Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Традыцыйнай для любоўнай лірыкі з’яўляецца кампазіцыя песні: у першай частцы даецца кароткі малюнак прыроды, дзе адбываецца дзеянне, у другой апісанне самога дзеяння. Звяртае на сябе ўвагу дакладная рытмічнаінтанацыйная пабудова песні, строгая страфічная яе структура: у кожнай страфе два радкі. Рытмаўтваральную і арганізуючую (страфічная будова) функцыі выконвае ў песні дакладная рыфма. Рыфма жаночая, адкрытая, канцавая вельмі багатая на галосныя гукі. Акрамя таго, лексікаграматычныя асаблівасці песні абумоўлены рэгулярнай унутранай рыфмай:
Калышуцца дзеўкі, красныя паненкі.
Туды паглядзела, гуляць захацела.
He піла, не ела, нядзелю хварэла.
Унутраная рыфма дае моцны эўфанічны эфект. Але багаты гукапіс песні абумоўлены перш за ўсё паўторамі словазлучэнняў: у канцы першага радка і ў пачатку другога радка амаль кожнага двухрадкоўя, ствараючы, такім чынам, так званы „спіральны паўтор”. Нягледзячы на тое, што ў песні адсутнічае пашыраны мастацкі малюнак прыроды, слухач адчувае лірычную, эмацыянальную плынь паэтычнага твора, якая закладзена ў двух першых двухрадкоўях:
А ў чысценькім полі стаяла бяроза, А пад той бярозай вісіць калыбеля,
А ў той калыбелі калышуцца дзеўкі, Калышуцца дзеўкі, красныя паненкі.
Песня паэтычнамузычны твор. Таму акустычныя ўласцівасці радка залежаць і ад гукапісу верша і ад мелодыі. Усе гукавыя паўторы і сугучнасці, гукавыя і інтанацыйныя пераклічкі ў пэўнай ступені абумоўлены мелодыяй, асаблівасцямі напеву данага песеннага твора. Менавіта мелодыя дапамагае падбіраць і спалучаць словы.
Прыгажосць, мілагучнасць мастацкага слова разам з мелодыяй, якая знаходзіць сваё непаўторнае музычнае адценне для кожнай інтанацыі паэтычнага тэксту, і ствараюць своеасаблівую лірычную плынь песні.
12
Даліна, даліна (5)
Прыгожая дзяўчына адхіляе заляцанні хлопца, бо лічыць яго занадта ганарыстым, а яшчэ таму, што баіцца, каб каханне не скончылася здрадай і, наогул, каханне яе пакуль што не вабіць.
Кампазіцыйна песня пабудавана на мнагачленным фармальным вобразным паралелізме. Аднаму і таму ж рэальнаму вобразу хлопца адпавядаюць дзве розныя паралелі. Фармальна ж характар паралелізму вынікае з таго, ціто паміж абедзвюма часткамі паралелі (чалавек прырода) не існуе якойнебудзь псіхалагічнай сувязі. Паралелізм будуецца па фармальнаму прызнаку: на сугучнасці слоў без семантычнай іх сувязі, узятых дзеля рыфмы, выконвае музычнарытмічную функцыю, лічыцца больш познім па паходжанні, разглядаецца як вынік распаду псіхалагічнага вобразнага паралелізму. Як бачым, інтанацыйнарытмічны песенны тэкст мае дакладна страфічную будову.
У песні выкарыстаны самастойна яшчэ адзін паралелізм (апошняе чатырохрадкоўе), таксама фармальнага характару. Такім чынам, фармальны паралелізм можа выконваць ролю зачына і ў якасці паўтораў надаваць сугучнасць песенным радкам.
Калінамаліна (6)
У песні гаворыцца пра дзяўчыну, на якую людзі кажуць, што яна „малявана”. Дзяўчына ж гаворыць, што прыгажосць яе прыродная, бо жыццё ў бацькоўскай хаце добрае і вясёлае. I з мілым яна ў згодзе.
Зачьін песні традыцыйны, але ў даным выпадку пазбаўлены свайго вобразнасімвалічнага зместу. Заламаная каліна сімвалізуе дзяўчыну, няшчасную ў каханні, тут жа расказваецца аб шчаслівай долі дзяўчыны. Асноўная частка песні апісальная. У ёй вельмі паэтычна, трапна, з вялікім майстэрствам малюецца дабрабыт бацькоўскага дому і бесклапотнае жыццё ў ім дзяўчыны:
Калодзезь на двары, Вядзёрка на ключы. Добра, весяленька, Па вадзіцу йдучы.
Праглядаецца ў песні тыповы любоўны матыў, які перадаецца іншасказальна, праз сімвалічнае дзеянне: дзяўчына і хлопец разам чэрпаюць і нясуць ваду. Кожны другі і чацвёрты радок чатырохрадкоўя звязаны дакладнай адкрытай рыфмай (жаночай і мужчынскай).
13
У нядзельку раненька на зары (7)
Песня расказвае пра дзяўчыну, якая сядзіць „на белым камушку” на моры зранку і да вечара. „Вечарком” яна просіць маці, просіць бацьку, каб знялі яе „з камушка”. Але маці і бацька адмаўляюцца дапамагчы ёй. І толькі міленькі пашкадаваў дзяўчыну і зняў яе „з камушка з бялога”.
Ідэйны падтэкст песні заключаецца ў тым, што для закаханай дзяўчыны яе мілы лепшы за ўсіх. Ён даражэйшы ёй нават за маці і бацьку.
Сюжэт пабудаваны на мастацкавобразным іншасказанні праз дзеянні акружаючых, блізкіх людзей перадаюцца пачуцці дзяўчыны. Гэты кампазіцыйны прыём некаторыя фалькларысты называюць „лесвіцай пачуццяў”, таму што праз дзеянні іншых герояў ці праз дзеянні самой лірычнай гераіні ў дачыненні да розных людзей яна выказвае свае зусім неаднолькавыя пачуцці да іх і выяўляе сваю прыхільнасць толькі да аднаго мілага сэрцу хлопца. Месца дзеяння таксама ўмоўнасімвалічнае. Зачын песні вобразнапсіхалагічны паралелізм:
У нядзельку раненька на зары Шчабятала ластаўка на моры.
Я на белым камушку сядзела, Я ў крутыя беражкі глядзела.
У песні выкарыстаны вельмі пашыраны ў фальклоры мастацкі прыём трохкратнасці пэўнага дзеяння. У трэцім дзеянні (у процілегласць першаму і другому) герой дасягае таго, да чаго імкнуўся, ці атрымлівае тое, што чакаў і хацеў атрымаць. Вобразнапсіхалагічны паралелізм паўтараецца тройчы, перад кожнай кампазіцыйнай часткай песні.
Шырока выкарыстаны ў песні стылістычныя прыёмы зваротка, інверсіі, паўтораў. Шматзлучнікавасці, асабліва ў спалучэнні са звароткам, прыдаюць песні вельмі ўсхваляваны, эмацыянальна напружаны настрой. Паўторы прыназоўнікаў „на”, „з” і іншых узмацняюць эўфанічныя якасці песні за кошт алітэрацый і асанансаў. У зачыне песні сустракаемся з рознанаціскной рыфмай:
У нядзельку раненька на зары Шчабятала ластаўка на моры.
Гэта спецыфічная асаблівасць гукапісу, уласцівая народнай лірычнай песні. Яна тлумачыцца залежнасцю інтанацыйнарытмічнай будовы радка ад мелодыі, напеву песні. Але асноўную інтанацыйнарытмічную і эўфанічную функцыі выконвае дакладная рыфма, якую так любіць і цэніць народпеснятворца.
14
Ты, рэчанька, ты, быстрая (9)
Дзяўчына кахае хлопца, але той любіць другую.
Любоўная песня аб нешчаслівым каханні прасякнута інтанацыямі смутку, тугі. Эмацыянальная яе аснова ствараецца вобразнапсіхалагічным паралелізмам (двухчленны паралелізм). Кожная з паралелей утварае самастойную кампазіцыйную частку твора. Першая паралель метафарычны высокамастацкі паэтычны вобраз рэчанька з замучонаю вадою. Другая паралель засмучоная дзяўчына. Вобразнапсіхалагічны паралелізм дае магчымасць ярчэй перадаць ідэйны змест песні, стварае яе мінорны тон і падмацоўваецца ў песні сінтаксічным, інтанацыйнарытмічным паралелізмамі. Другая частка паралелізму больш пашыраная, як гэта ўласціва лірычнай песні такой будовы.
Ролю зачына ў песні выконвае зваротакназоўнік „Ты, рэчанька, ты, быстрая” у памяншальналаскальнай форме (мастацкі прыём увасаблення). Пры зваротку (у першай і трэцяй строфах) інверсіраваны эпітэт. Да таго ж зваротак падаецца у спалучэнні з асабовым займеннікам, які паўтараецца ў радку (ужо ў спалучэнні з азначэннем). Такія інтанацыйнасінтаксічныя прыёмы робяць лірычны тон песні больш даверлівым, інтымным. Тэкст песні пабудаваны ў форме пытанняў і адказаў. У ёй нябачна прысутнічае добразычлівы, спагадлівы да лірычнай гераіні аўтар выканаўца песні. Гэтая добразычлівая зацікаўленасць лёсам дзяўчыны вельмі натуральна перадаецца пытальнымі інтанацыямі. Тэкст надзвычай багаты сталымі эпітэтамі: рэчанька быстрая, ветры буйныя, дажджы дробныя, дзяўчына красная, малойцы ўдалыя. Сугучнасць строф, акрамя рыфмы, узмацняецца паўторамі злучнікаў „а” „ці”, адмоўем „ні” ў кожнай страфе.
А на возеры ды на сіненькім (10)
У песні дзяўчына гаруе па каханаму: яго човен абярнула бура, і хлапец патануў у возеры.
Песня апісальнага характару. Апавяданне вядзецца ад асобы самой лірычнай гераіні. Мова пераважна аўталагічная. Кароткая замалёўка прыроды ў першым радку ўказвае на месца, дзе адбываецца дзеянне. І хоць у тэксце адсутнічаюць складаныя стылёвасінтаксічныя фігуры, і ён амаль зусім пазбаўлен інтанацыннан экспрэсіі, песня вельмі ўражвае сваімі мастацкімі вартасцямі, глыбокім лірызмам. Песня багатая тропамі' маляунічымі сталымі эпітэтамі возера сіненькае, чаўночак маляваненькі, ветры буйныя; метафарычным эпітэтам чаўночак белакрыленькі; метафарычным вобразам чаўночак па вадзіцы бродзіць; метаніміяй выплыві к майму беражочку
15
ты, маё каханне. Звяртае на сябе ўвагу, што ласкаваінтымная плынь твора ствараецца частым ужываннем памяншальналаскальнай формы: рыбка, чаўночак, вадзіца, беражочак; сіненькі, белакрыленькі, маляваненькі. Інтанацыйнарытмічная арганізацыя песеннага тэксту абумоўлена дакладнай перакрыжаванай багатай рыфмай.
Мак зялёны, мак чырвоны з поўначы цвіце (11)
Сюжэтная фабула песні: закаханую дзяўчыну клічуць да сябе бацька і маці. Але яна катэгарычна адмаўляе ім, бо для гэтага трэба было пераадолець шмат перашкод. Калі ж яе паклікаў мілы, яна адразу ж згадзілася ісці, і ўсе так званыя перашкоды раптам зніклі.
Ідэйны падтэкст песні мілы даражэй за бацьку і маці. Каб сустрэцца з ім, закаханая дзяўчына гатова пераадолець усе перашкоды. У гэтай песні выкарыстаны даволі распаўсюджаныя фальклорнапесенныя мастацкія прыёмы, уласцівыя любоўнай лірыцы: адмаўленне дзяўчыны выканаць просьбу бацькі і маці. І толькі для каханага чалавека яна ахвотна робіць тое, у чым адмовіла бацькам. Ідэйнае прызначэнне такога мастацкага прыёму, як „лесвіца пачуццяў”, паказаць, як горача кахае дзяўчына, як моцна імкнецца яна да сустрэчы з мілым.
Для мастацкага ўвасаблення ідэі песеннага твора выкарыстаны традыцыйныя для любоўнай лірыкі вобразысімвалы перашкод: ночка цёмна, рэчка быстра, кладка не мошчана (апошняе нацыянальны атрыбут беларускай любоўнай песні) і, наадварот, сімволіка шчаслівых любоўных спатканвяў: ночка відна, рэчка ціха, кладка мошчана. У якасці запеву „прыродны кампанент” песні паэтычны вобраз: мак зялёны, мак чырвоны з поўначы цвіце. Здавалася б, які сэнс: улюбёны песеннапаэтычны сімвал макавую кветку адначасова маляваць і зялёным і чырвоным колерам. Фармальныя патрабаванні рытмічнаінтанацыйнай будовы радка? Тонка развітыя эстэтычныя пачуцці народа вялікага знаўцы прыроды і яе хараства не дазволілі б гэтага. Справа ў тым, што песнятворца падае цэлы мастацкі вобраз у паслядоўным яго развіцці: мак яшчэ зялёны, вось ён ужо чырвоны і распускае свае пялёсткі раней, чым іншыя кветкі (згодна песні з поўначы). Мастацкая ідэя прыцягнуць увагу слухача да гэтага песеннага вобраза з мэтай эстэтычнага уздзеяння на яго. Невыпадкова першы радок песні паўтараецца ў пачатку кожнай страфы (страфічная анафара).