Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
Пасля такой палымянай і аргументаванай прамовы дыспутанты спрачаліся ўжо аб прыватнасцях. Шосты сказаў, што для шчасця патрэбпа сукуппасць усяго, што тут было назвапа. Сёмы запярэчыў, што такое немагчыма і найлепш жыць, як Дыяген — не маючы нічога. Восьмы заклікаў да «залатой сярэдзіны». Дзевяты заявіў, што пе спазнае той шчасця, хто гора не бачыў. Дзесяты раіў не імкнуцца да значных пасад. I хоць у заключэнні прагучала думка, іпто сапраўднае шчасце магчыма толькі ў небе, найболыпае ўражапне на слухачоў песумненпа рабіла пя-
тае выступленне: шчасце чалавека — у шчасці айчыпы.
Зборнік «Практыкаванняў» знаёміць нас з творчасцю яшчэ аднаго забельскага драматурга — Ігната Юрэвіча. Яго пяру палежаць трагедыя «Крэз» і камедыя «Пышнагольскі», пастаўленыя перад летнімі канікуламі 1789 года. У адрозпенпе ад твораў Марашэўскага і Цяцерскага абедзве п’есы Юрэвіча пачынаюцца з вершаваных «кантаў», дзе тлумачыцца ідэйная задума прадстаўлення.
Нягледзячы на сваю адноспа невысокую мастацкую вартасць (кампазіцыйная рыхласць, рытарычнасць, схематызм вобразаў) «Крэз» усё ж вельмі істоттіа дапаўняе трагедыі Марашэўскага і Цяцерскага. I. Юрэвіч узнімае пытапні вайны і міру. На гістарычным матэрыяле (ва ўступе падкрэсліваецца, што факты ўзяты з першай часткі «Гісторыі» Герадота) ёп ваказвае, што народам патрэбпы мір. Рупарам аўтарскіх ідэй у трагедыі выступае персідскі цар Кір. Захапіўшы ў палоп цара Лідзіі Крэза і прыгаварыўшы яго да спаленпя на вогнішчы, ён у апошнюю хвіліну дараваў свайму ворагу жыццё і акружыў яго пашанай. Народ з радасцю сустрэў гэтую вестку.
Камедыя «Пыпшагольскі» накіравана супраць разгульпага жыцця шляхты. He маючы сродкаў, галоўпы герой тым не мепш любіць павесяліцца ў кампаніі і залазіць у даўгі. Прыйшла пара расплачвацца па векселях, выданых Ліхвярскаму і яўрэю-арандатару. Алс плаціць пяма чым. Пагражае банкруцтва. Тады верны слуга Пьппнагольскага Дабрамыскі прыдумаў наступны спосаб: вымазацца ў сажу і ў такім выглядзе з’явіцца перад крэдыторамі, каб япы паверылі, што ўвесь маёнтак Пышпагольскага згарэў. Фартэль удаўся. Ліхвяры расчулены. Як і належыць у маралізатарскай камедыі, перавыхоўваецца таксама сам Пышнагольскі.
Хаця творы Юрэвіча напісаны па польскай мове, але ў іх багата беларусізмаў. Па-беларуску гучаць цэлыя сказы. Напрыклад, у «Пышнагольскім» арандатар кажа: «Мой бацька нікому не віпават: у аднаго ўзяў, другому даў».
Такім чыпам, польскія творы Марашэўскага, Цяцерскага і Юрэвіча істотпа дапаўняюць наіпы ўяўленні аб поглядах іх аўтараў, аб тагачасным літаратурным жыцці Беларусі. Будучы асветпікамі-класіцыстамі, забельскія
драматургі высмейвалі ў сваіх камедыях розныя заганы мясцовай дробпай і сярэдняй шляхты. У сваіх трагедыях яны імкнуліся па матэрыяле антычнай гісторыі ўзняць актуальныя для свайго часу ііытанні, выклікаць у школьпага і дарослага гледача ўзпёслыя думкі, выхаваць у яго пачуцці грамадзяпскасці, мужпасці, свабодалюбства, верпасці радзіме і нянавісці да тыранаў. Прадстаўленпі па п’есах забельскіх пастаўнікаў дапамагалі маладому пакаленню разабрацца ў складаных падзеях, якія адбываліся ў канцы XVIII стагоддзя.
Трагедыі Марашэўскага, Цяцерскага і Юрэвіча маюць значную цікавасць для гісторыі і беларускай, і польскай літаратур. Польскай — таму, што яна, паводле слоў сучаснага польскага даследчыка С. Пятрашкі, нс стварыла «высокай» трагсдыі. ІІры ўсёй недасканаласці забельскія творы з’яўляюцца якраз прыемным выключэннем з гэтага палажэпня.
Урэшце, вільнюскія знаходкі прымусяць нас па-новаму глянуць таксама на беларускую творчасць Марашэўскага і Цяцерскага, па іх «Камедыю» і «Доктара па прымусу», змяпіць некаторыя традыцыйныя ацэнкі і вывады. Але гэта ўжо тэма спецыяльнай гаворкі.
Вось якім, аказваецца, цікавым быў літаратурнамастацкі Парнас, размешчаны ў канцы XVIII стагоддзя ў невялікай бсларускай вёсцы Забелы! Шматмоўны, супярэчлівы, але ў цэлым ужо «зрэфармаваны», асветпіцкі. Ёп сведчыў, што ўжо ў тых цяжкіх умовах, у XVIII стагоддзі, настойліва прабіваліся да святла першыя парасткі іювай беларускай літаратуры.
А колькі япічэ такіх Парпасаў і Парнасікаў, такіх вось парасткаў чакаюць свайго адкрыцця?!
3 М Е С Т
СКАРБЫ ПРОДКАЎ 5
1. ПА СЛЯДАХ ЖЫРОВІЦКІХ АРАЦЫІІ 7
2. КУДЫ ПАДЗЕЛАСЯ БІБЛІЯТЭКА БЕРГЕЛЯ? 22
3. ПРА КРЫЖ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ I СЁЕ-ТОЕ ІНШАЕ 34
ТРЫ МЕСЯЦЫ ПОШУКАУ I СУСТРЭЧ 50
АСВЕТНІК 3 ПОЛАЦКАГА НАРОДНАГА 141
ВАКОЛ ПАРНАСА ЗАБЕЛЬСКАЙ КАЛЕГІІ 152
На белорусском языке
Адам Носйфовйч Мальдйс
ТАЙНЫ ДРЕВНПХ ХРАНПЛІПЦ
Рэдактар В. С. Палтаран. Мастак В. П. Масцераў. Мастацкі рэдактар Ул. Ул. Даўгайь. Тэхнічпы рэдактар Т. М. Сокал. Карэктар В. В. Шарамета.
AT 08887. Здадзена ў набор 22/1 1974 г. Падп. да друку 10/Х 1974 г. Тыраж 3000 экз. Фармат 84х108‘/з2. Папера друк. № 1. Ум. друк. арк. 9,24. Ул.-выд. арк. 9,11. Зак. 784. Цана 64 кап.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і ь-ніжнага гандлю. Мінск, Савецкая, 19.
Паліграфічны камбіпат імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Чырвоная, 23.
64 к.