• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
        Сюжэт песні будуецца на матывах намераў дзяўчыны:
    
    Ужо я ўстану раненька, Умыюся бялюсенька...
    
         Сяду я ў акенца, Проці жаркага слонца...
    
        Прыбяруся харашэнька... Паджыдаю чарнаморца.
        Кампазіцыйна песня  маналагічная. Тут выкарыстаны прыём, які дапускаецца правіламі народнай песнятворчасці: дзеяннінамеры лірычнай гераіні падаюцца ў будучым часе амаль ва ўсім песенным тэксце. Завяршаецца ж тэкст дзеяннем цяперашняга часу:
    
                       Паджыдаю чарнаморца. Чарнаморац едзе, едзе, Семярых коней ведзе...
    
    31
    
        Гэты прыём  агульны для розных жанраў народнай песнятворчасці: калі вельмі жадаемая падзея з будучага пераносіцца ў цяперашняе, гэта значыць, падаецца як здзейсненае, як тое, што ўжо рэальна адбылося ці адбываецца. Амаль уся песня (за выключэннем апошняй страфы) пабудавана пры дапамозе стылістычнай фігуры сінтаксічнага паралелізму (паўтор аднародных сінтаксічных структур у двух, трох і нават чатырох радках кожнай страфы). У выніку гэтага бачым тоеснасць граматычнай формы слоў, якія рыфмуюцца, а галоўнае рыфмуюцца цэлыя песенныя радкі (пантарыфмы). Іх суправаджаюць парныя алітэрацыі і асанансы. Такім чынам, гукапіс стварае амаль ідэальны эўфанічны эфект.
        Паўтарэнне і чаргаванне аднолькавых сінтаксічных структур у страфе робіць мастацкі малюнак песні вельмі яркім, ён стварае ў слухача моцнае не толькі акустычнае, але нават і зрокавае ўражанне. Верш яўна грунтуецца на мелодыі песні, яе інтанацыйнаэмацыянальных патрабаваннях. Кожны трэці радок у страфе, які выражае пэўнае дзеянне лірычнай гераіні, суправаджаецца воклічам „эх” і, такім чынам, выдзяляецца з іншых інтанацыйна і меладычна. Памяншальналаскальная форма слоў стварае вельмі задушэўны тон лірычнага апавядання. У песні прысутнічае сімвалічная лічба сем (семярых коней ведзе), якая павінна прадвяшчаць шчасце для дзяўчыны. Восьмы ж конь надзяляецца асаблівай якасцю. У апошнім двухрадкоўі сустракаем прыгожае развітое азначэнне варанога, ды, як ворана, чорнага. Гэты конь, відаць, верны спадарожнік хлопца ў жыцці.
    
        Ой, коцяцца два яблычкі (34)
    
        Дзяўчыну любяць два хлопцы, абодва прыгожыя і добрыя. Яна не ведае, катораму аддаць перавагу.
        Частая лірычная любоўная песня. Эмацыянальны тон песні стварае вясёлая бесклапотнасць дзяўчыны, хоць яна і скардзіцца на сваё „цяжкае” становішча і не ведае, каторага з двух кавалераў больш любіць. У зачыне песні выкарыстаны ўстойлівы фальклорнапесенны прыём вобразнапсіхалагічнага паралелізму:
          Ой, коцяцца два яблычкі, Любяць мяне два хлопчыкі, Абодва садавыя. Абодва маладыя.
        Прыродны кампанент зачыну адпавядае зместу, эмацыянальнаму настрою частай любоўнай песні. Кампазіцыйна ііесня маналагічная. Апавяданне вядзецца ад асобы лірычнай гёраіні (без іншасказанняў). 3 мэтаю выбраць сабе^лепшага жадіха пзяўчына параўноўвае абаіх кавалераў паміж сабою. Невы
    
    32
    
    падкова таму стылістычна ў тэксце песні паўтараюцца падобныя сінтаксічныя структуры. Рыфма перакрыжаваная, невыразная (за выключэннем першай страфы), прыёму параўнання абавязаны гукавыя анафары трэцяй і чацвёртай страфы. Сінтаксіс песні вельмі эканомны; пры апісанні дзбянняў абодвух хлопцаў пэўныя словы ў страфе апускаюцца. У лексічным „аснашчэнні” песні сустракаем устойлівыя зрашчэнні слоў: мёдвіно і інш. Ужываецца інверсія: яблычкі садавыя, хлопчыкі маладыя. Такім чынам, эпітэт у радку інтанацыйна выдзяляецца. Паколькі песня належыць да ліку частых, увесь эмацыянальны тон яе — мажорны. Жыццярадасна гучаць радкі аб падарунках дзяўчыне:
                  Адзін любіць, хусткі дарыць, А другі  сукеначку, Адзін любіць, мёдвіно носіць, А другі  гарэлачку.
    Таму апошняя страфа песні не выклікае ў слухача мінорнага настрою:
    
         А я, млода, не ведаю, Разарвіце маё сэрданька ІПто рабіць мне, дзяўчыне? Ды на дзве палавіне.
    На гары лён белы, чысты (36)
        Дзяўчына радуецца, што ўрадзіўся добры лён: чысты, белы, кужалісты. Ды вось з кім жа ёй гэты лён рваці? Ад паслуг маці і бацькі яна рашуча адмаўляецца, а дапамогу Minora з радасцю прымае. Ідэйны падтэкст песні: закаханай дзяўчыне мілы даражэйшы за маці і бацьку. Толькі з мілым яна хоча і быць, і працаваць.
        Зачын песні  невялікі, але паэтычны малюнак прыроды, які адразу ж „уводзіць” у сюжэт песні:
                    На гары лён белы, чысты, Белы, чысты, кужалісты.
      „ Кампазіцыя песні абумоўлена дыялогамразмоваю лірычнай гераіні з бацькамі і з мілым. У творы памастацку распрацоўваецца фальклорнапесенны прыём — „лесвіца пачуццяў”. Hi бацька, ні маці, на думку дзяўчыны, не могуць дапамагчы ен. Каб пераканаць ў гэтым слухача, у песні зноў паўтараюцца радкі:
    
                    He з кім стаці лён ірваці, Лён ірваці, лён ірваці.
        Любоўныя пачуцці дзяўчыны прама не выказваюцца. Яны, згодна мастацкасімвалічным прыёмам народнай любоўнай 3. Зак. 5372.               33
    
    
    
    лірыкі, перадаюцца праз знешнія дзеянні саміх лірычных герояў або іншых дзеючых асоб песеннага твора. Аб каханні дзяўчыны мы даведваемся з апошніх радкоў песні:
                     Мілы кажа: „Я з табою, Я з табою, маладою”.
                       Ёсць з кім стаці лён ірваці, Дён ірваці, лён ірваці.
        У песні шырока выкарыстаны стылявыя мастацкія прыёмы: інверсія  інверсіраваныя прыгожыя эпітэты  лён белы, чысты, кужалісты; спіральны паўтор словазлучэнняў: я з табою, я з табою, маладою. Рытмічнаінтанацыйна і фанетычна песенны тэкст дакладна арганізаваны. У песні выкарыстана багатая сумежная рыфма (амаль у кожным двухрадкоўі). ірванне — гараванне і інш. Часта гукапіс песні ўзбагачаецца ўнутранай рыфмай:
    He з кім стаці лён ірваці.
    
    Туман ярам, ярамдаліною (37)
        Дзяўчына думае пра сваё замужжа, пра тое, хто будзе яе мілым абраннікам.
        Песня апавядальнага тыпу, але песеннае апавяданне цалкам іншасказальнае. У песенным зачыне
        Туман ярам, ярамдаліною, За туманам нічога не відна,
        Туман ярам, ярамдаліною. Толькі відна дуба зелянога падаецца адразу два сімвалічных вобразы: першы  туман у кантэксце гэта песенны сімвал невядомага будучага, неразгаданнага лёсу; другі  зялены дуб  гэта сімвалічны вобраз нежанатага хлопца.
        Далей ідзе зноў іншасказанне:
                   Пад тым дубам крыніца стаяла, Там дзяўчына воду набірала.
    Сэнс яго нам таксама ўжо вядомы  дзяўчына на выданні.
                   Ды ўтапіла залато вядзерца, Засмуціла казакова сэрца.
        У першым радку — іншасказанне, якое тлумачыцца ў наступным радку. У сваіх думках дзяўчына вядзе маналог, разважае пра суджанага:
                   А хто ж тое вядзерца дастане, Той са мною на ручніку стане.
    
    34
    
        І адказ аўтаравыканаўца:
    
                  Хлопец тое вядзерца дастане, Ён з табою на ручніку стане.
    
        У зачыне выкарыстана стылістычная фігура эліпсіс  наўмысна прапушчаны выказнік, чым дасягаецца сцісласць, эмацыянальная напружанасць песеннага апавядання. У другім двухрадкоўі зачына сустракаем мастацкі фальклорнапесенны прыём выключэння адзінага з агульнага:
    
                  За туманам нічога не відна, Толькі відна дуба зелянога.
    
    Як бачым, дуб зялёны набывае ў песні лагічны і інтанацыйны націск. Радкі чацвёртай страфы, а таксама пятае і шостае двухрадкоўі паміж сабою звязаны аднароднай сінтаксічнай будовай. Такім чынам, амаль уся асноўная частка стылістычна пабудавана на сінтаксічных паралелізмах, якія спрыяюць сугучнасці і інтанацыйнай выразнасці песеннага тэксту. Тэкст песеннага верша багаты лексічна. У ім прысутнічаюць семантычнае зрашчэнне слоў: ярамдаліною, эпітэт, які апісвае ідэальную якасць, залато вядзерца. Эпітэты, выражаныя кароткай формай прыметніка (больш старажытная форма), надаюць песні стылявую своеасаблівасць. Сустракаемся ў песні і з інверсіраваным эпітэтам  дуба зелянога, у якім перамешчаны націск. Такое перамяшчэнне абумоўлена патрабаваннямі рытму песні.
    
        Ой, за гаем, гаем (38)
    
        Дзяўчына спрабуе ўзараць поле, але рабіць гэтую работу не ўмее. Каб валы хадзілі лепш, наняла музыку, а той іграе ды падміргвае дзяўчыне.
        Частая лірычная любоўная песня жартоўнага зместу. Зачын  традыцыйны: кароткая замалёўка прыроды (апісваецца месца, дзе адбываецца дзеянне):
    
    Ой, за гаем, гаем,
    Гаем зеляненькім...
    
        Кампазіцыйна песня складаецца з дзвюх частак: першая частка  апавядальная. Апавяданне вядзецца ў жартоўнасатырычным тоне. Другая частка песні  маналагічмая, у ёй лірычная гераіня сама задае пытанні, сама ж на іх і адказвае. Любоўны матыў раскрываецца ў апошняй страфе песні. І хоць работа ў дзяўчыны не ладзіцца, уся песня гучыць у вясёлабесклапотным, гумарыстычным, жыццярадасным тоне. Менавіта гэтыя якасці складаюць ідэйнамастацкую своеасаблівасць час
    
    
    35
    
    тых лірычных любоўных песень. Песні такога віду вылучаюцца дакладнай рытмічнай будовай. Інтанацыя, рытм і напеў песні заўсёды бадзёрага характару. Недакладнасці рыфмы ў песні не заўважаюцца дзякуючы сугалоссю, якое дасягаецца паўторамі слоў, алітэрацыяй, асанансам, гукавой анафарай. Да асаблівасцей гукапісу песні належаць шматзлучнікавасць ў апошніх дзвюх строфах, паўторы злучніка „ці”, а таксама паўторы прыназоўніка „на” і ўзмацняльнай часціцы „да” у кожным радку.
        Мелодыя патрабуе ад песні эўфанічнай упарадкаванасці паэтычнай мовы, гзта адзін з галоўных прынцыпаў народнай песнятворчасці. Таму ў тэксце сустракаюцца такія недакладнасці, як парушэнні сюжэтнай паслядоўнасці, падмена песенных вобразаў. У першай страфе: дзяўчына арала волікам чарненькім, а ў чацвёртай  сівымі валамі. Частым песням уласціва імкненне да шырокага выкарыстання памяншальналаскальнай формы слоў: дзяўчыначка, музычанька, вочкі, лічка, зеляненькі, чарненькі, якія больш выразна перадаюць жыццярадасны настрой песні.
    Травачкамуравачка (39)
        Дзяўчына моцна кахае. Свайму каханаму яна аддала і сваё сэрца, і сваю дзявочую красу. Ідэйны падтэкст песні: вельмі моцнае пачуццё не заўсёды прыносіць шчасце дзяўчыне.
        У зачыне выкарыстаны вобразнапсіхалагічны паралелізм: прырода (травачкамуравачка), песенны персанаж (міленькі дружочак). Ужо ў зачыне памастацку вобразна перадаецца вельмі глыбокае любоўнае пачуццё дзяўчыны:
    
    Травачкамуравачка, Зялёненькі лужок. Я па табе скучала, Мой міленькі дружок.