Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
Але што гэта? Перад «Камедыяй», па 1 —13 лістах, ідзе польская трагсдыя Марашэўскага (почырк адзіп і той жа) «Свабода ў пяволі», чамусьці да гэтага часу пе заўважапая даследчыкамі. Сюжэт яе ўзяты са старажытнарымскай гісторыі. Гаворачы словамі вершавапых іптэрмедый да твора, аўтар хоча «паказаць свету выдатную дабрачыннасць, заахвоціць усіх, каб імкнуліся толькі да яе». Даб-
рачыннасць — гэта найбольш высакародны камень, скарб, які не прападае. He лёсам, не фартунай наканавана чалавечае шчасце. Чалавек сам стварае яго дабрачыппымі дзеяннямі: толькі той «будзе мець удосталь шчасця, хто на яго заслужыць». He трэба асабліва даказваць, што для свайго часу, калі лічылася, што чалавечае жыццё прадвызначана нябесньш лёсам, такія думкі гучалі дужа і дужа прагрэсіўна.
Трагедыя «Свабода ў пяволі» якраз і нрысвечана праслаўленпю высакародпай дабрачынпасці. Рымскі палкаводзец Велізарый, галоўны герой п’есы, вышэй за ўсё ставіць інтарэсы айчыны. Ён заваяваў для яе мір. Ён патрабуе ад усіх сумленнага выкапалпя сваіх абавязкаў, захаваняя законаў. Ёп клапоціцца аб кожным салдаце, пытае ў воінаў, ці не крыўдзяць іх афіцэры. Асабліва высока цэніць Велізарый адукацыю: япа робіць чалавека разумным, дабрачыпным, а таму і шчаслівым. Добрая адукацыя дапамагае пазбегнуць дрэнных учынкаў. Але што ж, скардзіцца рымскі палкаводзец (і яго скарга гучала ў XVIII стагоддзі вельмі актуальпа), «калі не ўсе зважаюць на гэта; многія лічаць адукацыяй толькі здольяасць падабацца людзям, хаця пры гэтым крыўдзяць бліжніх, толькі заваявапне сабе павагі, хаця пры гэтым дапускаюць дрэнныя ўчынкі і знеслаўляюць бліжніх. Вось дзе хвароба, што ўсюды цяпер пануе».
Поспехі Велізарыя, яго папулярнасць у народзе, у войску выклікаюць зайздрасць Нарсеса і іншых военачальнікаў. Нарсесу ўдаецца пераканаць імператара Юстыніяна, што Велізарый хоча захапіць каропу. У прыступе гневу імператар загадвае асляпіць вернага палкаводца. Але нават аслеплены Велізарый ставіць грамадскае вышэй асабістага. He ведаючы, што яго слухае Юстыніян, ён пераконвае набліжаных імператара, каб яны ўмацоўвалі дзяржаўпую ўладу ў краіне. Прысаромлепы цнатлівасцю і мужнасцю Велізарыя імператар дае слова болып ніколі не слухацца «ліслівых дарадчыкаў». Ён адчувае адказпасць за свой учынак перад гісторыяй («што скажуць пра мяне патомкі?»).
Такім чынам, як гэтага і патрабавала класіцысцкая эстэтыка, дабрачыннасць у трагедыі ўзвялічапа, а злачыннасць абняслаўлена. «Свабода ў пяволі» давала забель-
скім шкалярам добры ўрок таго, што асабістыя пачуцці трэба падпарадкоўваць вышэйшаму, грамадскаму інтарэсу, што трэба ўмацоўваць законнасць у краіне. Для Рэчы Паспалітай, якая ў той час гінула якраз ад шляхецкай апархіі, гэта было адзінае, хоць ужо і псрэальпае лякарства.
Пытапні ўлады ўзнімаюцца таксама ў польскай трагедыі Міхала Цяцерскага «Сапар», змешчанай у забельскім зборпіку на лістах 50—74. У параўнапні са «Свабодай у няволі» «Сапар» болып расцягнуты, яго дзеючыя асобы амаль не індывідуалізаваны. Гэта — абстрактныя ўвасаблепні дабра і зла, якія служаць ілюстрацыяй аўтарскай думкі. Але думка аўтара зыачная. Япа народжана ідэямі еўрапейскага Асветніцтва XVIII стагоддзя.
Змест «Сапара» прыкладна такі. У старажытнай Персіі пануе жорсткі кароль Артаксар. Супраць яго рыхтуецца бунт на чале з князем Арсасам. Дэспатызму Артаксара не падзяляо і яго сын Сапар. Ён выпускае на волю пезаслужана асуджаыага Ахора, брата свайго бацькі. У душы Сапара змагаюцца супрацьлеглыя пачуцці — сыноўняй вернасці, любві да бацькі і грамадзяяскай адказнасці. Бачачы такое ўнутрапае раздваенне юнака, Арсас прапануе яму далучыцца да бунту, каб выбавіць край і народ ад тыранскай улады. «Хочаш, бачу,— кажа Сапару Арсас,— лепш пляснець у падземных пакутах, чым ззяць мужпасцю і дабрачыннасцю. Што ж тады скажуць падданыя, якія спадзяюцца атрымаць ад цябе найвялікшае шчасце?» Свае памеры кіраўнік бунту тлумачыць так: «Хаця мне можа і яе ўдасца справа, аднак мая слава будзе вечная, бо імкнуся я вызваліць ыарод з такога жорсткага ярма; ці хаця адпомшчу за крыўду продкаў; хай плыве кроў за кроў». Арсас заклікае ыарод да паўстання, да зброі, каб прывесці яго «да вольпай вольнасці», каб жорсткі Артаксар баяўся падданых, а не яны яго.
Аднак планы змоўшчыкаў сталі вядомыя каралю. Сапар трапіў у падзямелле. Думаючы, што гэта кара за яго вызваленне, з чужой зямлі дабравольпа вярнуўся да Артаксара Ахор. Войскі Арсаса акружылі каралеўскі замак. Ды сілы няроўныя. Арсас канчае жыццё самагубствам. Але фінал усё ж аптымістычны. Артаксар пераканаўся, што зло пепазбежна нараджае зло. Ён ужо шкадуе, што
загадаў пакараць Сапара смерцю, і нават хоча кончыць жыццё самагубствам. На шчасце, слугі не выканалі загад караля. Сапара прыводзяць перад троп тырана, які перастаў быць тыранам. Такая саладжавая і нечакапая развязка зніжае агулыіы пафас твора. Алс яна прадыктавана «выхаваўчым аптымізмам» Асветніцтва, якое сцвярджала, што няма такога дрэннага чалавека, якога нельга было б перавыхаваць.
Сёпняшні чытач «Сапара», вядома ж, не можа прыпяць абстрактнага, чыста асветніцкага маралізатарства Цяцерскага, які мысліў катэгорыямі пазакласавымі, пазагістарычнымі. Але ёсць у яго трагедыі ідэя, якая ставіць Цяцерскага ўпоравень з лепшымі людзьмі свайго часу, узвышае над К. Марашэўскім і пават I. Сакольскім. «Свабода ў няволі» — гэта толькі заклік да ўмацаванпя абсалютнай улады, безагаворачнага падпарадкаванпя ёй прыватных інтарэсаў. Цяцерскі ж паказвае, што ўлада бывае пе толькі добрая, алс і дрэшіая, несправядлівая. Ён пайшоў далей, чым Сакольскі, які ў сваіх одах таксама асуджаў тыранства. У «Сапары» сцвярджаецца права народа звергнуць дрэнную ўладу. Сімпатыі аўтара — яўпа на баку бунтара Арсаса і пакрыўджанага Артаксарам Сапара. Ці пе гэтымі тыранаборчымі ідэямі натхняліся Фаустын Цяцерскі, яго паплечнікі, калі япы арганізоўвалі першую ў Бсларусі і Літве змову суцраць царскага дэспатызму?!
Адпак адпа п’еса — яшчэ малаважкі доказ радыкальпасці поглядаў яе аўтара. Трэба шукаць далей. Загалоўкі ж па зборпічках Марашэўскага і Цяцерскага сведчаць, што гэта пс першая іх спроба пяра, што гэта працяг ранейшых практыкавапняў па паэтыцы і рыторыцы.
А што, калі порагледзсць тіадрад усс рукапісы васемнаццатага фопда? He такі ёп ужо і вялікі — пейкіх 250 адзінак.
Першы ж рукапіс аказаўся «Практыкаваннямі» па рыторыцы і паэтыцы таго ж Міхала Цяцерскага. Ён такога ж фармату, што і папярэдні, але значна таўсцейшы па аб’ёму, у 170 лістоў. У зборніку — творы, якія выконваліся ў Забельскай калегіі ў 1789—1792 гадах,— трагедыі, камедыі, арацыі і нават цэлая аперэта. Відаць, ва ўрачыстыя святы (напрыклад, з выпадку закапчэння школыіага года, у дзепь патрона забельскага касцёла) тут ладзіліся
цэлыя прадстаўленпі. Спачатку вучні дэмапстравалі сваё аратарскао майстэрства; потым ішла «высокая» трагедыя па антычны сюжэт, а ў заключэпне ставілася «пізкая» камедыя. У адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму, простапароддзе, а з ім і беларуская мова маглі з’явіцца і з’яўляліся толькі ў камедыі. «Узвышаныя» ж матэрыі патрабавалі «высокай» мовы — лацінскай або польскай.
Розпыя старонкі «Практыкаванняў» запоўнопы розпымі почыркамі. Цяжка ўстанавіць, дзс тут рука аўтара, a дзе — перапісчыка. Ало почырк М. I І,яцерскага, зпаёмы па папярэдняму зборпіку, распазнаць лёгка. 3 вялікай доляй верагоднасці можна сказаць, што менавіта яму належаць арацыі «Пчолы» і «Аб ашчасліўлеппі чалавска», трагсдыя «Фемістокл», празаічныя тэксты ў аперэце «Апалоп-заканадаўца», камедыя «Шлюб, расстроопы штучкамі Арлекіна» і проста «Камедыя». Усе япы напісапы на польскай мове.
Трагедыя «Фемістокл» многім пагадвае «Сапара». Тая ж барацьба ўзвышапага і нізкага, асабістага і грамадскага, любві да сям’і і лгобві да аіічыны. Тая ж трагічная асоба «дзяржаўпага мужа», які раздзіраецца супярэчлівымі пачуццямі. Фемістокл праславіў родную Грэцыю. Але зсмлякі пакрыўдзілі яго, і ён вымушапы быў шукаць прытулку ў персідскага караля Артаксеркса. Разам з ім прыохала дачка, якая знайшла ў Персіі сабе мужа. Фемістокл хоча вярнуцца на радзіму, хоча служыць ёй, але пе ведао, як яго там прымуць. Можа, палічаць здраднікам? Ды і як жа тут без яго застанецца дачка? Грэчаскія паслы бачаць гэтыя ваганні і сапраўды тлумачаць іх як здраду радзіме. Артаксоркс прапануе Фемістоклу армію ў сто тысяч для таго, каб ён пайшоў супраць Грэцыі, адпомсціў за сваю крыўду і вызваліў сына, якому пагражаюць смерцю. Прыняць прапапову? He, дакорам у вушах гучаць словы спартанскага пасла Агатокла: «Ідзіце, персу служыце, суровай зброяй мацярынскія ўпутрапасці рэжце, рассыпце попел сваіх продкаў, раскідайцо труны, заслужыла на гэта Грэцыя, калі са свайго ўлопня такіх агідных мопстраў выдала». Адначасова Фемістокл пе можа згадзіцца і з прапаповай грэкаў, каб ёп завёў персідскае войска ў пастку і загубіў яго. Гэта таксама здрада, недастойпая воіна.
Дзе ж выхад? Выхаду, здаецца, няма. Фемістокл рапіае
пакончыць жыццё самагубствам. «Не магу я,— кажа ёп перад смерцю,— паставіць жыццё маё вышэй шчасця айчыпы; таму хай лепш я загіну, чым дрэпны лёс мае напаткаць маю радзіму». Смерць Фемістокла прымірыла грэкаў і персаў. «Вялікі чалавек! — ацаніў яго подзвіг адзіп з воінаў.— Так ён любіў сваю айчыну!»
Як бачым, любоў да айчыны, здольнасць ахвяраваць сабой у імя яе шчасця была для забельскага асветніка вышэйшай меркай чалавечай дабрачыннасці. У гэтым сэнсе яго погляды сугучны поглядам лепшай часткі полвскага і рускага Асветпіцтва XVIII стагоддзя.
Патрыётам сваёй айчыпы выступае Цяцерскі ў «Камедыі з пяці актаў». Яна накіравана супраць французамапіі, сляпога ггераймаыня ўсяго чужаземнага, у абаропу роднай (для Цяцерскага — польскай) мовы. Пан Бывальскі, герой «Камедыі», вярпуўшыся з-за граніцы, вучыць сына папа Глупскага добрым маперам. На радзіме яму ўсё здаецца горшым, чым у Францыі. «Хіба тут такі край, такое паветра, такія людзі?» — уздыхае ён, падкрэсліваючы сваю ўяўную адукаванасць. Нават французская кніжка, куплепая на радзіме, здаецца яму горшай, чым такая ж, алс купленая ў Францыі. На пытанне Глупскага, што рабіць, каб заваяваць добрую рэпутацыю, Бывальскі адказвае, што трэба ганіць усё сваё. Для яго культура зводзіцца толькі да вопкавага полеру, умення танцаваць і кланяцца. Бывальскаму і Глупскаму ў «Камедыі» супрацыіастаўлены рэзанёр Франтоцкі, які адстойвае класічную адукацыю, добрыя манеры.