Таямніцы старажытных сховішчаў
Адам Мальдзіс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1974
— Калі б я твайго сына вельмі не любіла, To б я ў гай зялёный не хадзіла.
5 СНЕЖНЯ, АБО У МУЗЕІ ЧАРТАРЫСКІХ
Час пачаў ляцець, як апантаны. He паспеў агледзецца — зноў нядзеля. Праз тыдзень трэба ехаць у Вроцлаў, а тут яшчэ нічога не высветлена з архівам Ельскага. Званю доктару Яну Станкевічу. He, пра Ельскага ён нічога не чуў. Займаецца нумізматыкай, працуе ў зборах Чапскага, што калісьці былі ў Станькаве каля Мінска, а цяпер захоўваюцца ў Кракаве. Але ён раіць падысці ў новы будынак Нацыянальнага музея. Там ёсць спіс рэчаў і рукапісаў, набытых музеем за апошнія 70—80 год. Каго спытаць? Спытайце дасведчанага музеязнаўцу паню Тухольскую. Вядома, сёння вы яе пе знойдзеце. Заўтра, у панядзелак.
Пакуль тое заўтра, іду ў музей Чартарыскіх. Знаходжу мноства цудоўных рэчаў, зробленых беларускімі майстрамі ў XVIII стагоддзі.
...Шкло з Урэчча, што каля Слуцка — келіхі, шклянкі, пугаркі, шкляніцы. Некаторыя па паўлітра, а асушыць жа іх трэба было адным глытком. На адным з келіхаў — жанравая сцэнка: беларус дрэсіруе мядзведзя, мабыць, выхаванца Смаргонскай «акадэміі». На другім — вершаваны надпіс з пажаданнем здароўя. Арыгінальны выгляд «кулявак». У іх няма падстаўкі — як ні круціся, а выпіць мусіш. Усяго ў музеі я налічыў дзесяць урэцкіх вырабаў.
...Слуцкія паясы. Адзін чырвоны, другі жоўты, у coTax — нібы плястар старога мёду.
...Карэліцкія і слонімскія габелены і шпалеры. Усю сцяну ля ўвахода займае карэліцкі габелен са сцэнай агляду літоўскіх войск пад Заблудавам 24 верасня 1744 года. На пярэднім плане ганарліва ўспёрся Міхал Радзівіл па мянушцы Рыбанька. Прыгошіая майстрыха пакінула ўпізе сваё імя: Анастасія Маркевічава. Слонімская мануфактура гетмана Агінскага прадстаўлена «Габеленам з вакханкай». У вакханкі — незямная, вытанчаная постаць і — сумны твар беларускай сялянкі. Спакойны шэра-жоўта-карычневы каларыт — нібы асенняе поле.
А над усім гэтым багаццем пануе непараўнальпая «Дама з гарнастаем» Леапарда да Віпчы. Здаецца, намалявана проста, будзённа, а летуценпая ўсмешка чароўнай італьяпкі застаецца ў памяці на ўсё жыццё.
6 СНЕЖНЯ, АБО СПІС ПАДАРУНКАУ ЕЛЬСКАГА
Магістр Тухольская прынесла мне вялізную разграфленую кнігу, у якой зафіксавана ўсё, што было падаравапа Нацыянальнаму музею ў Кракаве. Унёс сюды сваю долю і калекцыянер з Замосця. Ён перадаў музею — ні больш ні менш — табакерку Адама Міцкевіча з партрэтам Касцюшкі. А таксама папку з аўтографамі Міцкевіча, пярсцёнак Касцюпжі, два кавалкі лістоўніцы ад будынка старой слуцкай фары і мноства іншых рэчаў. Але «соцень папак» няма і тут. Каб неяк суцешыцца, прашу дазволу паглядзець хаця б на тую табакерку. Адказваюць: загінула ў завірусе апошпяй вайны (падумалася: можа, гэта якраз яна экспаяуецца ў Міцкевічаўскім музеі ў Варшаве). Затое можна глянуць на рэшткі старой слуцкай фары...
У бібліятэцы Чартарыскіх перапісаў некалькі даволі фрывольных песень. I сярод іх:
ПЕСНЯ 36
— Ой, уліцы, ой, студніцы, мне па тобе не хадзіці, Чарнявае, бялявае за ручаньку не вадзіці.
Ой, хоць яна чарнявая, такі ж яна хітлявая. Што дзяўчына белепькая — ота ж мая каханая. Ой. стану ж я на каменю беленькімі дай ножанькамі, Абярніся, дзяўчыненька з чорнымі очкамі.
— Шкода маей пасцеленькі, шкода маей маладосці, Пагубіла лета свае з ліхім рабом дай у нялюбосці. Ой. я ў лесе пе была, а ў сябе не кахалася, Шкада маёй маладосці, што гультаёві дасталася. Нс зрадзілі ягаданькі. пс зрадзіліся палунічанькі, Мінуліся жарты мае і познія вечарнічанькі.
I зрадзіліся ягаданькі. зрадзіліся сунічапькі, Ажаніўся мой міленькі, а я пайду ў чэрнічанькі. Ой, па латок вада рыне, а ка лесу пе павернецца. Хоць очанька ўзгляне, а сэрданька пе прывернецца. Ой, мілепькі, маё сардэнька, пагавары са мною.
ПЕСНЯ 37
— Пастой, прашу, галубапька. размоўлю з табою, Калі будзе воля божа, жыць будзем з сабою.
— Ой, як жа мі, мой папочку, з табою стаяці, Маю ж бо я варажэнькі, што будуць брахаці. А шчэ к тому, мой паночку, цяпер ад’язджаеш, Змоўляць мае варажэнькі, што а мне не дбаеш.
— Ой, хаця ж жа я паеду, цябе не забуду, На злосць нашым варажэнькам спамінаці буду. Пабі, божа, варажэнькі, што нам зычаць ліха. Мы з табою, галубанька, любімося ціха.
— Тотчас сваім варажэнькам завяжэм губу, Калі з табою, любаньку, станема да шлюбу.
7 СНЕЖНЯ, АБО У БІБЛІЯТЭЦЫ ЕЗУІТАУ
Першы раз у жыцці пераступіў парог дзеючага кляштара. I не абы-якога, а езуіцкага. Сустрэлі ветліва, хоць і насцярожана. Хударлявы бібліятэкар з аскетычным тварам за некалькі секунд прыпёс полацкую «Хрысціянскую павуку» 1793 года. Але беларускага ў кнізе нічога няма: польская азбука, польскія малітвы. Адкуль даследчыкі ўзялі тую «полацкую гаворку»?!
— У прынцыпе такое выданне магло быць,— пярэчыць бібліятэкар.— Каб заваяваць больш трывалыя пазіцыі, езуіты імкнуліся авалодаць і мясцовымі гаворкамі. У тым жа Полацку ў канцы XVIII стагоддзя выйшла некалькі кніг на латышскай мове, дакладней, на латгальскім дыялекце. Вось паглядзіце на адну з іх. Бачыце, колькі тут беларусізмаў...
I трэба ж такое. Пасля абеду, нібы спецыяльна для кантрасту з першай паловай дня, у Кракаўскім ваяводскім архіве напаткаў рукапісны верш XVIII стагоддзя з яўна атэістычнай закваскай:
Гэй на гары, на высокай цэркаўця святая, Там пападзія да цэрквы людзі заклікала. Прыйшлі людзе да цэрквы богу ся маліці, He зпалезлі попа ў цэркві, шоў да карчмы піці. Пайшлі людзе да карчмы, папа выганяюць: — А чыж то ту(т), гаспадзіне, службу адпраўляюць. Білі попа кіёма, білі абухома, Уцякаў non чэрэз поле з сваемі кпігома.
Уцякаў non чэрэз поле, згубіў чэрэвікі, Самі оны паспадалы, бо былі вялікі. Пападзія, добра жонка, вельмі нажэкала: — Ніколі я таковэго попа не звідала. — Пападзія, красно жонко, чом мене так лаеш? — He дзівуйся, гаспадзіне, чом ся ўпіяеіп?
8 СНЕЖНЯ, АБО У ЯГЕЛОНЦЫ
Доктар Ян Станкевіч згадзіўся паказаць мне зборы польскага выяўленчага мастацтва XX стагоддзя, выстаўленыя ў новым будынку Нацыянальнага музея. Выспянскі, Мальчэўскі, Дунікоўскі. Ультрамадэрнісцкія аб’ёмныя канструкцыі. I каля іх — як добры знаёмы — «Стары млын» Ф. Рушчыца.
Гаварылі нс столькі пра мастакоў, колькі пра архіў Ельскага.
— Я раіў бы вам яшчэ раз уважліва прагледзець каталогі аддзела рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі,— сказаў на развітанне доктар Станкевіч.— Кожны год інвентарызуюцца новыя адзінкі.
...Як для каго, а для мяне праглядаць каталогі, вопісы, картатэкі — вельмі цікавая і прыемная работа. Сэрца трывожна і надзейна б’ецца: а раптам — тут! Мабілізуеш сваю памяць і, вядома ж, інтуіцыю. Сярод тысяч незпаёмых прозвішчаў імкнешся адшукаць адзінае, патрэбнае табе.
У вопісах Ягелонскай бібліятэкі прозвішча Ельскага сапраўды сустракаецца даволі часта. Ён падараваў сюды частку карэспандэнцыі IO. I. Крашэўскага (як яна трапіла з Жэневы, дзе памёр Крашэўскі, у Замосце пад Мінскам — вядома аднаму богу), 116 пісем да А. Кіркора, нататкі мінскага ваяводы Хмары, паперы Прозараў, Хмараў, старадаўнія беларускія акты, прывілеі. На 17 папках стаіць пячатка Ельскага. Можа, усё гэта і ёсць тыя «сотні папак», пра якія пісаў Ю. Талька-Грынцэвіч?!.
Заказваю на заўтра два рукапісы — «Мачаху» Адэлі з Устроня, якая трапіла сюды хутчэй за ўсё з паперамі Ельскага, ды «рускія» калядныя песні 1738 года («Таго дня вельмі слаўнага» і «Пастушкове, пастушкове, повага госця знайце»).
У аршанскім зборніку скончыліся «песні» і пачаліся «думы». Але і тыя і другія амаль пе адрозніваюцца паміж сабой. Усюды адчуваецца блізкасць да фальклору, народныя элементы. Вось будзе яшчэ задача даследчыкам — вызначыць, што ў творах аршанскага зборніка ідзе ад фальклору, а што стала фальклорным пасля, у выніку вуснага бытавання.
А цяпер падамо тэкст трох «дум>:
ДУМА 1
Ой, я, маладая, гдзе розум падзела? За жалнера, за зладзея самам захацела. Ой, я разумела, што з нім буду жыці, Бедна мая галованька, што маю чыніці. Ой, пажалься, божа, маей маладосці: Пагубілам лета свое, жыючы ў жалосці. Краса, маладосць мая, гдзе ся ты падзела? Журба ж мяне, нядоленька ліхая ўзела. Ой, пайду я ў поле: жытка ся плонее, Добра мая галовапька, што не акалее. Ой, зацяклі очы рудою вадою, Жый жа сабе, мой міленькі, са ўсёю бядою.
ДУМА 2
Ой, стаяла каліпанька ў лузе, у лузе, Кажуць маго міленькога ў тузе, у тузе. Ой, выму я калінаньку з луга, з луга, Мінець маго міленькога туга, туга.
Ой, варыла дзяўчыпапька лабадзіцу
I паслала мілепькога па вадзіцу:
— Ой, бсгам жа, мой міленькі, бегам, бегам, Бо прыпадзець дарожапька снегам, спегам.
Ой, шчвалом жа, мой мілепькі, шчвалом, шчвалом, Бо прыпадзець дарожапька калом, калом.
Ой, свістам жа, мой міленькі, свістам, свістам, Бо прыпадзсць дарожанька лістам, лістам.
— Ой, я ж тога да лістомька не баюся, А з табою, сэрца маё, настатося.
— Ой, бегам жа, мой міленькі, і з вадою, Міла мая размованька і з табою.
ДУМА 3
Ой, развязаўся мой чаравічак на нозе, Ой, зажурыўся мой міленькі ў дарозе... Ой, завяжу я свой чаравічак на нозе — Развяселіцься мой міленькі ў дарозе.
Ой, пашлю ж я шэсць канічэнькаў, сёдмы воз, А восьмага вазнічапьку, што б прывёз.
Раўпяй жа, божа, горы, даліпы роўненька, Прынясі, божа, каго я люблю, борздзенька.
Ой, хоць і рапа, хоць і не раненька — не дбаю: Я^сваго галубанька голасаньку пазпаю.
Ой, прыляцела стада галубоў на мой двор, Оп. піто белепькі, то мой міленькі самаўтор.
9 СНЕЖНЯ, АБО «МАЧАХА» АДЭЛІ 3 УСТРОНІ
3 раніцы бібліятэкар прынёс мне дзве тоненькія папкі з рукапісамі. У адной аказаліся чатыры старонкі пажаўцелай паперы, спісаныя лацінкай, уборыстым вуглаватым почыркам. Над вершаванымі радкамі буйнымі літарамі выведзена назва невядомай дагэтуль паэмы: «Мачаха». Чытаю періпыя радкі:
Па зямлі віхар пагнаўся, 3 буйным ветрам паспіраўся, Віхар — туманочкам ляцеў, Чорну буру відзець хацеў. Бура — да Нямна хадзіла, I чысту воду муціла, I з беражочка ў беражочык Калыхала ўвесь Нямночык. Сваёй нотай зарыкнула, На бяседу заклікнула: «Туманы!.. Цёмныя хмары! I ты, круты віхар, ў пары! На бяседу прыляціце Дай на мяне паглядзіце!
Бо сягоння ж праз рэчаньку Будзе плыці — у чоўніньку Дзяцюк — што смеў пахваліцца: Ён!.. мне, чорнай, не баіцца!!» I засмяялася страшна, I блыснула злосцяй ясна...