Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
паў? Дарэчы, вось гэтыя здымкі (на рухомым крэсле Ваньковіч пад’ехаў да кніжнай паліцы і напамяць выцягпуў некалькі альбомных фаліянтаў). Урэшце, ці хачу я паглядзець арыгіналы В. Ваньковіча і II. Орды, што вісяць у ягопай зале?
Нашу размову порапыпіў званок з тэлестудыі. Гаспадару трэба было ехаць. У гэты всчар ён збіраўся выступаць перад тэлегледачамі, каб расказаць чарговую гісторыю са сваёй багацейшай і складанейшай васьмідзесяцігадовай біяграфіі.
Сёння быў таксама госцем кафедры рускай літаратуры Варшаўскага універсітэта, якую ўзначальвае Б. Белаказовіч. Па яго просьбе расказаў аб славістычпых даследаваннях у Беларусі. Потым слухалі і абмяркоўвалі рэферат Уладзімежа Стохэля «Польская, руская і украінская літаратура на старонках «ІІашай півы». Дакладчык, ураджэнец цэнтральнай Польшчы, з энтузіязмам вывучыў беларускую мову і цяпер дапамагае Аляксандру Баршчэўскаму весці семінарскія заняткі па беларускай літаратуры. Збіраецца пісаць дысертацыю па тэму: «Міцкевіч, Пушкіп і Шаўчэнка ў беларускай літаратуры 1863—1917 гадоў».
28 КАСТРЫЧНІКА, ABO «ЗЯМЛЯ» I ЯЕ АУТАР
У тым, што зямля круглая, упершышо я пераканаўся год, мабыць, у двапаццаць, гледзячы па рэпрадукцыю ў нейкім польскім часопісе. Пад агромністым пебам, па якім клубіліся хмары, ціха стаяла выгнутая лукам зямлякарміцелька. 3-за гарызопта па мяпе насоўвалася пара натруджаных валоў, якіх паганяў сагнуты ратай. Тады я не мог падзівіцца: на карціне ўсё стаяла, нібы ўрослае ў зямлю, і адпачасова ўсё рухалася, усё нястрымпа іпіло ўперад. Па пукатай зямлі. Карціна так і называлася — «Зямля».
Тады я пе ведаў, што карціпу ў 1898 годзе напісаў наш зямляк Фердыпанд Рушчыц, што пісалася яна з беларускіх краявідаў, у Багданаве каля Валожына.
I вось сёнпя іду ў ІІацыянальны музей, на сустрэчу з арыгіналам «Зямлі», па сустрэчу з дачкой мастака Япі-
най Рушчыц, якая там працуе. Нясу ёй тую ж кніжку Л. Дробава «Беларускія мастакі XIX стагоддзя». Задаю ёй тое ж пытанне, што напярэдадні М. Ваньковічу.
— Адносна «беларускасці» майго бацькі я не буду спрачацца з панам Дробавым,— адказвае Яніна Рушчыц.— I «Зямля», і «Мінск зімой», і «Ляспы ручай», і «Млын», і «Апошні снег», і «Крэва» — усё гэта ўзнікла на беларускай зямлі, пад уплывам яе хараства. Летась я была ў Багданаве. Прыемна было, што ў мясцовай школе захоўваецца памяць пра бацьку, што дагледжана ягоная магіла. Прыемна, што спадчына бацькі сёння належыць тром братнім народам — польскаму, беларускаму і літоўскаму. Хацелася б толькі, каб у Багданаве быў створаны музей або пакой Рушчыца.
Пагадзіўшыся з гэтым, іду аглядаць экспазіцыі. У сувязі з выстаўкай, прысвечанай Варшаўскаму замку, «Зямлю» часова знялі. Але ёсць Рушчыцавы палотны «Стары дом» і «Інтэр’ер дома ў Багданаве». Палымнела асешіяе лісце. Таямніча цямнелі гонты на старасвецкай хаце. I ад усяго гэтага агортвала супакаеіше і радасць быцця.
Доўга стаяў каля палотнаў Матэйкі «Бітва пад Грунвальдам», «Казанпе Скаргі», «Рэйтап». Гэта часцінка нашай агульнай гісторыі. Як і карціны Я. Сухадольскага, В. Ваньковіча, «Бітва пад Оршай» невядомага кракаўскага мастака.
На развітанне Яніна Рушчыц падпісала мне прыгожа выдадзены том «Фердынанд Рушчыц». Асабліва каштоўныя ў ім урыўкі з дзённіка таленавітага мастака, вучня Шышкіна і Куінджы, настаўніка многіх віленскіх жывапісцаў. У дзённіку Рушчыц піша аб сваім прабыванпі ў Мінску, Багдапаве і Крэве, аб рабоце над «Зямлёй».
29 КАСТРЫЧНІКА, АБО У ІЮВЫМ РУКАШСНЫМ СХОВІШЧЫ
Здаецца, у бібліятэцы Варшаўскага універсітэта збольшага пошукі закончаны. Пара пераходзіць у Нацыяпальную бібліятэку. Там, сярод папсраў Зянона Пшэсмыцкага, павінны быць невядомыя дагэтуль польскія паэмы Янкі Лучыны, лераслапыя ім у варшаўскае «Жыце».
I зпоў расчараваппе. Зяпоп Пшэсмыцкі, будучы рэдактарам «Жыця», сапраўды атрымаў паэмы Я. Лучыны «Мая Віялета» і «Андрый». Ды не паспеў надрукаваць і разам з трыма «паляўнічымі абразкамі» перадаў іх свайму пераемніку Тэадору Папроцкаму. Захаваўся «Алфавітны іпвентар» перададзепых твораў. Але саміх твораў у бібліятэцы no аказалася. Цікава, дзс можа захоўвацца архіў Папроцкага?!
Затое парадавала знаёмства з рукапіспым фопдам ардыпацыі Замойскіх. Сярод папераў Навагрудскага ваяводы Аляксапдра Яблапоўскага аказаўся беларускі верш «Ох, інонічы зіма непагодліва была». А ў рукапісным зборпіку «Розпыя фрапцузскія і польскія вершы, сабрапыя ў 1752 годзе ў Высокім» — «руская песпя».
30 КАСТРЫЧНІКА, АБО «ЧЫРВОПЫ» ГРАФ СУЛІМА 3 БЕЛАЙ РУСІ
Адразу пасля ваппы, у 1946 годзе, у часопісе «Беларусь» было апублікавана некалькі беларускіх вершаў Сулімы-Савіча-Заблоцкага. Там жа даводзілася, што гэты забыты паэт другоіі паловы XIX ст. жыў у Варшаве.
У аддзеле рукапісаў Нацыяналыіай бібліятэкі захоўваецца польская паэма «графа Сулімы з Белай Русі» «Аповесць пра мае часы». Пісалася яна ў 1876 годзе ў чэшскай Празе. Дзеяпне паэмы адбываецца папярэдадні 1863 года ў беларускай вёсцы. Сяляне ў паэме гавораць па-беларуску (па адрасу польскіх рэвалюцыянераў: «Вольнасць хацелі пам даць, але — вольпы ж яны?»). У цэнтры — мабыць, аўтабіяграфічпы вобраз «чырвояага» графа, які раздае сялянам сваго зямлю, сядзіць разам з імі за бяседным сталом, Герой паэмы лічыць, што звергнуць царскае самаўладства можна толькі сумеснымі намаганнямі пародаў Расіі, Беларусі, Польшчы. 3 ім пагаджаецца мясцовы рускі чыноўнік: «I мы таксама церпім. Дзе паша Айчына? Хіба рускія могуць прызнаць ёю Расію царскую? Расію, адкуль выгнапы пародны дух, дзе трэба разам з палякамі цярпець удары бізупоў?»
Хто ж гэты рэвалюцыйны дэмакрат з графскім тытулам? Варшаўская зпаходка дазваляо ахарактарызаваць толькі яго светапогляд. Пра жыццёвы ж шлях мы ведаем
вельмі нямногае. Хіба толькі тое, што імя графа Сулімы — Вайніслаў-Казімір і што ў 70-х гадах ён прабываў у Чэхіі.
Вечарам хуткабежным «Нептунам» выехаў у Гдапьск. На пероне сустрэў мяне сябар школьных год Чэсь Мекіп, які нядаўна памяняў Вільяюс на Гданьск. Чэсь мне даводзіў, што і ёп, і дзеці паспелі тут ужо акліматызавацца, што на чыгуначным вузло, дзс ён працуе, яго паважаюць. Але ў вачах увесь час жыла насталыія па родпых мясціпах. Пачаліся роспыты пра агульных знаёмых, пра навінкі беларускай літаратуры. А Чэсева дачка Галіпка паспела пават аргапізаваць хатшою «беларускую» выстаўку.
31 КАСТРЫЧІІІКА, АБО НЯДЗЕЛЯ, ПРАВЕДЗЕНАЯ У ГДАНЬСКУ
У Гданьску перш за ўсё здзіўляешся майстэрству рэстаўратараў. У час вайпы горад быў ушчэнт разбураны, асабліва яго старая, гістарычпая частка. А цяпер усё філігранпа адноўлена па даўнейшых планах і чарцяжах. Падкрэслены кожны след польскасці горада, які доўга быў у нямецкіх руках. Напамінам аб тых цяжкіх часах гучыць «Рота» Канапніцкай, якую кожную гадзіну адзвоньвае гадзіннік на вежы, Нібы ў адказ рэваншыстам — упэўненыя лозупгі: «Мы тут былі, ёсць, будзем!»
3 Чэсем доўга вапдравалі па непаўторнаму Доўгаму рьшку, глядзелі ў мутныя хвалі Віслы і яе затокаў, любаваліся цыбатым свірнам — «журавом». А потым «заблудзілі» да вядомага празаіка, шчырага сябра беларускай літаратуры Збігнева Жакевіча. У 1969 годзе ён быў у Мінску і на Маладзечапшчыне, дзе прайшло яго дзяціпства, цёпла апісаў гэтае падарожжа ў сваёй кпізе «Людзі і краявіды». Бсларускай зямлі, успамінам дзяціпства прысвечаны мпогія апавяданні Жакевіча.
— Ды і новая мая аповесць,— прызнаецца гаспадар,— таксама будзе звязана з Беларуссю. Я пішу яе па дзвюх мовах. У час трызненняў, успамінаючы дзяцінства, мой герой Данель будзо гаварыць па-беларуску. Аповесць, мабыць, пазаву «Гэта толькі соп, Данель».
Беларуская мова гучала ў доме Жакевічаў і цяйор. Маці Збігнева, калісьці вучаніца Ашмянскай гімназіі, добра памятала беларускія песні. Збігпеў прыгадваў, як ёп у школе ўдзелыіічаў у беларускіх аматарскіх спектаклях.
Вечарам — сустрэча ў Гданьскім аддзяленні БГКТ. У Варшаве пераважала моладзь. Сюды ж прыйшлі і людзі больш пажылыя. Нават бабулькі, якія прынеслі з сабой бутэрброды і частавалі імі знаёмых. Сюды заглядваюць па-сямейнаму, па-свойску. Каб абмяняцца павінамі. Ну і, вядома, пачуць, што робіцца ў нашай краіпе. Пытапняў задавалі столькі, што аднаму цяжка было справіцца. На «дапамогу» прыіішоў гданьскі даследчык іюльскабеларускіх сувязей Мацсй Канапацкі.
1 ЛІСТАПАДА, АБО ДЗЕІІЬ ПАМЯЦІ МЁРТВЫХ
Карыстаючыся выпадкам, прагледзеў старыя, друкаваныя гатычным шрыфтам каталогі Гданьскай дзяржаўпай бібліятэкі. Боларускіх рукапісаў, здасцца, тут няма. Бадай-што, толькі «Гісторыя аб знаходцы цудоўнага абраза і будаўніцтве царквы ў Купяцічах ля Навагрудка». Датавана «Гісторыя» XVII стагоддзем.
Значыць — пара назад.
У поездзе чытаў «Лісты» 3. Жакевіча. Гэта маленькі томік апавяданняў пра трагічныя падзеі вайны, убачапыя вачыма дзіцяці. Дзеянпе адбываецца ў Беларусі, па ўлоппі беларускіх палёў і лясоў. Кпіга напісапа паэтычпа, «густа».
А за акпом праплывалі невядомыя гарады і вёскі, гатычпыя саборы і новабудоўлі. Прывіднымі ў восоньскім паўзмроку здаваліся цвіптары. Ля кожнай магілы — мора агнёў. I постаці журботных, засяроджаных людзей, што ішлі з букетамі хрызантэм. Сёгшя — Дзепь памяці мёртвых. Кожны павінен наведаць могілкі сваіх родных, сяброў, знаёмых. На вуліцах Варшавы агні гарэлі ля кожнай допікі ў памяць ахвяр фашызму, ля кожпага месца, акроплопага польскай крывёй. Стаялі ў гапаровай варце гарцэры. 3 пашанай здымалі капелюшы мужчыпы. Аддавалі чэсць вайскоўцы.
Падумалася, што гэта вельмі патрэбнае свята — Дзепь памяці мёртвых. Яно напамінае аб тых, хто, зрабіўшы сваё, адышоў у пябыт. Япо выклікае ў чалавеку пачуццё адказнасці за сваю справу перад тварам мінулых і будучых пакаленняў.
Успомпіліся словы В. Сухамлінскага: «Могілкі — гэта людская святыяя».
2 ЛІСТАПАДА, АБО НАД «ІІОВЫМ КОРБУТАМ»
Ажно зайздрасць бярэ, колькі ў Польшчы выдаецца розпых біяграфічных і бібліяграфічных даведнікаў. Адзін з іх — «Новы Корбут». Доктар Збігнеў Галіпскі, які ўзпачальвае Інстытут літаратурных даследавашіяў, ласкава даў мне сігналыіы экземпляр шостага тома — адпаго з трох, прысвечаных XVIII стагоддзю.
У томе знайшліся певядомыя мне раней бія-бібліяграфічпыя звесткі пра пісьмеппікаў, якія нарадзіліся і жылі на беларускай зямлі. Праўда, пісалі яны на польскай, лацінскай, фрапцузскай і царкоўпаславяпскай мовах — літаратурных мовах тагачаснай Беларусі. Але творы гэтых пісьменнікаў вызначалі характар мясцовага літаратурпага жыцця.