Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Сярод шматлікіх іншых мастацкіх сродкаў вуснамоўнан песеннай творчасці неабходна засяроджваць увагу на эпітэтах, якія так шырока і памайстэрску выкарыстоўвае народны песнятворца. Менавіта эпітэты накладваюць яркія фарбы на
156
мастацкі вобраз каханага (ці каханай) або прыроды, якая ў песні заўсёды ўпрыгожвае хараство любві. Вельмі моцны мастацкі эфект даюць інверсіраваныя эпітэты, асабліва метафарычныя, сталыя, апісальныя, з вызначэннем якасці ў найвышэйшай ступені, эпітэтыпрыдаткі, эпітэты развітыя азначэнні і інш.
He можа не здзіўляць даследчыка надзвычай развітае разуменне народным калектыўным песнятворцам выключнай мастацкай ролі ў песенным вершаскладанні сінтаксісу роднай мовы. 3 умельствам вялікага майстра аўтарпеснятворца выкарыстоўвае гібкаець сінтаксісу, яго неабмежаваныя магчымасці як для пабудовы мастацкага вобраза (з выкарыстаннем адпаведнага лексічнага матэрыялу), так і для паэтычнага раскрыцця ідэі твора; для стварэння неабходнага эмацыянальнага яго гучання, таксама як і для агульнай моўнамеладычнай, эўфанічнай дасканаласці песні. Інтанацыйнарытмічная пабудова народнай любоўнай песні грунтуецца на дасканалым валоданні песнятворцам стылявымі прыёмамі, такімі, як сінтаксічныя паралелізмы, паўторы аднародных сінтаксічных будоў, асобных слоў, спіральныя паўторы, паўторы дапаможных часцін мовы; выкарыстанне іншых сінтаксічных фігур і прыёмаў: эліпсіса, бяззлучнікавага спалучэння складаназалежных сказаў, многазлучнікавасці і інш.
Менавіта рытмічнаінтанацыйнай і эўфанічнай будове песні падпарадкаваны ўсе лексічнасінтаксічныя і лексічнафанетычныя сродкі песеннага вершаскладання. Гукапіс народнай лірычнай песні ствараецца перш за ўсё рыфмай, пераважна жаночай, адкрытай, якая найлепш адпавядае беларускаму многагалоссю, як і распеўнай мелодыі народнай працяжнай лірычнай песні. Сугалоссе рыфмаваных радкоў вельмі моцнае, таму народны песнятворца старанна імкнецца да рыфмы.
У большасці народных песенных твораў сустракаем досыць разнастайны набор рыфмаў, сярод іх трапляецца і багатая рыфма. Але дакладная рыфма не заўсёды падуладна народнаму аўтарувыканаўцу і, каб дасягнуць эўфанічнасці твора ў народным вершаскладанні, шырока выкарьгстоўваюцца іншыя паэтычныя прыёмы ўтварэння сугалосся вершаваных радкоў: гэта ў першую чаргу прыём паўтораў слоў, аднародных сінтаксічных будоў і цэлых сінтаксічнаінтанацыйных перыядаў у песенным творы. Акрамя таго, выключную ролю ў сугуччы радкоў і строф выконваюць анафары (гукавыя і лексічныя), эпіфары, алітэрацыі і асанансы. Менавіта такім гукапісам вуснамоўны творца валодае памайстэрску і тут нельга не адзначыць асаблівую чуйнасць аўтарапеснятворцы да гукавой гармоніі песеннага верша.
157
Мелодыя лірычнай любоўнай песні, яе напеў, на наш погляд, з’яўляецца вядучым, арганізуючым пачаткам у народнай песнятворчасці. Памяць выканаўца народнага песеннага твора часам губляе тое ці іншае слова ў песенным вершы, мелодыя ж песні, якая запамінаецца значна лепш, прымусіць яго зрабіць адпаведныя папраўкі тэксту, каб не парушаць агульнай інтанацыйнарытмічнай і эўфанічнай зладжанасці песні, не сказіць самую мелодыю. Такім чынам, выканаўца народнай песні ўжо робіцца як бы сааўтарам,і якой пасля гэтага застанецца песня, залежыць ужо ад таленту і мастацкага густу выканаўца.
У працэсе народнай песнятворчасці важную ролю адыгрывае і кампазіцыя твора. Яна абумоўлена своеасаблівасцямі разглядаемага песеннага жанру. Ўвогуле кампазіцыя песеннага твора мае выразна акрэсленую, канкрэтную функцыю: як мага лепш данесці да слухача ідэю мастацкага твора, а ў лірычнай песні, акрамя таго, ствараць (разам з іншымі паэтычнымі сродкамі) асабліва даверлівую, шчырую, душэўную плынь песеннага апавядання. У тым выпадку, калі лірычны герой мае патрэбу падзяліцца з субяседнікамслухачом сваімі перажываннямі, то гэтай мэце лепш за ўсё адпавядае маналагічная кампазіцыя песні.
Найбольш прыдатнай для выказвання самых глыбокіх запаветных пачуццяў і ўзрушэнняў душы закаханай (закаханага) з’яўляецца дыялагічная кампазіцыя, якая найболып часта выкарыстоўваецца аўтараммастаком. Дыялог пытанні і адказы будуецца так, што ствараецца высокаэмацыянальны, надзвычай спагадлівы да лірычнага героя тон песеннага апавядання, гучыць настрой шчырага суперажывання. Калі ж трэба перадаць складаную любоўную калізію, дзе драматычна сутыкаецца лёс лірычных герояў, кампазіцыя песеннага твора больш складаная, амябейная.
Маналогі, дыялогі лірычных герояў, выказванні іншых персанажаў песеннага твора, разважанніпарады аўтарапеснятворцы, пераплятаючыся, ствараюць мудрагелістае кампазіцыйнае збудаванне. Нарэшце трэба сказаць, што з прааналізаваных песень ясна відаць: народнага песнятворца ўсё ж не столькі клапоцяць напісаныя правілы традыцыйнай любоўнай вобразнай сімволікі ці правілы інтанацыйнарытмічнага афармлення песеннага верша або яго кампазіцыя, колькі канчатковы вынік мастацкага творчага працэсу атрымаць максімальна моцнае эстэтычнае і эмацыянальнае ўздзеянне на слухача.
Калі працэс песнятворчасці завяршаецца ўдала, створаная песнятворцам музыка слоў роднай мовы натуральна лёгка
158
кладзецца на распеўную мелодыю і галоўная мастацкая ідэя твора яскрава раскрываецца ў паэтычных ворразах.
Такім чынам, канчатковым вынікам творчага працэсу з’яўляецца традыцыйная самабытная беларуская любоўная песня. 3 пункту гледжання грамадскага значэння народная лірыка, і ў прыватнасці любоўная, з’яўляецца каштоўнай спадчынай беларускай нацыянальнай песеннай культуры.
ЗМЕСТ
Ад аўтара............................................................. 3
Беларуская народная лірычная песня (любоўная лірыка).................. 5
Ідэйнамастацкія асаблівасці беларускай народнай любоўнай песні... 9
Заключэнне.......................................................... 154
'СШ /ІіЛШііІгі^ і $£ C^7^f ^ j ^^Vt^
^> с^к Lt J ^^¹^
Д 1С0Ч
ГШШ/ШШМЖ " 7;
ЮЎЎЎЎЎЎ^^ 'ШЖ№[Ш<ШМ^ '<
УЖРіШШІМЖММ?^^
ЎШШШ^^ ^
ШШШШ£1ШШШШ!Ш&!^^ * 7
УМШШШ^^ \
ЖЖ#МГШШШШШШШШ/
МШШ^^
^]С££Ш/ШШ^ '':
іг/у/ ^//777г/мі^ '
#//7//^
ММШШЖШМ^ Мл
ЖМШШЖШМШШШЖЖЎ^Я у/уПГ/ш& ■
ушш^тшш^ш^ ^ 7