Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
3 другога боку, «Успаміны» даюць безліч цікавага матэрыялу па гісторыі феадальнай культуры тагачаснай Беларусі, гісторыі нораваў яе пануючых класаў. Прыводзяцца звесткі аб тэатральных пастапоўках у Нясвіжы, канцэртах сялянскіх песепь і танцаў. Ідучы за модай вску,
Кароль Радзівіл загадаў у прыгарадзе Нясвіжа, Альбе, разбіць нешта накшталт ідылічнай вёскі. Усе яе жыхары — члены княжацкай сям’і і яе госці — хадзілі там у вопратцы, стылізаванай пад народную, мусілі колькі гадзін у дзепь рабіць выгляд, што займаюцца сяляпскай працай. Уся Альба была спаласавана каналамі, па якіх плавалі сапраўдныя караблі. «Матросы» вербаваліся сярод моладзі з навакольпай шляхты. У нясвіжскай «марской» школе займалася нешта каля 800 падлеткаў. Вучылі іх сур’ёзна — нават геаметрыі і турэцкай мове, бо Радзівілу марылася, што з нясвіжскага «флоту» народзяцца балтыйскі і чарпаморскі флоты Рэчы Паспалітай. Зразумела, што ўсе гэтыя выбрыкі княжацкай фаптазіі аплачваліся крывавай працай прыгонных, пра што аўтар мемуараў, вядома ж, умоўчвае. Толькі раз ён называе капкрэтпую лічбу: візіт у Нясвіж польскага караля Станіслава-Аўгуста каштаваў Радзівілу нешта мільён 600 тысяч польскіх злотых. Ды што яны значылі для магната, які пават карэту меў, літую з чыстага золата.
Кароль Радзівіл «пане каханку» быў найболып яркай і дэманічнай фігурай феадальнага ладу ў Беларусі. Маючы апавядальніцкі талент, праз яго асобу і яго акружэнне можна было б, як у люстэрку, паказаць усе супярэчпасці тагачаснага грамадства.
5 СТУДЗЕНЯ,
АБО 3 ГІСТОРЫІ МУЗЫЧНАГА ЖЫЦЦЯ У МІНСКУ 1 СЛУЦКУ
Якім было музычнае жыццё Мінска і Слуцка ў сярэдзіпе мінулага стагоддзя? Мяркуючы па артыкулу Аляксандра Жалезняка (Аляксаядра Валіцкага) «Мінская губерня ў музычных адносінах», апублікаванаму у 49, 50 і 52 нумарах часопіса «Рух Музычны» за 1858 год,— гэтае жыццё не было такім ужо і бедным. Праўда, аўтар крытыкуе мінскі тэатральны аркестр. Ён гучаў нязладжана. Але калі б для яго купіць новыя інструменты, то ён «закасаваў бы нават варшаўскі». Затое вышэйшай пахвалы ўдастойваюцца мінскія настаўнікі музыкі і 'спеваў Д. Стафановіч, В. Пшыбора, які апублікаваў некалькі фартэпіянных кампазіцый, Ф. Паўлоўскі і К. Марцінкевіч. Пра апошпюю
дачку беларускага пісьменніка, у артыкуле гаворыцца так: «Гэта незвычайны талант. ГІры клапатлівым накірунку з яе магла б атрымацца сапраўдная артыстка». У параўнальна невялікім Мінску працавалі тры майстэрні па вырабу і рамонту фартэпіяна — Казлоўскага, Фогта і Бяляўскага.
Што ж датычыцца Слуцка, то ў яго ваколіцах найбольш славіўся Пётр Карафа-Корбут. «Гэта быў музыка вышэйшага разраду. Іграў на ўсіх інструментах і многа пісаў. Некаторыя яго кампазіцыі друкаваліся. Пераважна гэта былі таыцы — паланезы, мазуркі, англезы. У свой час яны карысталіся поспехам. А некаторыя з іх — і цяпер».
Сярод слуцкіх музыкантаў Жалязняк называе надзвычай здольнага гітарыста Кароля Стрэлку, які вучыўся ў самога Джульяні, выпускніка Пражскай кансерваторыі, чэха родам Яна Каляшоўскага, настаўнікаў ігры на скрыпцы і фартэпіяна Антона Лінкевіча і Францішка Лапату, флейціста, віяланчаліста і мастака Яна Гесе. У рэпертуары настаўніка гісторыі Слуцкай гімназіі віяланчаліста Мікалая Бакушэўскага былі «амаль усе творы Ромберга, Серве, Пляцці, Шуберта». Мясцовыя і прыезджыя артысты давалі ў Слуцку сольныя канцэрты. Сярод гастралёраў назвапы і дзеці В. Дуніна-Марцінкевіча Міраслаў і Каміла.
У іншых карэспандэнцыях для варшаўскага часопіса «Рух Музычны» А. Жалязняк паведамляў аб выступленнях у Мінску і Слуцку К. Трапянскага, які выканаў на скрыпцы і кларнеце творы Шуберта, Аляб’ева і Давіда.
8 СТУДЗЕНЯ, АБО СЯРОД МЕМУАРАУ
«Гісторыя краіны — гэта гісторыя людзей, гэта калектыўныя ўспаміны яе жыхароў». Такой фразай пачынаюцца мемуары Мікадзіма Кярсноўскага, які жыў на Навагрудчыне ў пачатку XIX стагоддзя. Аўтар працаваў дробным канцылярыстам, але многае бачыў, многае чуў, занатаваў каларытныя дэталі аб падзеях 1812 года.
Сёння ва універсітэцкай бібліятэцы прачытаў таксама «Успаміны Юрыя Сарокі» і «Дыярыуш жыцця Ігната Лапацінскага». Першы з іх, ураджэнец Ваўкавыскага паве-
та, разам з кйязем Адамам Чартарыскім аб’ездзіў Маскву, Вепу, Канстанцінопаль. Другі амаль усё жыццё правёў на Мсціслаўшчыне. I. Лапацінскі каларытна апісаў норавы мясцовай шляхты. Чаго варта хаця б такая карціна сейміка, які адбыўся ў мсціслаўскім касцёле ў 1733 годзе: «Пан Леон Ілініч, гродскі пісар з групоўкі Валовічаў, маючы ў руках старасвецкую сякерку тонкай работы, хацеў ёю ўрэзаць у лоб падстарасце Шпілеўскаму, але той уцёк, а Валовіч Станіслаў ускочыў па стол (пастаўлены ў касцёле на час сейміка — A. М.) і выхапіў шаблю. Затым не гублялі часу абодзве партыі. Два браты Завістоўскія перакулілі стол па партыю Валовіча. Секліся амаль гадзіну, пакуль не выйшлі ксяндзы... Тады валовічаўская партыя ўцякла з касцёла і сеймікавала на вуліцы, ля карчмы... У той секаніне ў абедзвюх партыях моц было параненых. Найбольш дасталося Талпыгу, Дубягу і Козелу; двух жа з цяжкіх ран хутка памерла».
Так выглядала па практыцы славутая шляхецкая вольпасць, права «Liberum veto».
10 СТУДЗЕНЯ, АБО У БІБЛІЯТЭЦЫ РАЧЫНСКІХ
Зноў узпікла пытанпе, наколькі можна давяраць мемуарнай літаратуры. Нешта не верыцца, каб нейкая францужанка Марыя Бопін, працуючы ахмістрыняй у пана X. у ваколіцах Магілёва, вяла скрупулёзны дзённік падзей 1863 г. на Магілёўшчыне, у тым жа годзе выдала свае запісы ў Парыжы, а на пачатку 1864 г. львоўскі часопіс «Дзенпік Літэрацкі» паспеў іх ужо апублікаваць у польскім перакладзе. Хутчэй за ўсё, «мемуарная» форма, спасылка на французскую крыніцу спатрэбіліся, каб прытупіць пільнасць аўстрыйскай цэпзуры. Мабыць, падзеі 1863 года на Магілёўшчыне апісаў, злёгку пераболыпваючы і паэтызуючы, нехта з іх відавочцаў або нават удзельпікаў. Апісаў па гарачых слядах, прабраўшыся за кардон — у Львоў.
У бібліятэцы Рачынскіх глянуў па славуты беларускі зборнік старажытных перакладпых ановесцей. Тут і аповесці пра Трыстана і Баву, і «Історыя о княжаці Гвідоне», і «Історыя о Атылі, королі ўгорскім». Усё гэта даследава-
на і апублікавапа яшчэ Весялоўскім і Брукнерам. Але гартаючы рукапіс, заўсёды прыкмячаеш нешта новае. Напрыклад, не заўважаны раней на вокладцы запіс аднаго з першых уладальнікаў зборпіка: «Года 1637 мца юля 5 дня я, Герапім Уняхоўскі, ажаніўся з малжонкай маёй мцяй Папяй Аннай Пачапоўскай, старшай папа Мікалая Пачапоўскага, за якім была Прабасевічаўна, пісараўна земская Навагрудская. Шлюб мне даваў епіскап луцкі і пачаеўскі, родпы стрый малжонкі маёй».
Запіс дазваляе больш дакладна ўстапавіць месца і час узпікнення зборніка.
11 СТУДЗЕІІЯ, АБО ЗНОУ У ВАРШАВЕ
He агледзеўся, як праляцелі тры месяцы пошукаў і сустрэч. Заўтра трэба ехаць дамоў. Таму ўладкоўваю ў Варшаве апошпія фармальнасці. Ну і сувснірамі запасаюся, вядома.
Перад абедам сустрэўся з лодзінскім пісьменнікам, шчырым сябрам нашай літаратуры Мацеем-Юзафам Канановічам і адным з кіраўнікоў Таварыства імя Капапніцкай Тадэвушам Кляновічам. Канановіч уручыў мпе ў польскім перакладзе анталогію беларускай паэзіі, зборнік Янкі Брыля «Глядзець па траву». У папа Кляновіча — просьба: ці не мог бы я сёння вечарам расказаць у Таварыстве, як у Беларусі даслсдуецца творчасць Ул. Сыракомлі.
12 СТУДЗЕІІЯ, АБО АД’ЕЗД
Раніцай у атэль пазваніла Ада Чачуга і ад імя беластоцкай «Нівы» задала рэпарцёрскае пытанне:
— Якую са сваіх польскіх зпаходак вы лічыцс найбольш значнай?
Сапраўды: якую? Пакуль што сабраны матэрыял пе прыведзепы ў сістэму, не абагульнены. Гэта кавалачкі мазаікі, якія трэба будзе ўкласці ў адзінае цэлае. Можа, «Мачаху»? He, усё ж хутчэй — песенна-інтымную лірыку другой паловы XVII — першай паловы XVIII стст. Ці не ёсць гэта тое звяпо, якое злучала старажытпую і повую беларускую літаратуру, звяпо, якога нам так пеставала?!
А чаму ў той час пашырылася менавіта песенна-інтымная лірыка? Здаецца, ясна. Другая палова XVII— першая палова XVIII стст. былі цяжкім для нашага народа і нашай літаратуры часам. Пасля ўздыму часоў Ф. Скарыны і С. Буднага пачаўся заняпад. Літаратурныя традыцыі часткова абарваліся. У наступленне пайшла каталіцкая рэакцыя на чале з езуітамі. У так званыя часы контррэфармацыі беларускай мове было адмоўлена ў праве на існаванне. У грамадскай сферы яна была выцеснена польскай, лацінскай, стараславянскай мовамі. Але беларуская мова жыла. Жыла перш за ўсё ў сямейным коле. Калі людзі прызнаваліся ў каханні, у сыноўняй любові, яны рабілі гэта, вядома ж, не на польскай або лацінскай мове. Так нарадзілася беларуская песенная лірыка.
Але з Варшавы ад’язджаў усё ж з адчуванпем, што тая, галоўная, самая значная знаходка яшчэ паперадзе. Польскія архівы і бібліятэкі хаваюць яшчэ не адну таямніцу нашай літаратуры і нашай культуры.
СВЕТНІК
3 ПОЛАЦКАГА НАРОДНАГА
Аднойчы, працуючы ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Беларускай ССР, я звярнуў увагу на фонд пад нумарам 3175. Дзіўны гэта фонд. У ім — усяго адзін вопіс, а ў вопісе — усяго адна справа. Але затое якая! «Журнал Полоцкого главного народного учплшца» з 1789 па 1796 год! А Полацкае галоўнае народнае вучылішча было, побач з Магілёўскім, першай свецкай сярэдпяй навучалыіай установай, утворанай пасля далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі. У параўнанні з калегіямі, якія дзейнічалі ў Рэчы Паспалітай пры каталіцкіх кляштарах, гэта быў прыкметны крок наперад. Па-першае, побач са шляхтай доступ да сярэдняй адукацыі атрымалі ўсе слаі гарадскога насельніцтва — мяшчане, купцы, разначынцы. Побач з хлопчыкамі ў школы ўпершыню пайшлі дзяўчынкі. Па-другое, навучанне пабыло болып свецкі характар. Праўда, вучні па-ранейшаму зубрылі свяшчэннае пісанне. Але павялічылася ўдзельная вага прыродазнаўчых дысцыплін. Вучылішчы давалі добрую падрыхтоўку па рускай і агульнай гісторыі і геаграфіі, па рускай славеснасці, польскай і нямецкай мовах. Урэшце, дзякуючы Полацкаму і Магілёўскаму вучылішчам у Беларусь сталі пранікаць здабыткі рускай класічнай літаратуры, рускай асветніцкай думкі. Вучні маглі пазнаёміцца з творамі М. Ламаносава і Г. Дзяржавіна, Д. Фанвізіна і М. Навікова, Д. Анічкава і Я. Казельскага. Выкладалі ў вучылішчах пераважна выпускнікі Пецяр-