Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
На шчасце, «Камедыя» Марашэўскага і «Доктар па прымусу» Цяцерскага, напісаныя лацінкай, дайшлі да пас у рукапісу, які цяпер захоўваецца ў Цэнтральпай бібліятэцы АН Літоўскай ССР (фопд 18, справа 201). Поўпы тэкст «Камедыі» быў яшчэ ў 1911 годзе апублікавапы акадэмікам У. М. Ператцам у яго вялікай працы «К псторпп польского н русского пародпого театра». Потым, у 1920 годзе, скарочаную публікацыю кірыліцай зрабіў на старонках мінскай газеты «Беларусь» акадэмік Я. Ф. Карскі. 3 некаторымі скарачэннямі «Камедыя» змешчана таксама ў «Хрэстаматыі па старажытяай беларускай літаратуры», складзенай А. Коршунавым (Мінск, 1959). Мова селяніна і яўрэя тут перакладзена з лацінкі на кірыліцу, дыялогі ж астатпіх персанажаў даюцца ў адпаведнасці з
арыгіналам — лацінкай, на польскай мове. Тэкст «Камедыі» даследаваўся ў навуковых працах Я. Усікава («Беларуская камедыя», Мінск, 1964) і П. Ахрыменкі (у яго раздзеле для I тома «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры», Мінск, 1968). He быў абыдзепы ўвагай і «Доктар па прымусу». У варшаўскім часопісе «Русскнй фплологпческпй вестнпк» яшчэ ў 1909 годзе была апублікавана вялікая праца А. Сычэўскай «К вопросу о Мольере в польской драматпческой лптературе XVIII ст.», дзе польска-беларуская пераробка п’есы дэталёва супастаўляецца з французскім першаўзорам. Як бачым, па выдаўцоў і навуковых каментатараў творам Марашэўскага і Цяцерскага адносна ўсё ж пашанцавала.
А аўтарам твораў? Што мы можам сёпня сказаць пра саміх аўтараў «Камедыі» і «Доктара па прымусу»? Дзе і калі яны нарадзіліся і памерлі? Што напісалі яшчэ? Якія былі іх сацыяльныя погляды і літаратурныя густы?
I што мы, урэшце, ведаем пра Забельскую калегію? Дзе яна знаходзілася? Выпадкова ці не выпадкова менавіта ў ёй былі напісапы і пастаўлены абедзве беларускапольскія п’есы? Ці іспавала ў ёй больш-менш акрэсленае літаратурнае асяроддзе? Свой, няхай і маленькі, літаратурны Парнас?
Павінпы ж дзесьці існаваць аналагічныя полацкаму «Журналу» матэрыялы Забельскай калегіі, ператворанай у XIX ст. у гімназію!
Толькі дзе?
Пошукі я рашыў пачаць з Беларускай Савсцкай Эпцыклапедыі. 3 чацвёртага тома, што па літару «3».
Забельскай калегіі ў чацвёртым томе не аказалася.
Тады пазвапіў загадчыку рэдакцыі геаграфіі і геалогіі БелСЭ Я. Якубоўскаму: дзе тыя Забелы?
3 дапамогай Я. Якубоўскага Забелы,(ці, як іх цяпер сталі чамусьці пазываць у адзіночным ліку, Забель) знайшліся ў Верхнядзвінскім (рансй Дрысенскім) раёпе Віцебскай вобласці, паміж Верхпядзвінскам і Полацкам. Цяпер гэта Валынецкі сельскі Савет. У артыкуле пра вёску Валынцы, змешчапым у 2-м томо БелСЭ, адзначана, што рапей паблізу яе існавала Забельская гімназія, дзе ў першай палове XIX стагоддзя вучыўся беларуска-польскі пісьменпік Арцём Вярыга-Дарэўскі.
Гімназія ці калегія ў цёмнай беларускаіі вёсачцы, якая пе ўдастоілася нават, каб самастойна ўвайсці ў БелСЭ? У XVIII стагоддзі? Адкуль?
I тут успомнілася: калсгія ж іспавала не самастойна, а пры дамініканскім кляштары, як канвікт (колішні адпаведнік школы-інтэрната).
3 мпоства літаратуры пра кляштары на тэрыторыі Рэчы Паспалітай вывудзіў кнігу Валыпяка (Яна-Марка Гіжыцкага) «Звесткі пра даміпікапаў Літоўскай правінцыі», выдадзеную ў 1917 годзе ў Кракаве на польскай мове. Аўтара ў першую чаргу цікавіла не калегія, а сам кляштар. Аказваецца, «фундавалі» яго ў пачатку XVIII стагоддзя прадстаўнікі заможпага мясцовага роду Шчытоў-Забельскіх (сёння цяжка ўстанавіць, ці Забелы былі названы па прозвішчу Забельскіх, ці наадварот). Кляштар быў даволі багаты — яму належала ажно 487 сялянскіх «дымоў», г. зн. хат. Забельскія дамінікане мелі свае агароды, пасекі, млыны, сваіх рамеснікаў. Усё гэта і дазволіла ім адчыніць тут у 1760 годзе аптэку, а крыху пазней (дату Валыпяк не пазывае) — і калегію. У канцы XVIII стагоддзя, паведамляецца ў кнізе, яе папераменна ўзначальвалі Часлаў Папроцкі, Казімір Вяшчыцкі і Алап Кавэцкі.
А можа, што падкажа шматтомны «Польскі біяграфічпы слоўнік»? Праўда, Марашэўскага ў ім пе будзе — том па літару «М» яшчэ толькі рыхтуецца. Але Міхал Цяцерскі ў адным з даваеппых тамоў можа аказацца.
He, Міхала Цяцерскага ў чацвёртым томе «Польскага біяграфічнага слоўніка» не аказалася. Але затое ёсць іпшыя Цяцерскія, таксама літаратары, таксама звязапыя з Забельскай калегіяй. Найбольш зпачная сярод іх асоба — Фаустын Цяцорскі. Ён парадзіўся ў Варміі * ў 1760 годзе. У Вілыіі атрымаў ступень доктара філасофіі і тэалогіі. 3 1790 года працаваў пракуратарам Літоўскай правіпцыі дамініканаў. Падтрымліваў паўстанпе пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. У 1797 годзе ўзпачаліў разгалінаваную змову супраць імператара Паўла I — так званую Віленскую асацыяцыю. 2 спежня 1797 года сенат прыга-
* В а р м і я — гістарычны раён Польшчы, ранеіі паселепы старажытна-прускім племем вармаў. Цяпер — тэрыторыя Олыптынскага ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі.
варыў яго за гэта да катаргі, кляймеяяя і рвапня ноздраў. Пазней Павел I крыху злагодзіў прысуд. Катаргу Ф. Цяцерскі адбываў у Нерчынскіх шахтах. Праз чатыры гады, памілаваны Аляксандрам I, вярпуўся з Сібіры, пасяліўся ў Забелах і працаваў выкладчыкам у калегіі. Пісаў там успаміыы, гісторыю «Літвы». Памёр у 1832 годзе ў Папорцях каля Коўна.
Брат Фаустына Фелікс (1774—1826) таксама быў доктарам філасофіі і тэалогіі, таксама выкладаў у Забельскай калегіі. Напісаў там на лацінскай мове падручпік па рыторыцы і паэтыцы. Двойчы, у 1806 і 1808 гадах, выдаваў у Гродне падручнік па эксперыментальнай фізіцы. I вёў... канфідэпцыяльныя эазмовы з Аляксапдрал I аб яго пераходзе ў каталіцызм.
Трэці з Цяцерскіх, пляменнік Фаустына і Фелікса Себасцьяя, літаратурнымі здольнасцямі пе вызначаўся. У гісторыю ўвайшоў тым, што арыштавапы ў кастрычніку 1797 года ў Гродне, па дарозе на яелегальны загранічпы з’езд змоўшчыкаў, выдаў Вілеяскую асацыяцыю. Ды і цяжка было не выдаць: пры вобыску ў каўняры яго фрака зпайшлі антыўргдавыя паперы, патаемную шыфроўку і ключ да яе. Hi спроба пакончыць жыццё самагубствам, ні поўнае прызнанне не выбавілі Себасцьяна ад пажыццёвай катаргі. Адбываў ёп яе ва Усходняй Сібіры.
А можа, Міхал Цяцерскі быў братам або пляменнікам Фаустына і Фелікса? Можа, што-небудзь выясняць дзве друкавапыя крыніцы, указапыя пры артыкулах аб Цяцерскіх у «Польскім біяграфічным слоўніку»?
Першая — «Дзённікі» Фаустына Цяцерскага, выдадзеныя на польскай мове ў Львове ў 1865 годзе. Другая — павуковая праца Антона Мілера «Першая пасля падзелаў літоўская канспірацыя» (Кракаў, 1936).
Знаёмства з львоўскім выданнем расчаравала мяпе. Вядомы польскі літаратар Аўгуст Бялёўскі пісаў у прадмове, што «Дзёнпікі» друкаваліся не па арыгіналу, а па недакладнай копіі. Нейкім чынам яна трапіла да львоўскага антыквара без пачатку і без канца, без многіх старонак. Копія была зроблена неразборлівым почыркам. Да таго ж пехта Люцыян Татамір, які рыхтаваў яе да выдання, парабіў самавольныя змены і скарачэнні. Усё гэта абясцэньвала навуковую вартасць крыніцы, рабіла яе непадзейнай.
Той жа А. Бялёўскі выказваў надзею, што з цягам часу будзе знойдзены больш поўны рукапіс «Дзёнпікаў», а можа, і іх арыгінал.
Намнога карысней аказалася праца А. Мілера. Яна мне прыадкрыла забытую старолку нашай гісторыі. Аказваецца, Вілеыская асацыяцыя, першая ў Беларусі і Літво аптыцарская змова, мела шматлікія адгалінаванні. Ніткі ад яе ішлі на Валынь і далей — у Мілан і Стамбул, да будучага кампазітара М.-К. Агінскага, які ведаў пра змову і пісаў пра яе. 3 Віленскай асацыяцыяй былі звязаны асацыяцыі ў Гродне, Мінску, Брэсце. Змоўшчыкі мелі сваіх прыхільнікаў у Свіслачы, Дзярэчыне, Ружанах, Кобрыне, Слоніме, Ашмянах. Пісар ашмянскага магістрата Юзаф Харашэўскі, напрыклад, меў паперы, якія заклікалі да «паўстання сярод тутэйшага народа». Імкнучыся да «паляпшэння свайго лёсу», патрыёты арыентаваліся на фрапцузскую рэвалюцыю 1789 года, на «ўрад, зброю і святло пайяспейшай французскай рэспублікі».
За ўдзел у канспірацыі было арыштавана звыш 70 асоб. Адна з іх, жыхар Ліды Тадэвуш Крушынскі, быў абвіпавачаны ў тым, што ад імя Касцюшкі «заклікаў народ да ўзброенага дзеянпя», і пастаўлены ў Вільні пад шыбеніцу, дзе «пасля спалення ягонага пасквіля» кат даў яму 25 палак і закляйміў гарачым жалезам шчокі. Перад пецярбургскім сенатам сталі Цяцерскі, брэсцкі суддзя Снежка і некалькі іх паплечнікаў. Характэрна, што патрыётаў у сенаце падтрьшаў Г. Р. Дзяржавін. На працэсе ёя задаў генерал-пракурору сената пытанне: «Хіба былі вінаваты Пажарскі, Мінін і Паліцын, што хацелі скінуць польскае ярмо і ўчынілі змову?» «Наадварот»,— адказаў паэту Макараў. «Дык чаму ж тады так сурова пакараны гэтыя пяшчаслыя людзі, якія хацелі выбавіць сваю айчыну?» — зноў спытаў Дзяржавін Даведаўшыся назаўтра пра інцыдэнт, Павел I папярэдзіў паэта: «Ты, не умшічай!»
Для мяне найбольш важдымі былі тыя старонкі кнігі А. Мілера, дзе гаварылася, што «рэспубліканец» Ф. Цяцерскі цікавіўся беларускім фальклорам, выкарыстоўваў яго ў «Літоўскай хроніцы», якая, пісаная на лацінскай мове, да вайны захоўвалася ў бібліятэцы Віленскага універсітэта. I яшчэ: Міхал Цяцерскі, значылася на старопцы 147 кпігі, сапраўды быў братам Фаустына і Фелікса,
а значыць — і сынам іх бацькі Яна, што йаходзіў з Варміі. Памёр ёп праз 10 год пасля пастаноўкі свайго «Доктара па прымусу» — 12 верасня 1797 года. Мілер сведчыць, што ў віленскай бібліятэцы захоўваўся таксама рукапіс трагедыі М. Цяцерскага «Вольнасць і няцнота», датаваны чамусьці... 1818 годам.
Такім чынам, дзякуючы «Польскаму біяграфічнаму слоўніку» і працы А. Мілера мы ўстанавілі пекаторыя факты біяграфіі Міхала Цяцерскага: дату яго смерці, яго блізкае сваяцтва з перадавымі для свайго часу людзьмі, яго небеларускае паходжанпе. Небеларускае? Тады. лагічна ўзнікае пытанне, адкуль Цяцерскі ведаў беларускую мову. Бо валодаў жа ёп ёю нядрэнна. Праўда, крыху горш, чым Марашэўскі. У беларускіх сцэпах «Доктара па прымусу» можна сустрэць такія штучныя словы, формы слоў і іх спалучэнні, як «зкруздопаю», «цюнгнене», «глідзя», «йіна», «ішчош», «ажоб», «парадзяв», «давот» і іпш. У «Камедыі» Марашэўскага такіх не зпойдзеш. Алс Цяцерскі ўсё ж ведаў полацкую гаворку, адчуваў яс сакавітасць, яе нюансы. Нс суяраць быў увесці грубаватае народнае слоўца пакшталт «шуплю» або «сціпкалася». Ці возьмем словы Апаяаса, які расказвае пра хваробу сваёй маці: «Колькі нешта яс падпіраюць часта, як падпора ў пораплоце, а як возьміць гвалту крычаць, дык мы аж з хаты, прападзі япо, уцякаем, да ўсё пошта яе кідае, то на тую, то на сюю старапу, толькі што хаты пі разломіць, біяся вобсцяпу галавой, да тагды ей угадзіць, брацо, трудна, ходзім, ходзім, як кала чорта якога, усе, а іпа пічога пя любіць, усё ей працівпа, усё крычыць, ашалевшы». Каб так папісаць, трэба было пражыць па беларускай зямлі, у Забелах, пе год і пс два!