• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
        Для селяніна прырода заўсёды адыгрывала і адыгрывае асаблівую ролю, паколькі ўсё яго жыццё і ўся яго дзейнасць звязаны з ёю самым непасрэдным чынам. 3 маленства светаадчуванне і светаўспрыманне вясковага чалавека суадносяцца з прадметамі і з’явамі жывой і нежывой прыроды. І ў яго свядомасць на ўсё жыццё ўваходзіць моцнае, невынішчальнае ўражанне ад яе хараства. I народнае, а пазней  і прафесійнае мастацтва (паэтычнае, выяўленчае, музычнае) звязаны з прыродай генетычна: мастацтва ўзнікла і існуе як адлюстраванне прыроды, якая жывіць яго вобразамі і натхненнем.
        Жанр лірычнай песні мастацкімі сродкамі перадае ўнутранае эмацыянальнае жыццё чалавека, а самая моцная, самая неўміручая і невычарпальная крыніца ўражанняў для яго прырода з яе непаўторнай прыгажосцю. Аб той неразрыўнай эмацыянальнай блізкасці, якую пастаянна адчувае чалавек паміж сабой і прыродай, сведчыць устойлівы і вельмі пашыраны
    
    7
    
    ў вуснай народнай творчасці прыём антрапамарфізму, на які заўсёды звярталі ўвагу даследчыкі фальклору. Але ёсць яшчэ адна, бадай, самая спецыфічная прычына асаблівай прыхільнасці любоўнай лірыкі да апісанняў прыгажосці прыроды  каханне, якое моцна ўздзейнічае на псіхічны стан чалавека: раптам і цалкам змяняе ўсё яго светаўспрыманне, пры гэтым непамерна ўзмацняецца эмацыянальнае ўздзеянне хараства навакольнай прыроды на адчуванні, уражанні і пачуцці. Нечакана адбываецца цуд: усё навокал змяняецца і размалёўваецца чароўнымі фарбамі. Нават зімой зорнае начное неба гучыць музыкай, гармоніяй прыгажосці і радасці. Такое пачуццё можа даць толькі закаханасць. Вясной жа закаханаму здаецца, што і сонца іграе неяк паасабліваму, і веснавыя ручаі звіняць paHeft нячутнай весялосцю, і водар паветра такі бударажачы і ап’яняючы, што сэрца перапаўняецца ад шчасця бачыць і чуць гэтае незвычайнае хараство жыцця.
        Вядома, тэма кахання, адлюстраваная ў вуснапаэтычнай песеннай творчасці і ў фальклоры ўвогуле, сама па сабе вельмі складаная і супярэчлівая як у псіхалагічным, так і ў маральнаэтычным плане. Чыстае, глыбокае, прыгожае пачуццё да каханага ці каханай, вернасць у каханні на ўсё жыццё  гэта прывабны, асляпляючапрыгожы ідэал. Але ці шмат людзей на зямлі дасягнулі ідэалу кахання?
        Большасць замест ідэалу атрымліваюць толькі прыгожыя прамяні яго, менавіта тое, што пасылае ім лёс, дакладней, рэальная рэчаіснасць з усімі складанымі, супярэчлівымі, пакутлівымі, а часам і драматычнымі калізіямі „зямнога кахання”. Ці ёсць адказ на пытанне: чаму такое палкае, такое чыстае юнацкае каханне не гарыць „вечным агнём”? Чаму сарамлівае, нясмелабаязлівае першае любоўнае пачуццё юнака ці дзяўчыны далёка не заўсёды можа стаць уладаром сэрцаў абаіх на многія гады? Сталее чалавек, ускладняецца і робіцца больш змястоўным і прыгажэйшым яго ідэал. І можа здарыцца, што ён зведае зноў гэтае пачуццё, толькі куды болей глыбока і моцна.
        Вядома, што каханне аднаго чалавека да другога не абавязкова прабуджае адпаведнае пачуццё. І „здрада” ў каханні  гэта не заўсёды амаральны ўчынак, а вынік ацэнкі ўласных пачуццяў тым, хто „здрадзіў”. Таму і любоў без узаемнасці  гэта не злачынства з боку таго, хто не адказвае ўзаемнасцю. Народ гаворыць пра гэта проста і шчыра: „Каго люблю  не ён мяне, а хто любіць  не я яго”.
        Ці могуць існаваць якіянебудзь „правілы” шчаслівага кахання? Станоўчага адказу на гэтае пытанне чалавецтва не мае. Таму тэма любоўнай лірыкі больш насычана элегічнымі
    
    8
    
      матывамі, часцей за ўсё яна развіваецца ў мінорным ключы. Прычыны гэтай з’явы далёка не заўсёды ляжаць у плоскасці псіхалагічнай. Чалавек  перш за ўсё сацыяльная асоба, таму і псіхалагічная і эмацыянальная сферы яго існавання нясуць адбітак сацыяльнага асяроддзя. Моцны ўплыў на любоўную лірыку зрабіла класавае грамадства з яго пісанымі і няпісанымі законамі і ўстанаўленнямі, якія на працягу многіх стагоддзяў замацоўвалі сацыяльную няроўнасць паміж людзьмі. Мы здолеем упэўніцца ў гэтым пры канкрэтным разглядзе народных песенных тэкстаў на тэму кахання.
    
    
        ІДЭЙНАМАСТАЦКІЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ЛЮБОЎНАЙ ПЕСНІ
    
        Любоўныя песні з’яўляюцца вельмі своеасаблівай і цікавай жанраватэматычнай групай беларускіх народных лірычных песень, якія маюць адметныя жанравыя рысы. Звернемся да канкрэтных прыкладаў.
    Ой, рабіначка (I)²
        Сюжэтная фабула песні: вольнае жыццё прыгожай дзяўчыны ў бацькоўскім доме. Тыповая для лірычнай песні двухчасткавая будова. Першая частказачын (ён пачынаецца са зваротка „Он, рабіначка”) пабудавана на мастацкай вобразнай паралелі з выкарыстаннем метафарысімвала. У даным выпадку рабіначка  сімвал маладой дзяўчыны. Другая частка паралелі  размова з лірычнай гераіняй  перадаецца аўталагічнай мовай. У гэтай частцы выкарыстоўваецца прыём дыялога пытанні, накіраваныя да лірычнай гераіні, задае аўтар ці выканауца песні. Пытальныя і клічныя інтанацыі ўзмацняюць эмацыянальны змест песні.
        Паралелізм носіць псіхалагічны характар: рабіначка дзяўчыначка  у падтэксце размова ідзе аб маладосці, прыгажосці, дзявочай волі. Кожная з дзвюх частак пачынаецца звароткам. У песні ён паўтараецца тройчы і кампазіцыйна арганізуе усю песню, увесь яе ідэйнаэмацыянальны змест. Эстэтычную функцыю выконваюць і стылявыя прыёмы паўтораў аднародных сінтаксічных структур:
                        Я спаткала красу У зялёным лясу, У зялёным лясу.
    
         ² Песні пра каханне. Мн., 1978.
         Далей кожная песня з гэтага зборніка будзе падавацца пад парадкавым нумарам (у дужках), абазначаным у гэтым зборніку.
    
    9
    
          Дыялагічная будова абумовіла выразна вытрыманыя рытмікаінтанацыйныя перыяды, строфіку песні. Выкарыстана даволі частая ў песенным фальклоры стылістычная фігура: зваротак  дзяўчыначка  уваходзіць у адно словазлучэнне, а сталы эпітэт „красна” пры дапамозе прыёму інверсіі абасоблены ад зваротка, уваходзіць у другое словазлучэнне і сінтаксічна сам выконвае функцыю зваротка.
          Акрамя гэтага прыёму, мастацкай вобразнасці і зместу песні служаць і такія тропы, як параўнанне „Як вішанька ў саду красавалася”, а таксама ўвасабленне абстрактнага паняцця дзявочай красы: „Я спаткала красу ў зялёным лясу”.
    
    Як зпад каменя, і зпад белага (2)
          Сюжэтная фабула: дзяўчына, мыючыся ў рацэ, дзівіцца сваёй красе. Яе прыгажосць дасць ёй мужа, але замужжа адбярэ дзявочую красу. Песня ў асноўным мае апісальны характар. Кампазіцыйна яна складаецца з дзвюх частак: у першай даецца малюнак прыроды (быстрай рэчкі), у другой  апісанне дзеяння. У кампазіцыйную структуру .песні ўваходзіць маналог дзяўчыны, у якім раскрываецца ідэйны змест песні.
          Асноўныя стылявыя фігуры песні  паўторы і інверсія выкарыстаны ў той частцы, дзе даецца малюнак прыроды. Дзякуючы ім асабліва выразна перадаецца хараство мастацкага вобраза  быстрай, чыстай рэчкі. Сінтаксічнастылявая асаблівасць той часткі песні, якую складае маналог дзяўчыны, вельмі эканомнае і простае спалучэнне сказаў у радку: у апошніх двухрадкоўях бяззлучнікавае спалучэнне складаназалежных сказаў, асобныя словы апускаюцца. У даным выпадку (дзе дзяўчына звяртаецца да сваёй красы) пасля зваротка выпадае асабовы займеннік. Пры такой сінтаксічнай пабудове песеннага тэксту думкі лірычнай гераіні перадаюцца з асаблівай дакладнасцю і эмацыянальнай выразнасцю.
          Сістэму тропаў утвараюць традыцыйная іншасказальнасць, менавіта вобразысімвалы: калінавы мост (матыў замужжа), ракітавы куст (дзяўчына беражэ сваю дзявоцкасць); увасабленне  дзявочая краса, да якой звяртаецца з маналогам лірычная гераіня, сталыя эпітэты (белы камень, быстрая рэчка, чыстая вада). Песенны тэкст багаты на гукавыя паўторы, дзякуючы дакладнай сумежнай рыфме. Выкарыстана жаночая адкрытая рыфма  быстрая  чыстая, а таксама і дактылічная (дзеяслоўная)  станавілася  дзівілася. Таму песня вылучаецца гукавой зладжанасцю і сугалоссем. Гукапіс песні ўзбагачаецца эўфанічнымі прыёмамі алітэрацыі (паўтарэнне ў другім і трэцім радках зычных ч, с, т) і асанансам (паўтарэнне там жа націскных галосных ы, э).
    
    ю
    
    
        Ты сяло маё, сяло новае (3)
    
         Сюжэтная фабула песні: дзяўчына любуецца сваёй прыгажосцю, але яе хвалюе пытанне, хто будзе яе мужам. Hi старога, ні малога мужа яна не хоча. Шчасце можа быць толькі з роўным ёй. У поглядзе на шлюб  маральнае патрабаванне справядлівасці і гуманнасці да жанчыны пры выбары ёй спадарожніка ў жыцці. Кампазіцыйную арганізуючую ролю бярэ на сябе зваротак (назоўнік сяло ў спалучэнні з асабовым і прыналежным займеннікам ты, маё). Па сутнасці, мы маем справу з мастацкім прыёмам увасаблення.
         Рытмічнаінтанацыйнае афармленне песні выконваюць паўторы зваротка  назоўніка з інверсіраваным эпітэтам (сяло новае). Выкарыстаны прыём інверсіраванага эпітэта з удакладненнем (сяло новае, усё кляновае). Першая частка песні  апісанне „прыўкрашанага” сяла  мае эстэтычнаэмацыянальнае прызначэнне. Эфект узмацняецца пытальнымі і клічнымі інтанацыямі:
    
                   Сяло новае, усё кляновае!
                   Ой, ты чым, сяло, прыукрашана, Ці калінаю, ці малінаю, А ці чорнаю смародзінаю?
                   Прыукрашана сяло рэчкаю, Сяло рэчкаю ды ўсё быстраю!
        Прыўзнятую інтанацыю і першай часткі песні (апісваецца месца дзеяння, дзе мы сустракаемся з лірычнай гераіняй), і другой яе часткі (якую складае маналог дзяўчыны) стварае шматзлучнікавасць („ці”, „а ці”). Злучнікі ўтвараюць частыя паўторы і ўзмацняюць пытальную інтанацыю. Злучнік „а” ў пачатку сумежных радкоў (у значэнні ўзмацняльнай часціцы „ды”) разам са злучнікам „ці” ўтвараюць гукавую анафару:
                   А ці стараму, а ці маламу, А ці роўнаму, разудаламу?
       _ Сугучнасць гэтых жа радкоў узмацняецца ўнутранай рыфмай у першым радку і сумежнай, багатай рыфмай двухрадкоўя.
        Апошняе трохрадкоўе песні нясе асноўную ідэйную нагрузку. Зноў сустракаемся з надзвычай эканомнымі адносінамі песнятворцы да песеннай „тэрыторыі”  злучэнне складаназалежных сказаў з апушчэннем пэўных членаў сказа. Гэта абумоўлена таксама яшчэ і патрабаваннямі песеннай мелодыі і яе рытму.
    
    н
    
    
        А ў чысценькім полі стаяла бяроза (4)
    
        Сюжэтная фабула песні: у полі, у бярозавай калыбелі калышуцца дзеўкі. Дзяўчыне захацелася пайсці да сваіх сябровак, пагуляць разам з імі. Бацька сурова пакараў яе за гэта. Падтэкст песні ў тым, што дзявочыя пагулянкі забараняліся ў патрыярхальнай сям’і. Дамастроеўскія звычаі прымушалі бацькоў жорстка караць дачок за непаслухмянасць.