• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
    
        У народнай песнятворчасці пярловы, руцвяны вяночак сімвал дзявоцкасці. Вяночкі ў кантэксце выконваюць ролю сімвалічнага прадказання шлюбу. У другой і трэцяй строфах зноў ужываецца іншасказанне: калі дзяўчына напоіць вадою каня мазурочка, яна згодна палюбіць яго. Асноўную кампазіцыйную ролю ў песні адыгрывае дыялог паміж мазуром і дзяўчынай:
                   Выйдзі, сэрца, на ганачак, Дай каню вады...
                   He магу я ўстаць, каню вады даць... Бо мне мама прыказала, Каб з панамі не гуляла.
              Мамы баюся...
                   Маці ты не бойсь, садзісь на мой воз... Мы паедзем у чужы край, Дзе харошы абычай, Павянчаемся...
        Відаць, абяцанні мазура, яго „любоўны пыл” пераканалі дзяўчыну і канчаткова перамаглі яе сумненні і перасцярогі маці. У першым двухрадкоўі апошняй страфы ўжываецца пашыраны ў любоўнай лірычнай песні сінтаксічны паралелізм сказы з аднароднай сінтаксічнай будовай, якія звязаны паміж сабою і семантычна і эўфанічна. Песню заключае пытальная інтанацыя. Відаць, учынак дзяўчыны не ардынарны і ў людзей
    
    26
    
    выклікае незвычайную цікавасць. Згодна песеннага падтэксту, на такі ўчынак можа адважыцца дзяўчына толькі ў тым выпадку,калі яна пакахала.
        Гукапіс песні вельмі багаты, ён абумоўлены шматлікімі паўторамі аднародных сінтаксічных структур, якія ўтвараюць парныя алітэрацыі і асанансы (рыфма тут адыгрывае другарадную ролю). У зваротку „выйдзі, сэрца” вельмі ўдала выкарыстоўваецца метафара. У лексічным „аснашчэнні” песні сустракаем паўтортаўталогію двух аднакарэнных слоў „зпад горгары”, памяншальныя эпітэты, якія характарызуюць прадмет па яго ідэальнай якасці,  залаты вяночак, або па асноўнай прыкмеце  лясная глуш, чужы край, харошы абычай, харошая, чарнабрыва дзяўчына. Стылявы прыём інверсіі вылучае пэўныя словы лагічным і інтанацыйным націскам:
    
                  Што, што за дзяўчына Харошая, чарнабрыва.
    
        Інверсія выконвае гэтую ж ролю ў двухрадкоўі:
    
                Борам ехалі  птушкі спявалі, Сялом ехалі  людзі пыталі.
    
        Бяззлучнікавае спалучэнне двух семантычна звязаных складаназалежных сказаў  прыём, характэрны для вельмі „эканомнага” сінтаксісу вуснапаэтычнай народнай песеннай мовы.
    
        І туды гара, і сюды гара (26 б)
    
        Хлопец кахае дзяўчыну. Усе яго думкі  толькі аб ёй. Хлопец просіць дзяўчыну напаіць яго каня. Дзяўчына выконвае просьбу (гэта значыць: згаджаецца на шлюб), і ў той час ёй шкада сваёй дзявоцкай волі.
        Гэта  мужчынская любоўная песня апавядальнага характару. Апавяданне вядзецца ад асобы лірычнага героя аўталагічнай мовай на працягу амаль усёй песні. Іншасказальнасць назіраецца ўжо ў песенным зачыне. У разглядаемай песні, як і ў многіх іншых, выкарыстаны традыцыйны вобраз  псіхалагічны паралелізм: вячэрняя зара  метафарычны вобраз  сімвал прыгожай дзяўчыны. Дзяўчына брала ваду з зімненькае крынічанькі  сімвалічнае месца завязкі сюжэта народнай лірычнай любоўнай песні. Цікавая дэталь вуснапаэтычнага ўтварэння мастацкага палатна: час, калі адбываецца дзеянне, у песні ўмоўнасімвалічны: і саха ў ралле, і валы ў ярме, і тут жа  зімненькая крынічанька. Калі ў першай страфезачыне прыгажосць дзяўчыны апісваецца шляхам параўнання яе з вячэрняй зарой, то ў чацвёртай страфе аўталагічнаю моваю
    
    
    27
    
    малюецца яе партрэт, які падаецца эскізна, як таго патрабуе традыцыя народнапесеннай лірыкі:
    
                He ўмывалася, не часалася, А яна ж мне, маладому, Спадабалася.
    
                Спадабалася над крынічанькай Руса каса, сіні вочы, Бела лічанька.
    
        Далей лірычны герой прама выказвае свае пачуцці:
    
                Ой, не піў бы я і не еў бы я, 3 харошаю дзяўчыначкай Пасядзеў бы я!
    
                І саха ў ралле, і валы ў ярме, А такі ж мне, маладому, Дзяўчына наўме.
    
        Затым аўталагічная мова зноў змяняецца іншасказаннем. Распрацоўваецца тыповы сімвалічналюбоўны матыў:
    
                  Дзяўчына мая, напой мне каня
                 3  зімненькае крынічанькі,
                 3  поўнага вядра.
    
         Сюжэт завяршаецца іншасказальным выражэннем пачуцця дзяўчыны:
    
                Ваду чэрпала, пакланілася, Дала ж яму белу ручку Й зажурылася.
    
        Інтанацыйнарытмічная арганізацыя песеннага тэксту забяспечваецца дактылічнай перакрыжаванай канцавой рыфмай, якая падмацоўваецца ўнутранай рыфмай: „І саха ў ралле і валы ў ярме” (мужчынская рыфма). У пятай'страфе сустракаемся з таўталагічнай перакрыжаванай канцавой рыфмай паўтарэннем у канцы суадноснага радка асабовага займенніка „я”. Сінтаксічнаінтанацыйны перыяд, выкарыстаны ў зачыне, завяршае ўвесь песенны тэкст. Сугалоссе слоў узбагачаецца алітэрацыяй і асанансам.
        Ужываецца прыём семантычнага спарвання дзеясловаў з адмоўем „не”, што надае песеннаму апавяданню асаблівую выразнасць і пераканаўчасць: „Ой, не піў бы я і не еў бы я”; „Не ўмывалася, не часалася”.
        Песня змястоўная, мае багаты гукапіс, гібкую сінтаксічную будову, насычана прыгожымі маляўнічымі эпітэтамі:
    
    
    28
    
    ясная зара, маладая дзяўчына, руса каса, сіні вочы, бела лічанька, зімненькая крынічанька, белая ручка і інш. Эмацыянальны настрой у песні перадаецца воклічам „ой” і клічнай інтанацыяй.
    
    Каб на рэчцы, рэчцы (27)
        Дзяўчына на рацэ не прывітала хлопца, бо спяшалася мыць сукенку. Хлопец жартуе з ёй: просіць выканаць тое, што немагчыма зрабіць. Дасціпная дзяўчына адказвае хлопцу такім жа чынам. Ідэйны падтэкст песні: паміж маладымі людзьмі зараджаецца пачуццё прыхільнасці і сімпатыі, але выказваецца яно мудрагелістажартаўлівым дыялогампікіраваннем адзін аднаго.
        У зачыне  сціслы малюнак прыроды, указваецца месца, дзе адбываецца сустрэча маладых людзей:
    
           Каб на рэчцы, рэчцы А там дзяўчына
           Ды на гібкай дошцы, Бела плацце мыла.
    
        Кампазіцыйна песня будуецца на дыялогу, што адбываецца паміж лірычнымі героямі. Пачынае хлопец, які пад’ехаў да ракі;
    
    Бог помач, дзяўчынка...
                      Бела плацце мыці!
    
        Але ў песні прысутнічае і аўтарвыканаўца, які працягвае сюжэтную ніць твора:
    
    
                      Дзяўчына спяшыла, He кажа: спасіба.
    
        Далей ідзе галоўная па сэнсу частка песні: паміж хлопцам і дзяўчынай адбываецца своеасаблівае спаборніцтва ў дасціпнасці, кемлівасці, іранічнасці:
    
     Красна дзяўчонка, Напой майго каня... Сярод сіня мора...
     Беленькі малойчык, Сашы мне шляхрочык 3 макавага цвету.
    
     Красна дзяўчонка, Напрадзі мне нітак 3 дажджовыя каплі.
     Беленькі малойчык. Вытач вераценца...
    3 камарова сэрца.
    
        Адпаведна песні, у гэтым спаборніцтве перамога застаецца за дзяўчынаю. Трэба адзначыць, што народная лірычная песня пРа каханне ~ пераважна творчасць маладых. Невыпадкова ў пэўнай частцы лірычных любоўных песень прысутнічае памастацку распрацаваны дасціпны жарт, гумарыстычнасатырыч
    
    29
    
    ныя матывы, мудрагелістыя задачывыпрабаванні, якія так любіла, так шчодра і весела складала моладзь. Песні гэтыя іскрацца невычарпальнай народнай фантазіяй і гумарам.
        У разглядаемай песні багаты лексічны матэрыял, з дапамогай якога створаны прыгожыя вобразнапаэтычныя малюнкі, у якіх адбіліся вельмі тонкія эстэтычныя пачуцці народапеснятворцы: шляхрочык з макавага йвету, ніткі з дажджовай каплі, вераценца з камарова сэрца. Мастацкае хараство надаюць песні і неаднаразова паўтораныя звароткіназоўнікі ў спалучэнні з прыгожымі эпітэтамі: красная дзяўчонка, беленькі малойчык, таксама, як і іншая сістэма паўтораў. Прысутнічаюць цікавыя апісальныя  гібкая дошка і сталыя  сіне мора эпітэты і інш. Памяншальналаскальная форма слоў падкрэслівае іх іранічны характар. Хаця ў песні сустракаецца недакладная рыфма, агульная эўфанічнасць тэксту ніколькі не парушаецца (за кошт паўтораў, парных алітэрацый і асанансаў).
    А на дварэ снег напаў (28)
        Малойчык упаў з каня ў снег і ляжыць. Убачыўшы гэта, яго мілая кідаецца яму дапамагчы: з любоўю і пяшчотай падымае і вядзе, падтрымліваючы і мілуючы. Ідэйны падтэкст песні раскрывае шчырую, моцную, верную, самаадданую любоў дзяўчыны.
        У зачыне  замалёўка прыроды, арганічна звязана з сюжэтам песні:
                       А на дварэ снег напаў, А малойчык з каня спаў.
    
         Песня апавядальнага характару, пазбаўлена іншасказальнасці, сімвалічнай вобразнасці, сюжэт распрацоўваецца выключна аўталагічнай мовай. Як уласціва любоўнай народнай песні, пачуцці лірычнай гераіні выказваюцца праз яе дзеянні:
                       Скора міла прыбяжала, За ручаньку падзяржала, За правую ўзяла І пад ручку павяла.
    
          Але ў трэцяй страфе бачым адступленне ад народнай песеннай традыцыі: у ёй даецца непасрэднае выражэнне любоўных пачуццяў закаханай дзяўчыны:
    
                        У двары яго мілавала, Шчырым сэрцам цалавала.
    
    
    зо
    
         Кароценькі сюжэт песні, але колькі адбілася ў ім разнастайных чалавечых пачуццяў: перапалох дзяўчыны, якая бачыць, што яе мілы скінуўся з каня і ляжыць на снезе нерухома, суперажыванне яго фізічнаму болю, хваляванне, імкненне дапамагчы, пазбавіць мілага ад фізічных пакут, нястрымнае выказванне сваёй любові да яго. Рытмічная будова песні, эўфанічнаспь яе інтанацыйнасінтаксічных перыядаў забяспечваюцца дакладнай дзеяслоўнай сумежнай рыфмай. Чаргуецца мужчынская і жаночая, пераважна адкрытая рыфма. Адкрытасць песеннай рыфмы абумоўлена патрабаваннямі мелодыі: галосная ў канцы радка гучыць свабодна і хораша. Сугучнасць апошняга двухрадкоўя падмацоўваецца гукавой анафарай. Рытмічнаінтанацыйная і сінтаксічная структура тэксту абумоўлены мелодыяй песні. У апошняй страфе першага двухрадкоўя для захавання рытму апушчаны злучнік „са”:
    
                       У двары яго мілавала, Шчырым сэрцам цалавала.
    
        Гэты прыём даволі тыповы для народнай лірычнай песні. У другім жа двухрадкоўі гэтай страфы выкарыстана ўдакладняючае словазлучэнне  адасоблены прыдатак з азначэннем (кароткая форма прыметніка):
    
                     To Мар’яначка была, To дзяўчыначка міла.
    
          Па адсутнасці іншасказанняў і вобразнай сімволікі, па стылявых прыкметах песня належыць да больш позніх у любоўнай народнай лірыцы.
    
    
        Ужо я ўстану раненька (32)
    
    
        Дзяўчына думае пра тое, як яна прыбярэцца зранку і будзе, седзячы ля вакна, чакаць свайго мілага. У марах яе мілы прыязджае на васьмі вараных канях.