• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы старажытных сховішчаў  Адам Мальдзіс

    Таямніцы старажытных сховішчаў

    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 176с.
    Мінск 1974
    53.65 МБ
    А яшчэ Шантыр сведчыць, што ў тагачасную Беларусь пранікалі ідэі французскіх матэрыялістаў. Яны рабілі тут сапраўдны «пераварот у розумах». У Беларусь тады хлынула «незлічонае мноства кніг» розных «вальнадумцаў». Іх перадавалі з рук у рукі. Рэвалюцыйныя ідэі «запаланілі не толькі галовы моладзі, алс нават дам і, што асабліва дрэпна, духавенства».
    Гісторыка бібліятэчнай справы ў Беларусі, мабыць, зацікавіць тое месца з «Успамінаў», дзе гаворыцца, што ў Горсплі была старадаўняя бібліятэка, а ў ёй — «амаль усе хронікі, зборы законаў, творы слаўыых класікаў і мноства аўтараў, якія не адзпачаны нават у бібліяграфіі Бянткоўскага».
    19 СНЕЖНЯ, АБО АБ КАРЫСЦІ ТЭЛЕФОІПІЫХ КНІГ
    Часам карысна чытаць нават тэлефонныя кнігі. Сёння ўзяў вроцлаўскую — трэба было спытаць у прафесара Закржэўскага, ці не ведае ёп чаго пра лёс архіва Рудольфа Абіхта. Быў такі славіст у Вроцлаўскім уяіверсітэце на пачатку XX стагоддзя, які вывучыў беларускую мову і нават выдаў тут у 1918 годзе беларускую граматыку (дзеля арыгінальнасці імёны і прозвішчы ў ёй рэкамендавалася пісаць... з малой літары). А йотым, пачуўшы ад прафесара Закржэўскага, што лёс абіхтаўскага архіва яму невядомы, пачаў чытаць кнігу падрад: ці многа ў Вроцлаве людзей з беларускімі прозвішчамі? Раптам бачу: Аляксандр Снежка. Ці не той гэта Спежка, чый краязпаўчы рукапіс пра Мір я знайшоў калісьці ў вілыіюскай акадэмічнай бібліятэцы? Памятаецца, тады напісаў у «Літаратуры і мастацтве»: лёс аўтара рукапісу яевядомы... Званю: так, той! Да вайны працаваў у Міры на пошце, займаўся краязнаўствам, выдаў у Лідзе некалькі прац. Пасля вайны быў тут, у Вроцлаве, дырэктарам Музея пошты і тэлеграфа (ёсць такі пікавы музей!). Цяпер на пенсіі, апрацоўвае бібліяграфію прац па творчасці Ул. Сыракомлі. Вельмі ўзрадаваўся, даведаўшыся, што яго рукапіс пра Мір не загінуў у ваеішай віхуры.
    Карыстаючыся нядзеляй, пачаў чытаць кпігу Марыі Чапскай «Еўропа ў сям’і», пазычаную мне Р. Афтапазы. Кніга выдадзена на польскай мове ў Парыжы ў 1970 годзе. Напісала яе ўпучка таго Эмерыка Гутэііа-Чапскага, якому на Міншчыпе належалі два вялікія маёнткі — Станькава і Прылукі. Пайшоўшы ў адстаўку з пасады Пецярбургскага віцэ-губернатара, ён сабраў тут вялікую калекцыю манет і медалёў (каталог калокцыі, перавезенай каля 1896 года ў Кракаў, выдадзены ў пяці тамах).
    Кніга Марыі Чапскай здалася мнс ўвогуле аб’ектыўнай. Ёсць разуменне таго, што дваранства было ў цэлым паразітам на народным целе, што няўмольныя законы гісторыі павінны былі змяпіць «стан уладання» ў тых жа Прылуках і Станькаве. Ёсць нават кампліменты па адрасу «шырока разбудаванай сталіцы Беларускай Савецкай рэспублікі». Але ўсё ж у кпізе ёсць крыху прыкрытая тэндэнцыя, якую я не магу прыняць. «Еўропа ў сям’і»... Спачатку я не прыдаваў увагі загалоўку. Аказваецца ж, аўтар хацела ім падкрэсліць «еўрапейскасць» сваіх продкаў — шведаў, немцаў, «курляндцаў», каго хочаце. Усе яны былі «культуртрэгерамі» ў Беларусі. Усе — толькі не самі беларусы, «тутэйшыя», як называе іх Чапская. «Аб прабуджэнні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў мы тады нічога не ведалі»,— прызнаецца яыа. У Прылуках «тутэйшыя» атрымоўвалі на дажынках, як найвялікшую міласць, па 20 капеек, а «дабрачынцы» ў гэты час збіралі паштовыя маркі, каб за іх выкупіць з няволі маленькіх негрыцят... Красамоўнейшае прызпанпе ў адрыве ад народа і яго патрэб.
    ...Крыху прайшоўся па Вроцлаву. У бляску сонца ён ужо не здаваўся змрачнаватым. Ёсць свая прыгажосць у шырокай плыні Одры, апранутых у камень каналах, непаўторным саксонскім барока і асабліва Тумскім востраве з яго сівой катэдрай. Запомніўся лозунг ля будынка панарамы Рацлавіцкай бітвы: «Ахова помнікаў — гэта фундамент культуры».
    21 СНЕЖНЯ, АБО «ДЫЯРЫУШ» ЯНА КАМАРА
    Куды толькі пе трапілі рукапісы з пячаткай Аляксандра Ельскага! Багата іх і ў «Асалінэуме». Бадай, найбольш цікавы — «Дыярыуш пецярбургскага падарожжа Адама Хмары, мінскага ваяводы», Пісаўся ён набліжаным ваяводы Янам Камаром.
    У верасні 1793 года, пасля злучэння з Расіяй цэнтральнай часткі Беларусі, з Мінска ў Пецярбург адправілася дэлегацыя, каб засведчыць сваё паддапства Кацярыне II. Апрача Хмары і Камара ў дэлегацыю ўваходзілі Завіша, Тышкевіч, Кужанецкі, Валадковіч, полацкі ваявода Жаба,
    мазырскі старасга Яленскі, Лапацінскі з Браслаўшчыны, Бяряовіч з Піншчыны і іншыя. Ехалі з Сёмкава па Даўгінава, Докшыцы, Нолацк, Апочку. Яна Камара цікавілі пераважпа цэпы на прадукты, стан дарог. Але ён занатоўваў таксама звесткі аб земляробстве, становішчы прыгонных сялян. У Нолацку дэлсгацыя агледзела калегію, а ў ёіі — «мехапічныя і электрычяыя іпструменты».
    Ян Камар быў, бадай, першым беларусам, які падрабязпа апісаў Пецярбург, яго помнікі і музеі.
    Дзве бібліяграфічныя рэдкасці «Асалінэума». Першая — аповесць «Турак-падарожпік» А. Галанда, перакладзепая з рускаіі мовы па іхольскую. На вокладцы значыцца, што выйшла яна ў 1789 годзе ў Магілёве. Але намеснік дырэктара бібліятэкі доктар Шчэпанец выказвае сумненне: шрыфт — супрасльскіі Хутчэй за ўсё, супрасльскія базыльяне хацелі паправіць свае фінапсавыя справы выданнем «усходпяй» фрывольнай казкі, але баяліся духоўнай цэнзуры. Таму ўказалі па вокладцы Магілёў, які быў ужо за кардопам, у складзе Расійскай імперыі. Паспрабуй даказаць, што кпіжка выйшла не там!
    Другая рэдкасць — польская трагедыя «Марнасць пад марнасцямі, або Томас Паунд». Напісана яна на тэму з апглійскай гісторыі прафесарам рыторыкі і паэтыкі Нясвіжскай калегіі Юзафам Катэнбрыпкам. 27 ліпоня 1755 г. трагедыя была пастаўлена ў той жа калегіі. Ролю вялікага капцлера англійскага Цэцылія выконваў павагрудскі падстоліч Ян Вайніловіч, Томаса Паунда — мазырскі падчашыч Адам Вайніловіч, яго брата Кароля — павагрудскі гараднічы Аляксандр Яблонскі. У тым жа годзе трагсдыя была выдадзепа пясвіжскай друкарняй.
    22 СНЕЖНЯ, АБО ПІТРЫХІ ДЛ ДЗВІОХ БІЯГРАФШ
    Памятаю, пеяк з БелСЭ спыталі, ці ведаю я што-кольвек пра віцебскага мемуарыста Максіміліяна Маркса (яго ўспаміны ўжо пазываліся ў першым раздзеле кнігі, цытаваліся, калі гаворка ішла пра Эмілію Плятэр) і мастака Эдварда Паўловіча, які жыў на Навагрудчыпе і таксама пакіпуў мемуары. Тады прыйшлося адказаць: капкрэтпых звестак вельмі мала.
    Рукапіспыя зборы «Асалінэума» сведчаць, што гэтыя два ўдзельнікі паўстанпя 1863 г. і палітычпыя ссыльныя былі звязаны паміж сабоіі. У 1891 г. Максіміліяп Осіпавіч Маркс пісаў Паўловічу, які працаваў тады ў бібліятэцы Асалінскіх у Львове, што хацеў бы яму пераслаць свае дзёнпікі, пачатыя ў дзесяцігадовым узросцо. «Мпога з гэтага матэрыялу,— гаворыцца ў пісьме,— дзесьці загразла ў руках жандармерыі; засталіся толькі рэпіткі. Я іх старанна сабраў, дапоўпіў, наколькі хапіла памяці на восьмым дзесятку год жыцця». Свас мемуары Маркс пераклаў з польскай на рускую мову. Іх абяцала падрукаваць «Русская старпна», але «цэнзура шалела». Публікацыю можна было б параўнаць «з ампутацыяй аж да смяротнага калецтва». Таму аўтар узяў мемуары назад і хацеў іх пераслаць у Львоў: «Апрача больпіага рукапісу пад пазвай «Зашіскп старпка» ёсць у мянс яшчэ мешпыя польскія і рускія артыкулы. Ці пе знойдзецца для іх месца ў бібліятэцы? »
    Мабыцт., тады ж, у 1891 г., Маркс пераслаў Паўловічу «Рэшткі» — зборнік сваіх польскіх вершаў, пачаты ў 1869 г. і дапоўнены ў Енісейску ў 1889 г. Пісаліся вершы яшчэ ў Віцебску, Смалепску, Маскве. У адным з твораў, «Да Л. Д.», выкарыстапы матывы беларускіх народных песень.
    Захаваліся ў «Асалінэуме» і «Асабістыя паперы» Эдварда Паўловіча. 3 іх відаць, што нарадзіўся ёп у Тургелях каля Ворапава. У 1833 г. паступіў у Слуцкую гімнавію, з якой праз тры гады быў звольнены. Вучьтўся жывапісу ў Пецярбургу. У 1853 г. яму дазволілі зрабіць у Зімпім палацы копію з карціны Мурыльо «Узпясенпе багародзіцы». У 1863 г. быў сасланы з Міпска ў Аланецк, а затым Екацярыпаслаў. Выкладаў малявапне ў Львове, працаваў кансерватарам у львоўскіх музеях, бібліятэкарам у «Асаліпэуме».
    Поўных біяграфічяых партрэтаў з гэтых штрыхоў яшчэ не складзеш, але штрыхі да партрэтаў ужо ёсць. Трэба будзе перадаць іх нашым энцыклапедыстам.
    У адпаведнасці з няўмольнай праграмай (у «Асалінэуме» варта было б пасядзець яшчэ дпі з тры) вочарам выохаў у Позпань.
    23 СНЕЖНЯ, АБО КУРІІІК
    Уласна кажучы, мяне прывабіў не столькі сам Позпань, колькі Курнік, малепькі гарадок кіламетрах у дваццаці ад Познапі. Тут захаваўся старадаўні замак, акружапы ставамі і унікальным паркам. Пабудаваны ён ажно ў XIV стагоддзі, але ў XIX стагоддзі перабудаваны ў неагатычным стылі. Як і палежыць саліднаму замку, Курнік мае свой прывід, сваю белую даму, якая з’яўляецца роўна апоўначы. А яшчэ Курнік славіцца тым, што ў ім знаходзіцца найбагацейшая бібліятэка, заспаваная Тытусам Дзялыпскім на пачатку XIX ст. У ёй захоўваюцца арыгіналы твораў Міцкевіча, Славацкага. Мне было вядома, што Дзялыпскі пры таямнічых абставіпах набыў таксама частку рукапісаў з радзівілаўскай бібліятэкі ў Нясвіжы...
    Для пачатку заняўся адной з самых загадкавых і рэдкіх кніг сярод тых, што былі выдадзепы друкарнямі Беларусі ў XVIII ст. Гэта — лаціпска-польскі зборнік «усялякай усялячыны» для «хатняга чытання» пад назвай «Otia Domestica». Склаў яго маршалак Навагрудскага павета Казімір Несялоўскі. А выдадзена кніга ў Пінску, мабыць, у 1745 годзе. Пішу «мабыць», хаця год указапы на вокладцы. Уся загадка заключаецца ў тым, што ў зборнік 1745 года трапілі прамовы, сказаныя... значна пазней. Відаць, частка кнігі дадрукоўвалася (пры адзінай нумарацыі старопак) у наступныя гады.
    24 СНЕЖІІЯ, АБО ЗНОУ ЕЛЬСКІ
    Па колькасці напісанага Аляксандр Ельскі, безумоўна, трьшае пальму першынства сярод беларускіх пісьменнікаў XIX ст. (іншая справа — якасць, ідэйнае гучанне). Беларускія дыдактычныя паэмы. Пераклад «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча. Фундаменталыіыя даследаванні па гісторыі культуры. Тысячы артыкулаў для энцыклапедычпых выданняў. Сотпі карэспандэпцый у пецярбургскі «Край» і іншыя газеты і часопісы. Дзесяткі брашур па рознаму поваду... Адна з іх прысвечана памяці зусім забытага кампазітара Міхала Грушвіцкага. Нарадзіўся ёп 29 лістапада 1828 года ў Выганічах ля Ракава. Вучыўся
    ў Пецярбургскім увіверсітэце. У музычных кампазіцыях Грушвіцкага «гучала свойская, чуллівая мелодыя». Напісаў ён музыку да «Дзядоў» Міцкевіча, «Вясковага лірніка» Ул. Сыракомлі. Часта выступаў з аўтарскімі канцэртамі. Памёр у Ракаве 5 сакавіка 1904 г.