Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
За гарою лялея лялела (172)
Дзяўчына гуляе, яе кліча маці: хоча за старога замуж аддаць. Але дзяўчына не любіць старога, не пойдзе за яго. Зноў гуляе дзяўчьіна і зноў маці яе кліча: хоча аддаць за маладога. Дзяўчына даўно кахае малайца і ўпэўнена, што будзе шчаслівая з ім.
Тэма шлюбу па прымусу з нямілым, з няроўняй займае вельмі значнае месца ў беларускай народнай любоўнай лірыцы, асабліва ў жаночых любоўных песнях. На працягу стагодДзяў сацыяльная прыгнечанасць жанчыны ўзмацнялася сямейным бяспраўем і прымусовым шлюбам з нялюбым; уніжаным становішчам нявесткі ў чужой нядобразычлівай сям’і мужа. Усё гэта атрымала шырокае мастацкае ўвасабленне ў лірычнай любоўнай песні. Творы такой тэматыкі вылучаюцца асаблівай ідэйнай і эмацыянальнай насычанасцю.
Кампазіцыя песні двухчасткавая. Зачын пабудаваны на вобразнапсіхалагічным паралелізме:
За гарою лялея лялела,
За другою дзяўчына гуляла.
107
Выкарыстана прыгожае параўнанне, якім аўтарпеснятворца малюе аблічча дзяўчыны юнай прыгажуні. У асноўнан частцы песні адбываецца дыялог паміж аўтарамвыканауцам і дзяўчынай. У словах песнятворпы „Гуляй, гуляй, цябе маці клічыць” гучыць тонкая іронія — маўляў, канчаюцца дзявоцкія гулі. Маці заве дачку рыхтавацца да шлюбу. Адказ дзяучыны сведчыць пра тое, што яна добра ведае~пра ўсё, што датычыць асабліва яе. Дзяўчына выказвае сваё ўласнае ведан не жыцця мудрасць сталага чалавека (фальклорнае ўмоўнае дапушчэнне):
Няхай клічыць, я ведаю нашто, Хочыць маці за старога аддаці
гэта адказ падпарадкавацца намеру маці. Далей выказванне лірычнай гераіні вядзецца спосабам мастацкага іншасказання:
Я старога даўна не любіла, Яго следам каменне каціла.
Мастацкі вобраз (пачуцці дзяўчыны да старога) завяршаецца параўнаннем:
Цяжка, цяжка каменні каціці, Яшчэ цяжэй за старэнькім жыці.
Другая частка песні таксама кампазіцыйна самастойная, яна пачынаецца, як і двухрадкоўе зачыну:
За гарою лялея лялела,
У садочку дзяўчына гуляла.
У зачыне памянялася толькі месца дзеяння, якое замест „за гарою” („за другою”) адбываецца цяпер „у садочку”. Замена гэтая невыпадковая. Яе трэба, відаць, разумець так: Kani лірычная гераіня за гарою, то да таго, хто сватаецца (ці заляцаецца), у яе любоўных пачуццяў няма. Калі ж лірычная гераіня у садочку, то пачуцці яе ўзаемныя.
Кароткі дыялог лірычнай гераіні з аўтарамвыканауцам паўтараецца. Але адказ дзяўчыны зусім процілеглы.
Я ж малайца даўненька любіла, Яго следам пярсцёнак каціла
(іншасказальна перадаецца думка папярэдняга радка). І зноў назіраем мастацкі прыём параўнання:
Лёгка, лёгка пярсцёнак каціці, Яшчэ лягчэй за малайцом жыці.
108
Супрацьпастаўленне (параўнанне) бачым паміж першым і другім вобразамівыказваннямі лірычнай гераіні. Такім чынам кампазіцыйна песня пабудавана на сінтаксічнаінтанацыйным паралелізме. Першая паралель (першая частка песні) пабудавана на матыве сватаўства старога і адказу дзяўчыны выйсці за яго замуж. Другая паралель сватаўство малайца, якога кахае дзяўчына, і радасная яе згода на шлюб з ім.
Свяці, месяц, прасвячайся (187)
Мужчьшская любоўная песня. Кампазіцыя песні апавядальная: апавяданне вядзецца ад імя лірычнага героя. У зачьше песні падаецца замалёўка прыроды. Закаханы хлопец звяртаецца да месяца, каб той свяціў на дарогу, што вядзе да дзяўчыны, звяртаецца да каня, каб той хутчэй нёс яго да мілай:
Свяці, месяц, прасвячайся, Бяжы, коню, паспяшайся. Штоб міла не заснула, Вароцечак не замкнула.
У зачыне песні гаворыцца пра глыбокае любоўнае пачуццё хлопца, пра яго нястрымнае жаданне хутчэй убачыць сваю любую. Асноўная частка песні апавядае пра ўзаемныя пачуцці закаханых: дзяўчына чакае хлопца; хаця ўжо цёмна на двары, яна стаіць ля варот. Трэцяе і чацвёртае двухрадкоўі сведчаць аб тым, як моцна хлопец кахае дзяўчыну, ён параўноўвае яе са златам, называе яе „міла сэрца”.
У апошніх трох двухрадкоўях выказваюцца пачуцці лірычнай гераіні, якая сустракае мілага з вялікай пяшчотай і ласкаю:
Як пад’ехаў пад ганачак. А мой мілы каханачак! Узяла каня за грьшаньку,
А мілага за ручаньку, Дала каню аўса, сена, А мілому мёду, віна.
Асноўная частка песні кампазіцыйна грунтуецца на стылявым прыёме градацыі. У тых радках песні, дзе апавядаецца пра сустрэчу закаханых (з трэцяга па пятае двухрадкоўеЬ эмацыянальны напал песеннага апавядання дасягае найвышэйшага развіцця. Гэты ж прыём выкарыстаны і ў апошніх двух строфах.
3 дапамогай градацыі мастакпеснятворца імкнецца перадаць слухачу пяшчоту, замілаванне закаханых, іх усеперамагаючае любоўнае пачуццё.
Дзяўчына бярэ мілага за ручаньку паэтычны сімвал узаемнага любоўнага пачуцця. Частуе яго мёдамвіном, што на
109
мастацкай вобразнай мове гаворыць пра вельмі шчырае і радаснае спатканне. Лірычная гераіня клапоціцца гэтак жа і н; а каня свайго мілага, бо конь у любоўнай песні сімвал лепшага сябра хлопца, яго вернага спадарожніка.
Адной з галоўных мастацкіх мэт песнятворцы з’яўляецца рытмічнаінтанацыйная ўпарадкаванасць і эўфанічная дасканаласць песеннага верша у адпаведнай зладжанасці з напеваммелодыяй. Гэтай творчай задачы падпарадкаваны ўсе лексічнасінтаксічныя і лексічнафанетычныя сродкі песеннага вершаскладання. Найболып прыдатным сродкам з’яўляецца рыфма. Да дакладнасці рыфмы аўтар старанна імкнецца. Але народнаму песнятворцу не заўсёды яна падуладна, ды і па законах народнага вершаскладання рыфма не з’яўляецца абсалютна абавязксвай. Звычайна песенны верш грунтуецца на мелодыі, на яе інтанацыйных і акустычных патрабаваннях. Мелодыя дапамагае падбіраць словы, размяркоўваць іх у радку. Сугучнасць, гукавыя паўторы, сугалоссе, гукавыя і інтанацыйныя пераклічкі радкоў, сінтаксічнаінтанацыйных перыядаў дасягаюцца ўсімі магчымымі сродкамі народнага паэтычнага майстэрства.
Там і рэчка, там і мост (190)
Частая мужчынская любоўная песня. Змест песні іншасказальны. Хлопец на руках перанёс дзяўчыну цераз раку. 3 правай нагі дзяўчыны згубіўся сапажок. Але не сапажка шкадуе лірычная гераіня. Тэкст песні вельмі кароткі, але багата насычаны сімволікай любоўнай лірыкі. Зачын песні паказвае, дзе адбываюцца падзеі:
Там і рэчка, там і мост, Там і добры перавоз.
Сімвалічнае значэнне рэчкі ў любоўнай лірыцы месца сваткання дзяўчыны і хлопца, перавоз іх знаёмства і згода, мост (калінавы па традыцыі) сімвал замужжа. Лірычны герой не стаў карыстацца для заляцання звыклымі сродкамі. Ён робіць незвычайны ўчынак, каб паказаць дзяўчыне свой любоўны пыл і сваю маладзецкую ўдаласць:
Там я сваю радушэньку Перанёс, пераскачыў, На ручаньках перанёс. Нічога не замачыў.
Тут ужыты мастацкі прыём гіпербалы, які любіць народны аўтарвыканаўца (і ў казках, і ў песнях, і ў іншых жанрах), каб мацней уражыць і здзівіць слухача сілай, умельствам, адвагай свайго героя. Што адбылося з дзяўчынаю, даведваемся з радкоў:
но
Толькі з яе правай ножанькі Ох, і не жаль мне сапажка, Сапажэчак саскачыў. Толькі мілага дружка.
Гэта іншасказанненамёк, з якога можна здагадацца, што каханне не прынесла ёй шчасдя. Таму ад імя дзяўчыны выказваецца жаль па страчанаму каханню. Песенны верш адшліфаваны ў рытмічнаінтанацыйных адносінах, мае добра ўпарадкаваны гукапіс.
Хлопец з пяшчотай і замілаваннем гаворыць пра сваю каханку, заве яе „радушэнька” ласкальнае ад слова „радасць”. Невыпадкова ў песні часта гучаць назоўнікі ў памяншальналаскальнай форме: ручанькі, ножанькі, сапажэчак, сапажок, дружок і інш.
Ты, яркае сонца, чаго рана ўсходзіш (193)
Хлопец кахае дзяўчыну, але яго звароты да яе прасякнуты маладзецкай удаласцю, выхваляннем, саманадзейнай упэўненасцю ў сваёй непераможнасці. Такая ідэйнаэмацыянальная накіраванасць песеннага твора, магчыма, абумоўлена мастацкімі патрабаваннямі да разглядаемай любоўнай песні. He выключаецца, аднак, што ў падтэксце песні гучыць сацыяльны матыў: багаты хлопец пагардліва ставіцца да тых, хто бяднейшы за яго. Раздураны, самаўпэўнены хлопец дзейнічае рашуча і напорыста і ў каханні. Ва ўсякім разе, такая сітуацыя ў грамадстве сацыяльнай няроўнасці, дзе мужчына глядзіць на жанчыну звысоку, амаль заканамерная, і ў любоўнай лірыцы не магла не адлюстравацца.
Кампазіцыя песні двухчасткавая: зачын і маналагічная частка звароты лірычнага героя да дзяўчыны. У зачыне выкарыстаны вобразны мастацкі паралелізм:
Ты, яркае сонца, чаго рана ўсходзіш, Чаго рана ўсходзіш і позна заходзіш?
Беленькі малойчык па рыначку ходзіць, Па рыначку ходзіць і ў гуселькі іграе.
Па рыначку ходзіць і ў гуселькі іграе, I ў гуслікі іграе, дзяўчыну гукае.
Першая паралель вельмі прыгожая. Песнятворца звяртаецца з пьітаннем да сонца, галоўнага прыроднага дзеючага пачатку ў лірыцы (не толькі любоўнай). Сэнс пытання „Чаго рана ўсходзіш і позна заходзіш?” можна тлумачыць парознаму. У песні, дзе праца з’яўляецца прадметам мастацкага адлюстравання, гэта мімавольны папрок да свяціла за вельмі доўгі і цяжкі працоўны дзень. У разглядаемай намі песні гэты мастацкі вобраз, магчыма, ужыты як фармальная паралель, семан
ш
тычна не звязаная з другой, дзейснай паралеллю хлопцам, што „па рыначку ходзіць і ў гуселькі irpae”. А ў песнях на тэму любоўных спатканняў такое пытанне да сонца азначала б, што закаханым здаецца вельмі кароткім той адрэзак часу (з вечара да ўсходу сонца), калі яны маглі б пабыць разам.
Малойчык ходзіць па рыначку матыў выбару нявестьь 3 маналогазваротка лірычнага героя відаць: абранніца сэрца ў яго ўжо ёсць:
Тваё бела лічка ў мяне ля сярдзечка.
Надзвычай вобразнымі мастацка выразнымі лексічнымі сродкамі перадаецца выключнае маладзецтва хлопца:
He гардуй ты мною быць табе за мною.
Тваё гардаванне ў мяне пад нагамі...
Твая руса коса ў мяне ля пояса,
Твае чорны бровы мне на размовы, Твае ўплётачкі ў мяне падвязачкі.
Апошняе двухрадкоўе песні ў сэнсаваэмацыянальным значэнні — самае значнае. „Твае чорны бровы мне на размовы” прыгажосць дзяўчыны будзе служыць яму забавайпацехай. „Твае ўплётачкі ў мяне падвязачкі” дзяўчына схіліць перад ім сваю гордую галаву, скарыцца яму.