіной: яе повы раман «Зблытапая пража», прысвечаны вроцлаўскім прадзільшчыкам, здабыў папулярнасць сярод рабочых. Япы засыпаюць аўтара зацікаўлепымі пісьмамі.
    13	СНЕЖНЯ, АБО АДКРЫЦЦЁ HE АДБЫЛОСЯ
    У Вроцлаў мяне звабіў «Асалінэум» — бібліятэка, заснаваная ў Львове вядомым мецэнатам Асалінскім на пачатку XIX стагоддзя, а ў 1946 годзе перавезеная сюды ў адпаведнасці з савецка-польскім пагаднепнем. У «Асалінэуме» ж мне рупіць паглядзець дзве вершаваныя кніжкі Япа Пратасовіча — «Inventores rerum» і «Jalmuznik». Першая з іх выдадзена ў Вільні ў 1608 г., другая — у 1597 г. He так даўло даследчык віленскага кнігадрукаваппя А. Анушкін пісаў у «Кннжном обозрешш», што абедзве яны належаць беларускаму паэту. Калі б гэта пацвердзілася, гісторыя нашай літаратуры ўзбагацілася б no­Ban цікавай старонкай.
    На жаль, адкрыццё не адбылося Хтосьці ўвёў А. Ануш-
    кіна ў зман, а ён — чытачоў. Абедзве кніжкі напісайы на польскай мове. Да Беларусі ж маюць толькі тое дачыненне, што іх аўтар, Ян Пратасовіч, жыў у вёсцы Магільная Пінскага павета і ў кніжках паведамляў некаторыя падрабязнасці мясцовага побыту (напрыклад, што ў Беларусі добра... цалуюцца).
    Затое памеснік дырэктара бібліятэкі докгар Шчэпанец парадаваў мянс двума рэдкімі выдапнямі канца XVIII ст. Першае з іх — певядомая раней адозва «Савет літовскій пад началнічэством Фаддзея Костюшкі». Тэкст яе падрукававы паралельна па-польску і па-беларуску — царкоўнаславянскімі літарамі. Другое — «Пісн украінців козаків». Тэкст яе адпавядае «Песні беларускіх жаўнераў 1794 года», якую гадоў з пяць назад мне ўдалося знайсці сярод вільнюскіх рукапісаў. Трэба будзе неяк устанавіць, ці беларускі тэкст быў перакладзены з украінскага, ці украінскі з беларускага.
    15 СНЕЖНЯ,
    АБО КАЛІНОУСКІ ВАЧЫМА ЛЮДВІКІ РАДЗЕВІЧ
    У біяграфіі слаўнага рэвалюцыянера і публіцыста Кастуся Каліноўскага, асабліва ў апошніх дпях яго нелегальнага жыцця, ёсць многа нявысветленага, таямнічага. Таму асабліва каштоўным здаўся мне рукапіс Людвікі з Ямантаў Радзевіч «Горсць успамінаў з 1863 года», які захоўваецца ў бібліятэцы Асалінскіх і дагэтуль быў апублікаваны толькі ва ўрыўках. Успаміпы напісаны чалавекам аўтарытэтным, дасведчаным і блізкім да легендарнага Кастуся — маладзейшая сястра Людвікі, Марыя Ямант, была яго нарачонай.
    Успаміны Радзевіч праліваюць святло на абставіпы той драматычнай ночы, якую Каліяоўскі правёў на абледзянелым даху дома, акружанага царскімі жандарамі. Аказваецца, аўтара «Мужыцкай праўды» тады выратаваў... старшы паліцмайстар Вільпі нехта Саранчоў. Вонкава афіцыяльны і грубаваты, ён патаемпа памагаў паўстанцам.
    Аднак дамо слова самой Радзевіч:
    «Адным відавочным фактам з жыцця вядомага началь-
    ніка горада Канстапціна Каліноўскага (калі апошні прыбыў у Вільню, каб заяяць гэтую цасаду) ён (Саранчоў — A. М.) пацвердзіў такое аб ім меркаванне. I за тое, што Каліноўскага з самага пачатку пе напаткаў яго пазнейшы лёс, трэба быць удзячным дабрачыннасці Саранчова. Каліноўскі, які пазней жыў у Вільні пад прозвішчам Вітажэнец, быў ужо моцна скампраметаваны ў палітычных адносінах. Яго шукалі. He маючы пакуль што надзейных дакументаў, ён павіпен быў патаемна пражываць на Зарэчнай вуліцы, дзе на трэцім паверсе займала два пакоікі асоба з заможпай калісьці сям'і. Тады яна кармілася працай сваіх рук — шыццём. Гэтая асоба — панна Догель— была вельмі дабрачынная. He вельмі ўжо маладая, тактоўная, спакойная, негаваркая, але рэдкага характару. Была яна ўсёй душой адданая нацыянальнай справе. Таму яе кватэра часта выручала ў крытычных момантах. Апрача ўсяго іншага ў ёй хавалі друкарню. У маленькай кватэры са скромнай мэбліроўкай такую рэч можна схаваць толькі ад звычайнага вока. Знайсці ж нават пры самым павярхоўным вобыску не склала б ніякай цяжкасці Каліноўскаму, за якім сачылі ўжо ў дарозе, жандары дазволілі заняць тую кватэру.
    Было гэта позняй восенню. Пачаліся ўжо маразы. ('ветлай, месячнай поччу дом акружылі ўзброеныя людзі. Значным атрадам паліцыі камандаваў сам Саранчоў. Каліноўскі, якога абудзілі са сну, ужо не меў часу нешта накінуць на сябе. У адной бялізпе выскачыў ён праз акно і, чапляючыся за выступы, з вялікай цяжкасцю лёг на дах, прыціснуўся грудзьмі да заснежанай чарапіцы. Яна была адзінай яго апорай. Прыходзілася зважаць, каб яго знізу пе пабачылі салдаты, каб не зваліцца на іх, калі ад марозу скасцянеюць рукі. Толькі дзякуючы незвычайнаму гарту душы і цела ёп вытрымаў тое страшнае выпрабаванне, завешаны паміж жыццём і смерцю, спруцянелы ад холаду.
    Тым часам Саранчоў кожнаму з паліцэйскіх вызначыў пазіцыю на двары ці на лесвіцы, загадаў ім не адлучацца без дазволу. У кватэру ўварваўся адзін. Ужо з лесвіцы быў чуваць яго голас, грубая лаянка: «Павесіць мярзаўку! Павесіць!» Бедная дзяўчыпа не сумнявалася, што менавіта такі чакае яе канец. Сустрэла яна паліцмайстра з найвялікшым спакоем. Ужо загадзя крыху высунула шуфля-
    ды камоды, дзе былі часткі друкарні, прыкрытыя зверху рэчамі,— каб, пацягнуўшы за шуфляду, не адразу мояша было б адчуць яе цяжар. Іншыя часткі ад друкарні былі ў ложку, пад матрацам. Вобыск праходзіў пры гучнай лаяпцы. Саранчоў высоўваў кожную шуфляду і зверху кратаў рэчы. Ложак таксама праверыў. I нібы нс знайшоўшы нічога нелегалыіага, гэты сумленнейшы чалавек выскачыў з такім жа шумам і імпэтам, як і пры з’яўленні. А мог жа, як іншыя ў тыя часы, спадзявацца, што атрымае шчодрую ўзнагароду... I толькі маленькая жменька людзей ведала, які высакародны ўчынак зрабіў гэты ўяўны грубіян».
    Далей Радзевіч расказвае пра абставіны арышту К. Каліноўскага і Ц. Далеўскага. Усе нелегальныя паперы Каліноўскаму перадавала Караліна Яцына. Прачытаўшы, ён хаваў іх у выдлубанай пожцы стала. Пасля арышту Каліпоўскага жандары доўга не маглі знайсці тое патаемнае месца. Але праз колькі дзён Караліна Яцына сама ўказала сховішча...
    У турме, працягвае Радзевіч, Каліноўскі паводзіў сябе мужна, праяўляў жалезную сілу волі. «Апекавалася ім, наколькі было мага пры выключна суровых правілах, адна асоба, вельмі тады дзейсная, калі справа датычылася тых, каму пайболып пагражала небяспека. Удава Ядвіга Макрыцкая была непаўторнай індывідуальнасцю. Вытанчаная, ладна складзеная постаць, добрае выхаванне. Немаладая, адукаваная, у скромным адзенні, якое не вызначалася асаблівай элегантнасцю. Япа заўсёды ведала, як прайсці туды, куды для іншых шлях быў закрыты». Макрыцкая даставала Каліноўскаму неабходныя рэчы, перадавала «патаемныя карткі». ТІекаторыя з іх потым, на жаль, трапілі ў рукі жандараў.
    16 СНЕЖНЯ, АБО ЯПІЧЭ АДНА ПАУСТАНЦКАЯ БІЯГРАФІЯ
    Аддзел рукапісаў «Асалінэума» з’яўляецца галоўным у Полыпчы цэнтрам па збіранню мемуарнай літаратуры. Бібліятэка купляе яе ад нашчадкаў мемуарыстаў, на аукцыёнах. Робяцца заказы грамадскім дзеячам і проста бывалым людзям, каб яны напісалі ўспаміны спецыяльна
    для «Асалінэума». Нярэдка трапляюць сюды і мемуары, звязаныя з Беларуссю.
    Сёння чытаў рукапіс Міхаліны Граковіч-Гаўснер «Вачыма дачкі». Яшчэ адзін жыццяпіс паўстанца 1863 года. Яшчэ адзін сын зямлі беларускай, які працаваў на карысць іншых, далёкіх народаў.
    Юзаф Граковіч, бацька мемуарысткі, парадзіўся 13 чэрвепя 1834 года ў фальварку Міхалева на Міншчыне. Вучыўся ў Мінску, потым у Пецярбургскай вайсковай школе. Служыў у палку, які кватараваўся ў Віцебску і Чанстахове. У 1863 годзе сарваў з сябе афіцэрскія пагоны і далучыўся да інсургентаў. Паўстанцкі ўрад прызначыў Граковіча ваенным пачалыіікам Калішскага ваяводства. Ужо ў першых баявых сутычках праявіліся арганізатарскія здольнасці трыццацігадовага камандзіра. Але потым была трагічная бітва пад Шклярамі, несправядлівыя абвінавачвапні ў здрадзе. Давялося эміграваць у Парыж.
    Закончыўшы ў Парыжы інжьтнерную школу, Граковіч паехаў на Балканы. Будаваў у Балгарыі чыгункі і чыгуначныя масты. У 1881 годзе завербаваўся па Гаіці, дзе таксама спраектаваў чыгунку. Апісваў гаіцянскую прыроду, вераванні мясцовага насельніцтва. Потым вёў геалагічпыя пошукі па Марцініцы. Памёр 26 ліпепя 1912 г.
    17 СНЕЖНЯ, АБО «УСПАМІНЫ» ПАРОУСКАГА
    Свае «Успаміны» Мечыслаў Пароўскі пісаў ужо ў народнай Польшчы, у 1961—1962 гадах. Але датычацца яны дарэвалюцыйнага мінулага Бсларусі. У 1904—1917 гадах аўтар працаваў памеснікам дырэктара і дырэктарам Мінскага сельскагаспадарчага сіндыката і быў сведкам многіх мясцовых падзей.
    М. Пароўскі прыводзіць звесткі пра бібліятэчныя і музейныя калекцыі тагачаснай Беларусі. Напрыклад, у Дабосні Бабруйскага павета, у маёнтку Эдгара Булгака, былі «багатыя зборы кніг, старой зброі, карцін, крышталю, якія прыводзілі ў захапленне сапраўдных знаўцаў». Павел Ваньковіч з Шыпян таксама меў «багатую калекцыю твораў мастацтва».
    He менш «багатую калекцыю» рэдкіх кпіг і твораў
    мастацтва пабачыў я вечарам у кватэры загадчыка аддзелам камплектаванпя «Асалінэума» Рамапа Афтаназы. Паходзіць ён з Піншчыпы, імкнецца, каб у бібліятэцы былі добра прадстаўлены беларускія выданні (у яго рабочым кабінеце я ўпершыню ў ІІольшчы пабачыў беларускую энцыклапедыю). А яшчэ ў пана Афтапазы ёсць унікальная калекцыя фотаздымкаў амаль усіх помнікаў палацавай архітэктуры на тэрыторыі Беларусі. Гэта яго хобі.
    18 СНЕЖНЯ, АБО «УСПАМІНЫ» ШАНТЫРА
    Калі хто стане рабіць фільм, падзеі якога будуць адбывацца ў Беларусі другой паловы XVIII стагоддзя,— горача раю як даведачную крыніцу «Успаміны» Станіслава Шантыра, пісаныя ў Слуцку ў 1846 годзе. Па просьбе магілёўскага літаратара I. Галавіпскага 83-гадовы слуцкі прэлат скрупулёзна ўзпавіў быт 1 поравы шляхты ў часы свайго дзяцінства. Прайшло яно на Полаччыне, у маёнтку Горсплі (аўтар мяркуе, што гэтая пазва паходзіць ад беларускага словазлучэппя «гор сплёт»). Чытаючы «Успаміны», выразна бачыш старашляхецкі двор з вялізнымі сенямі, дымпымі грубамі, «двухпавярховымі» шафамі. Чуеш галасы рэзідэнтаў, афіцыялістаў, гайдукоў, пароха Кутырлы з яго любімым прыслоўем «Каб це грымнула». Шаптыр сведчыць, што шляхта па Полаччыпе гаварыла тады пераважна па-беларуску, і ў нацвярджэпне спасылаецца па паступны анекдатычны выпадак. Аднойчы да папа Грабніцкага прыбыў з выклікам па дуэль пасланец ад полацкага ваяводы Жабы. Гаспадар, прыкінуўшыся глухім, адказваў у адпо: «Не чую!» Паслапец раззлаваўся і пачаў лаяцца: «Пап Жаба казаў, што ты нікчэмны, подлы, адным словам к...» На тое Грабніцкі адказаў: «Скажы Жабе, што к...— не вужака, не ўкусіць».