Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
ПЕСНЯ 20
Ой, яшчэ кардаш, яшчэ кардаш не ўрадзіўся,
А на вайну пахваліўся.
Эй, кардашу, маладзенькі казачонку, брэ, брэ, морэ. Сынка матка, сынка матка наўчала: — Ой, сынку, кардашку, ой, калі паедзеш дай на вайноньку, Да наперэд ся не выдавай,
на заду ся не зоставай, брэ, брэ, морэ. Кардаш маткі дай не слухаў, Дай наперад ся выдаваў, Дай на задзе ся аставаў, брэ, брэ, морэ.
Ой, гдзе ся ўзяў індэрбаша, Забіў каня з-пад кардаша, Маладога канічэнька варанога, брэ, брэ, морэ. Ой, зойдземося да раданькі казацкае, Да раданькі маладзецкае, Да раданькі рэестровае, брэ, брэ, морэ.
Ой, скіньма ся па шастакові,
Купім каня кардашові, Маладога канічэнька варанога, брэ, брэ, морэ.
Яшчэ дзве песні з аршанскага зборніка. Адна — тужлівая, лірычная. Другая — жартаўлівая, задзірыстая.
П Е С Н Я 18
Шчаслівая дарожанька, куды мілы прыязджае, Нешчасліва гадзінанька, калі мяне пакідае.
Слава яго ўспамінаці — мушу горка плакаці, На асобу ўспамінаці — мушу сэрданькам уздыхаці. Узаемнасці не відаю, людскім мовам не вераю, Бо ў аблудзе ся кахаюць і шчырасці не знаюць. Так і а табе не дбаю, як кахала, так кахаю.
Адно: няроўная асобе, мушу даць пакой тобе.
ПЕСНЯ 21
Гэй, пасла дзеўка качку пры зялёным мачку.
Гэй, пасучы загубіла, ідучы заблудзіла.
Гэй, аблудзіла ся ў поле, аж там міленькі орэ.
Гэй, ні орэ дай не плужыць, па сваей дзяўчыне тужыць. — Гэй, памагай бог, ты, спажа.—
Чы здаровенькась, гожа? — Гэй, бог мя ж, бо не знаю, яко ся цяпер маю.
30 ЛІСТАПАДА, АБО БЕЛАРУСКАЯ ПЕРАРОБКА УКРАІНСКАЙ БАЛАДЫ
Усё ж аршанскі зборнік не мог узнікнуць у другой палове XVII стагоддзя. Як сведчыць А. Брукнер, «Песня 22» зборніка ёсць беларускі варыянт украінскай думы Шум-
лянскага, прысвечанай перамозе польскіх войск на чале з Янам Сабескім над туркамі пад Венай. Дума напісана ў 1690 годзе. А яшчэ ж патрэбны быў нейкі час, каб яна дайшла да Оршы, каб узнікла беларуская пераробка. Таму зборнік трэба датаваць пачаткам XVIII стагоддзя.
1 СНЕЖНЯ, АБО У БІБЛІЯТЭЦЫ ПАН
Куды ўсё ж падзеліся «сотні папак» з архіва Ельскага? У Ягелонскай бібліятэцы? Здаецца, яе рукапісныя фонды я добра вывучыў яшчэ ў час камандзіроўкі 1963 rofla. А можа, у бібліятэцы Польскай акадэміі навук на Слаўкоўскай?
— У нас ёсць толькі пісьмы Ельскага да Гжэгажэўскага,— развеяў новую надзею дырэктар бібліятэкі.— Але раю паглядзець у нас іншыя матэрыялы, звязаныя з Беларуссю. Напрыклад, «Беларускія паданні», спісаныя Эмай Дмахоўскай у Мазырскім павеце. Або хроніку гістарычных падзей у Мінскім, Мсціслаўскім і Віцебскім ваяводствах, даведзеную I. Сманеўскім да 60-х гг. XVIII ст. Есць у нас і крыху матэрыялаў пра Савічаў — Францішка і Вайніслава. Можам на заўтра вам прынесці са сховішча...
3 АРШАНСКАГА ЗБОРНІКА:
ПЕСНЯ 26
Дзеўча мое маладое, харашо ока твое, пад дубінаю пад зялёнаю. Ой, для твайго белага ліца ўтраціў я каня, пад дубінаю...
Ой, для тваіх белых ручок залаты ўтраціў я лучок,
пад дубінаю...
Для тваіх харошых очак пе спаў я чатыры ночы,
пад дубінаю...
Ой, для твае краснае ўроды скакаў не раз чэраз воды,
пад дубінаю...
Недалёка керж (?!) дэмбіны папшлі панны па маліны,
пад дубінаю...
Адна другую запытала, а ці многа назбірала, пад дубінаю...
— Нямнога ж я назбірала: на мілага паглядала, пад дубінаю... Недалёка рэчкі пайшлі панны па парэчкі, пад дубінаю...
Адпа другую запытала, ці многа назбірала, пад дубінаю...
— Нямнога ж я назбірала, бо на мілага ждала, пад дубінаю... Ой, недалёка вада-воды пайшлі панны па ягоды, пад дубінаю... Адна другое запытала, ці мяога назбірала, пад дубінаю...
— Нямнога ж я пазбірала, бо з міленькім размаўляла, Пад дубінаю пад зялёнаю.
ПЕСНЯ 28
Каціўся крыштал па сенажаці, Хочэць ляшэнка русанку ўзяці. — Ой, я ляшэнка, а ты русенька, Прыпала да цебе мая душэнька. Ляцелі гусі з Белае Русі.
Ой, замуцілі ваду Марусі.
— Ой, гыля, гыля, гусенькі. па стаў, Дабранач, дзеўчына, яшчэ я не спаў. — А калі не спаў, пе будзеш спаці, За гадзіпопьку будзе світаці.
Ой, маці, маці, шэршапь у хаце, Як гудзе, так гудзе, не дае спаці, — Бі яго, доню, хоць кацюбою. — Баюся, маці, што б не каяці. — Няхай сядзіць, пяхай сядзіць, ах жа дай насядзіцца. Прыляцела да доманьку дай на голаву дай разбаліцца.
2 СНЕЖНЯ, АБО НА ПРЫЁМЕ У КОНСУЛА
За ранішняй чорнай кавай прыйшла думка: а чаму б не звярнувда за дапамогай, за парадай да савецкага консула ў Кракаве Уладзіміра Аляксандравіча Несцяровіча?! Калісьці сакратар Маладзечанскага райкома партыі Вячаслаў Антопавіч Ляшковіч расказваў пра яго, што ён беларус, нарадзіўся ля Радашковіч, працаваў на партыйнай рабоце ў Маладзечне і Крывічах. Можа, якія чуткі пра архіў Ельскага дайшлі да консульства?!
— Я б параіў вам устанавіць каптакт з доктарам Янам Станкевічам,— сказаў консул, ветліва частуючы чаем.— Ён родам дзесьці з-пад Дунілавіч, гісторык, працуе ў Нацыянальным музеі. Зараз пашукаю ў стале яго візітную картачку і дам вам яго тэлефон...
3 АРШАНСКАГА ЗБОРНІКА:
ПЕСНЯ 29
Учора была суботанька, а сягоння дай нядзеленька, На казаку кашуленька хоць тоненька, дай не белепька. Ой, не мае казак сястры дай ні радзіыы, Ой, некаму казакові выпраці рубашкі.
— Ліха ж табе, казачоньку, маладому дай не ўдаўшыся, Сядзіць твая міленькая ой з іпшымі абняўшыся.
— Ой, сам я не знаю, дай што дзелаці ся: адбіўшы
Рукі, ногі, дай пакінуці з намі.
— Ой, бадай цябе дай нядоля пабіла, Ой, ці я цябе маладзенька любіла.
Ці я была не дзеўчына, ці я ж была дай некрасная, Далі мяне за нелюба — доля ж мая дай нешчасная. Оп, бадай цябе дай цяжкі пярун забіў, Ой, што ты мяпе маладзеньку здрадзіў.
ПЕСНЯ 31
Чаго ж маё сэрданька цяжанька ўздыхае, Лібо ж яно на себе вялікі жаль мае?
Чаго ж мае очкі смутненькія плачуць, Лібо ж яны на сябе вялікі жаль бачаць?
Ой, сніўся мне сон вельмі дзіўнюсенькі, Як бы мяне, як бы ляпе здрадзіў, ах! мой мілюсенькі. Я ж бо ся таго дай не спадзявала, Што б якую здрадапьку ад мілога знала.
— Ой, у полі вербанька дай не пахілая, He бойся, Анусю, не пакіну я.
Ой, хоць я паеду, так вярнуся, А для тваго іменя дай што ты, Гануся.
3 СНЕЖНЯ, АБО ЗНОУ ТАЯМНІЧЫ ГРАФ
Цікавы ўсё ж быў чалавек, гэты граф Вайпіслаў Суліма-Савіч-Заблоцкі! Яго пісьмы да Ю. Крашэўскага і А. Гілера, што захоўваюцца ў кракаўскіх бібліятэках, дазваляюць прыўзняць заслону над таямнічай біяграфіяй samara земляка.
Першае пісьмо да Крашэўскага Савіч-Заблоцкі адправіў з Варшавы ў 1871 годзе. Было яму тады 22 гады (значыць, дзесьці 1849 года нараджэння). Хацеў «не марыць, а дзейнічаць». Перакладаў на польскую мову «Гісторыю разумовага развіцця ў Еўропе» і прасіў, каб Крашэўскі дадаў да тлумачэння ўступ пра Славяншчыну. Падпісаўся: «Грамадзянін з Белай Русі».
У 1875—1876 гг. Савіч-Заблоцкі ў Львове. У 1878 рэдагуе ў Тарнове газету «Гвязда». Пад псеўданімам Павел Завіша пасылае Крашэўскаму апавяданне «Не тыя часы, не тыя людзі». Просіць устроіць яго бібліятэкарам у Кур-
ніку, бо ведае некалькі моў, а ў Беларусі сам меў вялікую бібліятэку. У 1881 г. у Парыжы выдае газету на французскай мове.
Больш падрабязныя і шчырыя пісьмы да Агатона Гілера. Савіч-Заблоцкі, «бландзін са шведскай барадой», называе сябе яго прыхільпікам, «гілерцам». Скардзіцца, што сядзіць у Кракаве без грошай, начуе з рамеснікамі ў агульным пакоі. У 1876 годзе графа арыштавалі за «сацыялістычныя прошукі» і выслалі з Кракава ў Прусію. Ён не ведае, куды дзецца. У царскай Расіі яго чакае «толькі шыбеніца». Эміграцыя ж таксама расчароўвае. Сілу, здольную вызваліць яго радзіму, ён бачыць нс ў эмігрантах, а ў беларускім селяніне, цёмпым, пакінутым без кіраўніка. У тым самым селяніне, ад якога эміграцыя адступілася, каб «падбрыкваючы за межамі краіны, цкаваць таго ж селяніна, адзіную сёння (бо шляхта, гэтая хвалёная, любімая мая шляхта, памерла ўжо і пахавана!) аснову нацыі».
Адным словам, граф аказаўся чысцейшай вады рэвалюцыйным дэмакратам...
4 СНЕЖНЯ, АБО «УВАСКРЭСЕННЕ 3 МЕРТВЫХ» Ф. САВІЧА
Цяжка ўстанавіць аўтарства рукапісу, калі яно пе ўказана ні на вокладцы, ні ў бібліятэчных вопісах. I ўсё ж аўтара мемуараў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы ПАН пад нумарам 6893, устанавіць удалося па тэксту. Гэта — кіеўскі ўрач Петрашкевіч. У 1886 г., перабраўшыся ў Кракаў, ён пачаў апісваць найболып памятныя сустрэчы юнацкіх год. А сярод іх — сустрэчу з беларускім паэтам і рэвалюцыянерам Францішкам Савічам.
3 мемуараў Петрашкевіча высвятляецца, што яшчэ да ссылкі Ф. Савіч неаднаразова бываў у Кіеве. Як лекара і патрыёта яго тут вельмі цанілі, а «бядота ўсюды благаслаўляла». У канцы 30-х гадоў XIX ст. і Савіча, і аўтара мемуараў саслалі за рэвалюцыйную дзейнасць на Каўказ. Яны ніколі не сустракаліся, але хадзілі аднымі сцежкамі, чулі адзін пра аднаго. У перадышцы паміж сутычкамі з горскімі плямёнамі Петрашкевічу неяк расказвалі, што Савіч падобны на вядомага ўсім кіяўляніпа Гордана. По-
тым, лежачы ў тыфліскім шпіталі, аўтар з засмучэннем пачуў, што Савіч утапіўся, што на беразе Церака знайшлі толькі яго апратку...
Прайшло некалькі год. Петрашкевіч вярнуўся ў Кіеў, паступіў ва універсітэт. I вось аднойчы да яго ў пакой зайшоў невядомы чалавек у зашмальцаванай доўгай капоце. Незнаёмы быў дужа падобны на Гордана. Але Петрашкевіч прыняў яго за шпіёна: як жа давяраць падабенству, калі Савіча даўно няма ў жывых... Тады нечаканы госць выклаў усю праўду: на Каўказе ён толькі інсцэнізаваў самагубства, уцякаў на поўнач, быў злоўлены, прыгавораны да прагону скрозь строй. У Палтаве ляжаў у шпіталі, уцёк і адтуль, а цяпер просіць дапамогі, каб перабрацца за граніцу. Петрашкевіч даў Савічу грошы, бялізну, адрасы знаёмых. Праз некалькі дзён прыйшло пісьмо з Жытоміра: усё ў парадку. Потым да аўтара заглядваў чалавек, на руках якога Савіч памёр. Было гэта каля Віняіцы, у час халеры. Самаахвярнага лекара тлумна хаваў народ.
Мемуары Петрашкевіча, як і дзённікі самога Савіча, якія ёсць у Ягелонскай бібліятэцы, шмат у чым прасвятляюць біяграфію беларускага паэта-рэвалюцыянера.
3 АРШАНСКАГА ЗБОРНІКА:
ПЕСНЯ 33
— Ой, не любіў жа я Марыну дай і ўсю зіму, Калі вясна прыйшла, Марыпу пакінуў.
Ой, гаварыла Марына падпіўшы:
— He пакідай, казачэньку, вельмі палюбіўшы.
— Ой, я Марыну век пе пакіну, Ой, я за Марыну дай і сам загіну. Ой ты, Марына, не з пашага поўка: На Марыне сарочанька з чырвонага шоўка. Ой ты, Марына, хараша дзяўчына, I сядзіш, і ходзіш — глядзець на це міла. Ой, пайшла Марына ў дубы па губы, Ой, сустрэла ж Марына старэнькую маці, Пачала Марыну праўданькі пытаці: — Ой ты, Марына, харошая дзяўчына, Чы ты майго сына вельмі палюбіла, У зялёны гай заблудзіла?