• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы старажытных сховішчаў  Адам Мальдзіс

    Таямніцы старажытных сховішчаў

    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 176с.
    Мінск 1974
    53.65 МБ
    Але, аказваецца, пра намер злой буры пачула нямнова вадзіца. Яна ўсё расказала літоўскаму бору, што рос на беразе. Прыгадваю, што ў XIX ст. слова «літоўскі» часта ўжывалася ў значэнні «беларускі»: Мінск Літоўскі, Брэст Літоўскі, Палессе Літоўскае. За этнаграфічнай жа Літвой пераважна захоўваўся тэрмін «Жмудзь»... Ды вернемся да рукапісу. Пачуўшы аб намерах буры, наднёманскі лес гучпа выказаў сваё абурэнне:
    «Што!! — расшумеўся барочык.— Ці гэта я не літоўчьтк!
    Каб дазволіў буры гукаць, Чэраз сосны віхрам веяць! Пачакайце нямножка, He сюдымі вам дарожка. He на тое сосны расціў, Каб вас у родну зямлю пусціў.
    He на тое бары раслі, Каб тут вецер чужы ўняслі!!!» Пасля азваўся Нямночык: «А я ж гэта — не літоўчык! Ці ж я буду сябе бурыць, Ці ж дазволю сваіх тапіць! Ці ж я смелінька не плыну! Дай і буры не падкіну! 0! He знала! To пазнае, Яку ваду Нёмап мае!
    Я ж у лужках купаюся, На піўках рассцілаюся, 3 віціпамі праплываю, Літоўскае сэрца маю!
    I пярвей высахне мора, Як мпе з вадой змуціць бура. Пярвей увесь свет у вадзе стане, Як мой сваяк у дно гляне!
    He на тое я разліўся, Каб Ліцвяк у мяне тапіўся! He па тое мне бог стварыў, Каб роднага брата забіў!»
    Несумненна, што паэма надзелена алегарычным сэнсам. У ёй маюцца на ўвазе сілы рэакцыі і сілы вызвалення, якія выстаяць у змаганні.
    У другой частцы паэмы з’яўляюцца новыя героі: дзяўчына-сіротка, якая чакае мужнага весляра, і яе жорсткая мачаха:
    3 таго места па рык вала Малепькая хатка была, Каля хаткі — дубровачкі, А у хатцы літовачка. Сягоннешняга дзянёчка Меў плыць мілы ў чаўночку. Літовачка ля аконца Стаяла — як бледна слонца, I ў неба паглядала I да мачыхі казала: «Скажы ж ты мне, дай маці, Ці не страшна цяпер гнаці Цераз Нёман? Да ці чоўна He пабяжыць вады поўна?» Чужа маці — адгадала, Чаму дзяўчыпа пытала. Ей мілага не любіла, У лыжцы б вады ўтапіла.
    Далей ідзе маналог мачахі, якая забараняе падчарыцы сустракацца з каханым. У адказ —
    Літовачка ўздыхнула, Пайшла — дзверы адамкнула, He баялася грымота Дай адчыніла варота, Белы ручкі заламіла I плачучы — гаварыла: «Ох! Матулька! Н а што ж мяне Чужой волі і людзіне Аставіла! Пакінула!
    Мяне ж доля памінула, Я ж сірота ў роднай хатцы, He схінуся к чужой матцы! Бо япа ж мпе чужа-чужым! He злажуся і слонцам адным.
    Ці душа твая не гляне, Як яна мне загапяе. Ты мне з мілым абручыла I звянчала бы, каб жыла. Яна ж кажыць мне, маладой, Каб ён згінуў гдзе пад вадой. Як яна стала так мовіць, Здаецца, бы сэрца кроіць. Аж кроў мая закіпела!
    I душа мая памлела!!
    Грымот страшна так загрымеў, А ён пэўне ў чаўнок усеў!»
    Нават пры першым чытапні заўважаецца, што «Мачаха» напісана на даволі высокім для свайго часу мастацкім узроўні. Асабліва прывабныя апісанні прыроды. Адчуваецца ўплыў рамантызму. Паэма выйшла з-пад пяра здольнага чалавека, які па свайму таленту пе ўступае В. ДунінуМарцінкевічу.
    Хто ж і калі напісаў «Мачаху»?
    Пад паэмай стаіць дата: 1850 год. I подпіс: Адэля з Устроні. На жаль, слоўнікі псеўдаяімаў XIX стагоддзя такога псеўданіма не рэгіструюць. Прыйдзецца пошукі ayTapa весці па іншаму шляху. Як відаць з чатырнаццацітомнага «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін», у тагачаснай Беларусі было некалькі вёсак і фальваркаў з назвай Устронь. Былі Устроні ў Барысаўскім, Чэрыкаўскім паветах. Але ж у паэме ўпамінаецца Нёман. Ён цячэ непадалёку ад хаты беднай сіроткі. А паводле таго ж геаграфічнага слоўніка, над Нёманам у тагачаснай Беларусі знаходзілася толькі адяа Устронь — у Лідскім павеце, за 60 вёрст ад Ліды. Значыць, трэба бу-
    5 Зак, 784
    дзе неяк устананіць, каму належала гэтая Устрояь у сярэдзіне мінулага стагоддзя.
    Адно несумненна: побач з Эміліяй Плятэр Адэля з Устроні была адной з першых беларускіх паэтэс. Ягіа пачала пісаць па-беларуску на паўстагоддзя раней за Цётку.
    10	СНЕЖНЯ, АБО ПЕСІІЯ ПРА АПУСЮ
    Зноў вярнуўся да аршанскага зборніка. Выпісаў «рускую» песню, першы радок якой здаўся знаёмы:
    — Анусю, сардэпька, паліш маю душу, Сярод ночы а паўночы да цябе прыйсці мушу. — Трэба табе, мой панопьку, вельмі дзякаваці, Што для мяпе пе ў часаньку хочаш падымаці. — За шчаслівасць няўчасанькі тыя сабо маю, Калі твае, Апусенька, пожкі абымаю.
    — Панусепьку, галубопьку, чы маю верыці, Шчо тваё сардэнька хочэт мпі служыці?
    — Анусеньку, галубэньку, богу прысягаю, Чэрэз всі гадынаыькі а табе гадаю.
    Тыя ў мяне, галубанька, бальшыя тужосці, Пе спадзеючыся ад цябо взаемносці.
    — Прашу ж цябо, мой паноньку, не дзівуй ся тому, Калі маё сэрдапька належыць іншому.
    lie хачу ж я сэрданька ад любопька браці, Только хачу в ласцы твоей всягды прабываці. He магу ж я, мой панопьку, па весь дзепь забыці Тваей ласкі, каторую для мяпе хацеў меці. — Ожэ ж тваі, Анусеньку, пожкі абэймаю, В далекую стараноньку сам ся аддаляю.
    Будзь ласкава, Апусеяьку, на служаньку свога, Каторы ці служыць будзе да жыцця сваёга. — Нясі, божа, мой папопьку, у добры гадзіпапькі, Дай ці, божа, прывітаці з харошаю жонапькай.
    Успомніў! Гэтая песпя пазвапа ў польскіх «Мемуарах» мінскага ваяводы К. Завішы. Тэрміпова заказаў кнігу Завіпіы. На старонцы 152 знайшоў запіс, зроблены дзесьці ў 1712 годзе: «Меў я добрую музыку мінскую з цымбаламі; рэзалі добра старасвецкія тапцулькі: «Або мэпэ баршчу дайце», таксама «Чэрпец чэрніцу завёў у півніцу», таксама «Анусю, сардэпька, паліш маю душу» і г. д.».
    Зпачыць, песпі, якія ёсць у аршанскім зборпіку, дуэ-
    ты накшталт «Анусі» выконваліся ў час танцаў! Пад іх танцавалі...
    I сапраўды ў мпогіх творах зборніка лёгка праглядваецца рытміка казачка, мазуркі, кракавяка ці падвана — быў такі павольны, мсланхалічны танец, прывезены з Італіі беларускімі выхаванцамі Падуанскага універсітэта.
    Няўжо няма ў жывых людзей, якія помнілі б мелодыі да тэксту з аршанскага зборніка?
    11	СНЕЖНЯ, АБО БІБЛІЯТЭЧНЫ МАРАФОН
    Нарэшце закончыў капіраваць аршанскі зборпік. Адзін тэкст паэтычнейшы за другі.
    Возьмем хаця б вось гэтыя песпі (пасля дум пумарацыя пачыпаецца панава):
    ПЕ СНЯ 12
    Казала мпе дзяўчынанька і да сябс прыііці, Калі будзе гадзінант.ка сёмая на ноч біці. Ой, я прыйшоў да ёй, яна спіць, но чуе, Няхай сабе з мілым богам здарова пачус. — Дзяўчыпанька, галубапька, пусці ж мя да ссбе Альбо ж ты мне дарожаньку ўкажы ад себе. — Як я цябе не знала, так не хочу знаці, Оіі. не буду ж бо я тобе дарогі казаці.
    — Зжалься, божа, з пебаракі, што дарма прыходзіў, Сукмананьку пакаляў, чаботапькі збродзіў.
    ПЕСНЯ 17
    — Ой, ішоў я міма твой двор, тай дзяўчыпанька мая, Ой, зачуў я твой галасок, тай галубанька мая.
    — Цябе матапька лае, тай і мяпе пракліпае, Цябе матапька лае. мяно зле ўспамінае.
    — He журыся, дзяўчыпанька. перабудзеш ты тое, А я буду твой служапька за ўтрапенне твое.
    — Мпога маючы беданькі, прабываці ліха, Калі многа грызотапькі, ад мэй матонькі ціха.
    — Дзяўчыпонька міленькая, тое ж і мепо сушыць, Калі тобе мэ сардэпька, тай в абмовапьках служыць. Тут старшые забарапяюць, тут да цебе аскаржаюць, Як бым ці пяверна служыў, бадай бы мя бог пе множыў.
    ПЕСНЯ 18
    — Ой, дабранач, тай ці чуеш?
    Ой, з кім жэ ты сюю ночаньку начуеш?
    — He сплю ж бо я тай гарую, Калі цебе блізка себе я пе чую. He забывай жэ ты мене, Прыбывай жэ, мой міленькі, тай да мене. — Як да цебе прыбываці?
    Будуць цябе варожапькі абмаўляці!
    — Я ж а тое тай пе дбаю, Калі цебе, вашэці, сэрца мое прывіраю.
    Разам з работнікамі бібліятэкі наладжваем невялікі кансіліум. Здымаем пытальныя знакі, на жаль, далёка не ўсе. У «кансультанты» запрашаем нябожчыкаў А. Брукнера і К. Бадэцкага, якія калісьці пісалі пра гэты і іншыя аналагічныя зборпікі. Прыходзім да вываду, што пры ўсёй блізкасці да фальклору перад намі — творы штучнага, літаратурпага паходжанпя. Пісаліся япы студэнтамі, бакалярамі, вандроўпымі музыкантамі, а потым выкопваліся ў час танцаў. К. Бадэцкі адносіць падобныя зборнікі да «мяшчанскай» паэзіі, літаратуры «трэцяга саслоўя».
    Цікава, што некаторыя з беларускіх песень ужо ў XVII стагоддзі трапілі ў польскія «пелегальныя» зборпікі. «Нелегальяыя» — бо яны праследаваліся царкоўнай цэпзурай за фрывольнасць і «натуралізм». Беларускія тэксты ёсць, напрыклад, у польскай вершаванаіі «анталогіі» «Новыя дворскія песпі», выдадзенай у другой палове XVII стагоддзя (дакладная дата і месца выдання невядомьтя):
    ПЕСНЯ 24
    Да пайду я, пайду Да па падсепейку,
    Сціханька ступаючы;
    Да зпайду я, зпайду Сваю міленькую, 3 іншым размаўляючы.
    Я за нею хожу, Чэрэвічкі ношу, Руцяны вянок прошу;
    Абярніся, дзеўка, Дзеўка-чарнабрэўка
    Нехай у цебе ўпрошу. Але мая міла, Та не сужана, А на мянс не пагляпе; Бадай па калена, Дзеўка-чарнабрэўка,
    Паўпадалі пожкі твоі.
    Калі табе міла, Да несужаная, He вдзяк чаравічкі моі; А я сабе буду
    Таковай шукаці,
    Шчо не дасць доўга прахаці.
    ПЕСНЯ 25
    Да зраўяай, божа, горы, даліны роўпепка, Да шчобыць мыні да маей Касі віднейка.
    Палажу лаўку Чэрэз мураўку Да ней;
    Лаўка шырока, Рэка глубока Да ней.
    Да бадай ці горы, даліпы прапалі, ІПчо міні Касіпы очапькі парвалі.
    Да хаця ж увіжу, Хаця ж не дбаю, Калі я мілспькога Па голасе зпаю.
    Чы я табе не гаварыла, Мацею, Накладзі мепе на очы землі жменею.
    3 бібліятэкі Чартарыскіх подбегам (заўсёды ле хапае аднаго «студэнцкага» дня) іду ў Ягелонку. Перад ад’ездам у Вроцлаў трэба хаця б перагартаць некалькі выдадзеных у Беларусі польскіх кніжак, якіх я дарэмна шукаў у савецкіх бібліятэках. Назаву некалькі такіх рэдкасцей. Ян Віхерт, «Тэадор, трагедыя, выкананая ў школах пінскіх у 1764 г.». Людамір Шчарбовіч-Вечар, «Кветкі мараў», Мінск, 1860. А. Буцькевіч, «Сельскагаспадарчая гутарка паміж ліцвінамі», Гродпа, 1861. «Скарга грамадзян Полацкага ваяводства на ваяводу сваііго Жабу», выдадзеная каля 1790 г., мабыць, у Полацку.
    12	СНЕЖНЯ, АБО ПЕРПІЫ ДЗЕНЬ У ВРОЦЛАВЕ
    Вроцлаў зрабіў крыху змрачнаватае ўражапне. Ці то таму, што дзень выдаўся шэры, імжысты. Ці то таму, што ўсюды ўзнімаліся ўгору цагельна-чорныя гатычныя і пеагатычныя вежы напаўразбураных нямоцкіх кірхаў. А можа, ва ўсім быў вінаваты польскі дэтэктыўны фільм «Праказа», які я глядзеў колькі дзёп назад у Кракаве. Фільм заснаваны на сапраўдных здарэннях, што адбыліся ў Вроцлаве: банда злачыпцаў нахабна вербавала непаўналетні «жывы тавар», забівала ўсіх, хто станавіўся па яе шляху. Фільм глядзеўся з напружапнем. Можа, толькі занадта ў ім апаэтызавана жорсткасць.