Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
|УНІВЕРСІТЭТ UKOE [ мнн
<£^песні
Іуратэт іюе^
A. I. Гурскі ТАЙНЫ народнай песні
МІНСК „УНІВЕРСІТЭЦКАЕ” 1994
ББК82.33(4Бен)
Г95
УДК [882.6.09 1 + 398.8 (=826)] (075.8)
Серыя заснавана ў 1987 годзе
Гурскі А. І.
Г 95 Тайны народнай песні. Мн.: Універсітэцкае, 1994. 160 с. (Універсітэт школе).
ISBN 5785507552.
За сваю шматвекавую гісторыю беларускі народ стварыў безліч цудоўных лірычных песень. У іх, як у люстэрку, адбілася тое, чым ён жыў, што яго хвалявала, да чаго імкнуўся. І сёння гэтыя песні хвалююць нас сваім паэтычным хараством.
Аўтар аналізуе лірычныя песні, якія напоўнены шчырым пачуццём і глыбінёй думкі, напісаны багатай, яркай, сакавітай народнай мовай. Ён расказвае аб іх паходжанні, прызначэнні і ролі ў жыцці, вызначае жанравыя асаблівасці, цікава расказвае пра мастацкія прыёмы стварэння лірычных песень і пра іх сімволіку.
Для студэнтаў і выкладчыкаў філалагічных і музычнапедагагічных спецыяльнасцей ВНУ, вучылішчаў. настаўнікаў сярэдніх школ, ліцэяў, фалькларыстаў, усіх, хто цікавіцца вуснай народнай творчасцю.
8820600900 054
Г39 — 94
М317(03)94
ББК82.33(4Бен)
ISBN 5785507552
© А. І. Гурскі, 1994
АД АЎТАРА
Народная песня прыйшла да нас з глыбокай старажытнасці. Песенная паэзія на працягу многіх стагоддзяў была плёнам вуснамоўнай творчасці народа, і менавіта гэтая адзіная форма шматвекавога існавання народнай песні разам з мелодыяй, якую даў ёй народны творца, стварыла тую непаўторную яе своеасаблівасць, якая не перастае здзіўляць, уражваць, хваляваць, захапляць кожнага, хто пасапраўднаму любіць і разумее народную песню.
Народная песня на працягу сваёй доўгай гісторыі служыла чалавеку, выконваючы пэўную грамадскасацыяльную н эмацыянальную функцыі, была яму жыццёва неабходна на розных этапах гістарычнага існавання. Таму народная песня жыла, развівалася, надзейна і беражліва захоўвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне. іііто датычыцца функцый песень, то яны, як даказана фалькларыстыкай, не былі пастаяннымі, а змяняліся адпаведна інтарэсам і патрабаванням грамадскага жыцця чалавека ў самай цеснай сувязі з яго дзейнасцю.
Земляробства старажытны від вытворчай дзейнасці чалавека. Невыпадкова найвялікшая колькасць народных песень песні сялянскія і самыя старажытныя з іх песні земляробчага календара. Нельга не ўлічваць і тую акалічнасць, што сялянства складала асноўную масу насельніцтва Беларусі да канца XIX ст. Сучасная фалькларыстыка мае ў сваім распараджэнні запісы народных песень, зробленыя на працягу апошніх 200 250 гадоў. Неаспрэчным, агульнапрызнаным застаецца асноватворны вывад, зроблены айчыннай фалькларыстыкай: вусная песенная паэзія з’яўляецца нацыянальным набыткам кожнага народа, найкаштоўнай спадчынай яго духоўнай культуры, і адначасова сведчаннем яго самабытнага мастацкага песеннапаэтычнага майстэрства.
Знаёмства з беларускай народнай песеннай паэзіяй лепшы сродак для нашага сучасніка пазнаць душу свайго народа.
Сярод лірычных песень любоўныя найбольш яскрава выражаюць жанравыя асаблівасці народнай песеннай лірыкі. У прапанаванай чытачу кнізе аўтар імкнуўся, папершае, разгледзець тэмы і сюжэты любоўных народных песень (у даным вы
3
падку выкарыстаны песенны матэрыял з выдання „Песні пра каханне”. Мн., 1978), падругое, вывучыць ідэйную накіраванасць вуснамоўных паэтычных песенных твораў любоўнай тэматыкі; патрэцяе, прааналізаваць мастацкія сродкі выразнасці, з дапамогай якіх народны песнятворца дасягае раскрыцця ідэі песеннага верша.
Народная песня, як вядома, вынік калектыўнай народнай творчасці. Працэс стварэння песні ішоў стагоддзямі. Многія пакаленні, якія захоўвалі ў сваёй памяці той ці іншы песенны твор, атрымаўшы яго ад папярэдняга пакалення, передавалі яго наступнаму ўжо ў сваёй „рэдакцыі”, з пэўнымі зменамі. Таму мы разглядаем гэты працэс як пастаянна жывы, пастаянна дзейсны. Аўтарам, дакладней, сааўтарам народнай песні можа быць і сам выканаўца, калі ён ад прыроды надзелены паэтычнымі здольнасцямі і мае добры мастацкі густ. Сярод простых сялян (намі разглядаецца сялянская любоўная лірыка) зберагалася і зберагаецца ў памяці шмат лірычных песень. Спявалі і спяваюць іх людзі з пэўнымі схільнасцямі і здольнасцямі да спеваў, людзі з асаблівай чуйнасцю да прыгажосці роднай мовы, роднай песні. Таму ў нашай працы мы часта карыстаемся тэрмінам „аўтарвыканаўца” (хоць, вядома, не заўсёды выканаўца мае дачыненне да песнятворчасці). Мастацкія сродкі, якімі карыстаецца ў песенным вершаскладанні аўтарвыканаўца, вельмі багатыя, разнастайныя і цікавыя. Сюды ўваходзяць і складаная сістэма паэтычнавобразнай сімволікі, спецыфічнай для любоўнай лірыкі, і шырокі „арсенал” тропаў,.на якіх грунтуецца паэтыка песень, і цікавыя сінтаксічныя стылявыя мастацкія прыёмы вершаскладання, і асаблівасці гукапісу народнай песнятворчасці, і характэрная кампазіцыя песенных твораў любоўнай тэматыкі. Самі ж песні не падобны адна на другую. Кожная з іх мае арыгінальныя, непаўторныя, часам захапляючыя сваёй навізной рысы.
Беларуская песенная любоўная лірыка выдатнейшы помнік вуснамоўнай паэтычнай творчасці. Яна нясе слухачу не толькі эмацыянальную і эстэтычную асалоду, але і дае магчымасць далучыцца да адной з самых старажытных форм мастацтва беларускага народа.
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ЛІРЫЧНАЯ ПЕСНЯ (ЛЮБОЎНАЯ ЛІРЫКА)
Беларускія лірычныя песні, як сведчаць іх змест, некаторыя лексічныя і стылістычныя пракметы, а таксама асаблівасці напеваў, узніклі, на думку вучоных, у той перыяд сярэдневякоўя, калі складвалася сама беларуская народнасць. Жанр лірычнай песні адзін з самых багатых у вуснапазтычнай творчасці беларускага народа як па колькасці песенных тэкстаў, так і па невычарпальнай разнастайнасці тэм і матываў. Чым жа тлумачыцца такое шырокае бытаванне беларускай народнай лірычнай песні і па сённяшні дзень? Чым абумоўлена яе такая незвычайная жыццяздольнасць? Адказ на гэтыя пытанні, думаецца, вельмі просты: народная лірычная песня на працягу стагоддзяў была амаль адзінай і галоўнай эмацыянальнаэстэтычнай формай духоўнага жыцця беларускага сялянства (асноўная частка беларускіх народных лірычных песень сялянскага паходжання). Сацыяльна прыгнечаны, ізаляваны ад культурнага жыцця грамадства, не ведаючы роднай пісьмовай мовы, селянін вякамі толькі пры дапамозе вуснапаэтычнага слова, у песні, мог выказаць свае думкі, свой настрой, падзяліцца горам, крыўдай, сумненнямі пакутамі душы. У беларускім фальклоры пераважная большасць народных лірычных песень жаночыя.
Лірычная песня сардэчная, задуменнараспеўная, меладычная адыгрывала і пэўную сацыяльную ролю. Яна дапамагала вясковаму чалавеку ў яго нялёгкім жыцці: цяжкай сялянскай працы ў гарачую пару ( у час касьбы, жніва і г. д.), пры маркотнай аднастайнабясконцай жаночай працы ў доўгія восеньскія ці зімовыя вечары (на вячорках). У дарозе лірычная песня адганяла нуду ад доўгай язды, дапамагала адольваць вялікія адлегласці пешшу. Выконвалася яна пры любых жыццёвых абставінах: гучала на святочных бяседах, у час гульняў моладзі, а ў пэўныя моманты жыцця давала выхад пачуццям чалавека. 3 дапамогай лірычнай песні народ перадаваў свае роздумы аб жыцці і свае глыбокія ўражанні ад здзіўляючай прыгажосці роднай прыроды, асабліва ў тыя мсманты, калі чалавек востра адчуваў яе зачараванне.
5
Менавіта народная лірычная песня з яе непаўторнай паэтычнай вобразнасцю, з яе недасягальнай уласцівасцю перадаваць эмацыянальнаэстэтычнае ўспрыманне навакольнага свету здольна даць выхад пачуццям з самых глыбінь чалавечай душы. Т. М. Акімава лічыць XVII XVIII і XIX стст. „часам склаўшайся лірыкі, калі яна бытавала ў народзе як жывое творчае мастацтва, якое адпавядала ўнутраным духоўным і эстэтычным патрабаванням прыгоннага сялянства”¹.
Песенная творчасць беларускага народа, як сведчыць сучасная фалькларыстыка, адна з багацейшых сярод песеннай творчасці іншых народаў свету.
Калі разглядаць жанр лірычнай песні, ў прыватнасці жанраватэматычную групу любоўных песень, трэба падкрэсліць у іх дзве асаблівасці.
Першая: лірычныя песні, песні пра каханне гэта пераважна мастацкая творчасць жанчыны. Своеасаблівы ўнутраны свет і псіхалагічны склад характару маладой жанчыны (дзяўчыны), тонкі, уражлівы і вельмі эмацыянальны лад яе душы, заўсёды настроены ва ўнісон з пачуццямі любові, кахання. Усвядомленае (ці неўсвядомленае), але пастаяннае чаканне кахання, жаданне кахаць і быць каханай прыходзіць да дзяўчыны з пачаткам яе фізічнай сталасці і становіцца галоўным стрыжнем, вакол якога фарміруецца яе светапогляд. Калі ж лёс не дарыць дзяўчыне шчасця кахаць або яна кахае без узаемнасці, тады Tyra па нясклаўшымся каханні напаўняе яе душу, а яе настрой выяўляе цяжкую меланхолію. Сказаць пра гэта шчыра і даверліва яна можа толькі ў песні. Вось і нараджаецца элегічная песня на тэму кахання. У тым выпадку, калі мары пра каханне здзяйсняюцца, тады новае для дзяўчыны пачуццё, непараўнальная ні з якім раней вядомым ёй, цалкам завалодвае ўсёй яе істотаю. Песня, як самы надзейны сябра, заўсёды раздзеліць яе пачуцці, яе думкі і спадзяванні. Пра ўсё можна расказаць у песні: і пра тое, які прыгожы яе мілы, і пра тое, з якой нецярплівасцю чакае яна сустрэчы з ім, і пра тое, як ён яе кахае. Калі ж душа і сэрца без усялякага роздуму і без аглядкі былі аддадзены каханаму, а той здрадзіў дзяўчыне, песня здолее перадаць гора, роспач закаханай.
Пры параўнанні жаночай і мужчынскай любоўнай лірычнай песні яскрава відаць, што матывы смутку, тугі, журбы і гора ў першай значна больш пашыраныя. Аб суб’ектыўных і аб’ектыўных прычынах гэтай з’явы гаворка пойдзе далей.
Другая асаблівасць лірычнай песні, якая складае таксама
¹ Акймова Т. М. 0 поэтнческой прнроде народной лнрнческой песнн. Саратов, 1966. С. 133.
6
адметную рысу разглядаемага жанру, гэта надзвычай вялікая і шматпланавая роля мастацкага адлюстравання прыроды ў песнях пра каханне. Рэдка малюнкі прыроды падаюцца толькі як месца дзеяння. Звычайна ж прырода ў песнях выконвае надзвычай важную псіхалагічную і кампазіцыйную функцыі. У песнях яна можа нават жыць і дзейнічаць разам з лірычным героем, ці, калі можна так сказаць, прымаць самы актыўны ўдзел у жыцці лірычнага героя. Менавіта гэтыя функцыі павінны даць той асаблівы эстэтычны і эмацыянальны эфект, на які больш за іншыя песенныя жанры абапіраецца лірычная песня. Нездарма ж вобразысімвалы, пачэрпнутыя з прыроды, пабудаваныя на іншасказанні, адны з асноўных спосабаў мастацкай выразнасці ў народнай лірычнай песні. Няма неабходнасці тлумачыць шырока распаўсюджаныя ў вуснапаэтычнай творчасці народа мастацкія прыёмы, такія, як вобразнапсіхалагічны паралелізм „прырода чалавек”, ці ўвасабленне прадметаў і з’яў прыроды перажыткамі анімістычных вераванняў старажытнага чалавека. Фальклор у запісах XVIII XIX стст. гэта мастацкае адлюстраванне жыцця з неабсяжнай разнастайнасцю яго праяўленняў і адначасова гэта форма выражэння ідэалогіі народа тых часоў, калі фальклорныя творы выконвалі свае новыя грамадскія функцыі. Тое надзвычай важнае месца, якое займае прырода ў любоўных і ўвогуле ў лірычных песнях, на нашу думку, тлумачыцца іншым: усведамленнем чалавекам таго, што ён частка прыроды і што існаваць незалежна ад яе, без яе для чалавека азначала б не жыць. Нават у апошнія хвіліны свайго жыцця чалавек накіроўвае свой позірк на прыроду, якая яго акружае, як бы развітваецца з ёй. У яго свядомасці жыццё і прырода становяцца тоеснымі катэгорыямі.